• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 2.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 2.

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 544с.
    Мінск 2011
    531.15 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 1.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 3.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 4.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 5.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 6.
    А.І. Чарняева.
    ВОПЫТНАЎСКАЯ СЯДЗІБА «БІГОСАВА», помнік архітэктуры позняга класіцызму ў в. Вопытная Верхнядзвінскага рна. Закладзена ў 2й пал. 19 ст. Належала Нітаслаўскім. Уключала сядзібны дом, гасп. пабудовы, капліцу, парк з сажалкай. Цагляны сядзібныдом 1павярховы, прамавугольны ў плане з 2 бакавымі аб’ёмамі. Цэнтр. частка 2павярховая, завершана франтонам. Бакавыя выступы вылучаны 4калоннымі дарычнымі порцікамі. У знешнім дэкоры выкарыстаны пілястры, руст, філёнгі, развіты карніз. Перад домам размяшчаўся пейзажны парк. У цэнтры сядзібнага ансамбля — сажалка са штучным востравам і масткамі. На 3 ад яе размяшчаліся гасп. пабудовы. Захаваліся сядзібны дом, рэшткі парку, капліцы, гасп. пабудовы. Сядзіба ўнесена ў Дзярж. Спіс гісторыкакульт. каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. А.Ф.Бубала.
    ВОРАНАВА, гарадскі пасёлак у Гродзенскай вобл., цэнтр Воранаўскага рна. За 133 км на ПнУ ад Гродна, 1 км ад чыг. ст. Воранава на лініі Ліда—Вільнюс. 6,5 тыс. ж. (2011).
    Вядома з 16 ст. як мястэчка Балотна ў ВКЛ. У 1690 — 61 двор, касцёл, карчма. У 1735—55 тут існаваў калегіум піяраў (пераведзены ў г. Ліда). Пасля 3га падзелу Рэчы Паспалітай (1795) у складзе Рас. імперыі, у Лідскім павеце Слонімскай, з 1797 Літоўскай, з 1801 Віленскай губер
    390
    ВОРАНАЎСКАЯ
    Н. М.Воранаў.
    няў. У 1865 —42дамы,468ж., касцёл, сінагога, малітоўны дом, 2 гарбарныя зды, 12 крам, паштовая станцыя, штотыднёвы кірмаш. У 1897 — 1547 ж. 3 1921 у складзе Польшчы, цэнтр гміны Лідскага павета Навагрудскага ваяв. 3 1939 у БССР. 3 15.1.1940 цэнтр раёна. 3 12.10.1940 гар. пасёлак. У Вял. Айч. вайну з 23.6.1941 да 11.7. 1944 В. акупіравана ням.фаш. захопнікамі, якія знішчылі тут каля 3 тыс. чал. У 1970 — 3,6 тыс. ж. У 1996 — 6,5 тыс. ж., у 1999 — 6,8 тыс. ж.
    На вяршыне ўзгорка на рагу вуліц Савецкая і Юбілейная на месцы гіст. цэнтра сфарміравалася гал. плошча. Цэнтр. кварталы забудаваны 4— 5павярховымі жылымі дамамі. У паўд.зах. частцы ўзведзены новы шматпавярховы жылы раён, на астат
    Касцёл святых Сімяона і Іуды Фабея ў г.п. Воранава.
    няй тэр. мураваныя і драўляныя дамы сядзібнага тыпу. У паўд. напрамку размешчаны вучэбны гарадок сярэдняга спец. ПТВ механізацыі сельскай гаспадаркі. Сучасны гар. пасёлак развіваецца паводле генплана 1976 (карэкціроўка 1996). Зона адпачынку: парк, вадасховішча з добраўпарадкаванай набярэжнай, пляжам, якія ўпрыгожаны драўлянымі скульптурамі мясц. майстроў. У 1990— 2000я гг. ўзведзены будынак «Белдзяржстраха», царква кн. Аляксандра Неўскага, касцёл св. апосталаў Сімяона і Іуды Фабея 7павярховы жылы дом па вул. Камунальная і інш.
    У 2011 дзіцячы сад, сярэдняя і муз. школы, ДзЮСШ, школаінтэрнат, Цэнтр пазашкольнай работы, ПТВ, Дом культуры, 2 бкі, бальніца, паліклініка, 2 аптэкі, камбінат быт. абслугоўвання, пошта, тэлеграф, аддз. «Беларусбанка».
    ВОРАНАЎ Мікола (Мікалай Гаўрылавіч; 13.12.1936, былая в. Віры Гарадоцкага рна — 23.1.2005), беларускі пісьменнік. Працаваў у раённым перыяд. друку. 3 1973 у шматтыражнай газ. «Трыбуна наватара». У збках апавяданняў «Ветраны дзень» (1976), «Перад адлігай» (1984) паказаў вясковы побыт, расказаў пра пакаленне, якое перажыло вайну, пасляваен.
    Н.Воранаў. Цікавая кніга. 1954.
    цяжкасці. Аўтар аповесцей «Завея» (1979), «Вадалазы» (1981) і інш.
    ВОРАНАЎ Натан Майсеевіч (1.6. 1916, г. Магілёў — 3.3.1978), беларускі жывапісец. Засл. дзеяч мастацтваў Беларусі (1966). Скончыў Віцебскае маст. вучылішча (1935), Інт жывапісу, скульптуры і архітэктуры імя І.Рэпіна ў Ленінградзе (1948). 3 1965 выкладаў у Бел. тэатр.маст. інце. Працаваў у розных жанрах станковага жывапісу. Сярод твораў: «Рэйд Каўпака» (1948), «Цікавая кніга» (1954), «Раніца ў Кастрычніку. Мінск, 1917 год» (1957), «Беларусь. Заўладу Саветаў» (1967), «Зямля непакораная» (1974), партрэты Я.Цікоцкага (1949), У.Кандрусевіча (1975), групавы фехтавальшчыц «Беларускія мушкецёры» (1971), пейзажы «Разліў на Бярэзіне» (1958), «Гомель. Порт» (1963), «Вясна. Сяброўкі» (1967), «Роздум» (1971), «Зацвіло» (1973), «Венецыя. Даждлівая раніца», «Мінск. Плошча Перамогі» (абодва 1974), «Новы горад», «Саната», «Мінчанка» (усе 1977), нацюрморты і інш.
    ВбРАНАЎСКАЯ НАРбДНАЯ СТЎДЫЯ ГУЛЬНІ «ВОРАНАЎСКІЯ ПАЦЁХІ».Створана ў 2000 у г.п. Воранава пры раённым метадычным Цэнтры нар. творчасці. У 2003 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнікі: В.К.Маргелевіч (200003, 200407, з 2009), Г.С.Герда (2003—04, 2007—08). Асн. мэта дзейнасці — арганізацыя вольнага часу мясц. насельніцтва. У рэпертуары гульнявыя, конкурсныя і шоупраграмы. Сярод пастановак 2000х гг.: праграмы «Мухамор жэніцца»
    391
    ВОРАНАЎСКАЯ
    Будынак, у якім размешчаны Воранаўская цэнтральная раённая бібліятэка (уваход злева) і Воранаўскі раённы Дом культуры.
    (культарганізатар С.Салмановіч), «Нацкія забавы», «Хто грае і пяе, той нідзе не прападзе» (Д.Крэнь), «Зорная фіеста» (Г.Герда), «У краіне Гулянія» (Т.Скорб), «Спорт — гэта здорава» (А.Дзюк), «Пацяшайся і гуляй», «Гульнявы падворак» (Т.Банцэвіч) і інш. Калектыў — удзельнік рэсп. фестывалюкірмашу «Дажынкі» (г. Ваўкавыск, 2004), фестывалю нац. культур (г. Гродна, 2006), абл. фестывалю гульні «Карнавал весялосці» (г.п. Воранава, 2003, 2009), раённых мерапрыемстваў і інш.
    В. К. Маргелевіч.
    ВОРАНАЎСКАЯ ЦЭНТРАЛЬНАЯ РАЁННАЯ БІБЛІЯТЭКА. Засн. ў 1945 у г.п. Воранава. У 1976 перайменавана ў цэнтр. раённую бку, узначальвае цэнтралізаваную бібліятэчную сістэму бк. З’яўляецца метадычным цэнтрам раёна. Кніжны
    Мультымедыйны цэнтр чытальнай залы Воранаўскай цэнтральнай раённай бібліятэкі.
    фонд (2011) налічвае 50,8 тыс. экз., каля 3,6 тыс. чытачоў. Прыярытэтныя кірункі дзейнасці — краязнаўства, работа па адраджэнні культ. і літ. спадчыны, арганізацыі вольнага часу і мерапрыемстваў для розных груп насельніцтва. Працуе літ.муз. гасцёўня «Надзея», якая праводзіць літ. вечары, фалькл. святы, вечарысустрэчы і інш. Бка рэалізуе мэтавыя праграмы: «Дзеці Беларусі», «Моладзь Беларусі», «Край мой родны — Воранаўшчына» і інш. 3 2007 працуе ў аўтаматызаваным рэжыме. Дзейнічаюць публічны цэнтр прававой інфармацыі (з 2002), мультымедыйны цэнтр (з 2007). У чытальнай зале (з 2010) арганізавана аўтаматызаванае месца для інвалідаў па зроку. Бка выдала зб. вершаў таленавітых людзей Воранаўшчыны «I будзе слова землякоў гучаць над роднаю старонкай», сцэнарыі для тэатралізава
    ных пастановак нар. казак «Запрашаем у казкаград усіх дзяўчынак і рабят» і інш. Т.Р.Сушынская.
    ВОРАНАЎСКІ НАРОДНЫ АНСАМБЛЬ НАРОДНАЙ МЎЗЫКІ I ПЁСНІ «ЛЯВОНЫ». Створаны ў 1982 у г.п. Воранава пры раённым Доме культуры. У 1985 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнік В.К.Мацкевіч. У складзе ансамбля 8 чал. ва ўзросце ад 23 да 65 гадоў. У інструментарыі ансамбля: драўляная дудка сапрана, альт, жалейка, ражок, акарына, скрыпка, гармонік, баян, кантрабас, бубен, барабан, шумавыя інструменты. У рэпертуары песні нар. бел., рус., укр., польск., літоўскія, рэгіянальныя песні і танцы ў апрацоўцы В.К.Мацкевіча («Маці, мая маці», «Ой, кум да кумы», «Гануля мая», «А ў полі ніўка», «Канвелішская полькатармасуха», «Курчоўская полькападкіндэсам», «Утканская полькашабасоўка» і інш.), аўтарскія песні ўдзельнікаў ансамбля, самадзейных кампазітараў А.А.Мацюка («Адам і Марыля», «Твае вочы», «Каравай», «Уваходзіны» і інш.), В.Мацкевіча («Прывітальная», «Радзімая старонка» і інш.). Гранпры фестываляў: міжнар. нар. капэл (г. Торунь, Польшча, 2002), адкрытага рэгіянальнага нар. песні «Песня памежжаў» (г. Астравец, 2006). Калектыў — лаўрэат фестываляў: міжнар. нар. музыкі «Звіняць цымбалы і гармонік» (г. Паставы, 1997), абл. фальклору (г. Гродна, 1982, 1984, 1986), нар. музыкі і песні «Зайграйце, музыкі!» (г. Ліда, 1998, 2002, 2008), дыпламант фестываляў: міжнар. муз. «Харыбюльбюль» (Баку, 1989), фальклору (г. Сарасота, ЗША, 1991), балтыйскага муз. «Ветразі надзей» (г. Калінінград, Расія, 2002), нац. культур «Музычныя дыялогі над Бугам» (МельнікнадБугам, Польшча, 2005), усебел. нар. мастацтва «Беларусь — мая песня» (МІНСК, 2005) і ІНШ. В.К.Мацкевіч.
    ВОРАНАЎСКІ НАРбДНЫ ВАКАЛЬНЫ АНСАМБЛЬ «КАЛЯРОВЫЯ СНЫ». Створаны ў 1995 у г.п. Воранава пры ПТВ № 190, з 2000 дзейнічае пры раённым Доме культуры.
    392
    ВОРАНАЎСКІ
    У 2000 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнік Н.В. Вашкевіч. У складзе ансамбля 6 чал. ва ўзросце ад 27 да 44 гадоў. Асн. мэты дзейнасці — адраджэнне і распаўсюджванне бел. нац. культуры, выяўленне і развіццё творчых здольнасцей удзельнікаў. У рэпертуары творы сучасных бел. («Б’юць крыштальныя крынічкі» А.Копа, «Восеньская песня» Э.Зубковіч, «Голуб з галубкай» Дз.Даўгалёва), рус. («Белая Русь» І.Цімакова), польск., мясц. кампазітараў («Чараўніца» A. MauroKa), духоўная музыка («Маці Божая Жыровіцкая» М.Сеўбы, «О, Марые» са сшытка «Беларусь каталіцкая»), польск. нар. песні. Калектыў — удзельнік і дыпламант фестываляў: міжнар. патрыятычнай песні «Песні юнацтва нашыхбацькоў» (г. Віцебск, 1997), рэгіянальнага «Артыстычныя сустрэчы «Гродна—Беласток» (2007), абл. акадэмічнай музыкі, прысвечанага 200годцзю хрысціянства (2000, абодва г. Гродна), польск. песні (г.п. Воранава, 2001), аглядуконкурсу аматарскіх калектываў (г. Гродна, 1999).
    Н. В. Вашкевін.
    ВОРАНАЎСКІ НАРОДНЫ ДУХАВЬІАРКЁСТР. Створаны ў 1996 у г.п. Воранава пры раённым Доме культуры. У 2000 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнік М.А.Шманок. У складзе аркестра 21 чал. ва ўзросце ад 16 да 65 гадоў. У рэпертуары творы кампазітараўкласікаў («Харал» Р.Шумана, «Ave Maria» Дж.Качыні), рус. («Дзень Перамогі» Д.Тухманава, «Развітанне славянкі» В.Агапкіна, «Развітальны вальс» А.Фляркоўскага), мясц. кампазітараў («Воранаўскі вальс», маршфакстрот, полькі М.Шманка), апрацоўкі бел. нар. песень М.Шманка («Перапёлачка», «Чорна галка»), папуры яўр. мелодый. Калектыў — лаўрэат і дыпламант абл. фестывалю духавой музыкі (г. Гродна, 1997—99, 2001,2003). Н.В.Вашкевіч.
    ВбРАНАЎСКІ РАЁН. адм.тэр. адзінка на Пн Гродзенскай вобл. Цэнтр — г.п. Воранава. У складзе раёна г.п. Радунь, 336 сельскіх нас. пунктаў, 14 сельсаветаў: Бастунскі, Беняконскі, Больцішскі, Воранаўскі, Гіркаўскі,
    Доцішскі, Жырмунскі, Забалацкі, Канвелішскі, Місявіцкі, Нацкі,Пагародзенскі, Паляцкішскі, Пераганцаўскі. Пл. 1,42 тыс. км2, пад лясамі 28%. Нас. (2009) 31,7 тыс. чал.;гарадскога — 24%. Жывуць палякі (80,8%), беларусы (13%), рускія (3%), літоўцы (1,6%), прадстаўнікі інш. нацыянальнасцей (1,7%). Патэр. раёна праходзяць чыг. Вільнюс—Ліда, аўтадарогі Вільнюс—Ліда, Вільнюс—Радунь— Гродна. На граніцы з Літвой дзярж. пагранічныя пункты пропуску Беняконі—Шальчынінкай, Беняконі— Стасілас, Доцішкі—Эйшышкес.