Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 2.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 544с.
Мінск 2011
рус. драм. тэатры Беларусі. Адначасова з 1980 выкладае ў Бел. акадэміі музыкі. Значнае месца ў яго творчасці займае музыка для цымбалаў: п’еса «Акварэль» (1969), саната для 2 цымбалаў (1979), сшытак эцюдаўкарцін (1980), варыяцыі «Саўка ды Грышка», «Урок музыкі» (абодва 1980). У творах В. нац. характарнасць спалучаецца з сучаснай тэхнікай кампазіцыі, для іх характэрны яркая эмацыянальнасць і вобразнасць. Сярод твораў: «Сюіта ў старадаўнім стылі» для цымбалаў і камернага аркестра (1972), кантаты «Як камар хадзіў у сваты» (1972), «Памяць Хатыні» (1973), «Казацкія песні» (1974), 3 сімфоніі («Каложа», 1972, 1975; «Апошняя восень паэта» на вершы П.Верленаўперакладзе М.Багдановіча, 1992), оперы «Вясновая песня» (1993), «Лясная школа, ці Сон першакласніцы» (2008, абедзве паст. дзіцячым тэатрам «Казка»), мюзікл длядзяцей «Прыгоды ў замку» (паст. 1996), хары, песні, музыка да драм. спектакляў і інш.
ВОЙЧАНКА Сяргей Валянцінавіч (15.11.1955, г. Марыупаль, Украіна — 9.12.2004), беларускі мастак, дызайнер. Скончыў Бел. тэатр.маст. інт (1984). Для работ В. характэрны сва
боднае выкарыстанне мяшаных тэхнік, калажу, абыгрыванне моўных і выяўл. парадоксаў. Аўтар твораў з У.Цэслерам: «Нацюрморт з віном» (1995), «Слон», «Чарапаха», «Санта Марыя» (усе 1992), «Ракавіна» (1993), плакатаў «Дні джаза, Усмешачку!», «Зроблена ў новай Расіі», «Плакат газеты «Імя» (пач. 1990х гг.), «Балетдэбют» (1994), «Дзень Перамогі» (1995),серыімаст. акцый «Праектвеку: 12зХХ» (1999),артаб’ектаўіінш. Працаваў таксама ў кніжнай графіцы, дызайне, скульптуры.
ВОКЛАДКА, адзін з галоўных элементаў знешняга афармлення кнігі (брашуры, часопіса), які надае выданню большую трываласць і паведамляе асн. звесткі (аўтар, назва, выдва, год выдання і інш.). Стварае маст. вобраз кнігі. У адрозненне ад пераплёту робіцца з больш тонкіх і эластычных матэрыялаў (тонкі кардон, папера, каленкор і інш.). В. бываюць: у залежнасці ад віду замацавання з блокам — прышытая (разам з блокам па згібе карашка), прыклееная (да карашку); памераў — абразной з 3 бакоў (разам з блокам кнігі), больш блока, дадатковая (т.зв. супервокладка для абароны пераплётнай крышкі). У сярэдзіне 19 ст. з’явілася супервокладка, якая выраблялася з шчыльнай паперы нямаркага колеру, а з часам стала паўнацэнным элементам афармлення кнігі. У Беларусі В. вядома з 18 ст. Ёй папярэднічаў пераплёт (першыя друкаваныя кнігі), які пазней змяшчалі ў
Вокладка кнігі: «Сузор 'і» А.Гурло. Маст. А. Тычына.
1926.
С.Войчанка. Балетдэбют. 1994.
«нямыя» В. Паводле спосабу выканання бывае рысаванай і наборнай (з канца 18 — пач. 19 ст.), віду афармлення — шрыфтавой ці выяўленчай (з 19 ст.). Кнігі перапляталіся пры друкарнях і ўручную. 3 канца 19 — пач. 20 ст. ў афармленні ўдзельнічалі мастакі (С.БогушСестранцэвіч, К.Каганец і інш.). У 1920я гг. стваралася новая афарміцельская культура выданняў (М.Васілеўскі, Я.Горыд, П.Гуткоўскі, Г.Змудзінскі, В.Літко, А.Тычына, М.Філіповіч і інш.). Пазней над В. працавалі мастакі А.Волкаў, М.Малевіч, У.Пашчасцеў, С.Русак, А.Сапетка, М.Сяўрук, В.Ціхановіч і інш. У 1990я — пач. 2000х гг. маст. В. ствараюць У.Адамчык, К.Астахаў, У.Вішнеўскі, Р.Грамыка, Е.Дзідкоўская, А.Кузняцова, Г.Паплаўскі, I. і У. Пуставалавы, А.Суровы і інш.
Літ.: Церашчатава В.В. Беларуская кніжная графіка, 1917—1941. Мінск, 1978; Баразна М.Р. Беларускаякніжная графіка 1960—1990х гадоў. Мінск, 2001. Г.У. Кірэева.
381
ВОЛАК
ВОЛАК, традыцыйная рыбалоўная снасць; сеткавы мяшок, прымацаваны ніжнімі канцамі да 2 шастоў (дзядоў). Для лепшага затаплення да мяшка прывязвалі камень. У час лоўлі мяшок знаходзіўся ў гарызантальным стане, а сваёй адкрытай часткай быў накіраваны ў напрамку цячэння. Калі ў яго трапляла рыба, то шнуры (старажы), прымацаваныя да верхняй плоскасці мяшка, што ўтрымлівалі яго ў адкрытым стане, торгаліся. Лавілі В. з 2 лодак. На Дняпры В. выкарыстоўвалі і без шастоў: мяшок цягнулі за лодкамі на вяроўках. Вядомы на ўсёй тэр. Беларусі.
/. М. Браім.
ВбЛАН (В о л я н) Андрэй (пасля 1530, Польшча — 6.1.1610), ідэолаг рэфармацыйнага руху ў ВКЛ, паліт. дзеяч, філосаф і правазнавец; адзін з заснавальнікаў свецкага кірунку ў сац.паліт. думцы. Пры падтрымцы Радзівілаў вучыўся ва унтах ФранкфуртанаОдэры і Караляўца (Кённгсберга). Выбіраўся паслом у сейм Рэчы Паспалітай ад шляхты Ашмянскага павета, дзе меў родавы маёнтак. Быў сакратаром каралёў і вял. князёў ВКЛ Жыгімонта II Аўгуста, Стэфана Баторыя, Жыгімонта III Вазы. Вызнаваў кальвінізм. Аўтар палемікатэалагічных твораў, палітыкаправавых і этычных трактатаў, прамоў. Пісаў пераважна на лац. мове. Выступаў супраць асн. догматаў і арганізацыйнай будовы каталіцкай царквы і ў
Волак.
той жа час супраць радыкальных плыней Рэфармацыі ў ВКЛ. Вёў палеміку з езуітамі. Яго творы былі занесены каталіцкім духавенствам у «Індэкс забароненых кніг». У працах «Пра палітычную або грамадзянскую свабоду» (Кракаў. 1572), «Прамовы да сената...» (1572), «Пра шчаслівае жыццё, або Найвышэйшае чалавечае дабро» (Вільня, 1596), «Пра дзяржаўнага мужа і яго асабістыя дабрачыннасці» (Гданьск, 1608) выступаў за рэформы ў сац. і паліт. адносінах, праве, дзярж. кіраванні. Распрацаваў канцэпцыю свабоды чалавека (абарона маёмасці, асабістай бяспекі, свабоды веравызнання, усеагульнай згоды і міру ў грамадстве). У творчасці В. развіты некаторыя ідэі, выказаныя ў свой час Ф.Скарынай. Ён імкнуўся да вырашэння грамадскіх супярэчнасцей на маральным, фармальнаюрыд. узроўні, шляхам рацыянальнай і мэтанакіраванай дзейнасці саслоўяў, сац. груп, кіруючых колаў на чале з манархам. Ідэалагічнымі лозунгамі абвяшчаў агульную карысць і сац. гармонію. Звяртаўся да тэорыі натуральнага права і выкарыстоўваў для яе характарыстыкі раннехрысціянскі маральны прынцып: «I гэтак ва ўсім, як хочаце, каб з вамі абыходзіліся людзі, так і вы абыходзьцеся з імі». В. не абмяжоўваўся аналізам сац. рэчаіснасці праз прызму абноўленага хрысціянства і асветніцтва, а імкнуўся знайсці натуральныя прычыны існавання рэчаў і з’яў. Таму дзяржаву, права і інш. сацыяльнапаліт. інстытуты ён разглядаў як вынік чалавечай дзейнасці, аб’екты ўвасаблення рацыянальных пошукаў і мудрасці людзей, што падкрэслівала яго прыхільнасць да свецкага складу мыслення.
Тв.: Бел. пер. — Пра дзяржаўнага мужа і яго асабістыя дабрачыннасці // Спадчына. 1991. №6; 1992. № 1.
Літ.: Падокшын С.А., Шатон В.К. Андрэй Волан і яго трактат «Пра шчаслівае жыццё, або Найвышэйшае чалавечае дабро» // Весці АН БССР. Сер. грамад. навук. 1981. № 1; П а д о к ш ы н С.А. Філасофскаэтычная канцэпцыя Андрэя Волана // Падокшын С.А. Этычная думка ў культуры Беларусі XVI—XVII стст. Мінск, 2004. С.Ф.Сокал.
ВОЛАТЫ, Велікалюды, персанажы беларускай міфалогіі, людзіасілкі вялізнага росту і магутнай сілы. Лічыліся першапродкамі ці першанасельнікамі. У бел. легендах і казках В. падобныя на міфічных герояў, але поруч з ратнымі подзвігамі будуюць паселішчы і масты, умацоўваюць га
Волат. Малюнак В. Слаука. 2005.
радзішчы, дэманструюць сваю сілу. Некаторыя даследчыкі (Ю.Г.Пісарэнка), зыходзячы з агульнай этымалогіі, звязваюць фалькл. В. з богам Вялесам, іншыя з кельтскім племенем вельды. У час жніва існаваў абрад пакідаць «Валотку на бародку», г.зн. пакідаць некалькі каласкоў («волацяў») на полі нязжатымі. Гэтыя каласы лічыліся «Воласавай барадой».Гл. таксама Асілак.
ВОЛАХ Ірына Анатолеўна (н. 26.3. 1963, Мінск), беларускі рэжысёр, сцэнарыст. Скончыла Бел. політэхн. інт (1985), Бел. акадэмію мастацтваў (1994). 3 1966 на к/студыі «Беларусьфільм». Рэжысёрпастаноўшчык маст. фільмаў «Рандэву» (1996), «Бальная сукенка» (2003, з М.Касымавай), тэлесерыяла «Пяшчотная зіма» (2005, з Г.Пармас), рэжысёр дакум. фільмаў «Пакачай мяне на вясёлцы» (1998), «Бацькі і дзеці» (2002), «Чысты горад» (2005), «У цэнтры Еўропы»
382
ВОЛКАЎ
Л.А.Волкава.
(2006), «Avec courage. 3 адвагаю» (2008) і інш. Сярод работ у «Белвідэацэнтры»: хранікальнадакум. фільмы «Калядныя цары» (1997), «Беларускі народны каляндар. Шчодры вечар» (2004), «Беларускі народны каляндар. Вялікдзень (Пасха)», «Беларускі народны каляндар. Радуніца» (абодва 2006), «Жорсткі» раманс» (2008), «Каменныя «дзевачкі» (2010) і інш.
ВОЛАХАЎ Марк Мікалаевіч (10.9. 1921, Масква — 19.3.2001), беларускі мастак тэатра. Скончыў Маскоўскае маст. вучылішча (1940). 3 1957 мастак, з 1964 гал. мастак Магілёўскага абл. драм. тэатра. Сярод аформленых В. спектакляў: «Гэта было ў Магілёве» Я.Тарасава (1964), «Гады навальнічныя» К.Губарэвіча (1968), «Паўлінка» (1971) і «Тутэйшыя» (1982) Я.Купалы, «Сотнікаў» паводле В.Быкава (1972), «Апошнія суніцы ў жніўні» А.Дзялендзіка (1975), «Сабачае сэрца» паводле М.Булгакава (1988), «Генералы ў спадніцах» Ж.Ануя (1990), «Жыды горада Піцера» Б. і А. Стругацкіх (1991), «Каварства і каханне» Ф.Шылера (1992), «Рычард III» У.Шэкспіра (1995) і інш.
ВОЛКАВА Людміла Аляксандраўна (н. 28.9.1949, г. Кандалакша Мурманскай вобл., Расія), беларуская актрыса. Засл. артыстка Беларусі (1997). Скончыла Бел. тэатральнамаст. інт (1971). Працуе ў Гродзенскім абл. драм. тэатры. Для В. характэрны няспынны творчы пошук, гатоўнасць да сцэнічнага эксперымента. Сцэнічныя работы вылучаюцца глыбокім пранікненнем у драматургічны матэрыял, тонкім псіхалагізмам, элегантнай манерай выканання. Сярод
роляў: Кацярына («Прымакі» Я.Купалы), Бжэнка і Барбара Радзівіл, Рагнеда («Чорная панна Нясвіжа», «Рагнеда і Уладзімір» А.Дударава), Ганна Мыцельская («Навукакахання» С.Кавалёва), Ганна Паўлаўна («Афінскія вечары» П.Гладзіліна), Ніна Зарэчная, Аркадзіна («Чайка» А.Чэхава), Матухна Снегірова («Брат Алёша» В.Розава паводле Ф.Дастаеўскага), Нора (аднайм. п’еса Г.Ібсена), Эльміра («Тарцюф» Мальера), Маці («Лялька з анучы» У.Гібсана), Мод («Графіня Шардэн» паводле К.Хігінса) і інш. І.А.Галонская.
ВОЛКАВА Марыя Аляксандраўна (н. 23.10.1936, в. Пасека Старадарожскага рна), беларускі народны майстар у галіне маст. ткацтва. Рамяству навучыласяўдзяцінстве, валодаеўсімі вядомымі ў рэгіёне ткацкімі тэхнікамі, тчэ традыц. па характары посцілкі, дываны, ручнікі і інш. У 1997—2009 кіраўнік гуртка і майстарметадыст па ткацтве Старадарожскага Цэнтра рамёстваў. Лаўрэат, прызёр, дыпламант шматлікіх выставак, конкурсаў, фестываляў нар. творчасці.