Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 2.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 544с.
Мінск 2011
Літ.: Егорейченко А.А. Поселенне у д. Остров Пннского района Брестской областн // Archaeoslavica. Krakow, 1991. №1. А.А.Егарэйчанка.
Востраўская Міхайлаўская царква.
ВОСТРАЎ, вёска ў Ляхавіцкім рне. За 26 км на ПдЗ ад горада і чыг. ст. Ляхавічы на лініі Баранавічы—Лунінец, каля шашы Брэст—Слуцк. Цэнтр Востраўскага с/с. 232 гаспадаркі, 508 ж. (2010).
Вядомы з 1482 як сяло ў ВКЛ. У 1533 у Навагрудскім павеце. Пасля 2га падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у складзе Рас. імперыі, у Навагрудскім павеце Слонімскай, з 1797 Літоўскай, з 1801 Гродзенскай, з 1842 Мінскай губерняў. У 1897 цэнтр воласці, 195 двароў, 1287 ж., царква, нар. вучылішча, магазін, капліца, 3 крамы. 3 1921 у складзе Польшчы, цэнтр Востраўскай гміны Баранавіцкага павета Навагрудскага ваяв. 3 1939уБССР.З 15.1.1940уЛяхавіцкім рне Баранавіцкай вобл.,з 12.10.1940 цэнтр сельсавета. У Вял. Айч. вайну з чэрв. 1941 да ліп. 1944 В. акупіраваны ням.фаш. захопнікамі. 3 8.1.1954 у Брэсцкай вобл. У 1970 — 1113 ж.
У 2011 дзіцячы сад, сярэдняя школа, Дом культуры, бка, ФАП, комплексны прыёмны пункт, аддз. сувязі, 3 магазіны. Брацкія магілы чырвонаармейцаў, якія загінулі ў польскасав. вайну 1919—20, брацкая магіла сав. воінаў і партызан, загінуўшых у Вял. Айч. вайну. Помнік архітэктуры — Петрапаўлаўская царква(1910).
ВОСТРАЎСКАЯ МІХАЙЛАЎСКАЯ ЦАРКВА, помнік драўлянага дойлідства ў в. Вострава Слонімскага рна.
397
ВОСТРАЎСКАЯ
Востраўская Петрапаўлаўская царква.
Пабудавана ў 19 ст. Да асн. прамавугольнага ў плане аб’ёму прымыкаюць 2ярусная шатровая званіцапрытвор з макаўкай у завяршэнні і прамавугольная апсіда. Асн. аб’ём накрыты 2схільным гонтавым дахам з цыбулепадобнай галоўкай на 8гранным барабане ў завяршэнні, які над апсідай пераходзіць у вальмавы. Сцены вертыкальна ашаляваны. Бакавыя фасады рытмічна расчлянёны арачнымі аконнымі праёмамі і брусамісцяжкамі ў прасценках. Царква дзейнічае.
праёмамі ў пабеленых разных ліштвах. Тры ўваходы вылучаны рундукамі, якія накрыты паўвальмавымі дахамі з цыбулепадобнымі галоўкамі ўзавяршэнні. Царква дзейнічае.
ВбСТРАЎСКАЯ ЦАРКВА РАСТВА БАГАРОДЗІЦЫ, помнік драўлянага дойлідства ў в. Востраў Пінскага рна. Пабудаванаў 1720, перабудавана ў 1891. Да асн. прамавугольнага ў плане аб’ёму прымыкаюць нізкі прытвор і 3гранная апсіда. Асн. аб’ём накрыты 2схільным дахам, які над
апсідай пераходзіць у вальмавы. Гал. фасад увянчаны чацверыковай званічкай з цыбулепадобнай галоўкай у завяршэнні. Вертыкальна ашаляваныя фасады рытмічна расчлянёны прамавугольнымі аконнымі праёмамі 1 брусамісцяжкамі ў прасценках.Збярогся абраз 18—19 ст. «Маці Божая Замілаванне». Перад храмам узведзена 3ярусная зрубавакаркасная званіца, накрытая 4гранным гонтавым шатром. Царква дзейнічае.
ВОЎКЛЕВАНОВІЧ Іосіф Васілевіч (6.11.1891, былы хутар Лявонаўка Асіповіцкага рна — 19.8.1943), беларускі мовазнавец. Скончыў Петраградскі унт (1923). 3 1924 працаваў у БДУ, адначасова з 1927 навук. сакратар Камісіі па ўкладанні гіст. слоўніка бел. мовы Інбелкульта.У 1929—30 у Інце мовазнаўства АН Беларусі. Даследаваў гісторыю бел. і рус. моў, бел. дыялекталогію. У «Лекцыях па гісторыі беларускай мовы. Уступ і фанетыка» (1927, факс. выд. 1994) прааналізаваў месца бел. мовы сярод інш. слав. моў, яе дыялектнае чляненне, крыніцы вывучання, фанетычную сістэму і інш. Аўтар артыкулаў «Гістарычнае вывучэнне беларускай мовы ў славянскай філалогіі» (1925), «Мова выданняў Францішка Скарыны» (1926), «Аб прынцыпах і метадах укладання гістарычнага слоўніка беларускай мовы» (1929) і інш. У 1937 рэпрэсіраваны. Рэабілітаваны ў 1958.
ВОСЦІ, старадаўняя рыбалоўная прылада ў выглядзе дрэўка з металіч
ВбСТРАЎСКАЯ ПЕТРАПАЎЛАЎСКАЯ ЦАРКВА, помнік архітэктуры неарускага стылю ў в. Востраў Ляхавіцкагарна. Пабудаванаў 1910здрэва на месцы папярэдняга храма. Да асн. квадратнага ў плане аб’ёму з бакавымі прыдзеламі прымыкаюць 2ярусная (васьмярык на чацверыку) шатровая званіца, працяглая трапезная і прамавугольная ў плане апсіда з бакавымі рызніцай і ахвярнікам. Асн. аб’ём накрыты 4схільным дахам з самкнутым купалам на 8гранным светлавым барабане ў завяршэнні. Плоскасныя чырвоныя фасады расчлянёны прамавугольнымі аконнымі
Восці.
398
ВОЎПАЎСКІ
ным наканечнікам з 2—10 зубамі ззавусеніцамі. Наканечнік насаджваўся на дрэўка пры дапамозе ўтулкі, ці зубы, перавязаныя паміж сабой, убіваліся ў канец палкі або ў драўляную пласцінку і мацаваліся дротам. Рыбачылі В. зімой у час прыдух, вясной на нерасцілішчах, летам — уначы з агнём у спец. прыстасаванні (гл. Каза). Былі пашыраны на ўсёй тэр. Беларусі. У наш час лоўля В. забаронена.
І.М.Браім.
ВОУНА а в е ч а я, сыравіна для вырабу валеных рэчаў (гл. Валюшнае рамяствб) і нітак для вязання і ткацтва. В. састрыгаюць (2 разы ў год — вясной і восенню), мыюць, прасушваюць, сартуюць і разрыхляюць (чэшуць). У Беларусі здаўна вядомы ручны спосаб рыхлення В. (мылі, разбіралі рукамі, часалі на грабянях, разбівалі з дапамогай брынды) і механічны (часалі на ваўначосках'). У наш час пераважае механічны спосаб.
ВбЎПА, вёска ў Ваўкавыскім рне, на р. Ваўпянка. За 30 км на Пн ад г. Ваўкавыск, 13 км ад чыг. ст. Рось на лініі Ваўкавыск—Масты, 65 км ад Гродна, на шашы Ваўкавыск—Гродна. Цэнтр Воўпаўскагас/с. 344гаспадаркі, 794 ж. (2011).
Вядома з 1й пал. 15 ст. як сяло і двор, належала вял. кн. ВКЛ Казіміру IV Ягелончыку. У канцы 15 ст. мястэчка Гродзенскага павета. 3 1566 у Ваўкавыскім павеце. Пасля 3га падзелу Рэчы Паспалітай (1795) у складзе Рас. імперыі, у Гродзенскім павеце Слонімскай, з 1797 Літоўскай, з 1801 Гродзенскай губерняў. У 1893 цэнтр воласці, 2027 ж. 3 1921 у складзе Польшчы, у Ваўкавыскім павеце Беластоцкага ваяв. 3 1939 у БССР. 3 15.1.1940 у Ваўкавыскім рне Беластоцкай вобл. 3 12.10. 1940 вёска, цэнтр сельсавета. У Вял. Айч. вайну з канца чэрв. 1941 да сярэдзіны ліп. 1944 акупіравана ням.фаш. захопнікамі. 3 20.9.1944 у Гродзенскай вобл. 3 6.1.1965 да 28.7.1967 у Мастоўскім рне. У 1996 — 337 гаспадарак,848 ж.
У 2011 сярэдняя школа, Цэнтр культуры і вольнага часу, бальніца, амбулаторыя, аптэка, комплексны прыёмны пункт, аддзяленні сувязі і
«Беларусбанка», 3 магазіны; СпасаПраабражэнская царква (2003). Помнікі архітэктуры: касцёл Яна Хрысціцеля (1773), Петрапаўлаўская царква (1859).
ВОЎПАЎСКІ АЛТАР, помнік манументальнадэкаратыўнай скульптуры ранняга барока 17 ст. Знаходзіцца ў касцёле святога Яна Хрысціцеля ў в. Воўпа Ваўкавыскага рна. Выкананы невядомымі майстрамі ў 1640я гг. па заказу К.Л.Сапегі, аб чым сведчыць яго герб. Архіт. кампазіцыя В.а. выканана з дрэва і прадстаўляе 3пралётную арку на высокім цокалі: у цэнтры — абраз «Укрыжаванне з прадстаячымі», у бакавых нішах — разныя скульптуры святыхЯна Хрысціцеля і Казіміра, завяршае абраз «Дабравешчанне» са скульптурамі святых Лізаветы і Маргарыты па ба
ках. Алтарная аснова пафарбавана ў чорны колер і аздоблена пазалочаным накладным разным арнаментам тыпу «вушной ракавіны», ствалы ўнутраных калон упрыгожаны разьбой, якая нагадвае абвітую вінаградную лазу з гронкамі, знешніх — пазалочаны. Паводле формы архітэктура і скульптура алтара належаць да барока, арнаментыкі — нагадваюць рысы маньерызму Паўн. Еўропы. У касцёле захаваўся бакавы алтар Маці Божай Ружанцовай, блізкі па часе выканання, стылі і арнаментыцы да В.а. Гал. і бакавы алтары ўнесены ў Дзярж. спіс гісторыкакульт. каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь.
А.А.Ярашэвіч.
ВОЎПАЎСКІ КАСЦЁЛ ЯНА ХРЫСЦІЦЕЛЯ, помнік драўлянага дойлідства з рысамі архітэктуры позняга ба
399
ВОЎПАЎСКІ
рока ў в. Воўпа Ваўкавыскага рна. Пабудаваны ў 1773 з дрэва на месцы папярэдняга храма, рэстаўрыраваны ў 1889. Адзіны прамавугольны ў плане аб’ём з выступаючымі 5граннымі крыламі трансепта, накрыты 2схільным дахам. Гал. фасад фланкіраваны дзвюма 4граннымі 2яруснымі вежамі з выцягнутымі цыбулепадобнымі шпілямі. Цэнтр. рызаліт фасада з прамавугольнай атыкавай сценкай завершаны трохвугольным франтонам з макаўкай. Гарызантальна ашаляваныя сцены расчлянёны высокімі лучковымі аконнымі праёмамі, ума
Да арт. Воўпаўскі ўзорны музычнадраматычны тэатр «Віфлеемская зорка». Сцэны са спектакля «Незвычайны вечар».
цаваны вертыкальнымі брусамісцяжкамі. Вуглы расшыты пад руст. Каля ўвахода на высокіх бутавых пастаментах устаноўлены скульптуры анёлаў. У інтэр’еры гал. алтар з арнаментальнадэкар. фрызам (гл. Воўпаўскі алтар). Бакавыя алтары сваім дэкорам і кампазіцыйнымі прыёмамі паўтараюць галоўны. Зберагліся абразы 17—18ст.: «Звеставанне», «Маці Божая Чанстахоўская», «Маці Божая з дзіцем і святымі Дамінікам і Кацярынай Сіенскай», «Стыгматызацыя святога Францішыка». Храм, гал. і бакавыя алтарьі ўнесены ў Дзярж.
спіс гісторыкакульт. каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. Касцёл дзейнічае.
ВбЎПАЎСКІ ЎЗОРНЫ МУЗЬІЧНАДРАМАТЬІЧНЫ ТЭАТР «ВІФЛЕЁМСКАЯ ЗОРКА». Створаны ў 2002 у в.Воўпа Ваўкавыскага рна пры сельскім Доме культуры (з 2007 Цэнтр культуры і вольнага часу). У 2007 прысвоена званне «ўзорны аматарскі калектыў». Кіраўнікі: М.В. Жыбартовіч (2002—07, з 2009), А.І. Мельнікаў (2007—08). У складзе тэатра 10 чал. ва ўзросце ад 8 да 15 гадоў. Асн. мэты дзейнасці — развіццё акцёрскіх здольнасцей удзельнікаў, выхаванне духоўнасці і гуманнасці. У рэпертуары спектаклі па матывах біблейскіх сюжэтаў і легенд: «У Віфлееме», «Разам з Марыяй Магдаленай» (2004), «Ёнжывы», «Спяшайцеся ў Віфлеем» (2005), «Святая ноч» (2006), «Гісторыя аднаго сэрца», «Незвычайны вечар» (2009, усе паводле сцэнарыяў М.В.Жыбартовіч). Калектыў — удзельнік абл. фестывалю аматарскіхтэатр. калектываў «Лідскія тэатральныя сустрэчы» (г. Ліда, 2005), конкурсу гумару (г. Гродна, 2005). Г.І.Чарапок.
ВОУЧАК Афанасій, беларускі ювелір і чаканшчык, сярэбраных спраў майстар сярэдзіны 18 ст. Працаваўу Магілёве з П.Сліжыкам. Прадстаўнік ракако ў бел. маст. апрацоўцы металу. Сярод вядомых падпісных яго работ: гарэльефныя чаканеныя абклады да абразоў магілёўскіх цэркваў (выкананы ў 1749, зберагліся ў Магілёўскім гіст. музеі, зніклі ў Вял. Айч. вайну) і абклады да абразоў Maui Божай (1767) і Хрыста (1769) аршанскіх храмаў.
ВОЎЧЫН, вёска ў Камянецкім рне, на р. Пульва. За 52 км на ПдЗ ад г. Камянец, 14 км ад чыг. ст. ВысокаЛітоўск на лініі Брэст—Беласток (Польшча), 45 км ад Брэста, на шашы Высокае—Кастары. Цэнтр Воўчынскага с/с. 190 гаспадарак, 496 ж. (2011).