• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 2.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 2.

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 544с.
    Мінск 2011
    531.15 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 1.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 3.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 4.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 5.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 6.
    У 2011 дзіцячы сад, сярэдняя школа, Дом культуры, бка, комплексны прыёмны пункт, амбулаторыя, аптэка, аддз. сувязі і «Беларусбанка», магазін. Помнік57 землякам, загінуўшым у Вял. Айч. вайну. Помнік архітэктуры — царква Іаана Хрысціцеля (1742).
    ВІШНЯВЁЦКАЯ ЦАРКВА ІААНА ХРЫСЦІЦЕЛЯ, помнік архітэктуры барока ў в. Вішнявец Стаўбцоўскага рна. Пабудавана ў 1742 з цэглы, перабудавана ў 1852.Трохнефавая базіліка з паўцыркульнай апсідай і 2вежавым гал. фасадам, вырашаным яксамаст. аб’ём. Цэнтр. кампазіцыйная вось у завяршэнні вылучана кілепадобным какошнікам. Ярусы гал. фасада падзелены прафіляваным поясам, які з’яўляецца працягам карнізаў бакавых нефаў. Па баках храм увянчаны цыбулепадобнымі купаламі на высокіх цыліндрычных барабанах. Плоскасныя фасады па перыметры расчлянёны пілястрамі і лучковымі аконнымі праёмамі.Пластыка інтэр’ера захавалася ў першапачатковым выглядзе. Цэнтр. неф перакрыты цыліндрычным на падпружных арках скляпеннем з распалубкамі, бакавыя нефы — крыжовымі. Храм унесены ў Дзярж. спіс гісто
    374
    ВІШЧЫН
    рыкакульт. каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. Царква дзейнічае.
    ВІШНЯВЁЦКІ НАРОДНЫ АГІТАЦЬІЙНЫ КАЛЕКТЬІЎ «ГАВЯЗНЯНКА». Створаны ў 1961 у в. Вішнявец Стаўбцоўскага рна пры сельскім Доме культуры як нар. агітбрыгада. У 1986 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». 3 2009 сучасная назва. Кіраўнікі: Л.В.Івашка (з 1961), Л.В.Самакар (з 1987), М.К. Грэсь (з 2006). У складзе калектыву 15 чал. ва ўзросце ад 17 да 55 гадоў. У рэпертуары праграмы па матывах бел. фальклору «3 Лявонам на KipMam», «Ехала Каляда ў вазочку», заручыны «Ох, як цяжка ажаніцца», «Вячоркі ў Паўлінкі», «Уваходзіны», «У Нядзелю ў Стоўбцах на базары», «У гасцях у цёткі Лявоніхі», «Пасад нявесты», паэт.літ. кампазіцыі і інш. Калектыў — удзельнік раённых і мясц. мерапрыемстваў. Пры калектыве працуе юнацкі тэатрстудыя «Покуць» (з 2006). М.К.Грэсь.
    ВІШНЯВЁЦКІ ЎЗОРНЫ ХАРЭАГРАФГЧНЫ АНСАМБЛЬ «ВІШАНЬКА». Створаны ў 1980 у в. Вішнявец Стаўбцоўскага рна пры сельскім Доме культуры. У 1994 прысвоена званне «ўзорны аматарскі калектыў». Кіраўнік А.Г.Белановіч. У складзе ансамбля 54 чал. ва ўзросце ад 7 да 17 гадоў. У рэпертуары бел. нар. танцы (полькі «Крутуха», «Прывітанка»), харэагр. кампазіцыі («Мой родны кут», «Папарацькветка»), замалёўкі («Каваль», «Патанцуем разам», «TaHeu клоунаў», «Ты мне да спадобы») і інш. Калектыў — удзельнік раённых свят і мерапрыемстваў. Г.І.Селядкова.
    ВІШОЎ, вёска ў Бялыніцкім рне, на р. Вабіч (прыток р. Друць). За 20 км на У ад г.п. Бялынічы, 24 км ад абл. цэнтра і чыг. ст. Магілёў, на аўтадарозе Бялынічы—Магілёў. Цэнтр Вішоўскага с/с. 526 гаспадарак, 1386 ж. (2011).
    Вядомы ў ВКЛ з 1649. У 1667 сяло ў Аршанскім павеце Віцебскага ваяв. У 1717 сяло вылучана з маёнтка Рафалаўка і аддадзена пад заклад ордэну бенедыкцінцаў. Пасля 1гападзелу Рэчы Паспалітай (1772) у Рас. імперыі. У 1785 у складзе маёнтка Га
    лоўчын Магілёўскага павета, 28 двароў, 243 ж. У 1880 — 46 двароў, 273 ж. У 1897 у Нежкаўскай воласці Магілёўскага павета Магілёўскай губ., 53 двары, 373 ж., школа граматы, заезны дом. У 1909 — 54двары, 417 ж. 3 сак. 1924 у БССР. 3 20.8.1924 цэнтр сельсавета Магілёўскага рна Магілёўскай акругі (да 26.7.1930), з 5.4. 1935 Бялыніцкага рна, з 20.2.1938 у Магілёўскай вобл. У 1926 — 104 двары, 700 ж. У 1930я гг. тут засн. Бел. МТС. У Вял. Айч. вайну з 2.7.1941 да 29.6.1944 акупіраваны ням.фаш. захопнікамі. У 1959 — 228 ж., у 1970 — 449 ж. У 1977 да вёскі далучаны пасёлкі Беларускі, Зялёны. У 1986 — 1373 ж. У 1996 — 504 гаспадаркі, 1421 ж.
    У 2011 дзіцячы сад, сярэдняя школа, Цэнтр культуры і вольнага часу, 2 бкі, муз. і спарт. школы, дзіцячая школа маст. рамёстваў, амбулаторыя, аптэка, комплексны прыёмны пункт, аддз. сувязі і «Беларусбанка», 6 магазінаў; Петрапаўлаўская царква (2008). Брацкія магілы: сав. воінаў, сав. воінаў і партызан; помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну.
    ВІШбЎСКІ НАРбДНЫ АНСАМБЛЬ НАРОДНАЙ ПЁСНІ «ВАБІЧАНСКІЯ ЎЗОРЫ». Створаны ў 1987 у в. Вішоў Бялыніцкага рна пры сельскім Доме культуры (з 2005 Цэнтр культуры і вольнага часу). У 2007 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў».Кіраўнік Н.М.Герчук. У складзе ансамбля 17 чал. ваўзросце ад 26 да 62 гадоў. Асн. мэта дзейнасці — прапаганда бел. нар. песні. У рэпертуары песні бел. нар., бел. і рус. кампазітараў. Калектыў — дыпламант міжнар. фестывалю нар. творчасці «Вянок дружбы» (г. Бабруйск, 2007), абл. і раённага аглядаўконкурсаў ваен.патрыятычнай і маладзёжнай песні (г. Бабруйск, 2004, г.п. Бялынічы 2005), маст. самадзейнасці (г.п. Бялынічы, 2006), удзельнік рэсп. фестывалюкірмашу «Дажынкі» (г. Бабруйск, 2006) і інш.
    Т.В.Грыбкова.
    ВЙПЧЫН, археалагічны помнік — гарадзішча 12—13 ст., тыпу феадальнаўладальніцкіх замкаў паміж вёс
    камі Вішчын і Кісцяні Рагачоўскага рна. На правым высокім беразе Дняпра, на месцы стаянкі мезаліту і ранняга неаліту. Вядомы з 1873, абследавалі С.Ю.Чалоўскі (1880я гг.), А.М.Ляўданскі (1931), Ю.У.Кухарэнка (1950), В.М.Мельнікоўская (1956). У 1976—85 Э.М.Загарульскі даследаваў 2350 м2. Пляцоўка авальная, культ. пласт 0,4 м у цэнтры і 1,5 м па краях, з боку поля ўмацавана 3 паралельнымі лініямі валоў і равоў, якія складалі зону абароны шыр. да 40 м. Выш. вонкавых валоў 2,5—3 м, глыб. равоў 3,5 м. 3 боку ракі абмежавана стромкім абрывам рачной тэрасы.
    На грэбені ўнутранага вала выяўлены і на працягу 30 м даследаваны рэшткі згарэлай абарончай сцяны, пабудаванай з гарызантальна пакладзеных бярвён (дыям. 18—23 см), умацаваных кароткімі папярочнымі сценкамі на адлегласці 5 м адна ад адной. Тыльны бок сцяны абмазаны глінай. Каля асновы ўнутранага вала была яшчэ сцяна з часаных дошак. На пляцоўцы выяўлены рэшткі не менш 10 наземных пабудоў на адлегласці 10—15 м адна ад адной, у некаторых пабудовах захаваліся рэшткі падлогі з дошак і развалы печаў. Побач з жыллём знойдзена гасп. пабудова тыпу свірна з абгарэлым зернем. У паўд.зах. частцы гарадзішча выяўлены рэшткі ювелірнай майстэрні: абломкі гліняных трубак ад соплаў горна, гліняная льячка, невял. кавалда, матрыцы для вырабу крыжападобных падвесак, раснаў, колтаў з выявай грыфонаў, вырабы з каляровых і каштоўных металаў (бранзалеты, падвескі, пярсцёнкі, пацеркі, шпількі, нацельныя крыжы, бразготкі, шкляныя і хрустальныя пацеркі і бранзалеты). 3 рознымі галінамі гасп. і вытворчай дзейнасці звязаны знаходкі сашнікоў, матык, сярпоў, жорнаў, а таксама зубілы, нажы, шылы, іголкі, гарпуны, рыбалоўныя кручкі, гліняныя прасліцы. Шмат прадметаў ваен. справы: наверша і крыжавіны мяча, шарападобны бронзавы кісцень, кавалкі кальчуг, пласціны ад панцырных даспехаў, наканечнікі стрэл і коп’яў, інкруставаныя меддзю і серабром шпоры, страмёны, цуглі. Каля крапасной сцяны на вале вы
    375
    ВІШЧЫНСКІ
    яўлены Вішчынскі грашоварэчавы скарб. Знаходкі 2 віслых свінцовых пячатак смаленскага кн. Мсціслава Расціславіча Храбрага сведчаць пра магчымую сувязь уладальнікаў замка з дынастыяй смаленскіх князёў.
    Літ.: Загорульскпй Э.М. Вншннскнй замок ХПХІП вв. Мннск, 2004. А.М.Ваганава.
    ВІШЧЫНСКІ ГРАШОВАРЭЧАВЫ СКАРБ. Знойдзены ў 1979 каля в. Вішчын Рагачоўскага рна ў час даследавання крапасной сцяны гарадзішча Вішчын. Адзін з найб. выдатных па маст. каштоўнасці скарбаў на тэр. Беларусі. Складаўся з рэчавай і грашовай частак (усяго 37 адз.). Рэчавая прадстаўлена жаночымі ўпрыгажэннямі: 2 колты з выявамі птушак на шчытках, выкананых у тэхніцы перагародачнай эмалі; зоркавы 6прамянёвы колт з зерню і колт з ажурным краем і выявамі 2 птушак і крына; фрагменты караляў з 3 авальных сярэбраных пацерак і 4 крынападобных падвесак; фрагменты расен — ланцужкоў з ціснёных калодачакпаўцыліндрыкаў, на якіх падвешваліся колты; 2 падвескі з канічнымі верхавінкамі і прымацаванымі да іх ланцужкамі з круглымі бляшкамі са скразнымі адтулінамі, упрыгожаныя сканню і зерню, апраўленыя дробнымі кольцамі; масіўны бранзалет, скручаны з 3 жгутоў з канцамі ў выглядзе стылізаваных галовак змей; 2створкавы пласціністы бранзалет з раслінным арнаментам і гравіраванымі выявамі птушак. Рэчы выраблены з высакаякаснага серабра, колты з эмалямі, крыжападобныя падвескі, пацеркі і пласціністы бранзалет залачоныя. Грашовая частка складаецца з сярэбраных зліткаўгрыўняў: 6 — кіеўскага, 2 — наўгародскага, 8 — цэлых і 2 абрубкі літ. тыпаў. Скарб вагой каля 2 кг быў схаваны ў час аблогі замка ў сярэдзіне 13 ст. на глыб. 18 см. Зберагаецца ў нумізматычнай экспазіцыі лабараторыі музейнай справы гіст. фта БДУ.
    Літ.: Гл. да арт. Вішчын.
    А.М.Ваганова.
    ВІЯЛАНЧЭЛЬ (італьян. violoncello памяншальнае ад violone кантрабас), струнны смычковы музычны інстру
    мент скрыпічнай сям’і басатэнаровага рэгістра. Канструкцыя, як у скрыпкі, але В. большая па памерах. Mae чатыры струны, якія настройваюцца па квінтах (С — G — d — а). Дыяпазон С — д2, з дапамогай флажалетаў яго можна пашырыць да 5 актаў. Інструмент мае сакавіты, пявучы гук. З’явіўсяўканцы 15 — пач. Ібст.зразвіццём нар. смычковых інструментаў. Класічныя ўзоры В. створаны італьян. майстрамі 17—18 ст. A. і Н.
    Віяланчэль.
    Амаці, Дж.Гварнеры, А.Страдывары, К.Бергонцы і інш. У Беларусі стала шырока выкарыстоўвацца ў 18 ст. ў прыдворных капэлах Нясвіжа, Слоніма, Гродна. Захаваліся імёны выканаўцаў на «басэтлі» (назва ў Рэчы Паспалітай), у ліку якіх віртуоз з Гродна Пжанкоўскі. У наш час выкарыстоўваецца як сольны, ансамблевы і аркестравы інструмент. Бел. кампазітары стварылі для В. шматтвораў розных жанраў: канцэрты (А.Багатыроў, П.Падкавыраў, Дз.Смольскі, М.Васючкоў), санаты (А.Мдывані, Ф.Пыталеў), мініяцюры (А.Туранкоў, Я.Цікоцкі, А.Багатыроў, Э.Тырманд, В.Войцік) і інш. Дзейнічаюць розныя ансамблі, у інструментарыі
    якіх ёсць В. У Бел. акадэміі музыкі, муз. каледжах, вучылішчах і школах існуюць класы В.
    Літ.: Л а з ь к о А. Вмолончель. М., 1965. І.Дз.Назіна.
    «ВО СЛАВУ РОДННЫ», «Б е л о русская военная газета «Во славу Роднны», газета Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь. Выдаецца з чэрв. 1921 у Мінску на рус. мове штодзённа. Да 1947 называлася «Красноармейская правда», да 2005 — «Во славу Роднны», затым — «Белорусская военная газета «Во славу Роднны». Да 1992 орган БВА (у 1941—44 газета Зах. фронту, у 1944—45 — 3га Бел. фронту). Друкуе матэрыялы па гісторыі і культуры Беларусі, пра баявую падрыхтоўку, жыццё арміі, ваен. патрыятычнае выхаванне і інш. Асн. рубрыкі: «У нумар», «Актуальна», «Ад усёй душы», «Буйным планам», «Салдацкае асяроддзе», «Спорт» і інш.