Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 2.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 544с.
Мінск 2011
Раён утвораны 15.1.1940 у Баранавіцкай вобл. У Вял. Айч. вайну ў чэрв. 1941 акупіраваны ням.фаш. захопнікамі, якія 14.11.1941 і 11.5.1942 расстралялі тут больш за 2,6 тыс. ж. Воранава і Вільнюса. Дзейнічалі Воранаўскі падп. райком ЛКСМБ (1.12.1943—7.7.1944), партыз. брыгады імя Кірава і імя Ленінскага камсамола. Вызвалены ў ліп. 1944 у ходзе Вільнюскай аперацыі войскамі 3га Бел. фронту пры падтрымцы партызан. У 1978 у раёне 357 нас. пунктаў, 13 сельсаветаў.
Дзейнічаюць прадпрыемствы сельскай гаспадаркі, па перапрацоўцы с.г. сыравіны, па вытворчасці буд. матэрыялаў. У раёне (2011) ПТВ № 190 с.г. вытворчасці, гімназія, 6 сярэдніх, 10 базавых, пачатковая, прыватная школа з навучаннем на літоўскай мове (в. Пеляса), вучэбнапед. комплексы: яслісад—пачатковая школа (1), яслісад—сярэдняя школа (5), яслісад—базавая школа (5), 4 муз. і 2 школы мастацтваў, школаінтэрнат, спецыялізаваная дзіцячаюнацкая школа алімпійскага рэзерву, 11 дзіцячых школьных устаноў, цэнтры — пазашкольнай работы (2), карэкцыйнаразвіваючага навучання і рэабілітацыі, дашкольны развіцця дзіцяці, сац.пед. (г.п. Радунь). Працуюць раённы Дом культуры, гарпасялковы Дом культуры (г.п. Радунь), 14 СДК, 2 клубы, клуббібліятэка, клуб культ.сац. паслуг, сельскія цэнтры нац. культур і адпачынку (в. Нача) і нар. творчасці (в. Пагародна), раённы Дом рамёстваў, 26 бк, 4 бальніцы, 4 урачэбныя амбулаторыі, 20 ФАПаў. Зона адпачынку мясц.
значэння Дайноўка. Выдаецца «Воранаўская газета». На тэр. раёна 16 рэліг. абшчын, у т.л. 13 каталіцкіх, 2 праваслаўныя, 1 хрысціян веры евангельскай. Археал. помнікі: могільнік (в. Апонаўцы), гарадзішча (в. Гарадзішча), каменныя магілы (вёскі Дварчаны, Пузелі), стаянка (в. Нача). Помнікі архітэктуры і садовапаркавага мастацтва: домкрэпасць і капліца(1я пал. 17 ст.) у в. Гайцюнішкі, сядзіба(1я пал. 18 ст.) у былой в. Гародна, касцёл Адшукання Св. Крыжа (1789) у в. Жырмуны, капліца (сярэдзіна 18 ст.) у в. Пагародна, Петрапаўлаўскі касцёл (1803—12) у в. Забалаць, касцёл Дабравешчання Найсвяцейшай Дзевы Марыі (1809) у в. Тракелі, сядзіба (19 ст.) у в. Больцінікі, Троіцкі касцёл (1886—1909) у в. Германішкі, Юр’еўскі касцёл (1910) у в. Восава, касцёл УнебаўзяццяДзевы Марыі(1910ягг.)ув. Нача, касцёл св. Ліна (1935) у в. Пеляса, касцёл Сэрца Ісуса (1916— 25) у в. Канвелішкі, касцёл Маці Божай Ружанцовай (1929—33) у г.п. Радунь. Вёска Ясянцы — радзіма вучонагапрыродазнаўца С.Б.Юндзіла (1761— 1847), в. Шаўры — гісторыка, археолага Т.Нарбута (1784—1864 і яго сына, аднаго з кіраўнікоў паўстання 186364 Л.Т.Нарбута (183263), в. Жырмуны — археолага К.І.Падчашніцкага (1790—1860), в. Нача — археолага, этнографа В.А.Шукевіча (18521919).
ВОРАНАЎСКІ РАЁННЫ ДОМ КУЛЬТЎРЫ. Засн. ў канцы 1945 ў г.п. Воранава. 3 1972 у спецыяльна ўзведзеным будынку. Агульная пл. памяшканняў 1557 м2, мае глядзельную залу на 411 месцаў, пакой для ўрачыстай рэгістрацыі шлюбу, памяшканні для клубнай работы. У будынку таксама размешчаны дзіцячая і раённая бкі, раённы метадычны цэнтр навук. творчасці. Працуюць 19 клубных фарміраванняў (з іх 9 дзіцячых), у т.л. 3 са званнем «народны»: духавы аркестр, вак. ансамбль «Каляровыя сны», ансамбль нар. музыкі і песні «Лявоны». Калектывы Дома культуры ўдзельнічаюць у фестывалях, конкурсах, святах, што праводзяць у раёне, — «Зажынкі», «Купалле», «Дажынкі», «Воранаўскі Kip
393
ВОРАНАЎСКІ
маш» і інш. 3 2004 Дом культуры праводзіць абл. адкрыты фестываль гульні «Карнавал весялосці» з удзелам калектываў Польшчы і Літвы.
ВОРАНАЎСКІ РАЁННЫ ДОМ РАМЁСТВАЎ. Засн. ў 2005 у г.п. Воранава. Агульная пл. памяшканняў 71 м2; ут.л. кабінета для гуртковай работы — 55 м2. Дзейнічаюць гурткі: «Натхненне» (вышыўка), «Чароўны бісер» і «Чароўная палітра» (бісерапляценне), «Драўляная скульптура» (маст. апрацоўка дрэва), «Цудоўная феерыя» (маст. скураныя вырабы). У в. Жырмуны адкрыты (2009) філіял дома рамёстваў, у якім працуюць гурткі «Чараўніца» (вязанне кручком), «Анюта» (бісерапляценне), «Гліняная цацка» (лепка з гліны). Майстры Дома рамёстваў і філіяла ўдзельнічаюць у рэсп., абл., раённых выстаўках, конкурсах, фестывалях. Сярод іх: нац. свята Дня бел. пісьменства ў г. Смаргонь, абл. выстаўка «Калядныя ўзоры» ў г. Гродна, фестываль «Гальшанскі замак» у в. Гальшаны Ашмянскага рна, выстаўкакірмаш нар. рамёстваў і промыслаў «Камарова — кола дзён» у в. Камарова Мядзельскага рна (усе 2009), рэсп. фестывалькірмаш «Дажынкі» (г. Ліда, 2010), фестываль нац. культур (г. Гродна, 2010) і інш.
В.І.Сасноўская.
ВОРВАНЬ, тлушч, здабыты з марскіх жывёл (кіта, цюленя) або рыб. Ужываўся ў гарбарстве, шавецтве і рымарстведля жыроўкі скур і ботаў. В. выкарыстоўвалі гар. і местачковыя рамеснікі. Вясковыя гарбары і рымары карысталіся звычайна бярозавым дзёгцем.
ВОРВУЛЕЎ Мікалай Дзмітрыевіч (22.1.1917, г. Паўлаўск Варонежскай вобл. Расія — 29.8.1967), беларускі і ўкраінскі спявак (барытон). Нар. артыст Беларусі (1954). Нар. артыст СССР (1956). Скончыў Бел. кансерваторыю (1954). 3 1939 саліст Ансамбля песні і танца БВА, у 1946— 57 — саліст Дзярж. тэатра оперы і балета Беларусі.З 1957 у Кіеўскім тэатры оперы і балета. Яркі прадстаўнік бел. опернага мастацтва. Валодаў голасам рэдкай прыгажосці, вял. вак.
майстэрствам, глыбокай акцёрскай інтуіцыяй, абаяльнасцю. Стварыў вобразы ў операх бел. кампазітараў: Дзяніс Давыдаў («Надзея Дурава» А.Багатырова), Апанас («Дзяўчына з Палесся» Я.Цікоцкага), Кастусь Каліноўскі (аднайм. опера Дз.Лукаса). Лепшыя партыі класічнага рэпертуару: Дэман (аднайм. опера А.Рубінштэйна), Князь Ігар (аднайм. опера А.Барадзіна), Яўген Анегін, Раберт, Томскі («Яўген Анегін», «Іаланта», «Пікавая дама» П.Чайкоўскага), Гразной («Царская нявеста» М.РымскагаКорсакава), Аманасра, Жэрмон («Аіда», «Травіята» Дж.Вердзі). Вядомы як выканаўца бел. нар., масавых песень, рамансаў рус. кампазітараў.
Літ.: Смольскі Б. Мікалай Ворвулеў // Майстры беларускай сцэны. Мінск, 1986.
М.Ворвулеў у ролі Апанаса.
ВОРНАУКА, вёска ў Кармянскім рне, на р. Горна (прыток р. Сож). За 13 км на Пд ад г.п. Карма, 50 км ад чыг. ст. БудаКашалёўская на лініі Гомель—Жлобін, 77 км ад Гомеля, на аўтадарозе Карма—Чачэрск. Цэнтр Ворнаўскага с/с. 157 гаспадарак, 414ж. (2011).
Вядома з 18 ст. як сяленне ў Рэчыцкім павеце Мінскага ваяв. ВКЛ. Упамінаецца пад 1726 у інвентары Чачэрскага староства. Пасля 1гападзелу Рэчы Паспалітай (1772) у Рас. імперыі, у Рагачоўскім павеце Магілёўскай губ. У 1889 адкрыта царк.прыходская школа. У1897 сяло і аколіца В. разам з сумежнай в. Кантрыполле (яна ж Ухватаўка) мелі 137 двароў, 790 ж. Дзейнічалі царква, магазін, 2 ветракі. 3 26.4.1919 у Гомельскай губ. РСФСР. Зсак. 1924у БССР. 3 20.8.1924 цэнтр сельсавета Кармянскага рна, з 20.2.1938 у Гомельскай вобл. У 1930 — 2 ветракі, кузня. У Вял. Айч. вайну з сярэдзіны жн. 1941 да канца ліст. 1943 акупіравана ням.фаш. захопнікамі. 12.12.1942 партызаны разграмілі ў В. ням.фаш. гарнізон. У 1959 — 410 ж. У 1962 да вёскі далучаны пасёлкі Курганіца, Лашчынец, Лядцы, ТурыБор. 3 25.12. 1962 у Рагачоўскім, з 6.1.1965 у Чачэрскім, з 30.7.1966 зноў Кармянскім рнах. У 1978 у вёску перасяліліся жыхары в. Тарфяны. У 1987 пабудаваны мураваныя дамы на 50 сямей для перасяленцаў з забруджаных месц пасля чарнобыльскай катастрофы. У 1996 — 196 гаспадарак, 485 ж.
У 2011 комплекс дзіцячы сад—сярэдняя школа, Дом культуры, бка, комплексны прыёмны пункт, аддз. сувязі і «Беларусбанка», ФАП, 2 магазіны. Брацкая магіла сав. воінаў, помнік землякам, загінуўшым у Вял. Айч. вайну. Каля вёскі ва ўрочышчы Грэнск — археал. помнік раннягажалезнага веку.
ВОРЧЫК, б a р а к, прыстасаванне для запрагання каня ў плуг, барану ці для прыпрэжкі яго збоку аглабель у дапамогу каранніку — сярэдняму каню ў тройцы.
ВОСА, вёска ў Кобрынскім рне. За 40 км ад ПдУ ад горада і чыг. ст. Кобрын на лініі Брэст—Гомель, 69 км ад
394
ВОСАЎЦЫ
Восаўскі народны ансамбль народнай песні «Добры настрой».
Брэста, на шашы Макраны—Кобрын. Цэнтр Восаўскага с/с. 135 гаспадарак, 315 ж. (2011).
Вядома з 1566 як вёска ў Дзівінскім войтаўстве Палескай воласці ВКЛ. У 1668 сяло ў Брэсцкай эканоміі. Пасля 3га падзелу Рэчы Паспалітай (1795) у складзе Рас. імперыі. 3 1801 у Кобрынскім павеце Гродзенскай губ. У 1897 вёска ў Дзівінскай воласці, 65 двароў, 397 ж. 3 1921 у складзе Польшчы, у Дзівінскай гміне Кобрынскага павета Палескага ваяв. 3 1939 у БССР. 3 12.1.1940 цэнтр сельсавета ў Брэсцкай вобл., з 15.1. 1940 у Кобрынскім рне. У Вял. Айч. вайну з канца чэрв. 1941 даканцаліп. 1944 В. акупіравана ням.фаш. захопнікамі. 3 8.8.1959 у Маларыцкім, з 25.12.1962 у Кобрынскім рнах. У 1970— 164двары, 529 ж.
У 2011 сярэдняя школа—сад, Дом культуры, бка, ФАП, комплексны прыёмны пункт, аддз. сувязі і «Беларусбанка», магазін; Пакроўская царква(1992).
ВбСАВА, О с а в а, вёска ў Бабруйскім рне. За 17 км на 3 ад г. Бабруйск, 6 км ад чыг. ст. Ясень на лініі Бабруйск—Мінск, 127 км ад Магілёва, побач аўтадарога Бабруйск— Навасёлкі. Цэнтр Восаўскага с/с. 188 гаспадарак, 563 ж. (2011).
Вядомаз 16ст. ў ВКЛ. У 1524сяло ў Рэчыцкім павеце Мінскага ваяв., шляхецкая ўласнасць. У 1597 — 25 дымоў. У 1602 у складзе маёнтка Глуск Пагарэлы. Пасля 2га падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у Рас. імперыі. У 1897 сяло ў Гарбацэвіцкай воласці Бабруйскага павета Мінскай губ., 53 двары, 326 жыхароў, магазін. Побач былі аднайм. фальварак (13 двароў, 78 ж.) і хутар (2 двары, 5 ж., вадзяны млын). У 1913 адкрыта нар. вучылішча. У 1917 у вёсцы 71 двор, 444 ж., у засценку 9 двароў, 74 ж., на
хутары 4 двары, 28 ж. У 1923 адкрыты фельчарскі ўчастак. У 1925 у вясковай школе 51 вучань, гурток па ліквідацыі непісьменнасці сярод дарослых. 3 20.8.1924 цэнтр сельсавета Бабруйскага 1га, з 4.8.1927 Бабруйскага рна ў Бабруйскай (да 26.7. 1930) акрузе, з 20.2.1938 у Магілёўскай вобл. У 1926 адкрыта хатачытальня. У Вял. Айч. вайну з канца чэрв. 1941 да канца чэрв. 1944 акупіраваны ням.фаш. захопінкамі, дзейнічала антыфаш. падполле (больш за 30 чал., кіраўнік Д.М.Лемяшонак). 3 20.9.1944 у Бабруйскай, з 8.1.1954 у Магілёўскай абласцях. У 1959 — 129, у 1970 359 ж. У 1986 180 двароў, 480 ж. У 1996 — 220 гаспадарак, 701 ж.
У 2011 комплекс дзіцячы сад—сярэдняя школа, аддз. муз. школы, Дом культуры, бка, комплексны прыёмны пункт, урачэбная амбулаторыя, аддз. сувязі і «Беларусбанка», магазін; царква Серафіма Сароўскага (2005). Брацкая магіла сав. воінаў і партызан, магіла сав. воіна, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну. Мемар. дошка ў гонар падпольшчыкаў.