Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 2.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 544с.
Мінск 2011
Літ.: Архнтектура во нмя жнзнв: сб. бногр. очерков н док. нзвестных деятелей бел. архнтектуры. Мннск, 2007.
ВОІНАЎ Анатоль Аляксандравіч (11.12.1934, Мінск 19.3.1995), беларускі архітэктар, педагог. Засл. архітэктар Беларусі (1991). Канд. архітэктуры (1967). Праф. (1991). Сын А.П.Воінава. Скончыў Бел. політэхн. інт (1958). Працаваў у інце «Белдзяржпраект», у 1963—95 выкладаў у Бел. політэхн. акадэміі (з 1985дэкан). Асн. работы: карпусы інтаў фізікі (1963) і матэматыкі (1964) АН Беларусі,вылічальны цэнтр ЦСУ Беларусі (1965), жылыя дамы ў Мінску, Светлагорску (1963—65), рэстаран «Заслаўе» у г. Заслаўе Мінскага рна (1975, у сааўт.) і інш. Дзярж. прэмія Беларусі 1980. У 2004 на фасадзе архіт. фта Бел. нац. тэхн. ўнта ўстаноўлена мемар. дошка ў гонар В.
Тв.: Нсторня архнтектуры Беларусн (советскнй пернод). Мннск, 1975; Дом правнтельства Белорусской ССР. Мннск, 1975; Н.Г.Лангбард. Мннск, 1976; Жн
378
ВОЙСКАЯ
лншное стронтельство в Белорусской ССР. Мннск, 1980; Архнтектура Советской Белорусснн. М., 1986 (усааўт.).
ВОІНКАЎ Васіль Віктаравіч (25.4. 1902, Тбілісі — 4.3.1986), беларускі акцёр. Засл. артыст Беларусі (1968). Працаваў у Грузіі. 3 1932 у Дзярж. рус. драм. тэатры Беларусі. Для творчасці В. характэрны праўдзівасць адлюстравання псіхалогіі персанажаў і акрэслены малюнак ролі: Міхей, Гарнец («Галоўная стаўка», «Дзеля жыцця» К.Губарэвіча), Галілей («Сымон Карызна» паводле М.Зарэцкага), Гадзіншчык («Крамлёўскія куранты» М.Пагодзіна), Трубач, Галавасцікаў, Бяссеменаў («Ягор Булычоў і іншыя», «Варвары», «Мяшчане» М.Горкага), князь Турэнін («Цар Фёдар Іаанавіч» А.К.Талстога), Тарэлкін («Смерць Тарэлкіна» А.СухавоКабыліна), Фірс («Вішнёвы сад» А.Чэхава), Аргон («Хітрыкі Скапэна» Мальера), Бернарда («Хітрамудрая закаханая» Лопэ дэ Вэгі) і інш.
ВОІНСКАЯ АПОВЕСЦЬ, жанр старажытнабеларускай літаратуры, які складаецца з апісанняў бітваў, воінскіх подзвігаў, побыту, узбраення і г.д. Развівалася пераважна ў складзе летапісаў. Як правіла, В.а. распавядалі пра барацьбу бел. народа са знешнімі захопнікамі, ваен. паходы, княжацкія міжусобіцы (летапісныя арт. 1159, 1161, 1166 і інш.). Да 16 ст. для стылю В.а. характэрна спалучэнне манумент. гістарызму і эпічных элементаў, шырокае выкарыстанне традыц. сюжэтных схем і стыліст. формул, распрацаваных ва ўсх.слав. кніжнасці і ў гераічным эпасе. У Беларусі бытавалі перакладныя візант. («Александрыя»), стараж.рымскія («Аповесць аб разбурэнні Іерусаліма» Іосіфа Флавія), зах.еўрап. («Гісторыя пра Атылу», «Аповесць пра Скандэрбега» і інш.), рус. («Слова аб Мамаевым пабоішчы»), пазней польск. В.а. Многія творы інш. жанраў зведалі моцны ўплыў В.а.: паэма «Радзівіліяда» Я.Радвана, «Слова пра Меркурыя Смаленскага», вершаваная «Хроніка» М.Стрыйкоўскага і г.д. У 17 ст. развіццё В.а. і змены яе зместу і формы звязаны з уплывам польск. лры, у т.л. жанру гавенды. В.а. шы
рока прадстаўлены ў выглядзе асобных займальных апавяданняў у дыярыушах бел. шляхціцаў, якія ўдзельнічалі ў розных ваен. акцыях (творы С. і Б. Маскевічаў, Я.В.ПачобутаАдляніцкага, М.Л. і Т.І. Абуховічаў, А.С.Радзівіла і інш.). С.Л.Гаранін.
ВОЙКАВА, вёска ва Уздзенскім рне. За 17 км на Пд ад г.п. Узда, 39 км ад чыг. ст. Негарэлае на лініі Мінск— Баранавічы, 94 км ад Мінска. Цэнтр Камянкоўскага с/с. 16 гаспадарак, 38 ж. (2011).
Вёска засн. ў 1930я гг. ва Уздзенскім рне Мінскай акругі (да 26.7. 1930). Названа ў гонар удзельніка рэв. руху ў Расіі сав. дыпламата П.Л.Войкава. 3 20.2.1938 у Мінскай вобл., з 1939 цэнтр Камянкоўскага с/с. У Вял. Айч. вайну ў чэрв. 1941 акупіравана ням.фаш. захопнікамі. Вызвалена ў пач. ліп. 1944 войскамі 1га Бел. фронту ў выніку Мінскай аперацыі. 3 25.12.1962 у Дзяржынскім, з 30.7.1966 ва Уздзенскім рнах. У 1970 — 17 гаспадарак, 52 ж. У 1996 — 26 гаспадарак, 58 ж.
У 2011 сярэдняя школа—сад, магазін. Помнік землякам, загінуўшым у Вял. Айч. вайну.
ВбЙНЕВІЧЫ, вёска ў Дзятлаўскім рне. За 34 км на Пд ад г. Дзятлава, 25 км адчыг. ст. Слонім налініі Баранавічы—Ваўкавыск, 199 км ад Гродна. Цэнтр Войневіцкагас/с. 73 гаспадаркі, 202 ж. (2011).
У 1880 сяло Казлоўскай воласці Слонімскага павета Гродзенскай губ., 69 ж. У 1886 — 5 двароў, 51 ж., царква. У 1897 — 15 двароў, 109 ж. У 1905 у Пацаўскай воласці Слонімскага павета, 112 ж. 3 1921 у складзе Польшчы, у Слонімскім павеце Навагрудскага ваяв. 3 ліст. 1939 у БССР. 3 12.1940 у Піронімскім с/с Казлоўшчынскага рна Баранавіцкай вобл. 3 канца чэрв. 1941 да пач. ліп. 1944 акупіравана ням.фаш. захопнікамі. 3 1957 цэнтр сельсавета Казлоўшчынскага, з 20.1.1960 Слонімскага, з 6.1.1965 Дзятлаўскага рнаў Гродзенскай вобл. У 1970 — 58 двароў, 204 ж. У 1996 — 87 гаспадарак, 226 ж.
У 2011 дзіцячы сад, клуб, бка, ФАП, комплексны прыёмны пункт,
аддз. сувязі, магазін. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну. Помнік архітэктуры — Троіцкая царква (1897). Археал. помнік — курган.
ВОЙСКАЯ, вёска ў Камянецкім рне. За 13 км на 3 ад г. Камянец, 19 км ад чыг. ст. ВысокаЛітоўск на лініі Брэст—Беласток (Польшча), 59 км ад Брэста, на аўтадарозе Камянец—Высокае. Цэнтр Войскага с/с. 297 гаспадарак, 895 ж. (2011).
Вядома з канца 16 ст. якдвор у Берасцейскім павеце ВКЛ, шляхецкая ўласнасць. У 1751—75 пабудавана драўляная Троіцкая царква. Пасля 3га падзелу Рэчы Паспалітай (1795) у Рас. імперыі. У 1й пал. 19 ст. маёнтак і аднайм. вёска, уласнасць памешчыкаў Бухавецкіх, у Брэсцкім павеце Гродзенскай губ. У 1833 — 2 двары, 18 ж. 3 1850х гг. сяло, цэнтр воласці. У 1857 — 48 рэвізскіх душ, дзярж. ўласнасць. У 1885 — 13 двароў, 152 ж., дзейнічалі валасное праўленне, школа, карчма. У 1897 — 18 двароў, 143 ж., царква, нар. вучылішча, валасное праўленне, магазін, 2 ветраныя млыны, кузня, карчма. У 1905 — 197 ж.; у нар. вучылішчы 62 вучні. 3 1921 у складзе Польшчы. У 1923 — 41 двор, 258 ж., цэнтр гміны ў Брэсцкім павеце Палескага ваяв., з 23.3.1928 у Ратайчыцкай гміне. 3 ліст. 1939 у БССР. У 1940 — 52 двары, 348 ж., пачатковая школа, хатачытальня. 3 12.10.1940 цэнтр сельсавета ў Камянецкім рне Брэсцкай вобл. У Вял. Айч. вайну з канца чэрв. 1941 да канца ліп. 1944 акупіравана ням.фаш. захопнікамі. У 1948 у 7гадовай школе 74 вучні. 3 16.7.1954 у Агародніцкім с/с, з 14.4.1964 зноў цэнтр сельсавета. У 1960 — 238 ж., у 1970 — 247 ж. У 1996 — 295 гаспадарак, 938 ж.
У 2011 дзіцячы сад, сярэдняя школа, Дом культуры, бка, амбулаторыя, комплексны прыёмны пункт, аддз. сувязі і «Беларусбанка», 4 магазіны. Помнік архітэктуры — Троіцкая царква (1751—75). Помнікземлякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну. Археал. помнік — курганны могільнік крывічоў (10—13 ст.).
ВОЙСКАЯ ТРОІЦКАЯ ЦАРКВА. помнік архітэктуры драўлянага дойлідства з рысамі стылю барока ў в.
379
ВОЙСТАМ
скай зямлі, з 1925 Віленскага ваяв. Польшчы. 3 1939 у БССР, вёска, з 12.10.1940 цэнтр сельсавета Смаргонскага рна Вілейскай вобл. У Вял. Айч. вайну з канца чэрв. 1941 да пач. ліп. 1944 В. акупіраваны ням.фаш. захопнікамі. 3 20.9.1944 у Маладзечанскай, з 20.1.1960 — Гродзенскай абласцях. У 1970 — 112 двароў, 306 ж. У 1996 — 114 гаспадарак, 255 ж.
У 2011 комплекс яслі—дзіцячы сад—сярэдняя школа, клуб, бка, амбулаторыя, бальніца сястрынскага догляду, комплексны прыёмны пункт, аддз. сувязі, 2 магазіны. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну. Помнік архітэктуры — Троіцкі касцёл (1939). Археал. помнікі — гарадзішча 7 ст. да н.э., селішча 6—8 ст.
Войская Камянецкага рна. Пабудаванаў 1751—75. Да асн. прамавугольнага ў плане аб’ёму прымыкаюць прамавугольны прытвор і 3гранная апсіда з бакавымі рызніцай і ахвярнікам. Асн. аб’ём накрыты 2схільным гонтавым дахам з гранёнай вежачкай, які над апсідай пераходзіць у вальмавы. Вертыкальна ашаляваныя сцены прарэзаны лучковымі аконнымі праёмамі і ўмацаваны брусамісцяжкамі ў прасценках. У інтэр’еры захаваліся багата аздобленыя царскія вароты — ажурная вязь вінаграднай лазы з 6 круглымі абразамітаблеткамі (1830я гг.), абраз «Укрыжаванне» (18—19 ст.). Перад царквой узведзена 2ярусная брамазваніца (чацвярык на чацверыку). Першы ярус мураваны, 2і — драўляны, завершаны шатровым дахам. Храм унесены ў Дзярж. спіс гісторыкакульт. каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. Царква дзейнічае.
ВбЙСТАМ, вёска ў Смаргонскім рне. За 20 км на ПнУ ад горада і чыг. ст. Смаргонь на лініі Маладзечна— Вільнюс, 241 км ад Гродна. Цэнтр Войстамскага с/с. 102 гаспадаркі, 235 ж. (2011).
Упамінаецца з 1460 пад назвай Ушакова ў ВКЛ. У гэтым жа годзе засн. касцёл. 3 пач. 16 ст. вядома як В. У канцы 15—16 ст. уладальнікамі былі С.Ядалговіч (Радзівіл), Талвошавіч, Буцвіловіч, Рачыевіч, Яновіч, Зяневічы, у 17—19 ст. — Карэйвы,
Храпавецкія, Бужынскія, Пшаздзецкія і інш. У 1569 у Ашмянскім павеце Віленскага ваяв. ВКЛ. 3 1672 праводзіліся кірмашы. Пасля 3га падзелу Рэчы Паспалітай (1795) у Рас. імперыі, цэнтр воласці Ашмянскага, з 1842 — Свянцянскага паветаў Віленскай губ. 3 1831 мястэчка В. і маёнтак — дзярж. ўласнасць. У 1886 — 17 двароў, 189 ж., валасное праўленне, земскае нар. вучылішча (у 1906 — 117 вучняў), шпіталь, паштовая станцыя, касцёл, царква, вінная крама, 2 кірмашы на год. Паблізу з аднайм. назвай знаходзіліся фальварак (7 ж.), належаў каталіцкай царкве, і ферма (8 ж.). На пач. 20 ст. 279 ж. 3 1920 у складзе Сярэдняй Літвы, з 1922 Вілен
ВОЙСТАМСКІ ТРОІЦКІ КАСЦЁЛ, помнік архітэктуры мадэрн у в. Войстам Смаргонскага рна. Пабудаваны ў 1939 з цэглы, бутавага каменю і бетону. Да асн. прамавугольнага ў плане аб’ёму прымыкае 5гранная апсіда з нізкімі бакавымі сакрысціямі. Асн. аб’ём узняты на высокі бутавы цокаль і накрыты 2схільным дахам з паўвальмай над фасадам і 4граннай сігнатуркай над алтарнай часткай. Бакавыя фасады завершаны прамавугольнымі ступеньчатымі атыкамі. Сцены рытмічна расчлянёны арачнымі аконнымі праёмамі і лапаткамі ў прасценках. Уваходны праём на франтальным фасадзе фланкіраваны 5граннымі вежаміэркерамі.
380
ВОКЛАДКА
Асн. аб’ём перакрыты цыліндрычным скляпеннем са складанай канструкцыяй падпружных арак і люнетаў, абапёртых на магутныя прысценныя пілоны. Касцёл дзейнічае.
ВОЙЦІК Віктар Антонавіч (н. 3.9. 1947, г. Гродна), беларускі кампа зітар. Засл. дзеяч мастацтваў Беларусі (1995). Скончыў Бел. кансерваторыю (1972). У 1981—88 працаваў у Дзярж.