Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 2.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 544с.
Мінск 2011
ВУЗЛЯНЫ, вёска ў Пухавіцкім рне. За 46 км на Пн3 ад г. Мар’іна Горка, 6 км ад чыг. ст. Седча на лініі
Мінск—Асіповічы, 50 км ад Мінска. Цэнтр Вузлянскага с/с. 134гаспадаркі, 355 ж. (2010).
У 19 ст. сяло Пярэжырскай воласці Ігуменскага павета Мінскай губ. У 1886 — 73 двары, 624 ж. 3 20.8.1924 цэнтр Вузлянскага с/с у Самахвалавіцкім рне, да 30.6.1930 у Мінскай акрузе, з 18.1.1931 у Пухавіцкім, з 12.2.1935 у Рудзенскім, з 6.7.1935 у Смілавіцкім, з 11.2.1938 зноў у Рудзенскім рнах, з 20.2.1938 у Мінскай вобл. У Вял. Айч. вайну з канца чэрв. 1941 да пачаткуліп. 1944 акупіравана ням.фаш. захопнікамі, якія 8.10. 1941 расстралялі 375 жыхароў вёскі. 3 20.1.1960у Пухавіцкім рне. У 1996 — 166 гаспадарак,447 ж.
У 2011 комплекс базавая школа—сад, Дом культуры, бка, ФАП, аддз. сувязі 1 «Беларусбанка», магазін. Брацкая магіла сав. воінаў і партызан, якія загінулі пры вызваленні В. ад ням.фаш. захопнікаў; магіла ахвяр фашызму; помнік сав. воінамінтэрнацыяналістам.
ВУЙВІ'ЦКАЯ ІЛЫНСКАЯ ЦАРКВА, помнік драўлянага дойлідства ў в. Вуйвічы Пінскагарна. Пабудаванаў 1788, часткова перабудавана ў 1937. Да асн. квадратнага ў плане аб’ёму з 5граннымі бакавымі прыдзеламі прымыкаюць 3ярусная чацверыковая званіца са шлемападобным купалам і галоўкай у завяршэнні, 5гран
Вужалкі. Малюнак В. Слаука. 2005.
403
ВУЙЦІЦКІ
ная апсіда з квадратнай рызніцай. Асн. 2ярусны аб’ём накрыты 4схільнымі перакрыццямі з цыбулепадобнай галоўкай на 2ярусным васьмерыковым барабане ў завяршэнні. Гарызантальна ашаляваныя сцены расчлянёны прамавугольнымі аконнымі праёмамі ў розных ліштвах. У інтэр’еры асн. аб’ём перакрыты самкнутым 4гранным скляпеннем на ветразях. Храм унесены ў Дзярж. спіс гісторыкакульт. каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. Царква дзейнічае.
ВУЙЦІЦКІ (Vojcicki) Казімеж Уладзіслаў (1807—79), польскі літаратар, фалькларыст, збіральнік бел. фальклору. 3 1848 рэдактар час. «Biblioteka Warszawska» («Варшаўская бібліятэка»), Выдаў кнігі «Народныя прыказкі з высвятленнем крыніцы, пачатку, а таксама спосабу іх ужывання» (т. 1—3, 1830), «Сказанні, старажытныя паданні і аповесці польскага народа і Русі» (т. 1—2,1837), «Хатнія нарысы» (1842), «Хатнія архівы» (1856). 36. «Песні люду белахрабатаў, мазураў і Русі знад Буга з далучэннем адпаведна песень рускіх, чэшскіх і славянскіх» (т. 1—2, 1836) уключаў таксама бел. тэксты (калядкі, песні русальную, дажынкавую, купальскія).
ВЎЛЕЙ, штучна ўладкаванае гняздоўе для пчол. Прататыпам В. былі борці, дзе пасяляліся лясныя пчолы. У Беларусі лясное пчамрства ў форме бортніцтва часткова захоўвалася яшчэ ў 19 ст. Напачатку людзі выкарыстоўвалі гатовыя (прыродныя) борці ці выдзёўбвалі штучныя дуплы ў дрэвах для гняздоўя пчол. У 14—16
Вуллі.
ст. распаўсюдзіліся калодныя В., якія ўяўлялі сабой 2донныя кадоўбы з лазам (лёткай) для пчол. Кадоўбы (камды, борці) расстаўлялі на дрэвах у ліпавых і бярозавых гаях, паблізу лугоў і верасовых балот, багатых меданосамі. Нар. звычай і адпаведныя артыкулы Статутаў ВКЛ строга ахоўвалі права ўласнасці бортнікаў. Пры выкарчоўцы лесу пад ляды бортныя дрэвы і В. заставаліся стаяць некранутымі. У 19 ст. побач з лясным шырока распаўсюдзілася пасечнае пчалярства. Сяляне, шляхта, аднадворцы заводзілі ў сябе на хутарах і ў засценках пасекі на дзесяткі і сотні В. Адна з такіх пасек у засценку Залессе, дзе сыходзяцца рэкі Свіслач і Бярэзіна, у сярэдзіне 19 ст. налічвала 500 калодных В. Сярод апошніх вылучаюць т.зв. стаякі (вертыкальна замацаваныя на трывалай аснове) і лежакі. У канцы 19 — пач. 20 ст. распаўсюдзіліся сучасныя рамачныя В. У суровыя зімы В. ўцяплялі саломай, захоўвалі ў адрынах. Летам, калі зацвіталі лугавыя травы, ліпа, грэчка, верас, пчаляры грузілі В. на сані (звычайна ў начны час) і вывозілі за 5— 10 і болей вёрст на месцы шчодрага медазбору. У наш час збор мёду адбываецца такім жа чынам. Пры спрыяльным надвор'і пчаляры атрымліваюць па 2—3 пуды мёду з В.
В.С.Цітоў.
ВУЛЬ Ялегі Пранціш (сапр. К a р a ф аК о р б у т Элігій Францішак Маўрыкіевіч; 21.4.1835, г. Віцебск — 1880я гг.), беларускі паэт. 3 1846 вучыўся ў Віцебскай гімназіі. У 1856— 62 працаваў пісарам у Віцебскай па
лаце дзярж. маёмасцей. За ўдзел у паўстанні 1863—64 сасланы ў Сібір. Апошнія гады жыў у Варшаве, дзе з В.Каратынскім і А.Плугам стварыў бел. гурток. Як паэт фарміраваўся пад уплывам А.ВярыгіДарэўскага. У 1859 упісаў у яго «Альбом» свой адзіны верш на бел. мове «К дудару Арцёму ад наддзвінскага мужыка» (апубл. 1912) — узор бел. грамадзянскай лірыкі сярэдзіны 19 ст. Верш адрозніваецца дасканаласцю формы, паэт. сімволікай, натуральнасцю і чысцінёй мовы і сведчыць пра дэмакр. погляды аўтара.
ВУЛЬГАРНЫ САЦЫЯЛАП'ЗМ у літаратуры, сістэма поглядаў на літаратуру і мастацтва, якая грунтуецца на вульгарным, г.зн. грубым, спрошчаным разуменні сувязі паміж развіццём лры і сац.эканам. жыццём грамадства. В.с. разглядаў літ. вобраз як ілюстрацыю класавай ідэалогіі і паліт. светапогляду, ігнараваў своеасаблівасць і індывідуальнасць маст. пазнання рэчаіснасці. Прыкрываючыся ідэяй прынцыпова новай культуры, якую нібыта стварае пралетарыят, цалкам адмятаў культ. набытак мінулага, абвяшчаючы ўсю бел. дакастр. лру контррэв., прасякнутай буржуазналіберальнай ідэалогіяй. Прымітыўнапрамалінейна тлумачыў класавасць лры, сцвярджаючы, што класавы характар творчасці пісьменніка вызначаецца тым, з якога сац. асяроддзя ён паходзіць: калі з дваранскага, то і ў сваёй творчасці пісьменнік нібыта кіруецца дваранскім светапоглядам і г.д. У сапраўднасці пісьменнік, выхадзец з асяроддзя пануючага класа ці прывілеяванага саслоўя, у пэўных гіст. умовах нярэдка робіцца выразнікам, абаронцам інтарэсаў дэмакр. слаёў насельніцтва, прац. народа (Ф.Багушэвіч, В.ДунінМарцінкевіч і інш.). В.с. недаацэньваў сувязі пісьменнікаў з традыцыямі нар. культуры. Заганай вульгарных сацыёлагаў было тое, што яны разумелі маст. лру як простую іл. да тэарэт. вывадаў сацыялагічнай навукі. Вял. яго памылкай быў адрыў зместу ад формы пры аналізе маст. твора, вульгарныя сацыёлагі звярталі ўвагутолькі наяго ідэйнатэматычны змест. Яны лічылі, напр., што адны
404
ВУЛЬКАЎСКАЕ
метафары, вершаваныя памеры выяўляюць буржуазныя погляды на жыццё, а другія — пралетарскія. В.с. пачаў фарміравацца яшчэ да Кастр. рэв., але асабліва праявіў сябе ў 1920я гг. (школа В.Ф.Пераверзева, працы У.М.Фрычэ). У пач. 1930х гг. у літ.знаўстве адбывалася вострая барацьба з В.с., і як сістэма поглядаў ён паступова быў пераадолены. У бел. літ.знаўстве тыповым прадстаўніком В.с. быўЛ.Бэндэ.
А.А.Кастыка.
ВУЛЬГАРЬІЗМЫ (ад лац. vulgaris просты, звычайны), грубыя ці няправільныя па форме выражэння словы, выразы і інш. Знаходзяцца на ніжэйшым узроўні прастамоўя, паза межамі лексікі і фразеалогіі літ. мовы (напр., «морда», «рыла»,«жэрці», «хаваць»,«акалець», «акачурыцца»). Адрозніваюць уласна В. і кантэкстуальныя. Уласна В. — грубыя словы, якія звычайна замяняюцца эўфемізмамі ці навук. тэрмінамі («накастыляць», «хамло»). Кантэкстуальныя — словы, якія не належаць да грубых, але ў пэўным кантэксце маюць негатыўную канатацыю, што падкрэслівае адносіны таго, хто гаворыць, да назвага прадмета ці асобы («гнаць» у значэнні «гаварыць няпраўду», «цяўкаць» у дачыненні да чалавека і пад.). У маст. тэкстах В. часта выкарыстоўваюцца ў якасці стыліст. прыёму для надання пэўнага быт. каларыту ці ў якасці наўмыснага элементу для зніжэння высокага тону твора (напр., у паэмах «Энеіда навыварат» і «Тарас на Парнасе»), У тлумачальных слоўніках В. суправаджаюцца паметамі «вульг.» (вульгарнае), «груб.» (грубае), «праст.» (прастамоўнае). Ужыванне В. характэрна для прозы і паэзіі андэграўнду, постмадэрнізму і інш. плыней сучаснай бел. лры.
Літ.: Лексікалогія беларускай літаратурнай мовы. Мінск, 1994.
С.У.Палашкевіч.
ВЎЛЬКА, вёска ў Драгічынскім рне. За 8 км на П н ад горада, 18 км ад чыг. ст. Драгічын на лініі Брэст—Гомель, 118 км ад Брэста, аўтадарогай звязана з Драгічынам. Цэнтр Вулькаўскага с/с. 162 гаспадаркі, 444 ж. (2011).
Вядома з 17 ст. як сяло ў Пінскім павеце Брэсцкага ваяв. ВКЛ. Пасля 3га падзелу Рэчы Паспалітай (1795) у складзе Рас. імперыі, у Кобрынскім павеце Слонімской, з 1797 Літоўскай, з 1801 Гродзенскай губерняў. У 1905 вёска, 693 ж. 3 1921 у складзе Польшчы, у Хомскай гміне Драгічынскага павета Палескага ваяв. 3 1939 у БССР. 3 15.1.1940 у Драгічынскім рне Пінскай вобл. 3 12.10.1940 цэнтр сельсавета. У Вял. Айч. вайну з канца чэрв. 1941 да сярэдзіны ліп. 1944 акупіравана ням.фаш. захопнікамі. 3 8.1. 1954 у Брэсцкай вобл.
У 2011 клуб, бка, ФАП, аддз. сувязі, 2 магазіны.
ВЎЛЬКА 2, вёска ў Лунінецкім рне. За 21 км на ПнУ ад горада, 23 км ад чыг. ст. Лунінец на лініі Гомель— Брэст, 261 км ад Брэста, аўтадарогай звязана з Лунінцом. Цэнтр Вулькаўскага с/с. 351 гаспадарка, 1081 ж. (2011).
Вядома з 1613 як сяло ў Навагрудскім павеце ВКЛ. Пасля 3га падзелу Рэчы Паспалітай (1795) у складзе Рас. імперыі, у Пінскім павеце Мінскай губ. У 1905 вёска ў КажанГарадоцкай воласці, 70 двароў, 502 ж. 3 1921 у складзе Польшчы, у КажанГарадоцкай гміне Лунінецкага павета Палескага ваяв. 3 1939 у БССР. 3 15.1.1940 у Лунінецкім рне Пінскай вобл. 3 12.10. 1940 цэнтр сельсавета. У Вял. Айч. вану з пачаткуліп. 1941да пачатку ліп. 1944 акупіравана ням.фаш. захопнікамі. 3 8.1.1954 у Брэсцкайвобл.У 1970 —232 двары, 1074ж.
У 2011 дзіцячы сад, сярэдняя школа, Цэнтр культуры і нар. твор
Да арт. Вулькаўскаенароднае фальклорнае аматарскае аб’яднанне «Жывіца». Удзельнікі аб'яднання ў час абраду «Куст».
часці, амбулаторыя, комплексны прыёмны пункт, аддз. сувязі і «Беларусбанка», магазін. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну.
ВЎЛЬКА АБРОЎСКАЯ, вёска ў Івацэвіцкім рне. За 28 км на ПдУ ад горада і чыг. ст. Івацэвічы на лініі Брэст—Баранавічы, 163 км ад Брэста, каля шашы Целяханы—Івацэвічы. Цэнтр Козіцкага с/с. 287 гаспадарак, 687 ж. (2010).
У 1870 сяло ў Гічыцкай воласці Слонімскага павета Гродзенскай губ. У 1886 — 48 двароў, 375 ж., царква. 3 1921 вёска ў складзе Польшчы, у Косаўскім павеце Палескага ваяв. 3 1939 у БССР. 3 15.1.1940 у Целяханскім рне Пінскай вобл. 312.10.1940 у Козіцкім с/с. У Вял. Айч. вайну з канца чэрв. 1941 да сярэдзіны ліп. 1944 вёска акупіравана ням.фаш. захопнікамі. 3 8.1.1954 у Брэсцкай вобл. 3 8.8.1959 у Івацэвіцкім рне. 3 1991 цэнтр сельсавета. У 1997 — 308 гаспадарак, 817 ж.