• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 2.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 2.

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 544с.
    Мінск 2011
    531.15 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 1.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 3.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 4.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 5.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 6.
    ВОЛЧАК Віктар Мацвеевіч (22.4. 1910, чыг. ст. Цінская Краснаярскага краю, Расія — 26.4.1985), беларускі архітэктар, педагог. Засл. архітэктар Беларусі (1978). Скончыў Усерас. акадэмію мастацтваў у Ленінградзе (1936). 3 1953 гал. архітэктар інта «Белдзяржпраект», з 1979 у інце «Мінскметропраект». У 1954—75 выкладаўу Бел. політэхн. інце. Асн. работы: будынак Мінскага аблвыканкома (1958), Літ. музей Я.Купалы (1959), помнікі М.Казею (1958, скульпт. С.Се
    ліханаў), ахвярам Масюкоўшчынскага лагера смерці (1959) у Мінску; воінам польск. дывізіі імя Т.Касцюшкі ў в. Леніна Горацкага рна (1953); абеліскі ў гонар сав. воінаў і партызан у г.п. Івянец Валожынскага рна (1959, скульпт. Я.Печкін). Адзін з аўтараў мемар. комплексу Брэсцкая крэпасцьгерой.
    ВОЛЧАК Ігар Віктаравіч (н. 18.5. 1946, Ташкент), беларускі мультыплікатар, кампазітар. Скончыў Бел. кансерваторыю (1970), Вышэйшыя курсы сцэнарыстаў і рэж. Дзяржкіно СССР у Маскве (1982). 3 1968 на к/студыі «Беларусьфільм». У 1992— 97 выкладаў у Бел. акадэміі мастацтваў. Сярод м/фільмаў: «Капрычыо» (1986), «Скрозь шэры камень» (1987), «Канчэрта гроса» (1988), «Як ліса воўка судзіла», «Муха» (абодва 1989), «Скерца» (1994), «Пастараль» (1998), «Як Несцерка скарб знайшоў» (2004), «Як Несцерка на кірмаш збіраўся» (2005), «Як Несцерка гаршкі прадаваў» (2007), «Як Несцерка з кірмашу ехаў» (2008), «Як Несцерка заручальны пярсцёнак шукаў», «Як Несцерка сваю нявесту шукаў» (абодва 2010) і інш. Напісаўмузыкуда40к/фільмаў.
    Г. I. Селядкова.
    ВОЛЬКА, вёска ў Івацэвіцкім рне, на р. Шчара. За 27 км на ПнУ ад г. Івацэвічы, 15 км ад чыг. ст. Даманава на лініі Брэст—Баранавічы, 163 км ад Брэста. Цэнтр Волькаўскага с/с. 271 гаспадарка, 497 ж. (2011).
    Вядома з 16 ст. як сяло ў Брэсцкім павеце Брэсцкага ваяв. ВКЛ. У1591 — 21 дым. Пасля 3га падзелу Рэчы Паспалітай (1795) у Рас. імперыі. У 1886 сяло ў Дабрамысленскай воласці Слонімскага павета Гродзенскай губ., 40 двароў, 743 ж., царква. Існавалі 2 самаст. вёскі, якія пазней зліліся ў адну. У 1909 — 176 двароў, 1300 ж. У пач. 20 ст. дзейнічала школа. 3 1921 у складзе Польшчы, у Косаўскім павеце Палескага ваяв.У 1924 вёскаў Целяханскай гміне, 60 будынкаў, 319 ж. 3 1939 у БССР. 3 12.10. 1940 цэнтр сельсавета Быценскага рна Баранавіцкай вобл., 295 ж., пачатковая школа, клуб, пошта. У Вял. Айч. вайнузканцачэрв. 1941дасярэдзіны ліп. 1944 В. акупіравана ням,
    386
    ВОЛЬНАЎСКІ
    фаш. захопнікамі. У 1947 — 275 двароў, у 1952 1220 ж. 3 8.1.1954 уБыценскім, з 14.10.1957 у Івацэвіцкім, з 25.12.1962 у Бярозаўскім, з 6.1.1965 зноў у Івацэвіцкім рнах Брэсцкай вобл. У 1958 — 343 будынкі, 365 дамоў, 1298 ж.У 1930—60ягг. працавалі школа (у 1961 — 7гадовая, 224 вучні), школа сельскай моладзі (у 1961 — 26 вучняў). У 1960я гг. дзейнічаў ФАП. У 1979  1918 ж., у 1997  344 гаспадаркі, 769 ж.
    У 2011 сярэдняя школа, клуб, бка, ФАП, аддз. сувязі і «Беларусбанка», 2 магазіны. Брацкая магіла сав. воінаў, загінуўшых у Вял. Айч. вайну. Помнік баявой славы ў гонар злучэння тут 9.7.1944 з часцямі Чырвонай Арміі 36га атрада 8й брыгады Брэсцкага партыз. злучэння, які 12.7. 1944 удзельнічаў у вызваленні г. Івацэвічы.
    ВОЛЬНА, вёска ў Баранавіцкім рне. За 27 км на ПнУ ад г. Баранавічы, 14 км ад чыг. ст. Пагарэльцы на лініі Баранавічы—Мінск, 228 км ад Брэста. Аўтадарогай звязана з Баранавічамі. Цэнтр Вольнаўскага с/с. 303 гаспадаркі, 685 ж. (2011).
    Вядома з сярэдзіны 16 ст. як сяло ў ВКЛ, належала Хадкевічам. У 1571 на тэр. сядзібы 4 дамы, скляпы («піўніцы»), бровар, гасп. будынкі, належала Валовічам. Каля В. размяшчаліся царква, млын, карчма. 3 1632 належала Каменскім. К.Каменскі ў 1632 пабудаваў новую царкву, пры ёй базыльянскі кляштар, які спачатку быў жаночы, пасля мужчынскі (ліквідаваны ў 1872). У 1768 на сродкі манастыра пабудавана уніяцкая царква (цяперТроіцкая). Пры базыльянскім кляштары існавала школа, у якой вучыўся вядомы мастацтвазнавец, архіт. і скульпт. Р.Слізень. Пасля 2га падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у Рас. імперыі, сяло ў Чэрніхаўскай воласці Навагрудскага павета Слонімскай, з 1797 Літоўскай, з 1801 Гродзенскай, з 1842 Мінскай губерняў. У 1886 — 61 двор, 470 ж., праваслаўная царква, нар. вучылішча (адкрыта ў 1863), побач з сялом — вінакурны завод і млын. У 1897 у сяле 99 двароў, 341 ж., нар. вучылішча, магазін, кузня, піцейныдом, царква, помніку го
    нар вызвалення сялян ад прыгоннай залежнасці. У 1909 у сяле і маёнтку 107 двароў, 44ж. 3 1921 у складзе Польшчы, вёска ў Чэрніхаўскай гміне Баранавіцкага павета Навагрудскага ваяв., 125 дамоў, 724 ж. Побач з вёскай аднайм. фальварак, 7 дамоў, 35 ж. 3 27.12.1925 цэнтр гміны. 3 ліст. 1939 у БССР, 941 ж. 3 12.10.1940цэнтрсельсавета Гарадзішчанскага рна Баранавіцкай вобл. У Вял. Айч. вайну з канца чэрв. 1941 да пач. ліп. 1944 В. акупіравана ням.фаш. захопнікамі. 3 8.1.1854 у Брэсцкай вобл. 3 25.12. 1962 у Баранавіцкім рне. У 1959 — 641 ж., у 1970 — 336 двароў, 1084 ж. У 1996 — 357 гаспадарак, 861 ж.
    У 2011 дзіцячы садяслі, сярэдняя школа, Дом культуры, бка, бальніца, аптэка, комплексны прыёмны пункт, аддз. сувязі 1 «Беларусбанка», 4 магазіны. Брацкая магіла сав. воінаў, помнік землякам, загінуўшым у Вял. Айч. вайну. Помнікі архітэктуры — Троіцкая царква (1768), палацавапаркавы ансамбль (17 ст.).
    ВОЛЬНАСЦЬ ПАЭТЬІЧНАЯ, наўмыснае або міжвольнае адступленне ад агульнапрынятых моўных норм у вершаваных творах дзеля захавання ў іх метрычнага малюнка ці рыфмы. Гэта могуць быць неўласцівыя для літ. мовы словы, націскі, слоўныя скарачэнні і г.д. Крытэрыі вызначэння В.п., суаднесеныя з развіццём норм паэтыкі, нясуць на сабе адзнакі пэўнай гіст. эпохі і пэўнай асобы. Напр., у вершы «Беларускім партызанам» Я.Купалы сустракаюцца словы «гітлерцы» (замест «гітлераўцы»: «Рэжце гітлерцаў паганых»), «пабеда» (замест «перамога»: «Клічу вас я на пабеду»), «жыр» (замест «тлушч»: «Сыты быў людскім ён жырам»), «мсціць» (замест «помсціць»: «Клічуць мсціць крывава гэтак»), у «Спадчыне» Я.Купалы — «на могілкавым кладзьбішчы», «С.Палуяну» М.Багдановіча — «Самотна жыў, самотна ўмёр» і інш.
    ВОЛЬНАЎСКАЯ ТРОІЦКАЯ ЦАРКВА, помнік архітэктуры ракако ў в. Вольна Баранавіцкага рна. Пабудавана ў 1768 з цэглы, капітальна адрамантаванаў 1895. Трохнефавая 2вежавая базіліка з трансептам, паўкруг
    лай апсідай з бакавымі рызніцай і ахвярнікам. Гал. фасад вырашаны ўвагнутай хвалістай плоскасцю, завершанай тонкапрафіляваным карнізам, умацаванай па вуглах і цэнтры ступеньчатымі контрфорсамі, лучковымі нішамі.Паміж бакавымі 8граннымі вежамі са складанымі фігурнымі ківорыямі ў завяршэнні высокі цэнтр. шчыт з плаўна выгнутым прафіляваным карнізам. Двухсхільны дах закруглены над апсідай і ўпрыгожаны над ёй фігурнай сігнатуркай на чацверыку.Плоскасныя сцены расчлянёны разнастайнымі па форме і вышыні аконнымі праёмамі — паўцыркульнымі, лучковымі, круглымі. Над цэнтр. лучковым аконным праёмам рэльефнае ляпное пано з выявай вайсковай атрыбутыкі. Дэкар. акцэнт інтэр’ера адпавядае архіт. эстэтыцы ракако: раскрапоўка, пілястры з багатымі капітэлямі, кубкі, фестоны. Збярогся абраз 18 ст. «Святы Мікалай». Храм унесены ў Дзярж. спіс гісторыкакульт. каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. Царква дзейнічае.
    ВОЛЬНАЎСКІ ПАЛАЦАВАПАРКАВЫ АНСАМБЛЬ, помнік палацавапаркавай архітэктуры ў в. Вольна Баранавіцкага рна. Закладзены ў 17 ст. Належаў Каменскім, Чацвярцінскім, Слізням. Уключаў палац,
    Вольнаўская Троіцкая царква.
    387
    ВОЛЬНАЯ
    гасп. пабудовы, капліцу, парк, сажалкі. Першапачаткова палац драўляны 1 павярховы прамавугольны ў плане. У 1йпал. 19ст. перабудаваныўстылі неаготыкі (дабудаваны 2 крылы, дзве 6гранныя і дзве 4гранныя вежачкі са стогападобным дахам). 3 боку парку ўваход быў аформлены доўгай тэрасай са сходамі. Перад домам размяшчаўся вял. партэр з кругам і старой лістоўніцай у цэнтры. У палацы меліся багатая бка польск. і франц. кніг, карціны Ю.Косака, Я.Фалата, І.Рэпіна і інш. мастакоў. У Вял. Айч.
    Сядзібны дом у Вольнаўскім палацавапаркавым ансамблі.
    вайнудом згарэў. На яго месцы ўзведзены адм. будынак. Парк пейзажнага тыпу з 3 сажалкамі. У дэндралагічным складзе дрэвы рознага ўзросту і складу. Цэнтр. месца воднай сістэмы займае вял. сажалка з востравам (насыпаны ў 1848). Захаваліся рэшткі парку, капліцы, сажалка. У сядзібе доўгі час жыў і працаваў бел. графік, скульпт., архіт. Р.Слізень, у гонар якога на будынку сельскага клуба ўсталявана памятная дошка.
    Літ.: Федорук А.Т. Старннные усадьбы Берестейшмны. Мннск, 2004; Несцярчук Л.М. Замкі, палацы, паркі Берасцейшчыны X—XX стагоддзяў. Мінск, 2005.
    «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРЎСЬ», грамадскапалітычная, эканамічная і літаратурная газета нац.дэмакр. кірунку. Выдавалася з 10.6.1917 да ліст. 1918 у Мінску на бел. мове. У 1917 выходзіла 2 разы на тыдзень, у 1918 штотыднёва. Рэд. Я.Лёсік, выдавец — Бел. нац. кт, з ліп. 1917 Тва бел. культуры. Спачатку выступала за культ.нац. ідзярж. аўтаномію Беларусі ў складзе будучай дэмакр. федэ
    ратыўнай Расіі. Пасля абвяшчэння БНР «В.Б.» пачала выступаць за незалежную дэмакр. Беларусь, заклікала да стварэння бел. нац. войска, крытыкавала палітыку ваен. камунізму і «цэнтралізму» бальшавікоў. Актыўнымі супрацоўнікамі газеты былі З.Бядуля, А.Гарун, М.Гарэцкі.
    «ВОЛЬНАЯ ДЎМКА», грамадсканавуковы і літаратурнамастацкі часопіс, орган Бел. паступовага (перадавога) студэнцтва ў Зах. Беларусі. Выдаваўся ў 1929 у Вільні на бел. мове. Рэд.выдавец Г.Вялецкі. Заклікаў моладзь да ўсведамлення сваёй ролі ў грамадстве, салідарнасці з перадавой моладдзю Польшчы, ажыццяўлення права на свабоднае вырашэнне свайголёсу. Інфармаваў прарэв. барацьбу моладзі Зах. Беларусі і арышты яе актыўных удзельнікаў, пра сход Тва бел. школы ў Слоніме, адкрыццё бел. выдавецкага тва «Рунь» у Беластоку 1 інш. Аддаваў увагу працэсу навучання, друкаваў артыкулы з парадамі, як лепш арганізаваць вучобу. На старонках часопіса змешчаны рэцэнзіі на «Нарысы з гісторыі беларускага мастацтва» М.М.Шчакаціхіна, зб. паэзіі «Беларусь» Л.Родзевіча, паэму «Уяўленне» У.Жылкі, на асобныя нумары часопісаў «Студэнцкая думка», «Шлях моладзі», «Вучнёўскі звон» і інш., рэклама новых кніг. Выйшлі 2 нумары (на вокладцы № 2 памылкова пазначаны год выд. 1930).
    А.І. Чарняева.