• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 2.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 2.

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 544с.
    Мінск 2011
    531.15 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 1.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 3.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 4.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 5.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 6.
    Літ.: Т ы ч н н a А.Н. К мсторнн белорусской мздательской маркм // Княга, бйблнотечное дело н бйблйографчя в Белорусснн. Мйнск, 1974; Кондакова Т.Н. Тйпографскме й мздательскйе маркм в русскйх кнйгах XVIII в. // Кннга: нсслед. н матерналы. 1979. Сб. 39; Д ы ш ы н е в і ч В.Н. Сігнет//ФранцыскСкарына і яго час: энцыкл. давед. Мінск, 1988.
    А.А.Суша.
    ВЫДАВЁЦКАЯ СПРАВА, галіна вытворчай дзейнасці ў эканоміцы, звязаная з падрыхтоўкай да друку перыяд. выданняў, кніг, брашур, інш. відаў друкаванай прадукцыі, атаксама іх распаўсюджванне. Узровень В.с. характарызуюць агульныя сац,эканам. і грамадскапаліт. ўмовы жыцця. В.с. з’яўляецца часткай культуры, уплывае на развіццё маст. лры, суадносін пісьменніка з грамадствам. Выдвы выступаюць пасрэднікамі ў зносінах пісьменніка, літаратара, аўтара тэкстаў з чытачом. Стараж. правобразам сучасных выдваў можна лічыць цэрквы і манастыры, дзе ствараліся і распаўсюджваліся рукапісныя кнігі. Да 16 ст. ў Еўропе матэрыялам для гэтых твораў служыў пергамент — спецыяльна апрацаваныя скуры жывёл. Вынаходніцтва І.Гутэнбергам (сярэдзіна 15 ст.) спосабу кнігадрукавання з дапамогай
    друкарскага станка і металічных шрыфтоў адкрыла новы час у гісторыі В.с. Кнігі, выдадзеныя ў Еўропе да 1501, называюцца інкунабуламі, кнігі 1й пал. 16 ст. — палеатыпамі. Лічыцца, што выдвы як прадпрыемствы па вытворчасці друкаванай кнігі ўзніклі ў 16 ст. Узнікненне ў 19 ст. новай тэхн. базы, развіццё паліграф. машын (у прыватнасці, стварэнне ў 1884 лінатыпа, які дазваляў набіраць і адліваць адразу радкі літар) спрыяла набліжэнню да спецыялізацыі выдваў і паліграф. прадпрыемстваў.
    Першыя слав. друкаваныя кнігі кірылічнага шрыфту выдадзены Ш.Фіёлем у Кракаве ў канцы 15 ст. Бел. першадрукар Ф.Скарына ў 1517 выдаў у Празе першую друкаваную кнігу «Псалтыр» на старабел. мове, у 1517—19 — 22 кнігі Бібліі са сваімі прадмовамі і пасляслоўямі. У сталіцы ВКЛ Вільні першая друкарня заснавана Ф.Скарынам каля 1520, у ёй былі выдадзены «Малая падарожная кніга» (каля 1522) і «Апостал» (1525). На тэр. сучаснай Беларусі першая друкарня заснавана ў Брэсце ў пачатку 1550х гг., кнігі друкаваліся на лац. і польск. мовах. Першая на тэр. сучаснай Беларусі кніга на старабел. мове выдадзена ў 1562 С.Будным у
    Выдавецкія маркі: I — I. Фуста і П.Шофера; 2 — I. Фё'дарава; 3 — Ф. Скарыны; 4 — Інстытута беларускай культуры; 5 — Дзяржаўнага выдавецтва БССР; выдавецтваў: 6 — «Беларуская навука»; 7 — «Ураджай»;
    8 — «Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі».
    410
    ВЫДАВЕЦКІ
    Нясвіжскай друкарні. У 1564 І.Фёдаравым і выхадцам з Беларусі П.Мсціслаўцам выпушчана ў Маскве першая рус. друкаваная кніга «Апостал» (тыраж не менш 2 тыс. экз.), у 1566 яны перасяліліся ў ВКЛ, дзе надрукавалі і Павучальнае Евангелле — зборнік «гутарак» з тлумачэннем евангельскіх тэкстаў. Кнігі на бел. мове выдаваліся ў 16—17 ст. у Заблудаўскай, Куцеінскай, Лоскай, Любчанскай і інш. друкарнях. Першай вядомай у ВКЛ газетай была «Авізы Гродзеньске», якая выдавалася ў Гродне ў канцы 17 ст. У Вільні ў 1760 пачала выходзіць газета «Кур’ер Літэўскі» з дадаткамі. 3 1764 замест яе выходзіла выданне «Газэты Віленьске», выпуск якога спыніўся з пачаткам паўстання 1794. Паўстанцкія ўлады выдавалі «Газэту Народову Віленьску». У 1776—83? у Гродне выдавалася прыватная «Газэта Гродзеньска», a ў 1792 орган Таргавіцкай канфедэрацыі «Вядомосьці Гродзеньске». Пасля падзелаў Рэчы Паспалітай і далучэння Беларусі да Рас. імперыі (апошняя чвэрць 18 ст.) з 1838 пачалі выдавацца «Вйтебскйе губернскйе ведомостй», «Гродненскйе губернскйе ведомостй», «Могйлёвскйе губернскйе ведомостй», «Мйнскйе губернскйе ведомостй». У 2й пал. 19 ст. ў Беларусі пачалі стварацца прыватныя друкарні. Развіццю бел. кніжнай культуры спрыяла В.с. за межамі этнічнай Беларусі: дзейнасць бел. выдавецкай суполкі «Загляне сонца і ў наша аконца» (Пецярбург, 1906—14), выдавецтва А.Грыневіча (Пецярбург, 1910—14), «Наша хата» (Вільня, 1908), Беларускае выдавецкае таварыства ў Вільні (1913—15, 1919—30) і інш. Кнігі бел. пісьменнікаў выпускала выдавецтва «Нашай нівы» (1907—13). Пасля Лют. рэвалюцыі 1917 у Беларусі выдавалася больш за 80 газет на бел., рус., польск. і яўр. мовах, у т.л. «Звязда», «Дзянніца», «Савецкая Беларусь» і інш. У снеж. 1918 пасля вызвалення Мінска ад германскіх акупантаў створаны Камітэт па друку, які пачаў нацыяналізацыю ўсіх прыватных друкарняў губернскага горада. Першы камісар друкарняў Мінска і губерні Л.Стронгін. Найб. значным выдвам было выдва «Звезда» (з
    1917, выдавала творы К.Маркса, Ф.Энгельса, У.І.Леніна, інш. тэарэтыкаў камунізму, парт. дакументы, масавапаліт. лру). У студз. 1921 створана Дзяржаўнае выдавецтва БССР, якое рэгулявала ўсю кніжную выдавецкую дзейнасць у рэспубліцы. У 1921 пабачыла свет 196 назваў кніг і брашур. У 1922 створана каап. выдва «Адраджэнне» (з канца 1922 «Савецкая Беларусь»), якое, акрамя выпуску кніг, займалася і выданнем рэсп. перыёдыкі. У снеж. 1922 Дзярж. выдва БССР з інш. прадпрыемствамі ўтварылі Дзярж. трэст выдавецкай справы і паліграф. прамсці Беларусі «Белтрэстдрук». У ліп. 1924 «Белтрэстдрук» і выдва «Савецкая Беларусь» аб’яднаны ў Бел. дзярж. выдва. У 1930я гг. асн. выдвамі БССР былі Бел. дзярж. выдва, выдва Інбелкульта (з 1932 Выдтва АН БССР), рэд.выдавецкі аддзел Цэнтр. Савета прафсаюзаў Беларусі. У 1920 — пач. 1930х гг. пачалося інтэнсіўнае развіццё перыяд. друку. З’явіліся новыя газеты і часопісы: «Наш край», «Беларуская работніца і сялянка» (з 1995 «Алеся»), «Советская Белоруссня», «Піянер Беларусі» (з 1994 «Раніца») і інш.
    У Вял. Айч. вайну эвакуіраванае Дзярж. выдва БССР працавала ў Маскве. Выйшаў шэраг кніг бел. пісьменнікаў. Асобныя выданні АН БССР выходзілі ў Ташкенце. Больш за 170 рэсп., абл., раённых газет выдавалася падпольна на акупіраванай ням.фаш. захопнікамі тэр. Беларусі. Некаторыя партыз. фарміраванні выдавалі акрамя газет і лістовак кнігі і брашуры: напрыклад, у Мінскай вобл. — «Слуцкі пояс» А.Астрэйкі, «Мсціўцы» У.Сабліна і інш.
    Паліграф. база Беларусі ў пасляваен. час узнаўлялася з вял. цяжкасцямі, што наклала свой адбітак на стан выдавецкай справы 2й пал. 1940х гг. 3 200 даваенных прадпрыемстваў уцалелі часткова толькі Дом друку Ў Мінску, некаторыя абл. і раённыя друкарні. У 1944 аднавіла работу ў Мінску Дзярж. выдва БССР (з 1963 выдавецтва «Беларусь»ў створаны новыя выдвы: «Навука і тэхніка» (з 2005 «Беларуская навука»), Вучэбнае пед. выдва БССР (з 1963 «Народная асвета»), Выдавецтва БДУ (з
    1954, цяпер Выдавецкі цэнтр БДУ), «Звязда» (1960, з 1992 «Беларускі Дом друку»), Выдва с.г. лры (1961, з 1963 «Ураджай», у 2002 далучана да выдва «Беларусь»), «Вышэйшая школа» (з 1961), Галоўная рэдакцыя Бел. Сав. Энцыклапедыі пры АН БССР (з 1967; з 1980 выдва «Беларуская Энцыклапедыя» імя П.Броўкі), «Мастацкаялітаратура» (з 1972), «Юнацтва» (з 1981, у 2002 далучана да выдавецтва «Мастацкая літаратура»), «Полымя» (з 1963, у 2002 далучана да выдавецтва «Беларусь»), рэдакцыйнавыдавецкая ўстанова «Дітаратура і Мастацтва» (з 2002) і інш. У 2010 выпушчана 11 040 назваў кніг і брашур тыражом 43,14 млн. экз. На 1.1.2011 выдавецкую дзейнасць у Беларусі ажыццяўлялі 837 суб’ектаў гаспадарання. У Мінве інфармацыі краіны зарэгістравана 1450 друкаваных перыяд. СМІ. Кіраўніцтва дзярж. сектарам у галіне В.с. і выдачу ліцэнзій прыватным выдавецтвам ажыццяўляе Мінва інфармацыі Рэспублікі Беларусь. Развіццю айчыннага друкаванага рынка садзейнічае дзейнасць Саюза выдаўцоў і распаўсюджвальнікаў друку. Навук.даследчая работа ў галіне В.с. вядзецца Нац. кніжнай палатай Беларусі.
    А.М. Карлюкевіч.
    ВЫДАВЁЦКІ ДАГАВОР, пагадненне паміж выдавецтвам і аўтарам або інш. праваўладальнікам аб перадачы выключнага права выкарыстання твораў лры, музыкі, выяўл. мастацтва шляхам іх выдання (перавыдання) і распаўсюджвання. Адна з найб. пашыраных форм саступкі правоў на выкарыстанне літ. твораў, як арыгіналаў, так і перакладаў. З’яўляецца відам аўтарскага дагавора. В.д. носіць, як правіла, выплатны характар і павінен прадугледжваць спосабы выкарыстання твораў (канкрэтныя правы па дагаворы), тэрмін, на які перадаецца права, і тэр., на якую распаўсюджваецца дзеянне гэтага права на ўказаны тэрмін, памер узнагароды і (або) парадак вызначэння памеру ўзнагароджання за кожны спосаб выкарыстання твора, парадак і тэрміны яго выплаты, а таксама інш. ўмовы, якія бакі палічаць неабходнымі. Заключаецца ў пісьмовай форме, акрамя
    411
    ВЫДАВЕЦТВА
    дагавораў аб выкарыстанні твора ў перыяд. друку.
    Узнікненне В.д. звязана з развіццём прадстаўленняўаб аўтарскіх правах. У ранні перыяд кнігавыдання выдавец (які часта быў і кнігапрадаўцом) не меў прававых абмежаванняў на выданне твораў і размеркаванне атрыманага ў выніку гэтага прыбытку (звычайна ён за нязначную суму выкупляў у аўтара ўсе правы маёмаснага характару на твор). В.д. паўнавартасна ўвайшоў у практыку ў 19 ст. Пастановай Дзяржкамвыдату СССР ад 24.2.1975 былі зацверджаны тыпавыя В.д. натворы лры, музыкі і выяўл. мастацтва. У сучаснай Беларусі заключэнне, выкананне і спыненне дзейнасці В.д. падпарадкоўваецца агульным правілам аб аўтарскіх дагаворах, замацаваным заканадаўствам Рэспублікі Беларусь аб аўтарскім праве і сумежных правах.
    Літ.: Юрченко А.К. Мздательскнй договор. Ленннград, 1988; Г а в р н л о в Э.П. Нздательство н автор: вопросы н ответы по авторскому праву. М., 1991; Л о с е в С.С. Авторское право: нац. м междунар. законодательство. Мннск, 2000. А.А.Суша, Я.М.Варанко.
    ВЫДАВЁЦТВА А.ГРЫНЁВІЧА, беларускае прыватнае выдавецтва. Існавала ў Пецярбургу ў 1910—13. Засн. збіральнікам бел. муз. фальклору, выдаўцом АА.Грыневічам. Спецыялізавалася на выпуску твораў маст. лры і муз. фальклору. Выдала 11 кніг, у т.л. зб. вершаў «Гусляр» (1910) і драм. паэму «Адвечная песня» (1912) Я.Купалы, творы Я.Коласа, У.Галубка, «Беларускія песні з нотамі» А.Грыневіча (т. 1—2, 1910—12,3 А.Зязюлем).
    ВЫДАВЁЦТВА Б.А.КЛЁЦКІНА, прыватнае выдавецтва. Засн. ў 1913 у Вільні Б.А.Клецкіным (1875—1937). Выдавала лру на бел., польскай і яўр. мовах. У 1921 створаны бел. аддзел выдва, які меў сваю эмблему з выявай сейбіта. У 1921—31 выдадзена 30 арыгінальных і перакладных бел. кніг, сярод якіх вядучае месца займалі творы класікаў бел. лры. У выдве першай выйшла аповесць Я.Коласа «У палескай глушы» (1923), таксама перавыдадзены яго кнігі «У глыбі Палесся», «Казкі жыцця», збкі «Шля