Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 2.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 544с.
Мінск 2011
хам жыцця» Я.Купалы, «Вянок» М.Багдановіча, «Бярозка» Ядвігіна Ш. і інш. У перакладзе на бел. мову выдадзены «Тарас Бульба» М.Гогаля, выбранае «Для дзяцей» Л.Талстога, «Алеся» А.Купрына, «Сляпы музыка» У.Караленкі, «Прынц і жабрак» М.Твэна, «Ірландскія народныя казкі» С.Макмануса. Выпушчаны кнігі зах.бел. літаратараў Я.Нарцызава (Драздовіча), Б.ДруцкагаПадбярэскага, Я.Пачопкі, бел. падручнікі па гісторыі лры М.Гарэцкага, геаграфіі А.Смоліча, матэматыцы С.РакМіхайлоўскага, Р.Астроўскага, А.Гурскага, чытанкі Л.Гарэцкай, А.Смоліч, «Падручны беларускапольскі слоўнік» Б.ДруцкагаПадбярэскага, «Расказы аб вялікіх падзеях розных часоў і народаў» М.Рубакіна і інш.
А.С.Ліс.
ВЫДАВЁЦТВА БЕЛАРЎСКАГА ДЗЯРЖАЎНАГА УНІВЕРСІТЗТА і м я У.І.Л е н і н а. Засн. ў Мінску ў 1954. У 1961 рэарганізавана ў выдва «Вышэйшая школа», з 1967 зноў самастойнае выдва. Выпускала падручнікі і навуч. дапаможнікі для ВНУ, манаграфіі, навук.метадычную лру, даведнікі, слоўнікі, тэматычныя збкі, у т.л. «Беларуская літаратура» і «Беларуская мова», час. «Веснік Беларускага дзяржаўнага універсітэта імя У.І.Леніна». У 1983 выдва выпусціла 87 назваў кніг і брашур агульным тыражом 865 тыс. экз. У 1984 пераўтворана ў выдва «Універсітэцкае».
ВЫДАВЁЦТВА БЕЛАРЎСКАГА ІНСТЫТЎТА ГАСПАДАРКІ I КУЛЬТЎРЫ. Існавала ў Вільні ў 1927—36. Выдавала навук.гуманітарную, маст., муз. і інш. лру. Выйшлі паэт. збкі зах.бел. літаратараў Ф.Грышкевіча і В.Адважнага (Я.Германовіч), зб. «Шляхам жыцця» Я.Купалы (3е выд.), кніга прыгожага пісьменства, грамадскай думкі і інфармацыі пра грамадскае жыццё «3 роднай нівы», манаграфія «Пранцішак Багушэвіч» А.Станкевіча, зб. муз. твораў «За бацькаўшчыну» А.Стаповіча, аднаактовыя п’есы «Першыя ластаўкі» і «Зорка ідэя» Я.Рушчанца, папулярны нарыс каап. самапомачы «Лекі на здзекі» А.Клімовіча. Большасць вы
данняў надрукавана лацінкай. Закрыта ў сувязі з забаронай польск. уладамі дзейнасці Бел. інта гаспадаркі і культуры. А.СЛіс.
ВЫДАВЁЦТВА В.ЛАСТОЎСКАГА, прыватнае беларускае выдавецтва. Існавала ў Вільні ў 1916—18. Засн. В.Ю.Ластоўскім. Мела на мэце падрыхтоўку і выданне падручнікаў, дапаможнікаў, чытанак для першых бел. школ. Выпусціла «Беларускі лемантар», хрэстаматыю «Выпісы з беларускай літаратуры», дапаможнікі і чытанкі «Незабудка», «Сейбіт», «Родныя зярняты», «Недацветы», збкі «Скрыпка беларуская» (2е выд.) Цёткі, «Беларускі песеннік з нотамі для народных і школьных хораў» (2е выд.) Л.Рагоўскага, «Прыпеўкі (HecHi песень)», нататкі «Што трэба ведаць кожнаму беларусу». А.С.Ліс.
ВЫДАВЁЦТВА МІНІСТЭРСТВА БЕЛАРЎСКІХ СПРАЎ У ЛІТВЁ. Існавала ў Коўне ў 1919—24 пры Мінве бел. спраў у Літве. Выдавала грамадскапаліт., навук.папулярную, пед. і маст.лру. Выйшлі брашура М.ДоўнарЗапольскага «Асновы дзяржаўнасці Беларусі», гісторыкапаліт. нарысы Я.Варонкі «Беларускі рух ад 1917 да 1920 г.» і «Беларуская справа да міравой нарады ў Версалі», М.Засецкага «Міністэрства беларускіх спраў. За 10 месяцаў існавання», І.Антонава «Успаміны аб польскай акупацыі Гарадзеншчыны ў 1919—1921 гг.». Выпусціла паэт. збкі «Дудка беларуская» (з прадмовай Я.Варонкі) і «Смык беларускі» Ф.Багушэвіча, зб. апавяданняў «Казкі жыцця» Я.Коласа, паэму «Тараспалясоўшчык», «Казкі» Г.К.Андэрсена, англ. легенду «Спявак Блондэль» (пераклад В.Ластоўскага), нав.папулярныя кнігі «Неба і зоры» (пераклад Г.Казячача), «Закон жыцця сярод жывёл і раслін» В.Лункевіча, агульнаадукац. падручнікі «Новы лемантар для беларускіх дзетак» (3е выд.) Я.Станкевіча, «Батаніка» В.Зяленскага, «Фізіялогія і анатомія чалавека» Н.Малышава, падручнік «Новая гісторыя» Р.Віпера, «Падручны расійскакрыўскі (беларускі) слоўнік» В.Ластоўскага, «Слоўнік геаметрычных і трыганаметрычных тэрмінаў і
412
ВЫДЗЕЎБАНЫ
сказаў» К.ДужДушэўскага і В.Ластоўскага. Усяго выйшла каля 20 кніг. Спыніла дзейнасць у сувязі з заснаваннем выдва Бел. цэнтра ў Літве.
А. С.Ліс.
ВЫДАВЁЦТВА «НАШАЙ НІВЫ». Існавала ў Вільні ў 1907—13 пры газ. «Наша ніва». Выдавала маст., навук.папулярную і с.r. лру, календары. Выпусціла 2 збкі маст. твораў, надрукаваных у газ. «Наша ніва», перакладзеныя на бел. мову апавяданні «Гэдалі» Э.Ажэшкі і «Казку аб вадзе» Э.Беламі, брашуры «Як багацеюць чэшскія сяляне» Маліноўскага (пераклад Зязюлі), «Зямельная справа ў Новай Зеландыі» (пад крыптанімам «А.Б.»), «Цукер» В.Тройцы, 4 «Беларускія календарыкнігі» за 1910, 1911,191211913.31912 выдавалачас. «Саха». Спыніла дзейнасць у сувязі з заснаваннем на яго базе Беларускага выдавецкага таварыства. А.С.Ліс.
ВЫДАВЁЦТВА ТАВАРЬІСТВА БЕЛАРЎСАЎВЬІБАРШЧЫКАЎ, Беларускае выдавецкае т a варыства ўЛатвіі. Існавалаў Рызе ў 1926—34. Мела на мэце пашырэнне асветы і нац. самасвядомасці сярод латвійскіх беларусаў. Асаблівую ўвагу звяртала на выпуск лры па паліт. і асветных праблемах, гісторыі Беларусі (кнігі і брашуры А.Галынца «Вялікае апрашчэнне ці вялікае ўдасканаленне?», «Беларускі працэс у Латвіі», творы інш. бел. аўтараў). Выдала зб. вершаў маладых бел. паэтаў у Латвіі «Першы крок», апавяданні «Леснікова сена» В.Вальтара, «Фракеец Кілон» А.Упіта (у перакладзе з латышскай мовы), брашуры «Гістарычны нарыс пяцігоддзя дзвінскай дзяржаўнай беларускай гімназіі за 1922—1927 гг.» С.Сахарава, «Беларускае культурнаасветнае таварыствава «Бацькаўшчына» ў Латвіі» К.Езавітава, «Дзесяцігоддзе 1й Рыжскай беларускай асноўнай школы, 1923—1933» С.Сіцько. Выдавала пед. лру («Як вучыць дзяцей у новай школе?» А.Луцкевіча), падручнікі (на бел. мове і ў перакладзе з латышскай), «Праграмы беларускай пачатковай школы ў Латвіі 1925—1926 гг.». Выйшлі «Папулярныя нарысы па тэорыі кааперацыі» К.Пажытнова, бел.
кнігікалендары Сахарава. Друкавала час. «Беларуская школа ў Латвіі». Выпусціла каля 20 выданняў. Зачынена ў сувязі з устанаўленнем у Латвіі дыктатуры К.Ульманіса. А.С.Ліс.
ВЫДАВЁЦТВА ТАВАРЬІСТВА БЕЛАРЎСКАЙ ШКОЛЫ. Засн. ў Вільні ў 1921 Таварыствам беларускай школы для выдання навуч.пед. лры. Яму папярэднічала выдва Бел. школьнай рады. На пачатку дзейнасці выпусціла падручнікічытанкі Л.Гарэцкай «Родны край» для 2—4га класаў, «Праграмы для паступлення ў беларускія гімназіі», Я.Станкевіча «Паўкулі пабеларуску» і інш. 3 уздымам нац.вызваленчай барацьбы ў Зах. Беларусі 1 звязаным з ім культ. рухам выдва пачало выпускаць драм. творы для самадзейнай сцэны гурткоў тва. У 1927—28 выдадзены вадэвіль «Модны шляхцюк» К.Каганца, п’есы М.Крапіўніцкага «Пашыліся ў дурні» 1 «Па рэвізіі», аднаактоўка Маладога Дзядка (С.НовікаПеюна) «Ёлка Дзеда Мароза» і інш. Рэпрэсіі ўрада Польшчы супраць легальных форм нац.вызваленчага руху ў Зах. Беларусі прымусілі выдва ў сярэдзіне 1930х гг. спыніць сваю дзейнасць. А.С.Ліс.
ВЫДАВЁЦТВА У.ЗНАМЯРОЎСКАГА, прыватнае беларускае выдавецтва. Існавала ў Вільні ў 1920я — сярэдзіне 1930х гг. Засн. У.Б.Знамяроўскім. Выпусціла каля 20 кніг арыгінальнай і перакладной маст. лры, падручнікаў, слоўнікаў. У 1920—23 выдадзены «Беларускі каляндар на 1920 год», «Сцэнічныя творы» Л. Родзевіча, аповесць «Стася» Дзядзькі Пранука (Ф.Умястоўскага), «Сцэнічныя творы для дзіцячага тэатра», зб. гумарыстычных вершаў «Снапок» А.Паўловіча, «Мае каляды» А.Сумнага, «Рускабеларускі слоўнік» (2е выд.) М. і Г. Гарэцкіх. У 1926—33 выйшлі «Кароткі нарыс гісторыі Беларусі» (4е выд.) У.Ігнатоўскага, «Дзед Завала» (2е выд.) Ядвігіна LU., «Сон Гаўрылы і розныя вершы» У.Ініцкага (Паўлюкоўскага), «Баўтручок і іншыя гумарыстычныя апавяданні 1 жарты (з народнага)», «Ад чаго зло на свеце» і «Ці шматчалавеку трэбазямлі...»Л.Талстогаіінш. Мелавыдавец
кія серыі «Сцэнічныя творы» і «Гумарыстычная бібліятэчка». За выпуск «Беларускага дэкламатара» (1928, увайшлі вершы Ф.Багушэвіча, Цёткі, Я.Купалы, Я.Коласа, зах.бел. паэтаў) Знамяроўскі прыцягваўся ўладамі Польшчы да судовай адказнасці. 3за адсутнасці сродкаў маст.афарміцельскі ўзровень выданняў быў невысокі. Выдва спыніла дзейнасць у сувязі з рэпрэсіямі супраць нац.вызваленчага руху ў Зах. Беларусі.
А.С.Ліс.
ВЫДАВЁЦТВА ЦК КПБ, назва выдавецтва «Беларускі Дом друку» у 196991.
ВЬІДЗЕЎБАНЫ ПОСУД, драўляныя вырабы, зробленыя шляхам дзяўбання ці апрацоўкі натуральных прыродных форм. Яго вытворчасць з’яўляецца найстараж. рамяством, папярэднічала бондарству. Адносна форм
Да арт. Выдзеўбаны посуд. Чарпак. Пач. 20 cm.
падзяляецца на карытападобны і цыліндрычны. Карытападобны (ночвы, начоўкі, камягі, карыты, чаўны, чарпакі і інш.) выраблялі з тоўстага расколанага ці счасанага бервяна з дапамогай сякеры, цясла, разцоў. Цыліндрычны (конусападобны) В.п., які па форме часта нагадваў бандарны (ліпаўкі для мёду, кублы пад адзенне, бойкі для збівання масла, жлукты для мыцця бялізны, ступы, кадушкі, сальніцы, фаскі і інш.), выдзёўбвалі з драўлянай калоды пераважна мяккаслойных парод (ліпы, асіны, вольхі) з дапамогай пешні ці скоблі. Цыліндрычную ці канічную загатоўку распарвалі і ўстаўлялі дно, нярэдка для трываласці сцягвалі драўлянымі (з ляшчыны, дубу, елкі) ці металічнымі абручамі, рабілі накрыўку. У наш час В.п. практычна выйшаў з
413
ВЫДРАНСКАЯ
ужытку. Некаторыя яго ўзоры (карцы, чарпакі, лыжкі) набылі утылітарнадэкар. і сувенірнае прызначэнне. Такі В.п. нар. майстры нярэдка аздабляюць разьбой, выпальваннем, размалёўкай. Я.М.Сахута.
ВЫДРАНСКАЯ ДЗМІТРЫЕЎСКАЯ ЦАРКВА, помнік архітэктуры рэтраспектыўнарускага стылю ў в. Выдранка Краснапольскага рна. Пабудавана ў 1905 з дрэва. Да асн. прамавугольнага ў плане аб’ёму прымыкаюць 2ярусная (васьмярык на чацверыку) званіца з гранёным шатром і макаўкай у завяршэнні, 5гранная апсіда і бакавая рызніца. Сяродкрыжжа завершана 8гранным светлавым барабанам з шатровым верхам і макаўкай. Гарызантальна ашаляваныя сцены расчлянёны прамавугольнымі аконнымі праёмамі. Тры ўваходы аформлены 2слупавымі ганкамі з кілепадобнымі пакрыццямі і франтонамі ў стылі мадэрн. У інтэр’еры 2светлавая прастора сяродкрыжжа перакрыта самкнутым 8гранным скляпеннем на ветразях, пакрытых выявамі евангелістаў. Храм унесены ў Дзярж. спіс гісторыкакульт. каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. Царква дзейнічае.
«ВЫЗВАЛЁННЕ», выдавецкае таварыства. Існавала ў 1921. Выдавецкадрукарская база тва пазначана гарадамі Менск—Вільня—Берлін. Выпусціла манаграфію «Адраджэнне Беларусі і Польшчы» А.Цвікевіча, «Беларускую граматыку для школ» Б.Тарашкевіча, каталогклішэ і інш.