• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 2.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 2.

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 544с.
    Мінск 2011
    531.15 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 1.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 3.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 4.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 5.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 6.
    ВОСАЎСКІ НАРОДНЫ АНСАМБЛЬ НАРОДНАЙ ПЁСНІ «ДбБРЫ НАСТРОЙ». Створаны ў 1987 у пас. Восава Бабруйскага рна пры сельскім Доме культуры. У 1994 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнікі: А.М.Сарокін, В.П. Філіпчык (з 1997). У складзе ансамбля 17 чал. ва ўзросце ад 16 да 50 гадоў. У рэпертуары песні нар. бел. («Вязі мяне, конік», «Гарбузы ўрадзілі», «Былі ў мяне сваты», «Ехалі казачэнькі», «Добры дзень, землякі», «Чорна рэдзька», Чубарыкі», «Пайшла Марта» і інш.), рус. («Ехалі казакі дахаты», «Раз вячор», «Шызенькі галубок» і інш.), сучасных кампазітараў («Жыве вёсачка» П.Завалокіна, «Беларусь мая» П.Струвэ і інш.), нар.побыта
    выя танцы, інсцэніроўкі стараж. свят і абрадаў. Калектыў — удзельнік нац. свята Дня бел. пісьменства (г. Шклоў, 2007), абл. фестывалю нар. творчасці «Веснавыя колеры» (г. Асіповічы, 2009), рэсп. конкурсу маладых талентаў «Зорка ўзышла над Беларуссю» (2009) і інш. В.П.Філіпнык.
    ВОСАЎСКІ НАРОДНЫ ФАЛЬКЛОРНЫ КАЛЕКТЫЎ «ПАЛЁСКІЯ КРЫНІЦЫ». Створаны ў 1973 у в. Рог Салігорскага рна пры сельскім клубе, з 2002 дзейнічае пры Восаўскім СД К. У 2004 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнікі: Г.М.Ільюшчыц (з 1973), Г.С.Макарэвіч (з 1976), В.А.Саротнік (з 2002), В.Я.Целяк (з 2009). У складзе калектыву 21 чал. ва ўзросце ад 41 да 90 гадоў. У рэпертуары песні бел. нар., абрадавыя («Ціўдоме, удоме сам пан гаспадар», «Ой, над рэкаю, над галубкаю», «Вяснакрасна», «Вол бушуе — вясну чуе», «Борам еду, песню пяю», «Ой, у боры сосна», «Дзень я жала — не ляжала»), танцы, абрады («Шчадрэц», «Тройца», «Зажынкі», «Дажынкі», «Вясельны», «Раджаство»). Калектыў — удзельнік фестываляў: рэсп. «Фальклор глыбінкі» (Мінск, 2007), міжрэгіянальнага «Сугалоссе» (в. Ананчыцы Салігорскага рна, 2004), рэгіянальнага свята нар. творчасці «Арэскія вытокі» (г. Старыя Дарогі, 2007). Прымаў удзел у запісе перадач на Бел. радыё і тэлебачанні. Калектыўспутнік «Палескіх крыніц» — танц. гурток «Ручаёк» Чырванавозерскай сярэдняй школы (Салігорскі рн). В.Я.Целяк.
    ВбСАУЦЫ, A с а ў ц ы, вёскаўДрагічынскім рне. За 14 км на ПдУ ад г. Драгічын, 21 км ад чыг. ст. Драгічын на лініі Брэст—Гомель, 124 км ад Брэста. Цэнтр Асавецкага с/с. 261 гаспадарка, 664 ж. (2010).
    395
    ВОСЕНЬСКІЯ
    Вядомы з 1628 у ВКЛ, у 1674 згадваецца царква. У 1780 на ўсх. ускраіне вёскі пабудавана драўляная Міхайлаўская царква. Пасля 3га падзелу Рэчы Паспалітай (1795) у Рас. імперыі, у Кобрынскім павеце Слонімскай, з 1797 Літоўскай, з 1801 Гродзенскай губерняў. У 1858 сяло, цэнтр сельскай грамады і воласці ў Кобрынскім павеце. У складзе маёнтка Асаўцы памешчыка В.Гутоўскага. У сяле 277 рэвізскіх душ, валасное праўленне, нар. вучылішча, царква. Існавалі прыселкі: Якубаўцы — 77 рэвізскіх душ дзярж. сялян, Феліцыянава —22 рэвізскія душы. У 1886разам з вёскамі Феліцыянава і Якубаўцы 47 двароў, 547 ж. У 1905 — 566 ж.; у маёнтку Асаўцы — 18ж.,пачатковае вучылішча. 3 1921 у Польшчы, цэнтргміныўДрагічынскім павеце Палескага ваяв. У 1921 вёска, 56 двароў, 260 ж. У 1935 да В. далучаны вёскі Феліцыянава, Якубаўцы.У 1939 вёска і калонія Асаўцы, 157 двароў, 755 ж., малочная арцель, паравы млын, школа, аддз. сувязі. 3 1939 у БССР. 3 15.1.1940 у Драгічынскім рне Пінскай вобл., з 12.10.1940 цэнтр сельсавета. У Вял. Айч. вайну з канца чэрв. 1941 да сярэдзіны ліп. 1944 акупіравана ням.фаш. захопнікамі. У лютым—сак. 1944 партыз. злучэнні Пінскай і Брэсцкай абласцей на тэр. сельсавета вялі цяжкія баі з варожай групоўкай за ДняпроўскаБугскі канал, забяспечылі поспех наступаючым войскам 70й арміі. 3 1954 v Брэсцкай вобл. У 1960 вёска, 916 ж„ у 1970  998 ж. У 1995  272 гаспадаркі, 697 ж.
    У 2011 комплекс дзіцячы сад—сярэдняя школа, Дом культуры, бка, урачэбная амбулаторыя, комплексны прыёмны пункт, аддз. сувязі і «Беларусбанка», 2 магазіны. Помнік сав. воінам, партызанам, землякам, загінуўшым у Вял. Айч. вайну. Помнік архітэктуры — Міхайлаўская царква(1780).
    ВбСЕНЬСКІЯ ПЁСНІ, цыкл вуснапаэтычнай народнай творчасці, прымеркаваны да перадзімовай пары. Яркімі прыкладамі з’яўляюцца песні «Восень мая, восень», «Аўцёмным лесе», «Там, пад борамлесам», «Чом вы, канапелькі, не зялёны стаіце?..» і інш. Для В.п. характэрны на
    яўнасць багатых, яскравых вобразаў, паказ сінкрэтызму чалавечага жыцця і прыроды, глыбокі псіхалагізм, меладычная мінорнасць і працягласць. Унутрыжанрава В.п. падзяляюцца на ярынныя, якія суправаджалі восеньскае, або аўсянае, жніво, збор ярыны, ільняныя, канапляныя, збіральніцкія (грыбныя, ягадныя і інш.). Яны выконваліся ў полі, лесе, на кірмашы, у хаце. Вял. колькасць шлюбаў, што выпадалі на гэты час, абумовіла цесную сувязь В.п. з вясельнымі. Тыповымі для гэтых песень з’яўляюцца вобразы ліхой свекрыві ці свёкра, якім супрацьпастаўляюцца родныя бацькі. Перадзімовая туга мае сувязь не толькі з надыходам халоднай пары, але і развітаннем здзявоцкасцю. У восеньскім цыкле шмат песень любоўнай тэматыкі, асн. сюжэты якіх — заляцанне хлопца да дзяўчыны, чаканне дзяўчынаю каханага. Некаторыя даследчыкі вылучаюць у восеньскім цыкле таксама пастухоўскія песні. В.п. ў поўнай меры раскрываюць унутраны свет нашых продкаў, дапамагаюць спазнаць іх жынцё.
    Літ.: Л і с А.С. Каляндарнаабрадавая творчасць беларусаў. Сістэма жанраў. Эстэтычны аспект. Мінск, 1998; Я г о ж. Восеньская каляндарная лірыка, яе тыпалогія і паэтыка // Беларускі фальклор: жанры, віды, паэтыка. Мінск, 2001. Кн.1. Каляндарнаабрадавая паэзія.
    А.Ю. Лозка, Т.В. Сянько.
    ВОСЕНЬСКІЯ СВЯТЫ, АБРАДЫ, ЗВЬІЧАІ, комплекс традыцыйнамагічных дзеянняў, звязаных з працоўнагасп. і забаўляльнаадпачынкавай пераходнай парой ад лета да зімы. Восеньскія звычаі найчасцей звязваліся з астранамічным пачаткам восені, які ў Беларусі прыходзіцца на 24—25 вер. На гэтыя дні прыпадаюць Бабіна лета, святы Тадора, якое адзначалася 24 вер. («На Тадору ўсякае лета канчаецца»), і Узвіжанне («На Узвіжанне закрываецца зямля на зіму»). Да яго набліжана і найб. значнае свята Багач, якое прыпадала на 21 вер. і азначала завяршэнне ўборкі збожжавых, пачатак вячэрніх засідак. 3 Лупы (5 вер.) і Баўтрамея сеялі азімыя. У народзе казалі: «Сей на Лупа, то будзе жыта купа», «Прыйшоў Батрамей — жыта на зіму сей». 3
    Кіпрыянам (13 вер.) у некаторых мясцовасцях звязвалі адлёт буслоў, да Пакроваў uj Змітра (8 ліст.) пасвілі жывёлу, на Марціна ўшаноўвалі млынароў, на Параску (10 ліст.) ткачых і прадзельшчыц, на Настуссю (11 ліст.) тых, хто даглядаў і стрыг авечак. Беларусы казалі: «Зміцер ідзе па снезе», «3 Марцінавага дня пачынаецца зіма», «На Марціна мядзведзь кладзецца ў бярлогу і пачынае смактаць лапу». У некаторых мясцовасцях новая пара пачыналася з «апошняга свята ў годзе», Міхайла Архайла (21 ліст.), калі «мядзведзь ішоўу спячку».
    У параўнанні з інш. каляндарнымі цыкламі восень менш прадстаўлена нар.паэт. творчасцю 1 святочнымі гуляннямі. Селяніна больш клапаціў збор ураджаю, сяўба азімых. Недахоп забаў кампенсаваўся сямейнабыт. абраднасцю — вяселлямі. На Івана Шаптуна (9 кастр.) свахі падбіралі хтопцам нявест, на Пакровы і Казанскую (4 ліст.) гулялі вяселле («Прыходзіць Пакрова — раве дзеўка бы карова», «Хто на Казанскую жаніхаецца, той не пакаецца»). 14 ліст. па н.ст. святкавалі КузьмуДзям’яна — свята апекуна земляробства і вяселля. Самыя вял. памінкі ў гонар памяці блізкіх і далёкіх продкаў рабіліся ў восеньскі час. Гл. таксама Асяніны.
    Літ:. Беларускі фальклор: жанры, віды, паэзія. Кн. 1. Каляндарнаабрадавая паэтыка. Мінск, 2001; Л о з к a А. Беларускі народны каляндар. Мінск, 2002.
    А.Ю. Лозка.
    ВОСЕЦЬ, гл. Асець.
    ВОСПА, Рабуха, Ш ч а р б а н к а, Л і х а я, міфічная істота. Паводле ўяўленняў злосная і агідная старая з адным зубам, які тырчыць вонкі. Яна пырскае слінаю ў сваю ахвяру, зза чаго на твары застаюцца сляды хваробы. Пра чалавека, які быў хворы на В., смехам казалі, што на яго фізіяноміі чэрці гарох малацілі ці ячменныя крупы дралі. Часам В. малявалася падарожніцай, якая разносіць па свеце хваробу, аберагаючы, аднак, тыя хаты, дзе ёй далі прытулак.
    Літ.: Беларуская міфалогія. Мінск, 2002; Чароўны свет. 2 выд., Мінск, 2010.
    У.А. Васілевіч.
    396
    ВОСТРАЎСКАЯ
    Воспа. Малюнак В. Слаука. 2005.
    ВОСТРАЎ, археалагічныя помнікі — селішчы каля в. Востраў Пінскага рна.
    Селішча1 на зах. ускраіне вёскі, ва ўрочышчы Аселіца. Выявіла ў 1963 і даследавала 240 м2 К.В.Каспарова. Культ. пласт да 0,6 м. Знойдзены фрагменты грубаляпнога посуду зарубінецкай культуры, арнаментаванага насечкамі па краі венчыка, рэльефнымі валікамі з зашчыпамі, а таксама абломкі глянцаваных місак і гаршкоў.
    С е л і ш ч а2 за 1 км на 3 ад BecKi, на ўзгорыстым левым беразе старыцы р. Стыр, ва ўрочышчы Марфянец. Выявіў і даследаваў 296 м2 у 1986 А.А.Егарэйчанка. Культ. пласт утрымлівае матэрыялы ад мезаліту да сярэдневякоўя, некаторыя знаходкі адносяцца да пражскай культуры. Выяўлены рэшткі 3 прамавугольных жылых пабудоў зрубавай канструкцыі. Адна з іх няправільнай чатырохвугольнай формы, памерамі 2,5 х 3,1 м, была заглыблена ў мацярык на 0,15 м. У паўд.ўсх. куце выяўлены рэшткі ачага, абкладзенага кавалкамі жал. шлаку. У запаўненні пабудовы знойдзены буйныя абломкі 2 ляпных гаршкоў, фрагмент глінянага прасліца, жал. нож. Другая паўзямлянка амаль прамавугольнай формы, памерамі 2,9 х 3 м. Падлога няроўная, заглыблена на 0,1 м. Ачаг, аналагічны папярэдняму, знаходзіўся ў паўн,
    зах. частцы пабудовы. Знойдзены 2 біканічныя прасліцы і больш за 100 фрагментаў ляпнога посуду (5 з іх глянцаваныя). Трэцяя пабудова амаль прамавугольнай формы, памерамі 3,1x3,7 м, заглыблена на 0,05—0,25 м. У ачагу, абкладзеным кавалкамі жал. шлаку і абломкамі посуду, знойдзены развал вял. слабапрафіляванага гаршка, буйныя фрагменты венчыкаў і донцаў некалькіх пасудзін; у запаўненні катлавана — абломак біканічнага прасліца, 14гранная пацерка з глухога сіняга шкла. Каля жытлаў знаходзіліся гасп. ямы дыям. 0,85— 1,15 м і глыб. 0,1—0,2 м, у якіх выяўлены фрагменты ляпнога посуду, паза межамі пабудоў — абломкі грубаляпнога і глянцаванага посуду, крамянёвы скрабок, пляскатае прасліца, 2 пацеркі (залачоная і з глухога сіняга шкла), 2 бронзавыя пранізкі, абломкі жал. і бронзавых рэчаў. Матэрыялы з тэр. селішча прадстаўлены таксама прадметамі з бронзы (спінка падвязной фібулы, трапецападобныя арнаментаваныя падвескі, абломак бранзалета, пранізкі, ланцужкі), жалеза (пражка, фрагменты нажоў, рыбалоўны кручок), шкла (пацеркі — залачоныя, 14гранныя сіняга шкла, белая з сінімі вочкамі, сіняя з бірузовымі кольцамі; сіні бісер і інш.), гліны і каменя.