Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 2.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 544с.
Мінск 2011
А.С.Ліс.
ВЫКАЗВАННЕ, адзінка вуснага або пісьмовага маўлення, аформленая ў адпаведнасці з законамі пэўнай мовы. Як лінгв. катэгорыя сфарміравалася ў выніку паглыбленага даследавання функцыянавання моўных форм у маўленні. Характарызуецца арыентаванасцю на ўдзельнікаў маўлення, сітуацыйнасцю (суаднесенасцю з канкрэтнай сітуацыяй), выбіральнасцю (не ўсе элементы сітуацыі абазначаюцца адэкватна). Асн. адрозненні В. ад сказа заключаюцца ў аб'ёме (В. ўключае не толькі сказ,
але і парцэляты, якія адносяцца да сказа), структуры (В. выходзіць паза межы традыц. схемы сказа, напр., рэплікі пры дыялогу), семантыцы (В. уключае мадальнакамунікатыўны аспект, які праяўляецца ў інтанацыі і актуальным чляненні сказа) і функцыянаванні (В. як маўленчая адзінка разглядаецца ў непасрэднай сувязі з сітуацыяй). На базе аднаго і таго ж лексікаграматычнага складу з аднолькавай сінтаксічнай структурай могуць утварацца розныя В.: «У кроне ліпы / хаваецца буслянка»; «Буслянка / хаваецца ў кроне ліпы»; «Хаваецца ў кроне ліпы / буслянка»; «Буслянка / ў кроне ліпы хаваецца» і пад. У межах В. выяўляюцца элементы, якія ўключаюць яго ў больш шырокае камунікатыўнае поле: уласна тэкставая, рэферэнцыйная (суаднесенасць з рэчаіснасцю) і мадальная (адносіны аўтара да зместу паведамлення) часткі. Дз.В.Дзятко.
ВЫКАЗНІК, суадносны з дзейнікам і граматычна ад яго залежны гал. член двухсастаўнага сказа, што абазначае прэдыкатыўную адзнаку прадмета, пра які гаворыцца ў сказе. У залежнасці ад структуры В. падзяляюцца на простыя, састаўныя і складаныя. Простыя складаюцца з аднаго самаст. слова або са спалучэння слоў, якое ўтварае адну граматычную форму: «Як званочкі веснавыя, хай час
цей смяюцца дзеці» (Э.Агняцвет), «У лагер хлопцы прыйшлі на світанні» (А.Кулакоўскі). Састаўны В. уключае ў сябе выказальнае слова і дзеяслоўзвязку. Выказальнае слова выражае асн. значэнне В., звязка служыць для сувязі выказальнага слова з дзейнікам і з’яўляецца паказчыкам часу, ліку, асобы, роду: «Сілівон паважыўся ўжо ісці дахаты, але не сцярпеў, запытаў» (М.Лынькоў), «Стаў барвовым дол зімовы» (М.Калачынскі). Складаныя В. змяшчаюць 3 і больш структурных кампанентаў у форме дзеясловаў і інш. часцін мовы: «Слухаць сэрцаў званы і дыханне планеты так бясконца жадны не былі мы дагэтуль» (М.Лужанін). У залежнасці ад выражэння асн. кампанента, які называе прэдыкатыўную адзнаку, В. падзяляюцца на іменныя, дзеяслоўныя, змешанага тыпу. Т. Ф.Рослік.
ВЫКЛІКАННЕДАЖДЖЎ, магічныя рытуальныя дзеянні, накіраваныя на В.д. Вядомы амаль усім народам свету. В.д. ва ўсх. славян уяўляе сабой дзеянні магічнага характару, якія прадстаўлены ў выглядзе шэрагу комплексаў: рытуальныя абходы сяла, палёў, царквы, крыніц, калодзежаў, якія суправаджаюцца малебнамі пра дождж; крапленне палёў і калодзежаў асвячонай вадой; тканне спец. ручнікоў і выраб крыжоў, якія ўстанаўліваліся на ростанях або каля Ka
414
ВЫЛАЗАЎСКАЯ
лодзежаў у адзін дзень ад усходу да захаду сонца; рытуальныя дзеянні каля калодзежа; рытуальныя дзеянні над магіламі «нячыстых» памерлых; забароны, прымеркаваныя да свята Дабравешчання\ паліванне, абліванне вадой і пагружэнне ў ваду людзей і розных прадметаў; аранне і капанне зямлі; разбурэнне мурашніка, забіванне жаб і інш. Сярод спец. магічных дзеянняў, накіраваных на В.д., найб. часта праводзіліся абліванне вадой, паліванне вадой праз сіта, купанне (часта прымусовае), паліванне магіл, пасыпанне макам. Ва ўсх. славян была пашырана магія каля калодзежа. У час засухі ў яго сыпалі мак, семя лёну, кідалі грошы, гліняныя гаршкі (часта лічылі неабходным, каб гаршкі былі крадзеныя), соль, лілі асвячоную ваду, мяшалі або калацілі ваду палкамі, вычэрпвалі з калодзежа ўсю ваду. в. М. Шарая.
ВЫКЛІКАННІ, вусны жанр дзіцячага празаічнага фальклору. Упершыню як фалькл. адзінка былі зафіксаваны ў 1990я гг. Бытуюць на рус. мове і на «трасянцы». Аб’ектамі В. выступаюць Дамы Чорная, Пікавая, бабкаёжка, Пушкін, Гумкавая карова, Смерць, гномік (салодкі, салёны, цукеркавы, матны), вадзянік. Важным момантам пры В. з’яўляецца выкананне пэўныхдзеянняў, атаксама вера ў рэальнасць таго, што адбываецца. Напр., каб з’явілася Гумкавая карова, трэба абавязкова сесці на падлогу ў пакоі з чырвонымі занавескамі і накрыцца пакрывалам. Затым паставіць пасярэдзіне талерку, пакласці каля яе відэлец, лыжку і тройчы сказаць: «Гумкавая карова, прыходзь». Дзеці вераць, што праз некаторы час на талерачцы павінен з’явіцца салодкі пачастунак. Акрамя падарунка выкліканы персанаж можа казаць штонебудзь ці нават зрабіць шкоду, калі своечасова не прыняць меры і не загнаць яго назад.
Літ.: Мнхайлова Ю. Детскнй городской фольклор: траднцнн н новашш // На хвалях філалогіі: даслед. па тэорыі літ. і славян. фалькларыстыцы: зб. навук. арт. Мінск, 2002. Т.А.Марозава.
ВЫКЛІЧНІК, лексікаграматычны клас нязменных слоў, якія выражаюць эмоцыі, пачуцці і пабуджэнні, але не называюць іх. He маюць самаст. лексічнага і граматычнага значэння, без кантэксту не ўжываюцца. Сярод В. вылучаюцца: паводле структуры — простыя («а!», «эх!», «ух!»), састаўныя («матухны!», «дудкі!»); паводле паходжання — невытворныя («о!», «ай!», «фу!»), вытворныя («бывайце!», «здароў!», «чорт!» «плі!», «вось табе і на!»); паводле значэння — эмацыянальныя («біс!», «айяй!»), імператыўныя («прэч!», «баста!», «но!»), моўнага этыкету («дзень добры!», «калі ласка’», «даруйце!»). В. звычайна ўключаюцца ў сказ у якасці кампанентаў, якія не з’яўляюцца гал. і даданымі членамі, або выносяцца за межы сказа і выконваюць функцыю асобнага словасказа. Могуць субстантывавацца, пераходзіць у часціцы, служыць базай для ўтварэння дзеясловаў («ахаць», «нукаць», «ойкаць»). Ад В. трэба адрозніваць гукапераймальныя словы.
Літ.: Граматыка беларускай мовы. Т. 1. Марфалогія. Мінск, 1962; Кароткая граматыка беларускай мовы. Ч. 1. Фаналогія. Марфаналогія. Марфалогія. Мінск, 2007. С.У.Палашкевіч.
ВЬІКУП, старажытны вясельны абрад. У песнях, прымеркаваных да гэтага абраду, знайшлі ўвасабленне розныя гіст. эпохі і формы заключэння шлюбу, а таксама рытуальныя дзеі, што пераасэнсоўваліся адпаведна часу. У ранніх паэт. тэкстах з узброенай дружынай жаніха адбываюцца розныя метамарфозы: яна малюецца стральцамі, называецца ардой, ператвараецца ў «казакоў сем палкоў», а яе «баявы паход» за дзяўчынай параўноўваецца з татарск. нашэсцем. У сям’і маладой у гэты час рыхтаваліся да «вайны»: «вароты пазамыканы, заваламі пазавалены», перад імі раскладалі вогнішча, ляскалі сякерамі, косамі, піламі і інш. На двары трымалі варту: «Первая старожка ў варот стаіць, другая ж старожка — серадзі двара, а трэцяя старожка на ганачках стаіць». У канчатковым выніку дружына маладога пераадольвае ўсе перашкоды і захоплівае нявесту. 3
цягам часу «жыццёвая драма» выкрадання маладой ператварылася ўабрадавую гульню. Змяніўся змест песень, у некаторых з іх вясельнікі і маладая навучалі жаніха этыкету: ветлівасці, вытрымцы, цярплівасці, павазе да бацькоў маладой. Адносіны маладых набылі інш. танальнасць: нявеста чакала жаніха, які прывозіў ёй і цешчы чаравікі, а сёстрам маладой падарункі. Варожасць дружыны маладога нівеліруецца: у яе складзе з’яўляюцца «тры малойчыкі», «сем казачэнькаў», «семсот баяраў», «тры саколікі». У наш час В. — вясёлая, тэатралізаваная, гумарыст. дзея, у якой у «купліпродажы» нявесты прымаюць удзел усе прысутныя, у т.л. і жаніх. «Таргуецца» з дружынай нявесты сват маладога. Ад яго кемлівасці, эрудыцыі, артыстычныхздольнасцей залежыць ход гандлю. Для жаніха і яго дружыны рыхтуюць розныя заданні, выпрабаванні, адгадванні загадак, «доўгія таргі». Яму неабходна быць гатовым да розных сюрпрызаў з боку сябровак нявесты: выкупіць ключ ад замка з ланцужком, якім перагароджаны ўваход да маладой, праявіць веданне яе характару, густаў і інш. За В. нявестыдаюцьгрошы, цукеркі, гарэлку, шампанскае, кветкі і інш. Рытуальныя дзеі суправаджаюцца смехам, жартамі, танцамі, спевамі.
А.М.Аляхновіч.
ВЫЛАЗАЎСКАЯ ЦАРКВА РАСТВА БАГАРОДЗІЦЫ, помнік архітэктуры драўлянага дойлідства ў в. Вылазы Пінскага рна. Пабудавана ў 1787 на месцы папярэдняга храма. Да асн. прамавугольнага ў плане аб’ёму прымыкае 5гранная апсіда. Асн. аб’ём накрыты 4схільным дахам са звонападобным купалам на 8гранным барабане ў завяршэнні. Гарызантальна ашаляваныя (цокаль вертыкальна) сцены расчлянёны прамавугольнымі аконнымі праёмамі ў ліштвах з трохвугольнымі сандрыкамі. Уваход аформлены ў выглядзе невял. прытвора пад 2схільным пакрыццём. Асобна ад царквы ўзведзена 2ярусная зрубавакаркасная званіца пад шатровым гонтавым дахам. Храм унесены ў Дзярж. спіс гісторыкакульт. Kam
415
ВЫЛІЎКА
тоўнасцей Рэспублікі Беларусь. Царква дзейнічае.
ВЬІЛІУКА, драўляны коўш для вычэрпвання вады з судна ці лодкі. На суднах, якія не мелі палубы і даху, існавала нават спец. прафесія вадаліва. В. ўжываецца рыбакамі і ў наш час.
ВЬІЛЧАЎ Георгій Дзімітраў (н. 8.1. 1926, г. Свілянград, Балгарыя), балгарскі літаратуразнавец і перакладчык. Скончыў Пражскі унт (1951). Даследуе ўзаемасувязі балгарскай лры з бел., эстонскай, лужыцкай, славацкай, фінскай лрамі. У бел. друку апублікаваў артыкулы пра лужыцкую і чэшскую лры. Балгарскабел. літ. кантактам прысвяціў працы «Беларуская савецкая літаратура» (1961), «Чатыры эцюды пра беларускі раман» (1965), «Да балгараў прыйшлі беларускія паэты» (1965), «Балгары і беларусы ў літаратурных кантактах» (1967), «Балгарыстыка ў беларускім літаратуразнаўстве»(1970)і інш. Пераклаў на балгарскую мову зб. бел. нар. казак «Чароўная дудка» (1964, з Д. Мінчавай), паасобныя творы Я.Брыля, В.Быкава, У.Караткевіча, І.Навуменкі, Б.Сачанкі, М.Стральцова, І.Чыгрынава, І.Шамякіна. Укладальнік зб. бел. нар. казак «Каток — залаты лабок» (на славацкай мове; 1967), анталогіі «Беларускія па
Вылазаўская царква Расшва Багародзіцы.
эты — адно пакаленне» (1971 і аўтар прадмовы).
ВЬІЛЧАЎ Найдан Станеў (н. 30.8. 1927, в. Малая Брэсніца Плевенскай вобл., Балгарыя), балгарскі паэт, перакладчык. Скончыў Сафійскі унт (1951). Працаваў у час. «Бьлгарскн вонн», «Септемврн», «Сьвременннк», «Дарнтелн» (гал. рэдактар), у газ. «Народна арммя». У 1996—97 на дыпламатыч. рабоце, адказны сакратар пасольства Балгарыі ў Беларусі. Аўгар паэт. збкаў «Малая аповесць» (1954), «Лунапарк» (1970), «Залаты жнівень» (1977), «Напісана на кляновым лісце» (1984), «Рай для грэшных» (2003). Беларусі прысвяціў кнігі «Беларуская бяроза» (1978), «Беларускі мой сшытак» (2000), вершы «Беларуская рака», «Драўляны домік», «Беларуска зіма», «Беларускі каляндар» і інш. Уплыў бел. паэзіі адчувальны ў вершах«Над магілай паэта», «Пераспеў беларускай партызанскай песні», «Мне добра ў полі ранкам...», «Зімовы лес», «Пра сябе» і інш. Аўтар артыкулаў пра сучасную бел. лру і бел.балгарскія сувязі. Пераклаў на балгарскую мову творы Я.Купалы, Я.Коласа, А.Куляшова, М.Танка, А.Вярцінскага, Р.Барадуліна, Н.Гілевіча, Г.Бураўкіна, В.Быкава і інш.