• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 2.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 2.

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 544с.
    Мінск 2011
    531.15 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 1.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 3.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 4.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 5.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 6.
    ВІЦЕБСКІ ЎЗОРНЫ ТЭАТР ЮНАЦКАЙ ТВОРЧАСЦІ «КРЫНІЦА». Створаны ў 1990 у г. Віцебск на базе аб’яднання пазашкольнай работы Першамайскага рна як тэатр. гурток. 3 2006 дзейнічае пры Цэнтры творчасці дзяцей і моладзі Першамайскага рна. У 1994 калектыву прысвоена званне «ўзорны аматарскі тэатр» і сучасная назва. Кіраўнікі: Г.П.Самахвалаў (з 1990), Г.В.Беліна (з 2005), А.А.Музычэнка (з 2006), Т.Г.Куценка, Я.Л.Ліцвінко (абодва з 2008) і інш. У складзе калектыву 36 чал. ва ўзросце ад 10 да 17 гадоў. Асн. мэты дзейнасці — папулярызацыя тэатр. мастацтва сярод дзяцей і моладзі, аргцыя вольнага часу мясц. насельніцтва. У рэпертуары камедыі, аўтарскія пастаноўкі, п’есы бел. пісьменнікаў. Сярод паст.: «Стомлены д’ябал» і «Зорны хлопчык» паводле А. дэ СентЭкзюперы (абедзве 2007), «Вавілон» К.Зубавай (2008),«Непадобныя да людзей», «Вяселле» і «Як Кацярынка з Дзяніскам ажаніліся» Т.Куценка (усе 2009), «Белы анёл з чорнымі крыламі» Дз.Балыка (2010) і інш. Калектыў — удзельнік і дыпламант раённага конкурсу драм. калек
    тываў і гар. фестывалюконкурсу «Школьны тэатр» (абодва г. Віцебск, 2006—10)іінш. А.А.Плюскевіч.
    ВІ'ЦЕБСКІ ЎЗОРНЫ ФАЛЬКЛОРНЫ АНСАМБЛЬ «ВЁСНІЦА» Створаны ў 2005 у г. Віцебск пры абл. аб’яднанні па арганізацыі пазашкольнай работы з дзецьмі і падлеткамі. У 2008 прысвоена званне «ўзорны аматарскі калектыў». Кіраўнік Л.І.Цыркунова, балетмайстар І.С.Язэмава.У складзе ансамбля 48 чал. ва ўзросце ад 10 да 20 гадоў. У рэпертуары творы розных відаў, жанраў традыц. нар. мастацтва ў калект. і сольным выкананні, бел. нар. песні, побытавыя танцы («Лявоніха», «Падыспань», «Месяц», «Картузы», «Нарэчанька» і інш.), гульні, абрады, праграмы («Вяселле», «Купалле», «Дажынкі», «Талака», «Юр’я»). У склад інструментарыя ўваходзяць цымбалы, дудкі, баян, шумавыя інструменты. Калектыў — лаўрэат і дыпламант рэсп. конкурсу харэагр. мастацтва «Юныя таленты Беларусі» (лагер «Зубраня», Мядзельскі рн, 2007), абл. свята фалькл. мастацтва дзяцей і моладзі «Ад прашчураў — да зор» у межах рэсп. фестывалю фалькл. мастацтва «Берагіня» (в. Ноўка Віцебскагарна, 2006, 2010; г. Орша, 2008), абл. этапу рэсп. аглядуконкурсу калектываў фалькл. кірунку агульнаадукац. устаноў і ўстаноў пазашкольнага выхавання і навучання «Веснавы танок» (г. Віцебск, 2008). Л.В.Каровушкіна.
    ВІЦЕБСКІ ЎЗОРНЫ ФАЛЬКЛОРНЫ КАЛЕКТЬІЎ «ЗОРАЧКІ». Створаны ў 1989 у г. Віцебск пры СШ № 15 (з 1994 гімназія № 1). У 2006 прысвоена званне «ўзорны аматарскі калектыў». Кіраўнік Ю.С.СуседВілічынская. У складзе калектыву 64чал., вучні 2—11х класаў. У рэпертуары нар. песні («Запражыце сівых коні», «Калыханка», «Спарадзіла маменькасынасакала», «Амы Масленку дыжыдалі»), прыпеўкі, творы сучасных кампазітараў («Урачыстая зоркавая» Ю.СуседВілічынскай, «Беларусь» В.Гарановіча) і вуснапаэт. (казкі, паданні, прымаўкі, прыказкі), гульні, танц. імправізацыі, канцэртныя праграмы («Новы год — не без прыгод», «Мамка! Мамачка! Матуля!», «Добра сёння нам гуляць, весяленька прыпяваць», «У нас сёння свята, цудоўнае свята») і інш. Калектыў — дыпламант абл. свята фалькл. мастацтва дзяцей 1 моладзі «Ад прашчураў да зор» у межах рэсп. фестывалю фалькл. мастацтва «Берагіня» (г.п. Шуміліна, г. Віцебск, в. Ноўка Віцебскага рна, 2005, 2006, 2008), удзельнік фестывалю рэліг. песні (г. Браслаў, 2007) і інш.
    Ю. С. СуседВілічынская.
    ВІ'ЦЕБСКІ ЎЗОРНЫ ФАЛЬКЛбРНЫ КАЛЕКТЬІЎ «ПАПАРАЦЬКВЁТКА». Створаны ў 2000 у г. Віцебск пры СШ № 25. У 2007 прысвоена званне «ўзорны аматарскі калектыў». Кіраўнікі: Р.М.Піталенка (з 2000), Т.В.Суслава (з 2009). У складзе калектыву 19 чал. ва ўзросце ад 9 да 16 гадоў. У рэпертуары бел. нар. абрады («Русалле», «Жніво», «Куст», «Гуканне вясны», «Купалле»), Калектыў — лаўрэат рэсп. фестывалю фалькл. мастацтва «Берагіня» (в. Ноўка Віцебскага рна, 2008, 2010), абл. і rap. аглядаўконкурсаў фалькл. мастацтва дзяцей і моладзі «Ад прашчураў да зор» (г. Віцебск, 2008) і інш.
    Л.У.Масюта.
    ВІЦЕБСКІ ЎЗОРНЫ ФАЛЬКЛбРНЫ ТЭАТР «ПРАЛЁСКА». Створаны ў 1989 у г. Віцебск пры гімназіі № 7 як гурток «Фальклор». У 1999 калектыву прысвоена званне «ўзорны аматарскі тэатр» і сучасная назва. 3 2007 дзейнічае на базе тэатр. класаў.
    364
    ВІЦЕБСКІ
    Кіраўнік Л.В.Каралькова. У складзе калектыву 72 чал. ва ўзросце ад 6 да 15 гадоў. Асн. мэты дзейнасці — папулярызацыя тэатр. мастацтва сярод дзяцей і моладзі, арганізацыя вольнага часу мясц. насельніцтва. У рэпертуары ўзноўленыя бел. нар. абрады: «Каляды» (2008), «Гуканне вясны» (2009), «Купалле» (2010) і інш. Калектыў — удзельнік і дыпламант фестываляў: міжнар. фалькл. «Славенскія крыніцы» (г. Пскоў, Расія, 2002), усебел. нар. мастацтва «Беларусь — мая песня» (г. Віцебск, 2005), рэсп. конкурсуфестывалю «Юныя таленты Беларусі» (лагер «Зубраня», Мядзельскі рн, 2005—06), абл. фестывалюконкурсу аўтэнтычных калектываў «Ад прашчураў да зор» (2006), пасхальнага свята «Шосты пасхальны фестываль», прысвечанага 1020годдзю хрышчэння Русі (2009, абодва г. Віцебск) і інш. І.Э.Лосева.
    ВІЦЕБСКІ ЎЗОРНЫ ХАРЭАГРАФІЧНЫ АНСАМБЛЬ «РАМОНКІ». Створаныў 1981 уг. Віцебскпрыабл. Палацы піянераў і школьнікаў (з 1992 абл. аб’яднанне па арганізацыі пазашкольнай работы з дзецьмі і падлеткамі). У 1991 прысвоена званне «ўзорны аматарскі калектыў». Кіраўнік В.М.Балабулічава. У складзе ансамбля 120 чал. ва ўзросце ад 5 да 18 гадоў. Асн. мэта дзейнасці — развіццё танц. тэхнікі ўдзельнікаў. У рэпертуары рус. нар. танцы («Барыня»), харэагр. кампазіцыі («Белая Русь», «У рытмах Ірландыі», «Паўлінкі», «Танец з ручнікамі», «Саламяныя капелюшы» і
    інш.), муз. спектаклі («Каляды», «Пунсовенькая кветачка»), тэатр,харэагр. кампазіцыя «Боль сэрца — Хатынь». Калектыў — лаўрэат і дыпламант рэсп. конкурсу харэагр. мастацтва «Юныя таленты Беларусі» (лагер «Зубраня», Мядзельскі рн, 2007, 2009), удзельнік рэсп. акцыі «Жыву ў Беларусі і тым ганаруся» (г. Крычаў, 2007), абл. аглядуконкурсу харэагр. калектываў агульнаадукац. устаноў, пазашкольнага выхавання і навучання «Прыгажосць і рытм» (г. Віцебск, 2008). Л.В.Каровушкіна.
    ВІ'ЦЕБСКІ ЎЗбРНЫ ХАРЭАГРАФІЧНЫ КАЛЕКТЬІЎ «КРЫНІЧ
    КА». Створаны ў 1995 у г.п. Руба Віцебскага рна пры Палацы культуры і тэхнікі ВА «Даламіт», з 2003 дзейнічае пры Палацы культуры. У 2007 прысвоена званне «ўзорны аматарскі калектыў». Кіраўнік С.М.Нікалаенка. У складзе калектыву 38 чал. ва ўзросце ад 6 да 18 гадоў. Асн. мэта дзейнасці — папулярызацыя харэагр. мастацтва. У рэпертуары нар. танцы (бел. «Закаблука», «Тапатуха», «Крупчанская кадрыль», «Бульбачкі», рус. «Матрошкі», «Барыня», «Рускі перапляс», венгерскі «Пантазоа», «Ірландскі танец»), харэагр. замалёўкі («Гарманіст Цімошка», «Вялікі карагод», «Мятлікі і кветачкі», «Шумлівы саксафон», «Ваенны танец»), у т.л. жартоўныя («Ясь», «Вясёлыя сараканожкі», «Жабянячы джаз») і інш. Гранпры раённага фестывалю дзіцячай творчасці «Крыніцы» (г. Гарадок, 2008). Калектыў — удзельнік, дыпла
    мант і лаўрэат міжнар. фестывалю дзіцячага мастацтва «Царскасельскія сустрэчы» (гарады Пушкін, СанктПецярбург, Расія, 2008), усерас. фалькл. свята «Ягор’евы гульні» (г. Тосна, Ленінградская вобл., Расія, 2009), абл. фестывалю нац. культур «Нас з’ядналазямля Беларусі» (2003), аглядаўконкурсаў у межах усебел. фестывалю нар. мастацтва «Беларусь — мая песня» (1998,2004, абодва г. Віцебск), харэагр. калектываў імя І.А.Серыкава (г. Гарадок, 2006) і інш.
    І.А.Кліменка.
    ВІЦЕБСКІ ЎЗОРНЫ ХОР. Створаны ў 1979 у г. Віцебск пры школе мастацтваў № 1 на базе харавога аддзялення. У 1983 прысвоена званне «ўзорны аматарскі калектыў». Кіраўнік В.А.Раўза, канцэртмайстар Л.А.Шчурцова (з 1983). У складзе хору 65 чал. ва ўзросце ад 11 да 15 гадоў. Асн. мэты і задачы — развіццё вак.харавых навыкаў, выкананне высокамаст. рэпертуару, выхаванне муз.эстэтычнай культуры сродкамі харавога мастацтва. У рэпертуары песні нар. бел. («Сядзіць камар на дубочку» ў апрацоўцы Б.Кажэўнікава), рус. («У зялёным у бару»), эстонскія («Карагод» у апрацоўцы Х.Кальюстэ), творы кампазітараў бел. («Дзеці» Р.Суруса, «Тодар і Тадора» Я.Касалапава), рус. («Сялянская вечарынка» П.Часнакова), замежных («Campana sobre сатрапа» Л.Бедмара, «Messe Basse» Г.Фарэ, «Laudate pueri» Ф.Мендэльсона, «Stabat Mater» Дж.Пергалезі) i інш. Калектыў — лаўрэат i дыпла
    Удзельнікі Віцебскага ўзорнага харэаграфічнага калектыву «Крынічка».
    365
    ВІЦЕБСКІ
    мант конкурсаў: міжнар. харавых калектываў краін Балтыі у межах фестывалю духоўнай музыкі «Сярэбраныя званы» (г. Даўгаўпілс, Латвія, 2003), рэсп. акадэмічных харавых калектываў і вак. ансамбляў імя Р.Шырмы і Г.Цітовіча (1990, 1992), абл. дзіцячых харавых калектываў муз. школ і школ мастацтваў (2005, 2009, абодва г. Віцебск), фестываляў: усебел. нар. мастацтва «Беларусь — мая песня» (г. Віцебск, 1997, 2004), удзельнік рэсп. святахаравой музыкі (Мінск, 1989), конкурсу харавых калектываў (г. Светлагорск, 2003) і інш.
    Н.М.Мурашка.
    ВІЦЕБСКІ ЎЗОРНЫ ХОР «ВЯСЁЛКА». Створаны ў 1979 у г. Віцебск пры СШ № 27. У 1989 прысвоена званне «ўзорны аматарскі калектыў». Кіраўнікі: А.Я.Вавільчанкаў (з 1979), Б.Г.Кажэўнікаў (з 1996), Т.Ц.Землякова (з 1999). У складзе калектыву 30 чал., вучні 5—9х класаў. У рэпертуары бел. нар. песні («Ой, рана на Йвана», «Ветрык», «Купалле наЯна», «На гарэ дубочак» і інш.), творы духоўныя («У імя Айца і Сына і Святога Духа» Дз.Бартнянскага, «Прыйдзіце, пакланімся» А.Грынчанкі і інш.), рус. і замежных кампазітараў («Зара ляніва дагарае» Ц.Кюі, «Падснежнік» А.Грачанінава, «Горныя вяршыні» А.Рубінштэйна і інш.). Калектыў — удзельнік фестываляў: гар. харавых калектываў «Спяваючы свет» (1999—2008), дзіцячай творчасці «Калядныя сустрэчы» пасхальнага
    (абодва 2001—10), гар. тура ўсебел. нар. мастацтва «Беларусь — мая песня» (2003, усе г. Віцебск) і інш.
    Т.ЦЗемлякова.
    ВІЦЕБСКІ ЎЗбРНЫ ХОР ДЗЯЎЧЬІНАК «ВЯСНЯНКА». Створаны ў 1980 у г. Віцебск пры СШ № 33. У 1998 прысвоена званне «ўзорны аматарскі калектыў». Кіраўнік П.І.Акуневіч. У складзе хору 45 чал., вучні 5—9х класаў. У рэпертуары творы класікаў, сучасных бел. кампазітараў: «Лебедзь» Ш.К.СенСанса, «Хатынь» І.Лучанка, «Край мой» Я.Касалапава, «Мора спіць» М.Перцхаладзе і інш. Калектыў — удзельнік абл. свята мастацтваў «Шчаслівае дзяцінства» ў межах Усесаюзнага фестывалю нар. творчасці (г. Віцебск, 1989), абл. тураў рэсп. фестываляў: нар. мастацтва «Беларусь — мая песня» (гарады Віцебск, Полацк, 1998, 2004), харавога мастацтва «Спяваю табе, Беларусь» (г. Віцебск, 2006). В.Г.Карнілаў.