• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 2.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 2.

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 544с.
    Мінск 2011
    531.15 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 1.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 3.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 4.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 5.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 6.
    ВОБРАЗ АЎТАРА, вобраз чалавека, які выяўляецца ў ідэйнамаст. пазіцыі, эстэтычным ідэале твора, яго стылі, паэтыцы. Літ. твор — спецыфічнае ўвасабленне поглядаў, інтарэсаў, густаў, маральнапсіхал. індывідуальнасці аўтара. Пісьменнік раскрывае свае адносіны да жыцця разнастайна, усёй сістэмай маст. вобразаў, у т.л. і праз вобразы лірычнага героя ці апавядальніка, якія найб. непасрэдна перадаюць аўтарскае ўспрыманне рэчаіснасці. Лірычны герой — В.а. ў лірычнай творчасці. У некаторых ліраэпічных творах («Новая зямля», «Рыбакова хата» Я.Коласа) гэты вобраз найперш увасабляецца то ў лірычным героі, то ў героіапавядальніку ў залежнасці ад перамяшчэння жанравых планаў. У эпасе за апавядальнікам бачны аўтар у аўтабіягр. творах («У дрымучых лясах» З.Бядулі, «Шлях з цемры» Я.Маўра), у тых апавяданнях, аповесцях, раманах, дзе пісьменнік давярае апавядальніку свой ідэйнамаральны і душэўны вопыт (творы М.Гарэцкага, А.Васілевіч, І.Навуменкі і інш.). Але часам апавядальнік далёкі аўтару біяграфічна, псіхалагічна і духоўна («Сівая легенда» У.Караткевіча, «Запіскі Занядбайлы» Б.Сачанкі, «Шлюб
    376
    водны
    ная ноч» І.Шамякіна). Аўтар тут як бы «прыхаваны», і вобраз яго адчуваецца ў тых эстэтычных акцэнтах, якія нясе інтанацыйны лад маўлення апавядальніка, лексікастыліст. сродкі яго гаворкі, інш. прыёмы. У эмацыянальнай прозе В.а. раскрываецца выразна наватутыхтворах, дзе пісьменнік не карыстаецца персаніфікаванай формай апавядання (прамыя звароты да чытача). У аб’ектывізаванай, рэалістычна строгай прозе адчуваецца аўтарскі «голас», які не можа зусім растварыцца ў галасах персанажаў. Розная мера аўтарскай прысутнасці ў розных творах сведчыць пра формы арганізацыі матэрыялу і адметнасць В.а. Маст. светтвора — гэта аўтарскі суб’ектыўны свет, у якім эстэтычна трансфармуецца аб’ектыўная рэальнасць.
    ВОБРАЗ МАСТАЦКІ, спосаб і форма засваення рэчаіснасці ў мастацтве, якія характарызуюцца непарыўным адзінствам суб’ектыўных і аб’ектыўных пачаткаў маст. творчасці, яе пачуццёвых і сэнсавых аспектаў. Як спецыфічная для мастацтва форма пазнання, асэнсавання і ацэнкі свету мае складаную, шматгранную прыроду, якая выяўляе багатую палітру чалавечага быцця і свядомасці. В.м. ўзнікае як выяўленне духоўнага свету аўтара, які злучаецца з адлюстраваннем рэальных, фантаст., сімвалічных феноменаў быцця. Ён цесна звязаны з маст. стылем, модай, выкарыстоўвае розныя маст. метады і адлюстроўвае сац. і эстэтычныя ідэалы свайго часу,
    набывае спецыфіку ў творчасці дзеячаў мастацтва (розныя сістэмы В.м. у спадчыне Ф.Скарыны, Я.Купалы, Я.Коласа, М.Багдановіча, В.Быкава, М.Танка, Н.Гілевіча і інш.). В.м. мае асаблівасці ў розных відах мастацтва, што абумоўлена іх спецыфічнай мовай (слова ў маст. лры, гук у музыцы, фарбы ў жывапісе і інш.). Спосаб быцця маст. твора — спалучэнне пачуццёвых, ідэальных, матэрыяльных і сэнсавых аспектаў. Гарманічная структура формы — універсальная рыса В.м. Ён здольны ствараць усё новыя і новыя зносіны, сувязі са светам канкрэтных з’яў, уключацца ў самыя розныя сацыякульт. сістэмы, знаходзіцца ў пастаянным працэсе развіцця. В.м. — дамінуючы фактар, які забяспечвае ўплыў мастацтва на чалавека і грае важную ролю ў працэсах сацыялізацыі, інкультурацыі і эстэтычнага выхавання. В.М.Іўчанка.
    ВОДНЫ ТРАНСПАРТ, суднах о д с т в а, перамяшчэнне па рэках і азёрах з дапамогай транспартных сродкаў. Густая рачная сетка Беларусі і наяўнасць буйных рэк — Зах. Дзвіна, Дняпро, Прыпяць, Бярэзіна, Сож, Зах. Буг, Нёман — садзейнічалі развіццю традыцыйнага В.т. На лодках плылі ў суседняе сяло, на могілкі, да сваіх палеткаў ці сенажаці, у лес, на рынак, рыбалку, паляванне, перавозілі сена, збажыну, лясныя матэрыялы, інвентар, людзей, свойскую жывёлу і інш. Сродкі В.т. былі разнастайнымі і адлюстроўвалі ўмовы суднаходства, вытворчую традыцыю
    ітэхн. магчымасці часу. У залежнасці ад канструкцыйных асаблівасцей усе судны, якія ўжываліся на мясц. рэках і азёрах, можна падзяліць на 3 групы: чаўны (аднадрэўкі), дашчаныя і камбінаваныя лодкі. Яны адрозніваліся нават у межах адной тыпалагічнай групы сваімі памерамі, формай днішча, носа, кармы, узаемнымі прапорцыямі, абсталяваннем, хуткасцю хода і інш. Па знешніх прыкметах, абсталяванасці, камфортнасці большасць суднаў былі адкрытымі (човен, дашчаная лодка, струг, барка), меншая частка — закрытымі, з палубай, нярэдка і з дахам (берліна, віціна, ладдзя). У некаторых лодках вял. памераў (лайба, чайка, шугалея) пэўную частку прасторы займала ўладкаванае памяшканне (будка) ці дах (стрэшка). Па спосабах руху (цягі) традыц. судны падзяляюцца на сплаўныя і хадавыя. Сплаўныя рухаліся ўніз па цячэнні на далёкія адлегласці, хадавыя — уверх і ўніз па рацэ на механічнай цязе (вёслах), пры дапамозе шастоў («на ялінах»), на ветразях ці буксіры. Пераважаў рух суднаў на вёслах. На мелкаводных басейнах, асабліва ва ўмовах Палесся, мясц. люд вадзіў чаўны, адштурхоўваючыся шастамі ад доннага грунту. Пры транспарціроўцы рачных суднаў (барак, чаек, берлін) прымяняліся таксама бурлацкая і конная цягі, асабліва на прамых руслах рэк і каналах. Сярод сродкаў В.т. вылучаліся традыц. універсальныя, што выконвалі разнастайныя функцыі ў гаспадарцы мясц. насельніцтва, і гандлёвыя
    Да арт. Водны транспарт. На р. Піна. 1930я гг.
    Даарт. Водны транспарт. Пераправа цераз р. Прыпяць. 1930ягг.
    377
    «вожык»
    шматтанажныя, што везлі грузы на далёкія адлегласці, нярэдка за межы Беларусі. Найб. стараж. і шматлікія судны першай групы — чаўны, выдзеўбаныя з цэльнага ствала дрэва (дуб, камяга). Пераходным варыянтам ад чаўноў да дашчаных лодак была шугалея (абшыванка, абіянік): асновай служыў човен, абшыты дошкамі, змяшчала да 100— 300 пудоў грузу. У канцы 19 — пач. 20 ст. з пашырэннем чыг. перавозак прыкметна скарацілася будаўніцтва велікагрузных суднаў. У сучасны перыяд пераважае індустрыяльная суднабуд. вытворчасць, дзе выкарыстоўваюцца лепшыя традыцыі рамеснага майстэрства. Пасажырскія цеплаходы на падводных крылах і паветранай падушцы, буксірныя кацеры, грузавыя цеплаходы, баржы, маторныя і спарт. лодкі вырабляюць на Пінскім і Гомельскім суднабуд., Бабруйскім суднарамонтным заводах, Рэчыцкай суднаверфі. В.С.Цітоў. «вбжык», сатырычнагумарыстычны ілюстраваны альманах. Выдаецца раз у паўгода ў Мінску на бел. мове. Пачаў выходзіць у ліп. 1941 як агітплакат, орган ЦК КП(б)Б пад назвай «Раздавім фашысцкую гадзіну» (з сак. 1942 газ.плакат). Выдаваўся ў Гомелі, потым у Маскве, з жн. 1945 — у Мінску якчас. сатыры і гумару «В.», з кастр. 2009 — альманах. Друкуе фельетоны, памфлеты, байкі, прытчы, вершы, апавяданні, інтэрмедыі, п’есы, сцэнкі, гумарэскі, мініяцюры, пародыі, эпіграмы, каламбуры, афарызмы, жарты, анекдоты, пераклады сатыр. і гумарыст. твораў, а таксама карыкатуры, шаржы, малюнкі, плакаты. У ім змяшчаліся творы Я.Коласа, Я.Купалы, П.Броўкі, А.Куляшова, М.Лынькова, К.Крапівы, П.Панчанкі, М.Лужаніна, Я.Брыля, К.Чорнага, М.Чавускага, А.Бялевіча, С.Дзяргая, В.Зуба, Г.Кляўко, У.Корбана, Э.Васілевіча, М.Пянкрата, П.Кавалёва, І.Грамовіча, М.Скрыпкі, М.Танка, Б.Сачанкі, Я.Сіпакова, Х.Жычкі, В.Маеўскага, П.Прыходзькі, М. Чарняўскага, Р.Яўсеева, Г.Юрчанкі, У.Правасуда, У.Мацвеенкі, І.Стадольніка, Я.Міклашэўскага, П.Місько, М.Вяршыніна, В.Жуковіча, М.Слівы, В.Ткачова, П.Саковіча, К.Камейшы, Я.Мальца, У.Саламахі, Ю.Зарэцкай і інш.;
    малюнкі А.Волкава, С.Раманава, М.Гурло, З.Паўлоўскага, В.Ціхановіча, А.Чуркіна, Р.Грамыкі, В.Швяцова, Л.Чурко, Я.Бусла, С.Волкава, У.Бараноўскага, М.Гіргеля, П.Козіча, А.Гармазы, В.Ключніка, А.Каршакевіча, А.Папова, А.Гурскага, А.Гуцола, В.Дударэнкі і інш. Выдаваў сатыр. плакат «На калючкі» (з 1963, 2 разы ў год). Выдаецца літ. дадатак «Бібліятэка «Вожыка».
    Ю. Ф.Зарэцкая.
    ВОЗЕРА, вёска ва Уздзенскім рне. За 35 км на ПнЗ ад г. Узда, 26 км ад чыг. ст. Койданава на лініі Мінск— Баранавічы, 29 км ад Мінска, каля шашы Мінск—Слуцк. Цэнтр Азерскага с/с. 338 гаспадарак, 842 ж. (2011).
    Упершыню ўзгадваецца ў 1582 як сяло Мінскага павета і ваяв. ВКЛ. Пасля 2га падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у складзе Рас. імперыі, у Мінскім павеце Мінскай губ. У 1886 — 60 двароў, 610 ж., царква, нар. вучылішча. 3 20.8.1924 вёска, цэнтр сельсавета Самахвалавіцкага рна Мінскай акругі (да 26.7.1930), з 18.1.1931 Койданаўскага рна, з 23.3.1932 Койданаўскага нац. польскага, з 29.6. 1932 Дзяржынскага, з 31.7.1937 Уздзенскага рнаў, з 20.2.1938 у Мінскай вобл. У Вял. Айч. вайну з канца чэрв. 1941 да пачатку ліп. 1944 вёска акупіравана ням.фаш. захопнікамі. У 1996 — 322 гаспадаркі, 817 ж.
    У 2011 дзіцячы сад, сярэдняя школа, Дом культуры, Дом быту, бальніца, амбулаторыя, 2 магазіны, бар, аддз. сувязі і «Беларусбанка». Брацкая магіла сав. воінаў і помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну. Помнік архітэктуры — Петрапаўлаўская царква (2я пал. 19 ст.).
    ВбіНАЎ Аляксандр Пятровіч (20.11. 1902, г. Колпіна Ленінградскай вобл. — 1.10.1987), беларускі архітэктар, педагог. Чл.кар. НАН Беларусі (1953), акадэмік Акадэміі будаўніцтва і архітэктуры СССР (1956), чл.кар. Акадэміі архітэктуры СССР (1950—55). Праф. (1951). Засл. дзеяч мастацтваў Беларусі (1940). Засл. будаўнік Беларусі (1962). Скончыў Маскоўскі вышэйшы маст.тэхн. інт (1929). У Мінску з 1929, працаваў у розных
    праектных аргцыях. 3 1947 выкладаў у Бел. політэхн. інце. У 1941—49 старшыня праўлення Саюза архітэктараў Беларусі. У першых работах адчуваўся ўплыў канструктывізму, пазней выкарыстоўваў кампазіцыйныя прыёмы і элементы класічнай архітэктуры. Асн. работы: у Мінску — жылыя дамы па вул. Маскоўская (1932), гасцініца «Свіслач» (1938); у аўтарскім калектыве — Палац піянераў і школьнікаў (1937), Інт фіз. культуры (1952), будынакб. ЦК КПБ (1947, цяпер Рэзідэнцыя Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь), Беларускі рэспубліканскі тэатр юнага гледача, аэравакзал і будынак абкома КПБ (абодва 1956) і інш.; у Магілёве — гасцініца «Днепр» (1940), жылыя дамы па вул. Першамайская (1938—41). Адзін з першых арганізатараў эксперымент. і аб’ёмнаблочнага будаўніцтва ў Беларусі. Дзярж. прэмія Беларусі 1968. У 2004 на фасадзе архіт. фта Бел. Нац. тэхн. ўнта ўстаноўлена мемар. дошка ў гонар В.
    Тв.: Основные черты в развнтня зодчества Белоруссня. Мннск, 1955; Архнтектура н градостронтельство Советской Белорусснн. Мннск, 1957 (у сааўт.); Мннск: послевоенный опыт реконструкцнн н развнтня. М., 1966 (у сааўт.).