Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 2.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 544с.
Мінск 2011
дамоў, 289 ж. У 1886 — 34 двары, 412 ж., касцёл, царква, сінагога, шынок, крама. У 1892 адкрыта царк.прыходская школа, у 1901 — царк. школа граматы. У 1893 побач з мястэчкам знаходзілася панская сядзіба Вішнева, 1 дом, 17 ж., мелася бка, у якой было каля 4 тыс. экз. кніг. У 1905 — 240 ж., дзейнічала земскае нар. вучылішча. Паблізу быў маёнтак, 37 ж., уласнасць Карловічаў. 3 1920 у складзе Сярэдняй Літвы, з 1922 — Польшчы, у Вілейскім пав. Віленскага ваяв. 3 ліст. 1939 у БССР. 3 12.10.1940 цэнтр сельсавета Свірскага рна Вілейскай вобл. У Вял. Айч. вайну з канца чэрв. 1941 да пач. ліп. 1944 акупіравана ням.фаш. захопнікамі. 3 20.9.1944 у Маладзечанскай вобл. 3 31.8.1959 цэнтр сельсавета ў Смаргонскім рне Гродзенскай вобл. У 1970 121 двор, 396 ж. У 1996 — 160 гаспадарак, 450 ж.
У 2011 комплекс дзіцячы садсярэдняя школа, муз. школа, Дом культуры, бка, амбулаторыя, комплексны прыёмны пункт, аддз. сувязі і «Беларусбанка», 4 магазіны; царква Прападобнай Ефрасінні Полацкай (1999). Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну. Помнік архітэктуры — касцёл св. Тадэвуша (1811).
ВІШНЁЎСКАЯ Іна Люцыянаўна (н. 28.4.1925, г. Армавір, Расія), расійскі тэатразнавец. Др мастацтвазнаўства (1975). Праф. (1976). Засл. дзеяч мастацтваў Расіі (1981). Скончыла Дзярж. інттэатр. мастацтваў Маскве (1947). Даследуе праблемы драматургіі і тэатра. Выдала першую манаграфію пра творчасць А. Макаёнка «Камедыя на арбіце» (1979). Аўтар артыкулаў пра п’есы К.Крапівы, К.Губарэвіча, пра гастролі Бел. тэатра імя Я.Купалы ў Маскве.
ВІ'ШНЕЎСКАЯ КОЗЬМАДЗЯМ’ЯНАЎСКАЯ ЦАРКВА, помнік архітэктуры рэтраспектыўнарускага стылю ў в. Вішнева Валожынскага рна. Пабудавана ў 1865 з цэглы і бутавага каменя. Да 2яруснага (васьмярык на чацверыку) квадратнага ў плане асн. аб’ёму прымыкаюць нізкая і вузкая трапезная, 3ярусная васьмерыковая шатровая вежазваніца з макаўкай у завяршэнні, прамавугольная апсіда.
371
ВІШНЕЎСКАЯ
Вішнеўская Козьмадзям 'янаўская царква.
Асн. аб’ём накрыты 4схільным дахам з цыбулепадобнай галоўкай на барабане. Фасады акаймаваны прафіляванымі карнізамі і аркатурназубчастымі фрызамі. Сцены прарэзаны здвоенымі аконнымі праёмамі ў арачных ліштвах. Дэкар. элементы вылучаны белай фарбай на фоне бутавай муроўкі. Гал. і бакавыя ўваходы вылучаны арачнымі парталамі з кілепадобнымі ліштвамі. Тэр. царквы акаймавана нізкай бутавай агароджай з 2 арачнымі брамамі. Царква дзейнічае.
ВІШНЕЎСКАЯ СЯДЗІБА, помнік сядзібнапаркавай архітэктуры ў в. Вішнева Валожынскага рна. Належала Пацам, Храптовічам, Буцянёвым. Фарміравалася ў 17 — пач. 20 ст. Уключала сядзібны дом, касцёл, шклозавод, цагляны ічыгуналіцейны заводы, тэкстыльную і запалкавую фабрыкі, хлебапякарню, вадзяны млын, парк. У пач. 20 ст. сядзіба была перапланавана, а за 2 км ад в. Вішнева на правым беразе р. Альшанка закладзена паляўнічая рэзідэнцыя «Адравонж» (пл. каля 50 га), якая ўключала паляўнічы палац, псярні, парк, гадавальнік дрэў, 3 млыны. Двухпавярховы паляўнічы палац з бутавага каменя і часанага граніту быў накрыты 2скатным дахам з залобкамі. Будынак меў драўляную 2ярусную відавую вежу з шатровым завяршэннем. Над уваходам знаходзілася тэраса на прамавугольных слупах (захава
лася ў пашкоджаным выглядзе). Вада з ракі жывіла канал і злучаныя з ім круглыя сажалкі. Воднае кальцо вакол сядзібы са складанай сістэмай шлюзаў, пад’ёмных мастоў надавала характар астраўной адасобленасці. Тры ўезды ў сядзібу былі аформлены брамамі са старожкамі, дзе жылі паляўнічыя (захаваліся фрагменты паўд. ўезда). У дрэвастоі парку прадстаўлена каля 70 найменняў раслін.
Літ.. Ф е д о р у к А.Т. Старннные усадьбы Мннского края. Мннск, 2000.
У.Вішнеўскі. Небаізямля Фердынанда. 2002.
ВІШНЁЎСКІ Міхаіл Іванавіч (н. 1.1. 1949, в. Сёмкаў Гарадок Мінскага рна), беларускі філосаф. Др філас. навук (2001), праф. (2003). Засл. работнік адукацыі Беларусі (2004). скончыў БДУ (1971), працаваў у ім з 1974. 3 1979 у Магілёўскім унце (з 1982 заг. кафедры, з 1995 прарэктар, з 2001 1ы прарэктар). Даследуе праблемы філасофіі адукацыі, сац. філасофіі. Адзін з аўтараў збкаў «Адукацыя ў Рэспубліцы Беларусь» (2006), «Праблемы якасці адукацыі беларусі і Расіі ў кантэксце інтэграцыйных працэсаў» (ч. 1—2, 2008—09), «Пытанні якасці адукацыі ў Беларусі, Расіі, Украіне» (2010). Аўтар вучэбных дапаможнікаў для ВНУ і агульнаадукац. школы.
Тв.: Фнлософскнй сннтез как мнровоззренческая основа образовання. Могнлев, 1999; Фнлософня. Могнлев, 2002; актуальные проблемы современной фнлософнн образованмя. Могнлев, 2003; Духовная смнергня, ее ообразовательные основы. Могнлев, 2006.
ВІШНЁЎСКІ (Wiszniewski) Міхал (27.9.1794, в. Фірлеева ІванаФранкоўскай вобл., Украіна — 22.12.1865), польскі гісторык літаратуры, філосаф, псіхолаг. Вучыўся ва унтах Зах. Еўропы. 3 1831 праф. Ягелонскага унта ў Кракаве. Яго асн. праца — «Гісторыя польскай літаратуры» (т. 1 — 10, 1840—57; даведзена да сярэдзіны 17 ст.), дзе змешчаны звесткі пра Ф.Скарыну, інш. прадстаўнікоў бел. рэнесансавай лры. Выдаў «Помнікі польскай гісторыі і літаратуры» (т. 1—4, 1835—37), куды ўключаны і бел. матэрыял. Аўтар манаграфіі «Бэканаўскі метад тлумачэння прыроды» (1834), даследавання «Тыпы чалавечых розумаў» (1837) — першай польск. працы ў галіне псіхалогіі.
ВІШНЁЎСКІ Уладзімір Мікалаевіч (н. 17.2.1955, в. Балотчыцы Слуцкага рна), беларускі мастак, графік. Скончыў Бел. тэатр.маст. інт (1979). 3 1988 выкладае ў Бел. акадэміі мастацтваў (у 1996—2002 заг. кафедры). Працуе пераважна ў галіне станковай і кніжнай графікі. Сярод станковых твораў: «Сейбіт» (1991), «Прысвячэнне У.Караткевічу» (1995), «Дзяды» (1996), «Няўтольная крыніца духу» (2001), «Неба і зямля Фердынан
372
ВІШНЕЎСКІ
да» (2002), «Апостал Васіль», «Дванаццаць» (абодва 2004),«Дрэвам не патрэбны храм» (2005), «Паляванне ў ваколіцах Мірскага замка» (2006), «Страчаны рай» (2007), «Навагрудская вежа» (2008), серыі афортаў «Будаўніцтва чалавека» (1987—88), «Птушкаловы» (1987—89) і інш. Аформіў зб. вершаў «Родныя вобразы» Я.Коласа (1982), выканаў іл. да кніг «Вянок беларускіх народных песень» У.Раговіча (1988), «Палата кнігапісная» М.Нікалаева, «Янка і Ружа» і «Ці вернецца князь Кук?» У.Ягоўдзіка (усе
1993), «Дзяды» А.Міцкевіча (2002), «Хінжа» П.Змітрука (2005), «Фауст» А.Г.Радзівіла (2006) і інш. Працуе таксама ў жывапісе і скульптуры.
І.Л. Чэбан.
ВІШНЕЎСКІ КАСЦЁЛ ДЗЁВЫ МАРЬІІ, помнік архітэктуры барока ў в. Вішнева Валожынскага рна. Пабудаваны ў 1637—41 з цэглы на месцы папярэдняга храма. Аднанефавая 2вежавая базіліка з паўкруглай апсідай і нізкімі бакавымі сакрысціямі. Накрыты 2схільным дахам з франтонам на гал. фасадзе. У 1771 дабуда
ваны бакавыя квадратныя ў плане капліцы, якія сталі крыламі трансепта. Паміж 3яруснымі чацверыковымі вежамі з купалкамі фігурны шчытз сігнатуркай у завяршэнні. Плоскасныя фасады акаймаваны тонкапрафіляванымі карнізамі, расчлянёны высокімі арачнымі і лучковымі аконнымі праёмамі. У інтэр’еры сцены нефа ўпрыгожаны арнаментальным паліхромным роспісам (маст. Ф.Рушчыц), скляпенні — геаметрычным ляпным арнаментам 18 ст. Гал. алтар, выкананы ў барочнаракайльных формах, драўляны, 2ярусны на высокім пастаменце, дэкарыраваны драўлянымі скульптурамі евангелістаў, анёлаў, вазамі і інш. Два бакавыя алтары выкананы ў аналагічнай стылявой трактоўцы. Зберагліся каваныя дзверы (17 ст.). 3 усх. боку сярод бутавай агароджы размешчана мураваная брамазваніца, вырашаная шырокім праездам, завершаным 3арачным ярусамзвонам. Храм з брамайзваніцай і агароджай, дэкар. аздабленне інтэр’ера касцёла, гал. і 2 бакавыя алтары, дзверы ўнесены ў Дзярж. спіс гісторыкакульт. каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. Касцёл дзейнічае.
ВІ'ШНЕЎСКІ КАСЦЁЛ СВЯТОГА ТАДЭВУША, помнік архітэктуры класіцызму ў в. Вішнева Смаргонскага рна. Пабудаваны ў 1811 з цэглы. Адзіны выцягнуты прамавуголь
Вішнеўскі касцёл святога Тадэвуша: 1 — агульны выгляд; 2 — інтэр ёр.
373
ВІШНЁЎКА
ны ў плане аб’ём накрыты 2схільным бляшаным дахам. У 1866 над алтарнай часткай надбудавана шатровая вежа з галоўкай у завяршэнні. Гал. фасад вылучаны дарычным 4калонным порцікам з трохвугольным франтонам. Плоскасныя фасады апяразаны буйным антаблементам з трыгліфнымі фрызамі. Сцены расчлянёны прамавугольнымі аконнымі праёмамі, арачнымі нішаміэкседрамі для скульптуры па баках увахода. У інтэр’еры па перыметры асн. аб’ёму пад плоскай столлю на падугах праходзіць карнізны пояс надэнтыкулах. Побач с храмам пастаўлена 2ярусная чацверыковая вежазваніца. Першы ярус з бутавага каменю, 2і — выкладзены з цэглы і атынкаваны, прарэзаны круглымі люкарнамі. Касцёл дзейнічае.
ВІШНЁУКА, вёска ў Бабруйскім рне. За 18 км на Пд ад г. Бабруйск, 3 кмадчыг. ст. Чырвоны Брод налініі Бабруйск—Рабкор, 128 км ад Магілёва, на аўтадарозе Бабруйск—Калінкавічы. Цэнтр Вішнёўскага с/с. 152 гаспадарка, 353 ж. (2011).
Вядома з 16 ст. У 1560 сяло ў Бабруйскай воласці Мінскага ваяв. ВКЛ, уласнасць казны. У 1639 — 26 двароў, 71 ж. мужчынскага полу, меліся млын і рудня. У 1790 — 9 двароў. Пасля 2га падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у Рас. імперыі. У 1847 у складзе маёнтка Брожа Бабруйскага павета Мінскай губ. У 1907 у Брожскай воласці, 39двароў, 259 ж. У 1910 адкрыта земская школа. У 1917 — 50 двароў, 300 ж. У школе ў 1923 займаліся 35, у 1925 — 47 вучняў. 3 4.8.1927 у Бабруйскім рне Бабруйскай акругі (да 26.7.1930), з 20.2.1938 Магілёўскай, з 20.9.1944 Бабруйскай абласцей. У 1926 — 61 двор, 317 ж. У Вял. Айч. вайну з канца чэрв. 1941 да канца чэрв. 1944 акупіравана ням.фаш. захопнікамі, карнікі спалілі вёску і загубілі 12 ж. Пасля вайны адбудавана. У 1959 — 393 ж. 3 29.1.1968 цэнтр сельсавета. У 1970 — 390 ж. У 1986 — 169двароў, 415ж. У1996—163 гаспадаркі, 448 ж.
У 2011 дзіцячы сад, клуб, бка, ФАП, аддз. сувязі і «Беларусбанка», сядзіба аграэкатурызму «Адпачынак плюс», 2 магазіны. Брацкая магіла
сав. воінаў і партызан, помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну.
ВІШНЯВЁЦ, вёска ў Стаўбцоўскім рне. За 17 км на Пд ад горада і чыг. ст. Стоўбцы налініі Мінск—Баранавічы, 96 км ад Мінска. Цэнтр Вішнявецкага с/с. 250 гаспадарак, 694 ж. (2011).
Вядомы ў ВКЛ з 1й пал. 18 ст. як мястэчка Гавязна. У 1742 узведзена уніяцкая царква, якая пасля перабудовы ў 1850 захавалася да нашых дзён. У 1773 тут 17 двароў. Пасля 2га падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у складзе Рас. імперыі. У 19 — пач. 20 ст. мястэчка, цэнтр Гавязнянскай вол. Слуцкага павета Мінскай губ. У 1861 — 20 двароў, 144 ж., нар. вучылішча, валасное праўленне, царква, заязны дом, кірмашы штогод. У 1897 — 31 двор, 215 ж. На пач. 20 ст. 25 двароў, 215 ж. 3 1921 у складзе Польшчы, цэнтр гміны Нясвіжскага павета Навагрудскага ваяв. У 1921 — 46 двароў, 257 ж. 3 ліст. 1939 у БССР, в. Гавязна2. 12.10.1940 цэнтр сельсавета ў Стаўбцоўскім рне Баранавіцкай вобл. У Вял. Айч. вайну ў канцы чэрв. 1941 — пачатку ліп. 1944 акупіравана ням.фаш. захопнікамі. 3 8.1.1954 у Мінскай вобл. 3 27.10.1964 Гавязна перайменаванаў В. У 1970 — 87 гаспадарак, 307 ж.