Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 2.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 544с.
Мінск 2011
Вядомы з 16 ст. як двор у Брэсцкім павеце Трокскага ваяв. ВКЛ. У 1732 тут нарадзіўся апошні кароль польскі і вял. кн. ВКЛ Станіслаў Аўгуст Панятоўскі. Пасля 3га падзе
400
ВОШКАЎСКАЯ
лу Рэчы Паспалітай (1795) у складзе Рас. імперыі, у Брэсцкім павеце Слонімскай.з 1797Літоўскай, з 1801 Гродзенскай губерняў. У 1897 мястэчка, цэнтр воласці, 73 двары, 593 ж., 2 царквы, сінагога, 4 піцейныя дамы, 15 крам, 3 штогадовыя кірмашы. 3 1921 у складзе Польшчы, цэнтр гміны Брэсцкага павета Палескага ваяв.З 1939у БССР, у Брэсцкай вобл. 3 15.1.1940 у Высокаўскім рне Брэсцкай вобл., з 12.10.1940 цэнтр сельсавета. У Вял. Айч. вайну з чэрв. 1941 да ліп. 1944 В. акупіраваны ням.фаш. захопнікамі, якія ў ліп. 1942 знішчылі 395 ж., спалілі 6 двароў. 3 17.4.1962 у Камянецкім рне. У 1970 — 162 двары, 460 ж.
У 2011 сярэдняя школа, Дом культуры, бка, амбулаторыя, аптэка, аддзяленні сувязі і «Беларусбанка», 3 магазіны. Брацкая магіла сав. воінаў, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну і магіла ахвяр фашызму. Помнікі архітэктуры — Троіцкі касцёл (1733), Мікалаеўская царква і сядзіба (18 ст.).
ВбЎЧЫНСКАЯ МІКАЛАЕЎСКАЯ ЦАРКВА, помнік архітэктуры з рысамі барока і рэтраспектыўнарус. стылю ў в. Воўчын Камянецкага рна. Пабудавана ў 18 ст. з цэглы, перабудавана ў 1841. Да асн. прамавугольнага ў плане аб’ёму прымыкаюць нізкі прытвор з надбудаванай з дрэва 3яруснай (2 васьмерыкі на чацверыку) шатровай званіцай з макаўкай у завяршэнні, прамавугольная апсіда і нізкая рызніца. Асн. аб’ём накрыты 2схільным дахам з цыбулепадобнай галоўкай па цэнтры, які над апсідай пераходзіць у вальмавы. Плоскасныя фасады расчлянёны арачнымі аконнымі праёмамі і лапаткамі ў прасценках. Уваход аформлены ў выглядзе 2слупавога ганка з 2схільным пакрыццём. Тэр. царквы абнесена бутавай агароджай. Храм унесены ў Дзярж. спіс гісторыкакульт. каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. Царква дзейнічае.
ВОЎЧЫНСКІ ТРОІЦКІ КАСЦЁЛ, помнік архітэктуры позняга барока з элементамі ракако ў в. Воўчын Камянецкага рна. Пабудаваны ў 1733 з цэглы на месцы папярэдняга драўля
Воўчынская Мікалаеўская царква.
нага храма пры ўездзе ў палацавапаркавую рэзідэнцыю (не захавалася). Рэстаўрыраваны ў 1770я гг. У 1924 адноўлены будынак плябаніі. Цэнтрычны 8гранны ў плане аб’ём накрыты гранёным шатровым дахам з купальным бельведэрам у завяршэнні. Франтальныя грані храма апрацаваны падвойнымі пілястрамі, апяразаны антаблементам, завершаны лучковымі франтонамі, над якімі ўзведзены скульптуры 4 біблейскіх евангелістаў: Матфея, Марка, Лукі і Іаана (знішчаны ў 1980я гг.). Сцены прарэзаны высокімі арачнымі аконнымі праёмамі з фігурнымі сандрыкамі, круглымі і авальнымі люкарнамі. Уваход аформлены ў выглядзе не
вял. прытвора, над якім раней навісаў балкон. Інтэр’ер упрыгожаны арнаментальнаскулытг. стукавай лепкай у выглядзе картушаў, гірлянд, аканту, гарэльефаў пуцці і херувімаў. У 1938 у крыпце касцёла польск. ўладамі была пастаўлена патаемна перавезеная з Ленінграда труна з астанкамі апошняга караля Рэчы Паспалітай Станіслава Аўгуста Панятоўскага (разрабавана). Храм унесены ў Дзярж. спіс гісторыкакульт. каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. Касцёл знаходзіцца ў паўзруйнаваным стане. Вядзецца рэстаўрацыя (2011). Л.М.Несцярчук.
ВОШКАЎСКАЯ СЯДЗІБА. помнік сядзібнапаркавай архітэктуры ў
401
ВСЕМНРНАЯ
в. Ураджайная (былая в. Вошкаўцы) Ляхавіцкага рна. Належала Бохвіцам. Закладзена ў 17 ст. Уключала сядзібны дом, гасп. пабудовы, сад, парк. Першапачаткова сядзібны дом драўляны, прамавугольны ў плане. Пазней да параднага фасада прыбудаваны ганак на 4 калонах (не захаваўся). У наш час з сілікатнай цэглы зроблена веранда. У доме налічвалася 12 пакояў, захоўвалася багатая бка, вял. збор польск. часопісаў, сямейны архіў, калекцыя карцін. Парадная частка перад домам была аформлена ў выглядзе вял. круга, у цэнтры якога расла елка, а па баках кусты бэзу. Пейзажны парк размяшчаўсяза сядзібным домам. Гал. падковападобная паляна, вакол якой раслі дрэвы (клён вастралісты, ліпа крымская, конскі каштан 8тычынкавы, бархат амурскі), служыла разарыем. Невял. паркавыя паляны мелі саліцёры (ясень звычайны, лістоўніца, сасна веймутава). Заканчваўся дрэўны масіў стараж. ліпавай алеяй. Захаваліся сядзібны дом, млын. У сядзібе жыў і працаваў бел. філосаф Ф.Бохвіц.
Літ.: Федорук А.Т. Старннные усадьбы Берестейшнны. Мннск, 2004.
«ВСЕМЙРНАЯ ЛЙТЕРАТЎРА», літаратурнамастацкі часопіс. Заснавальнік — Мінва інфармацыі Рэспублікі Беларусь. Выдаваўся ў 1997— 2009 у Мінску на рус. мове адзін раз у 2 месяцы. Публікаваў у перакладзе на рус. мову творы прозы, паэзіі, эсэістыкі, пісьменнікаў розных краін све
Дом у Вошкаўскай сядзібе.
ту, ут.л. Х.Л.Борхеса, Г.Граса, В.Крупіна, А. М.Матутэ, Ч.Мілаша, Дж.Стэйнбека, О.Хакслі. Друкаваў мэтавыя нумары, прысвечаныя сучасным лрам асобных краін.
ВЎГАЛЬ у мастацтве, матэрыял для малявання ў выглядзе тонкіх вугальных палачак; тэхніка малюнка. В. гатуецца абпальваннем некаторых парод дрэва (драўляны В.) або спрасоўваннем вугальнага парашку, замацаванага раслінным клеем (спрасаваны В.). Выкарыстоўваецца для стварэння самаст. малюнкаў і падрыхтоўчых накідаў. Малюнкі драўляным В. маюць аксаміцісты тон, пазбаўлены інтэнсіўнай чарнаты, патрабуюць замацавання спец. фіксатывамі. Тон спрасаванага В. больш глыбокі. Часам малюнак В. спалучаюцьз алоўкам, сангінай і інш.
ВУГОЛЬНІК, самагучальны ўдарны музычны інструмент; сагнуты ў форме трохвугольніка стальны прэнт, па якім б’юць тонкім цвіком. Гук неакрэсленай вышыні, адрывісты або трэмалюючы, звонкі, пяшчотнага тэмбру. Прататыпам В. ў бел. нар. муз. практыцы была падкова. Выкарыстоўваўся ў ансамблях са скрыпкай, гармонікам, цымбаламі, дудкай і бубнам як рытмічнакаларыстычны інструмент пры выкананні танцаў, вясельных маршаў. Быў найб. пашыраны на Віцебшчыне, Магілёўшчыне, у некаторых мясцовасцях Міншчыны і Гродзеншчыны (інш. нар. вызначэнні — сталькі, дзынкалка).
Вугольнік.
Зараз сустракаецца рэдка. 3 канца 18 ст. ўваходзіць у склад сімф. аркестра.
Літ.: Н а з н н а Й.Д. Белорусскне народные музыкальные ннструменты: самозвучашнс, ударные, духовые. Мннск, 1979. І.Дз.Назіна.
ВЎДА, рыбалоўная снасць. Традыц. В. складаецца з вудзільна (драўлянае), лескі (са звітых конскіх валасоў, нітак), паплаўка (з пёраў птушак, хваёвай кары, коркаў), грузіла (у старажытнасці з каменьчыкаў, пазней металічныя) і кручка (з косці, галінак, дроту). На кручок прыладжваецца чарвяк, лічынка, муха, хлеб, rapox ці інш. прынады. Ловяць рыбу пры дапамозе В. з берага ці з лодкі. Раней на цячэнні выкарыстоўваліся напраўныя В., т.зв. перавалокі, для падлёднага зімовага лову — блісні. У Беларусі вядомы з глыбокай старажытнасці. У наш час В. — папулярная снасць аматарскага і спарт. лову рыбы. У вытворчасці сучасных В. шырока выкарыстоўваюцца сінтэтычныя матэрыялы і металічныя сплавы.
/.М.Браім.
ВУЖ, персанаж міфалагічных паданняў; сімвал мужчынскага пачатку. У беларусаў лічыўся ахоўнікам гаспадаркі. Людзі трымалі В. у хатах пад печчу, а таксама ў хлявах, дзе тыя знішчалі дробных грызуноў, што непакоілі жывёлу. Сыход В. быў гаспадару папярэджаннем, перасцярогай. Паводлеаднагозпаданняў, В. могуць дапамагаць людзям у бядзе, вышукваюць для іх у падзямеллях грошы. Калі такі В. паміраў, з яго тлушчу рабілі свечку. На яе святло збіралася цэлае вужовае войска на чале з вужо
402
ВУЙВІЦКАЯ
вым царом. Людзі верылі, што ўбачыць яго можна было на Узвіжанне, з усходам сонца, калі ўсе гады паўзуць на зімовую спячку ў т.зв. вужовы вырай. Цар вужоў меў значна большыя памеры і адрозніваўся наяўнасцю «бліскучай» кароны ці «залатых рожкаў» на галаве. Паводле міфаў, за паважлівае стаўленне да сябе ён мог скінуць чалавеку карону ці адзін (некалькі) ражок, пасля чаго гэты чалавек пачынаў разумець мову прыроды, станавіўся багатым, і інш.
ВУЖАЛКІ, міфалагічныя істоты, дочкі вужовага цара. Згодна з уяўленнямі, да палавіны мелі выгляд прыгожых дзяўчат з доўгімі распушчанымі валасамі, замест ног быў змяіны хвост. Звычайна жылі ў лесе ці паблізу вадаёмаў. Упрыгожаныя дарагімі аздобамі (каралямі, бранзалетамі і інш.) любілі сядзець на старых раскідзістых дрэвах і часаць залатымі грабянямі валасы. Людзі верылі, што той, хто знойдзе ўпрыгажэнне, згубленае Вужалкай, будзе шчаслівы і не будзе баяцца змяінага ўкусу. В. не робяць чалавеку ніякай шкоды, але вакол месца іх знаходжання кішма кішыць гадаўё. Гэтак вужовы цар ахоўвае сваіх дачок. На магчымага крыўдзіцеля В. могуць абрынуцца ўсялякія няшчасці, якія загубяць і яго самога, і ўвесь ягоны род. Згадкі пра В. сустракаюцца на Віленшчыне.
Літ.: Беларускія народныя прыкметы і павер’і. Кн. 3. Зямная дарога ў вырай. Мінск, 1999; Чароўны свет. 2 выд. Мінск, 2010. У.А.Васілевіч.
ВУЗДЭЧКА, неабходная частка вупражы або коннай амуніцыі для верхавой язды, што надзяваецца каню на галаву; выкарыстоўваецца і самастойна як сродак кіравання жывёлай; тое, што і аброць.
ВУЗЛЯНСКІ НАРОДНЫ ФАЛЬКЛОРНАЭТНАГРАФІЧНЫ КАЛЕКТЬІЎ «ВУЗЛЯНКА». Створаны ў 1976 у в. Брусы Мядзельскага рна пры 8гадовай школе, з 1991 дзейнічае пры Вузлянскім Доме фальклору. У 1991 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнік А.С.Хіла. У складзе калектыву 14 чал. ва ўзросце ад 45 да 75 гадоў. У рэпертуары песні абрадавыя і пазаабрада
Да арт. Вуж. Вужовы цар.
выя: «Караваю мой раю», «Суборная суботачка настала», «Жані мяне, татка», «Жыта маё веянае», «Ой, палын, палын», «Цераз садвінаград», «Ой рана, рана куры запелі», «Сіні голуб», «Парасла мая дарожанька», «Дзякуй, сваточкі, за ўсё», «Садовая яблонька», «Скакаў казак цераз даліну» і інш.; танцы «Лысы», «Вальс», «Чачотачка», «Полька», «Падыспан», «Ойра», «Лучыначка» і інш.; абрады «Каравай», «Дзявочнік», «Зажынкі», «Да суседа з яечняй», «Масляк», «Сёмуха», «Хрэсьбіны», «Вечарушкі», «Масленіца» і інш.; гульні «Арэшак», «Цыбулька», «Лёпушкі». Калектыў — удзельнік фестываляў: усесаюзнага нар. творчасці (Масква, 1987), абл. тура ўсебел. нар. мастацтва «Беларусь — мая песня» (Мінск, 1997), абл. «Траецкі фэст» (гарады Узда, 1997, Крупкі, 2001), фалькл. мастацтва «Фальклорная талака» (г. Нясвіж, в. Вязынка Мінскага рна, 2006, 2009), міжнар. свята танца «Дружба народаў» (г. Баўска, Латвія, 1989) і інш. Выступаў на Бел. радыё і тэлебачанні з абрадам «Каравай», прымаў удзел у тэлепраграме «Спявай, душа». Н.У. Іванова.