Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 2.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 544с.
Мінск 2011
Я.М.Сахута.
ВОЛКАЎ Анатоль Валянцінавіч (25.11. 1908, г. Пенза, Расія — 21.12.1985), беларускі графік, плакатыст. Жывапісец. Сын В.В.Волкава. Скончыў Віцебскі маст. тэхнікум (1930). Супрацоўнічаў з сатыр. выданнямі «Раздавім фашысцкую гадзіну» (1944—45),
Л.Волкава ў ролі Маці.
«Вожык» і «Агітплакат» (1945—80). Працаваў у галіне выяўл. сатыры (карыкатура, плакат), у кніжнай і станковай графіцы, жывапісе. Аформіў і ілюстраваў кнігі «Дрыгва» (1940) і «Новая зямля» (1949) Я.Коласа, «Баранаў Васіль» А.Куляшова (1941), «Мушказелянушка» М.Багдановіча (1947), «Аповесці» (1957) і «Міколкапаравоз» (1965) М.Лынькова, зб. бел. нар. казак у апрацоўцы А.Якімовіча «Каток — залаты лабок» (1955),
383
ВОЛКАЎ
«Бацькаў дар» (1957), «Людзей слухай, а свой розум май» (1980) і інш. Сярод станковых твораў: жывапісныя «Янка Купала на адпачынку» (1949), «Першага верасня» (1950), «Канец восені» (1955), «Снежкі» (1957), серыі акварэлей «Мінск і яго жыхары» (1958), «Юныя мінчане» (1968), «Дзеці 1920х гг.» (1969) і інш.
ВбЛКАЎ Андрэй Міхайлавіч (н. 15.11.1964, г. Георгіеўск, Расія), беларускі гукааператар, гукарэжысёр. Скончьгў Ленінградскі інт кінематаграфіі (1989). 3 1998 працуе на к/студыі «Беларусьфільм». Сярод работфільмы: маст. «Рамантык» (1989), «Ваўкі ў зоне» (1991), «Пайсці і не вярнуцца», «Развітальныя гастролі» (абодва 1992), «Сын за бацьку» (1995), «Вам — заданне!» (2004), «Масакра» (2010), дакум. «Зязюльчыны дзеці» (2000), «Прывітанне, Беларусь!» (2006), «Крыж Беларусі» (2008), анімацыйныя «Дзяўчынка з запалкамі» (1996), «Дзіўная вячэра на Куццю» (1999), «Прытча пра Каляды» (2000), «Прыгоды рэактыўнага парсючка» (фільмы 1—3; 2002, 2004— 05), «Пра сяброўства, Шарыка і лятаючую талерку» (2008) і інш.
ВОЛКАЎ Барыс Іванавіч (26.3.1900, Масква — 23.12.1970), рускі мастак тэатра. Нар. мастак СССР (1965). Скончыў Строганаўскае вучылішча (1918) і Вышэйшыя маст.тэхн. майстэрні (1923)у Маскве. Працаваўгал. мастаком у тэатрах Масквы. Для творчасці В. характэрны высокі прафесіяналізм і майстэрства. Сярод аформленых на бел. сцэне спектакляў: «Браняпоезд 1469» У.Іванава (1928), «Ліса і вінаград» Г.Фігейрэду (1957), «Лявоніха на арбіце» А.Макаёнка (1961; усе Бел. тэатр імя Я.Купалы); «Міхась Падгорны» Я.Цікоцкага (1939), «Русалка» А.Даргамыжскага (1946), «Яўген Анегін» П.Чайкоўскага (1948; усе Дзярж. тэатр оперы і балета Беларусі). Дзярж. прэміі СССР 1949, 1951, 1952.
ВОЛКАЎ Валянцін Віктаравіч (19.4. 1881, г. Ялец, Расія — 8.11.1964), беларускі жывапісец. Нар. мастак Беларусі (1955). Праф. (1957). Скончыў Пензенскае маст. вучылішча (1907),
Пецярбургскую акадэмію мастацтваў (1915). Выкладаўу Віцебскім маст. тэхнікуме (1919—29), Бел. тэатр.маст. інце (1953—64). Працягваў традыцыі рус. рэаліст. школы 2й пал. 19ст. Працаваў у жанрах тэматычнай карціны, партрэта, пейзажа, нацюрморта. Для яго твораў характэрны цэльнасць кампазіцыйнага рашэння, стрыманая колеравая гама, дакладнасць дэталей: Сярод работ: «Кастусь Каліноўскі» (1923), «Плытагоны» (1927), «Студэнты» (1947), «Мінск. 3 ліпеня 1944 года» (1954—55), партрэты — «Партызан з маці» (1947), «Групавы партрэт дзеячаў беларускага тэатра Г.П.Глебава, А.П.Марыкса, У.У.Уладамірскага» (1959), акадэміка Д.Маркава (1960), хірурга Г.Лося (1963), пейзажы, нацюрморты і інш. Як рысавальшчык валодаў тонкім густам у выкарыстанні фактурных магчымасцей алоўкавага штрыха,
В.Волкаў. Салдат з дзяўчынкай. 2я пал. 1950х гг.
многія яго замалёўкі для станковых работ маюць самаст. маст. значэнне («Салдат з дзяўчынкай», 2я пал. 1950х гг.). Ілюстраваў і афармляў кнігі (1928—41). Аўтар малюнка герба БССР (1926 і 1938), манумент. пано «Індустрыялізацыя», «Калектывізацыя» для мытні на ст. Негарэлае (Дзяржынскі рн, 1920—30я гг.) і дэкар. фрыза «Грамадзянская вайна ў Беларусі» для павільёна на Усесаюзнай с.г. выстаўцы ў Маскве (1937).
Літ.: Налівайка Л. Векапомныі ўвекапомнены // Мастацтва. 2005. № 5.
ВОЛКАЎ Віталь Васілевіч (16.6.1939, г. Екацярынбург, Расія — 25.11.2005), беларускі выканаўца на трубе. Засл. артыст Беларусі (1980). Скончыў Уральскую кансерваторыю (1964). Працаваў у Расіі. Ў 1968—88 саліст і канцэртмайстар групы труб Дзярж. акадэмічнага сімф. аркестра Беларусі, з 1990 — мінскага духавога аркестра «Няміга». Адначасова ў 1976—78 выкладаў у Мінскім інце культуры, з 1969 — у Бел. акадэміі музыкі (з 1991 праф.).Выступаў як трубачсаліст. Яго выкананне адметнае сакавітым, прыгожым гучаннем інструмента. У рэпертуары творы бел. кампазітараў М.Аладава, А.Туранкова, П.Падкавырава, А.Мдывані. В. — першы выканаўца канцэрта для трубы з аркестрам У.Дамарацкага. Аўтар апрацовак бел. нар. мелодый для аркестраў і ансамбляў рознага складу, метадычных артыкулаў, прысвечаных ігры на духавых інструментах, і інш.
ВОЛКАЎ Георгій Андрэевіч (20.7. 1922, Масква — 15.3.2000), беларускі акцёр, рэжысёр, педагог. Нар. артыст Беларусі (1967). Скончыў Маскоўскае гар. тэатр. вучылішча (1944), Вышэйшыя рэжысёрскія курсы пры Ленінградскім тэатр. інце (1955). 3 1944 акцёр, з 1950 рэжысёр, з 1965 гал. рэжысёр Брэсцкага абл. драм. тэатра. У 1979—87 выкладаў у Бел. тэатральнамаст. інце (да 1985 заг. кафедры). Яго творчая індывідуальнасць выявілася ў стварэнні характарных вобразаў, у якіх спалучаліся тонкі псіхалагізм і ўдала знойдзены знешні малюнак ролі: Паўка Карчагін («Як гартавалася сталь» паводле М.Act
384
ВОЛМА
Г.А.Волкаў.
роўскага), Сяргей Цюленін («Маладая гвардыя» паводле А.Фадзеева), Медзвядзенка («Чайка» А.Чэхава) і інш. Выразнай сцэнічнай формай выдзяляліся яго рэжысёрскія работы: «Беспасажніца» А.Астроўскага (1957), «Сэрца на далоні» паводле І.Шамякіна (1966), «Прабачце, калі ласка» А.Макаёнка (1972), «Спадчыннік» М.Матукоўскага (1976) і інш.
Літ.: Стэльмах У. Георгій Волкаў // Майстры беларускай сцэны. Мінск, 1978. Кн. 3.
ВОЛКАЎ Сяргей Анатолевіч (н. 18.3. 1942, Мінск), беларускі мастак. Засл. дзеяч мастацтваў Беларусі (1989). Сын А.В.Волкава. Скончыў Бел. тэатр.маст. інт(1970). У 1962—82 працаваў у час. «Вожык», адначасова з 1968 у
час. «Вясёлка». Работы ў галіне станковай і кніжнай графікі. Для твораў характэрны асаблівая празрыстасць і завершанасць формы, энергічны дакладны штрых. Аформіў кнігі «Палескія рабінзоны» Я.Маўра (1981), «Спех — курам на смех» Э.Валасевіча, «Пра нашу Дашу» П.Кавалёва, «Беларускія народныя загадкі» (усе
1982), «На двары Алімпіяда» (1984) і «Рэчка, рэчанька мая» (1991) Э.Агняцвет, «Дзед і ўнучка» М.Маляўкі, «Кыонг і яго сябры» У.Карызны (абедзве 1984), «Казкі дзяцей Беларусі» (1995), збкі вершаў «Алеся» Я.Купалы (1993), казак «Самы разумны», «Церамок казак» (абедзве 2009), «Саламяны бычок» (2010), серыю казак «Мароз Іванавіч» па матывах У.Адоеўскага (1997—2005), «Калі дзеці смяюцца» (2006) і «Сонейка прачнулася» (2009) В.Кудлачова, «Падарожжа ў краіну загадак» (2007) і «У родным краі» (2009) М.Пазнякова. Аўтар і мастак кн. «Чароўны куфэрак» (2009). Сярод станковых работ: серыі «Тоесёе пра птушак» (1989), «Жаночы партрэт (1989—2010), «Эмоцыі» (2009—10) і інш.
ВОЛКАЎ Яўген Георгіевіч (н. 26.10. 1950, Мінск), беларускі мастактэатра, сцэнограф. Скончыў Бел. тэатр.маст. інт (1973). 3 1970 у Бел. рэсп. тэатры юнага гледача, з 1976 у Дзярж. рус. драм. тэатры Беларусі (з 1990 гал. мастак), з 1994 гал. мастак Мінскага абл. драм. тэатра (г. Маладзечна). 3 2000 мастак, з 2001 гал. мастак Новага драм. тэатра (да 2004 Мінскі драм. тэатр «ДзеЯ»), Для сцэнаграфіі В. характэрны рацыянальнае вырашэнне сцэнічнай прасторы, сістэма паслядоўнага ўключэння афармлення ў дзеянне спектакля, імкненне да перадачы атмасферы драм. твора. Аформіў спектаклі: «Глядзіце, хто прыйшоў» У.Аро (1983), «Амфітрыён» Б.Луцэнкі і В.Нікіфаровіча,
С.Волкаў. Ілюстрацыя да кнігі «Чароўны куфэрак». 2009.
«Дзялок» Л.Талстога (абодва 1992), «Пан міністар» Ф.Аляхновіча (1995), «Апошняя ахвяра» А.Астроўскага (1997), «Прынц Мамабук» А.Дударава (1999), «Характары» паводле В.ІПукшына (2000), «Шчаслівы востраў» М.Куліша (2008), «Каралева прыгажосці» М.Макдонаха, «Лафантэн, ці Белая кашуля з чорным каўняром» А.Карэліна (абодва 2009) і інш.
ВОЛМА, вёска ў Дзяржынскім рне, на р. Волма. За 30 км на ПнЗ ад г. Дзяржынск, 32 км ад чыг. ст. Койданава на лініі Мінск—Стоўбцы,
385
ВОЛМЕНСКАЯ
45 км ад Мінска, на аўтадарозе Мінск— Івянец. Цэнтр Волменскага с/с. 80 гаспадарак, 190 ж. (2011).
Вядома з 16 ст. як маёнтак у Мінскім павеце Мінскага ваяв. ВКЛ. У 1620 тут 55 двароў. У 1751 узведзены Успенскі касцёл (не захаваўся). Пасля 2га падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у складзе Рас. імперыі, сяло ў Мінскім павеце Мінскай губ. У 1897 мястэчка, 14 двароў, 97 ж., нар. вучылішча. 3 1921 у складзе Польшчы, цэнтр гміны Навагрудскага, з 1926 Валожынскага паветаў Навагрудскага ваяв 3 1939 у БССР. 3 12.10.1940 цэнтр сельсавета Івянецкага рна Баранавіцкай вобл. У Вял. Айч. вайну з канцачэрв. 1941 да пачатку ліп. 1944 акупіравана ням.фаш. захопнікамі. 3 8.1.1954 у Маладзечанскай, з 20.1. 1960у Мінскай абласцях. 3 25.12.1962 у Стаўбцоўскім, з 6.1.1965 у Валожынскім, з 12.8.1970 у Дзяржынскім рнах. У 1970 тут 102 двары, 277 ж.
У 2011 дзіцячы сад, сярэдняя школа, Дом культуры, бка, бальніца, аптэка, комплексны прыёмны пункт, аддз. сувязі і «Беларусбанка», 4 магазіны; касцёл Яна Хрысціцеля (2004). Помнік архітэктуры — сядзіба (19 ст.).
ВОЛМЕНСКАЯ СЯДЗІБА, помнік сядзібнапаркавай архітэктуры ў в. Волма Дзяржынскага рна. Сфарміравана ў 19 ст. Належала Ваньковічам. Размешчана на беразе р. Валмянка. Уключала сядзібны дом, флігель, службовы корпус, капліцу, парк. Мураваны 2павярховы сядзібны дом прамавугольны ў плане.
Сядзібны дом Волменскай сядзібы.
Аконныя праёмы з простымі ліштвамі, якія руставаны перамычкамі і сандрыкамі. Гал. ўваход быў вылучаны 4калонным порцікам (страчаны ў Вял. Айч. вайну). У пазнейшы час на 1м паверсе быў абсталяваны маслазавод, на 2м — жылыя памяшканні. Пабудаваны новы сядзібны дом: каменны 1павярховы з мансардай. 3 усх. боку да параднай часткі прымыкалі сады. За імі размяшчаўся парк пейзажнага тыпу з сажалкай у паўд.зах. яго частцы. Да параднага партэра вялі 2 алеі: ліпавая з’яўлялася парадным уездам, які быў вылучаны брамай, 2я была аформлена 3 радамі елак. Дрэвастой паркавага масіву паміж алеямі быў змешанага складу з перавагай елкі. У цяперашні час парк уяўляе здзічэлы масіў са спелым дрэвастоем высокай якасці з ліпы, ясеню, елкі, клёну. Захаваліся сядзібны дом, флігель, жылы будынак, руіны капліцы, гасп. пабудова, склеп. Сядзіба ўключана ў Дзярж. спіс гісторыкакульт. каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь.