Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 2.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 544с.
Мінск 2011
Тв.: Бел. пер. — Белая чайка. Мінск, 1968.
Літ.: Гардзіцкі А. Сафійскіягутаркі // Вачыма сяброў. Мінск, 1977; Станкевнч Р.Т. Янка Купала, Якуб Колас, Макснм Богдановнч в Болгармн: генезнс н спецнфнка рецепцнн. Мннск, 2005. Г.Я.Адамовіч.
ВЫМНА, вёска ў Віцебскім рне, на зах. беразе воз. Вымна. За 30 км на ПнУ ад Віцебска, 29 км ад чыг. ст. Віцебск. Цэнтр Вымнянскага с/с. 236 гаспадарак, 493 ж. (2010).
У 16 ст. маёнтак у Віцебскім ваяв. ВКЛ. У 1567 В. ўпамінаецца ў ліку інш. маёнткаў шляхціца П.Т.Кісялёва. Заставалася ўладаннем Кісялёвыхда 1635. Дапач. 18 ст. ўладанне князёўЛукомскіх. Пасля 1гападзелу Рэчы Паспалітай (1772) у складзе Рас. імперыі, у 1777—96 і 1802—66 у Суражскім павеце Полацкай, з 1802 Віцебскай губерняў. 3 1866 у Віцебскім павеце. У пач. 20 ст. ў Вымнянскай воласці Віцебскага павета, маёмасць памешчыка І.Казарына. 3 сак. 1924 у БССР, з 17.7.1924 у Віцебскім рне Віцебскай акругі (да 26.7. 1930), з 20.2.1938 у Віцебскай вобл. У Вял. Айч. вайну з сярэдзіны ліп. 1941 даканцачэрв. 1944акупіравананям,фаш. захопнікамі. 3 22.12.1960 цэнтр сельсавета. У 1970 — 151 двор, 460 ж.
У 2010 сярэдняя школа—сад, Дом культуры, бка, амбулаторыя, аддз. сувязі і «Беларусбанка», 2 магазіны. Брацкая магіла сав. воінаў, загінуўіпых у Вял. Айч. вайну, помнік Герою Сав. Саюза А.Я.Углоўскаму, пахаванаму ў вёсцы.
ВЫМНЯНСКІ НАРбДНЫ ХОР. Створаны ў 1962 у в. Вымна Віцебскага рна пры сельскім Доме культуры. У 1975 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнікі: М.І.Панасенка, В.Ц.Гарбатоўскі (з 1962), Ф.В.Сяржоў (з 1968), Л.М.Красавіна (з 2007). У складзе хору 29 чал. ваўзросце ад 15 да 50 гадоў. Асн. мэта дзейнасці — прапаганда бел. нар. творчасці. У рэпертуары творы бел. кампазітараў («Матуліны рукі» Н.Цыбульскі, «Люблю цябе, Белая Русь» Ю.Семянякі), песні аўтарскія («Слаўны горад Віцебск», «Салдаты вечнасці», «Песня пра Вымна» А.Вячэрні), бел. нар. («Гарэла сасна», «Камарык» у апрацоўцы Г.Несцяровіча, «Ой, зіма, зіма» ў апрацоўцы М.Дры
416
ВЫСАЦКАЯ
неўскага, «Два полі», «ЕхаўЯсь на KaHi» і інш.). Калектыў — лаўрэат і дыпламант абл. тура ўсебел. фестывалю нар. мастацтваў «Беларусь — мая песня» (г. Віцебск, 1990), удзельнік заключнага аглядуконкурсу сельскай маст. самадзейнасці (Мінск, 1980).
І.В.Бурава.
ВЫПАДКОВАЯ РЬІФМА, рыфма, якая ўзнікае пры сугучнасці выпадковых або недакладна ўжытых слоў. Яе з’яўленне ў творы абумоўлена не патрэбамі паэт. сэнсу, а жаданнем аўтара захаваць сугучча заключных радкоў вершаванага радка. Гэта «рыфма дзеля рыфмы». Часам гэта вядзе да няправільнага карыстання словам, ужывання яго не ў тым значэнні і не ў той форме, якую вымагае паэт. кантэкст:
Летняя ночка купальная (замест купальская)
Яснай растаяла знічкаю. Падаюць зоры світальныя У чыстыя воды крынічныя.
(М.Шушкевіч. «Ты мне вясною прыснілася»)
ВЫПРАЎЛЁННЕ, вясельны абрад благаславення і проваду маладых да вянца. Вылучыць тыповы абрад блаславення для ўсяго бел. вяселля складана, бо ў кожнай мясцовасці ён мае лакальную спецыфіку. У язычніцкую эпоху жаніх і нявеста, збіраючыся браць шлюб, першапачаткова пакланяліся покуці: «Ой, куце, мой куце, блаславі мяне». Хрысціянства прымеркавала гэты абрад да сваіх патрэб, парушыўшы паслядоўнасць асобных элементаў. Абрад В. пачынаўся з блаславення маладой яе бацькамі, раднёй і блізкімі. Перад ад’ездам маладых да вянца іх тройчы абводзілі вакол стала, а яны ў сваю чаргу кланяліся ўсім, прасілі добрай долі («Кланяйся, Марыся, кланяйся, // Кланяйся старому й малому. // Старому й малому — да ручак, // Сваёй матаньцы — да ножак»). Затым маці або бацька маладой у вывернутым кажусе, з прыполам аўса, міскай вады, запаленай грамнічнай свечкай, некалькімі розгамі абыходзілі вясельны поезд, кропячы ўсіх вадой і пасыпаючы аўсом («Крапі, тата, коні, прасі ў бога долі, каб была шчасліва на многія гады»), В. было прасякнута абра
давымі дзеяннямі прадуцыруючага і ахоўнага характару, анімістычнымі і магічнымі матывамі: праезд вясельнага поезда праз агонь у варотах, абсыпанне зернем, хлеб з соллю, вывернуты кажух, аўчынная шапка з чырвоным бантам на галаве маладога, шум бразготак на конскай вупражы, чырвоныя ніткі, шпількі, іголкі ў маладой і інш. Продкі верылі, што гэтыя рытуальныя дзеі, прадметы, рэчы і аксесуары павінны былі забяспечыць шчаслівы шлюб маладых, засцерагчы іх ад уздзеяння злых сіл. Вясельным коням, іх вупражы са стужкамі, кветкамі, ручнікамі на дугах, званочкамішархунамі на шыях, нарэшце «пляснівай» масці надавалася таксама сімвалічнае значэнне ў пажаданні шчаслівай дарогі маладым да шлюбу. Перад выездам правяралі вупраж. Дрэнным лічылася для маладых, калі конь спатыкнецца, парвецца ў дарозе збруя, перакуліцца воз.
А.М.Аляхновіч.
ВЬІРВІЧ Караль (2.11.1717, Браслаўскіпавет —6.6.1793), гісторык, географ, педагог. 3 шляхецкай сям’і. Вучыўся ў Віленскай акадэміі (1737— 40, 1742—46). 3 1734 у ордэне езуітаў, з 1745 ксёндз. Выкладаў у Пінскім, Крожскім і Навагрудскім езуіцкіх калегіумах. У 1751—57 прыватны настаўнік Гільзенаў у Дынабургу і Полацку, наведаў з імі Францыю, Галандыю і Германію. 3 1757 выкладаў у Калегіум нобіліум у Варшаве, у 1762—76 яго рэктар. У 1760—61 пра
куратар Мазавецкай правінцыі ордэна езуітаў. Зрабіў значны ўклад у рэфармаванне школьнай сістэмы езуітаў. 3 уступленнем на трон Станіслава Аўгуста Панятоўскага (1764) у бліжэйшым акружэнні караля. Пасля скасавання ордэна езуітаў (1773) у 1775—91 абат гебдоўскі. Аўтар абагульняючых геагр. прац «Сучасная геаграфія» (т. 1, Варшава, 1768, забаронена да продажу паводле патрабавання рас. пасла М.В.Рапніна; 2е выд. Вільня, 1794) і «Усеагульная геаграфія» (Варшава, 1770, 3е выд. 1794), падручніка «Кароткае сістэматычнае выкладанне ўсеагульнай гісторыі» (т. 1—2, Варшава, 1766—71). У выдадзенай па ініцыятыве караля кн. «Палітычная гісторыя старажытных дзяржаў» (т. 1, Варшава, 1771) змясціў свой пераклад вытрымак з кн. «Пра дух законаў» Ш.Л.Мантэск’ё. Як гісторык В. зазнаў уплыў франц. асветнай гістарыяграфіі, асабліва Ш.Л.Мантэск’ё і Вальтэра. Адмоўна ставіўся да традыц. разумення гісторыі як гісторыі паліт. падзей і войн; гісторыю народа тлумачыў як сукупнасць змен у паліт. жыцці, звычаях, рэлігіі, навуцы, мастацтве, эканоміцы; падкрэсліваў, што вывучэнне гісторыі дазваляе атрымаць веды, неабходныя для накіраванай змены ў дзяржаве існуючага ладу.
В.С.Пазднякоў.
ВЬІСАЦКАЯ МІКАЛАЕЎСКАЯ ЦАРКВА, помнік архітэктуры класіцызму ў в. Высацк Слонімскага рна. Пабу
417
ВЫСЕЛАК
даванаўпач. 19ст. зцэглы, рэстаўрыравана ў пач. 21 ст. Да асн. прамавугольнага ў плане аб’ёму прымыкае 3гранная апсіда. Храм накрыты 2схільнымдахам, які надапсідай пераходзіць у вальмавы. Франтальны фасад вылучаны 4пілястравым порцікам з трохвугольным франтонам, адмежаваным магутным фрызам з дэнтыкуламі. Плоскасныя сцены рытмічна расчлянёны лучковымі аконнымі праёмамі, раскрапаваны слаістымі пілястрамі ў прасценках, апяразаны буйным трыгліфным фрызам. Пад алтарнай часткай знаходзіцца крыпта. Царква дзейнічае.
ВЬІСЕЛАК, паселішча хутарскога тыпу. Звычайна ўзнікаў у выніку высялення з вёскі ці сяла асобных гаспадароў на новае, асвоенае месца жыхарства. Часта ствараўся на распрацаваных лясных лядах («на сырым карані»), дзе селянін будаваў напачатку адрыну, гумно, часовыя падсобныя памяшканні, а потымжыллё, пакідаючы ранейшыя памяшканні ў вёсцы сваякам ці дзецям. 3 цягам часу В. мог павялічвацца да некалькіх двароў (дым, пачынак). На Палессі, дзе палеткі і сенажаці былі раскіданы сярод балоцістых імшараў, часовыя ці сталыя В. ўзнікалі на асобных астраўных участках, прыдатных для земляробства, ці на прыбярэжных выспах каля рэк. У асобных выпадках заможныя гаспадары будаваліся на «вотшыбе» за некалькі сот метраў ад вёскі («прыселак»). В.С.Цітоў.
ВЫСЛОЎІ, кароткія вусныя творы, устойлівыя словазлучэнні; трапныя выразы, часцей гумарыст. характару, знешне падобныя на прыказкі, прымаўкі, фразеалагізмы, але пазбаўленыя элементаў афарыстычнасці і навучальнасці («А вада яго ведае», «Аднаго балота чэрці»). Упершыню тэрмін уведзены ў 1979 бел. этнографам і фалькларыстам М.Грынблатам. Бел. даследчыкі П.Шэйн, Ф.Янкоўскі і інш. да В. таксама адносілі смешныя выразы («Або дождж, або снег, або будзе, або не», «Пайшоў сабакам сена касіць», «Высах на гарохаву лапатку»), устойлівыя выразыпараўнанні («Жыву як гарох пры дарозе», «Зямлі якбабе сесці», «Патрэбныяклеташні
снег», «Як карова языком злізала», «Маладзіца як брусніца»), скорагаворкі, жарты і каламбуры, застольныя і вясельныя прыгаворкі і тосты («Хлеб на стале, рукі свае», «Чарачкакаток, каціся ў раток», «З’еш акрайчык, каб быў сын Мікалайчык», «Дай, Божа, разам трое: шчасця, долі і здароўя»), вітанні, зычэнні, развітанні («Дзень добры ўхату», «Каб вам жылосявялося», «Комам масла», «Няхай жывуць здаровыяі», «Памагі Бог! — Казаў Бог, каб і ты памог»), зычэннізасцярогі («Барані Бог!», «Не ў вашай хаце сказана», «Крый Божа!»), прысяганні і бажба («Няхай язык мой адсохне», «Каб я з гэтага месца не сышоў», «Дальбог»), праклёны («Каб на гэты род прыйшоў звод», «Каб ты каменем сеў»), жартоўныя праклёны («Няхай цябе качкі затопчуць!», «Хай цябе няхай»), ганьбаванні («Абармотты, гультай», «Бот парваны з левае нагі», «Лупач», «Балдавешка тыі»), дражнілкікепікі («Валодзя, свінні ў гародзе», «Цярпі, Грышка, карчма блізка», «Барыс, свінні вуха адгрыз», «Сцяпан — вялікі пан») і г.д. У сучаснай культ. прасторы В. прадстаўлены пераважна жартамі, каламбурамі, застольнымі тостамі і зычэннямі, вітаннямі і развітаннямі, творамі, якія ўжываюць на пахаванні і памінках («Добры чалавек быў пакойнік, няхай яму зямля пухам будзе!»), праклёнамі, ганьбаваннямі, жартоўнымі праклёнамі, адкляццямі («Твае рэчы ды табе ў плечы», «Цыпун табе на язык»),
Літ.'. Выслоўі. Мінск, 1979.
В. В. Прыемка.
ВЫСбКАЕ (да 1939 В ы с о к a Л і т о ў с к), горад у Камянецкім рне, на р. Пульва. За 40 км ад г. Камянец, 3 км ад чыг. ст. ВысокаЛітоўск на лініі Брэст—Беласток (Польшча). Аўтадарогі на Брэст, Камянец, Пружаны. 5,3 тыс. ж. (2011).
Упершыню згадваецца ў 14 ст. як горад ВКЛ пад назвай Высокі Горад. У 1494 В. атрымала магдэбургскае права і герб: у блакітным полі сярэбраная 2павярховая вежа з 2 акенцамі і 3 брамамі, першыя з якіх адкрыты. 3 1647 уладанне Сапегаў, якія ў сярэдзіне 17 ст. ўзвялі тут замак (згарэў у 1748). Пасля 3га падзелу Рэчы Пас