Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 2.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 544с.
Мінск 2011
Віцебскі Пакроўскі сабор.
і дыпламант абл. і гар. тураў усебел. фестывалю нар. мастацтва «Беларусь — мая песня» (г. Віцебск, 1997, 2004) і інш. І.А.Кліменка.
ВІ'ЦЕБСКІ ПАКРбЎСКІ САБОР, помнік архітэктуры класіцызму ў г. Віцебск. Пабудаваны ў 1760, зруйнаваны ў Вял. Айч. вайну, адноўлены ў 1989. Трохнефавы храм з франтальнага боку фланкіраваны дзвюма 1яруснымі 4граннымі вежамізваніцамі з пазалочанымі гранёнымі макаўкамі ў завяршэнні паўсферычных купалаў. Гал. фасад дэкарыраваны накладным 4калонным порцікам з лучковым франтонам у завяршэнні. Цэнтр. неф накрыты 2схільным дахам, які па цэнтры завершаны цыліндрычным светлавым барабанам пад сферычным купалам з галоўкай на высокай шыі. Грані вежаў завяршаюцца трохвугольнымі франтонамі. Сцены расчлянёны высокімі прамавугольнымі аконнымі праёмамі. Тонкапрафіляваны карніз праходзіць па ўсім перыметры будынка. Гал. прамавугольны ўваходны партал вылучаны арачным франтонам з фрэскай «Маці Божая», над ёй —
353
ВІЦЕБСКІ
квадратнае панофрэска «Тройца», па баках увахода — арачныя нішы з абразамі «Прападобны Серафім Сароўскі» і «Прападобная Ефрасіння Полацкая». Храм унесены ў Дзярж. спіс гісторыкакульт. каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. Сабор дзейнічае.
ВІЦЕБСКІ ПАЛАЦ АПНСКАГА. Існаваўу сярэдзіне 17— 1йпал. 19ст. ў г. Віцебск на тэр. Ніжняга замка (гл. Віцебскія замкі). Быў пабудаваны ў стылі рэнесанс. Меў складаную асіметрычную кампазіцыю. Асн. 2павярховы прамавугольны ў плане аб’ём завяршаўся 2схільным дахам са ступеньчатым шчытом на тарцы. 3 аднаго боку да яго прымыкала высокая гранёная вежа з купалком у завяршэнні, з другога — невял. аб’ём, накрыты 2схільным дахам і аформлены ў 2м ярусе кансольнабэлечнай галерэяй з разьбяной балюстрадай. Гал. ўваход вырашаўся ў выглядзе 8граннага данжона з шатровым пакрыццём і цыбулепадобнай макаўкай у завяршэнні. На 2і ярус вяла парадная вонкавая лесвіца. Палац вядомы паводле «Чарцяжа» Віцебска 1664.
ВІ'ЦЕБСКІ ПАЛАЦ ГУБЕРНАТАРА, помнік архітэктуры класіцызму ў г. Віцебск. Пабудаваны да 1772 як гар. асабняк. Да асн. 3павярховага будынка прымыкае 2павярховы Ппадобны ў плане службовы корпус (архіт. Ф.Санкоўскі, 1811) з параднай залай і царквой на 2м паверсе. У гал.
корпусе на 1м паверсе знаходзіўся парадны вестыбюль з цэнтр. лесвіцай, з абодвух бакоў — 4 памяшканні і невял. пакоі для слуг. На 2м — службовыя пакоі губернатара: гасціная, прыёмная, кабінет. Трэці паверх адводзіўся пад жыллё сям’і губернатара. Гал. фасад вылучаны рызалітам з атыкам у завяршэнні, упрыгожаны порцікам з 4 паўкалонамі дарычнага ордэра, якія падтрымліваюць балкон. Такі самы порцік аздабляе бакавы фасад, арыентаваны на р. Зах. Дзвіна. Сцены гладкія, рытмічна прарэзаныя прамавугольнымі аконнымі праёмамі. Палац быў рэзідэнцыяй генералгубернатараў і губернатараў, у вайну 1812 — штабкватэрай Напалеона I. У Вял. Айч. вайну спалены, пасля вайны адноўлены. Цяпер у будынку размешчана адм. ўстанова. Палац унесены ў Дзярж. спіс гісторыкакульт. каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь.
ВІЦЕБСКІ ПОМНІК ГЕРОЯМ АЙЧЬІННАЙ ВАЙНЬІ 1812. Узведзены ў 1911 — 12 (архіт. І.Фамін) на ўшанаванне рус. воінаў, якія ў баях пад Віцебскам 13—15.7.1812 і 26.10. 1812 праявілі мужнасць і стойкасць у барацьбе з захопнікамі. Буд. работамі кіраваў віцебскі гар. архіт. Ц.Кібардзін. Чатырохгранны суцэльны абеліск з чырвонага граніту (выш. 26 м) пастаўлены на часткова расчлянёны прамавугольны п’едэстал і завершаны 2галовым арлом на шары. Абеліск ад п’едэстала аддзяляюць 4 маленькія вуглавыя блокі з прасветамі
Віцебскі помнік героям Айчыннай вайны 1812.
паміжімі. На вертыкальнай плоскасці п’едэстала — пліта з надпісам. Па вуглах плітыасновы ўмацаваны 4 чыгунныя гарматы. Помнік унесены ў Дзярж. спіс гісторыкакульт. каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь.
«ВІЦЕБСКІ РАБОЧЫ», абласная газета. Заснавальнік — Віцебскі аблвыканком. Выдаецца з ліст. 1917 у Віцебску. Першапачаткова называлася «Нзвестня военнореволюцнонного коммтетат города Внтебска», «Заря Запада», «Віцебскі пралетарый», з 1938 сучасная назва. У Вял. Айч. вайну у 1942—44 друкавалася ў тыле ворага і ў сав. прыфрантавой паласе як орган віцебскіх падп. абкома і гаркома КП(б)Б, абл. і гар. Саветаў працоўных. Выходзіць на бел. і рус. мовах 3 разы на тыдзень. Асн. рубрыкі: «Эха падзей», «На кантролі ўлады», «Грані супрацоўніцтва», «Час інавацый», «Новабудоўлі», «Свет дзяцінства», «Прававы лікбез» і інш. Тэматычныя старонкі «Час бела
354
ВІЦЕБСКІ
рускі», «Панарама падзей», «Спадарожнік кааператара», «Мужнасць. Гонар. Смеласць», «Надвор'еўдоме», «Канапа», «Гламур» і інш. прысвечаны падзеям у краіне і свеце, працы органаў улады, Віцебскага аблспажыўсаюза, выратавальнікаў, інтарэсам мужчын і жанчын. Карыстаецца папулярнасцю ў чытачоў літ. старонка «Зарніца». Друкуе спецпраекты «Пад стук калёс ... дарогамі вайны і міру», «Нас павінна быць болей», «Два полюсы», «Тавары Прыдзвіння», «Студгарадок», «Рэгіёнтур» і ІНШ. В.І.Майсеева.
ВІЦЕБСКІ РАЁН, адм.тэр. адзінка на У Віцебскай вобл. Цэнтр — г. Віцебск. У раёне гар. пасёлкі Сураж і Янавічы, 367 сельскіх нас. пунктаў, 13 сельсаветаў: Акцябрскі, Бабініцкі, Варонаўскі, Вымнянскі, Задуброўскі, Запольскі, Заронаўскі, Курынскі, Лятчанскі, Мазалаўскі, Ноўкінскі, Тулаўскі, Шапечынскі; Суражскі і Янавіцкі пасялковыя Саветы. Пл. тэр. 2,8 тыс. км2, лясы займаюць 45%. Нас. (2010) 40,5 тыс. чал. (без Віцебска), гарадскога 5,2%. Жывуць беларусы (87,6%), рускія (10,1%), украінцы (1,1%), прадстаўнікі інш. нацыянальнасцей (1,3%). Па тэр. раёна праходзяць чыг. і аўтадарогі Полацк— Віцебск—Смаленск, Орша— Віцебск— Невель, аўтадарога Віцебск—Лепель.
Раён утвораны 17.7.1924, да 26.7. 1930 у Віцебскай акрузе, 15.2.1931 скасаваны (сельсаветы часткова падпарадкаваны Віцебскаму гарсавету, часткова перададзены суседнім раёнам). 27.7.1937 адноўлены, з 20.2. 1938 у Віцебскай вобл. У Вял. Айч. вайну на Віцебшчыне адбываліся жорсткія баі Чырвонай Арміі з ням.фаш. захопнікамі. У пачаткуліп. 1941 раён акупіраваны гітлераўцамі, якія загубілі тут больш за 19 тыс. мясц. жыхароў. Супраць партызан і мірнага насельніцтва акупанты праводзілі карныя аперацыі «Шаравая маланка» (люты—сак. 1943), «Майская навальніца» (май 1943) і інш. Разам з насельніцтвам былі знішчаны 11 вёсак, а ўсяго на сучаснай тэр. В.р. было спалена 419 нас. пунктаў. Ужо ў ліп. 1941 М.Ф.Шмыроў узначаліў першы на Віцебшчыне партыз. атрад. У лютым—вер. 1942 існаваў 40кіламетро
вы разрыў у лініі фронту — Віцебскія (Суражскія) «вароты». Дзейнічалі падп. райкомы КП(б)Б (Віцебскі 31.5.1942— 28.10.1943, Суражскі 12.5.194226.10. 1943) і ЛКСМБ (Віцебскі 10.5.194211.11.1943, Суражскі 12.7.194126.10. 1943), партыз. брыгады 1я Бел., 1я Віцебская, імя ВЛКСМ і інш., асобныя атрады. Выдавалася падп. газ. «За Роднну». Усх. частка сучаснай тэр. вызвалена ў канцы кастр. 1943, астатняя — у канцы чэрв. 1944 у ходзе ВіцебскаАршанскай аперацыі. У 1949—51 да В.р. далучана частка Лёзненскага рна, 20.1.1960 — тэр. Суражскага, частка Багушэўскага скасаваных рнаў, 25.12.1962 — часткі Шумілінскага (30.7.1966 вернута ў яго склад) і Бешанковіцкага (12.2. 1965 вернута ў яго склад) рнаў, адначасова частка тэр. перададзена Лёзненскаму рну (у т.л. гар. пасёлкі Сураж, Янавічы; 22.1.1963 — яшчэ адзін сельсавет; 2.8.1966 гэтая тэр. зноў уключанаў В.р.). 3 1966раёнусучасных межах.
Дзейнічаюць прадпрыемствы сельскай гаспадаркі, лёгкай, паліўнай, дрэваапрацоўчай, харчовай прамсці, вытворчасці буд. матэрыялаў. У раёне (2011, без уліку Віцебска) Лужаснянскі агр. каледж, с.г. і агульнаадукац. ліцэі, гімназія, 14 сярэдніх, 2 базавыя школы, вучэбнапед. комплексы дзіцячы сад—сярэдняя школа (6), дзіцячы сад—базавая школа (2), дзіцячы сад — пачатковая школа (2), 26 школ мастацтваў (з 16 філіяламі), ДзЮСШ, Цэнтр дзіцячай творчасці. 15 дзіцячых дашкольных устаноў, Вялікалятчанскі дзіцячы дом, 3 дзіцячыя дамы сямейнага тыпу, сац. прытулак, цэнтр карэкцыйнаразвіваючага навучання і рэабілітацыі. Працуюць раённы і 2 гар. пасялковыя дамы культуры, раённы гісторыкакраязнаўчы музей у в. Акцябрская, цэнтр нар. маст. рамёстваў «Адраджэнне», 15СДКІ Юсельскіх клубаў, 3 клубыбібліятэкі, 47 бібліятэк. Дзейнічаюць 6 бальніц, паліклініка, 8 амбулаторый, 26 ФАПаў. Курорт мясц. значэння Лётцы з аднайм. санаторыем і санаторыемпрафілакторыем (в. Малыя Лётцы), санаторыйпрафілакторый «Лясная паляна» (в. Старое Сяло), рэсп. туберкулёзная бальніца «Сасноўка» (в.
Сасноўка). Зоны адпачынку мясц. значэння — Астроўна, Латыгава, Лосвіда, Заронава, Прысушына. Выдаецца раённая газ. «Жыццё Прыдзвіння». У раёне 19 рэліг. абшчын, у т.л. 11 праваслаўных, 3 евангелічналютэранскія. Музейсядзіба І.Я.Рэпіна «Здраўнёва». Помнікі — на месцы бою рус. і франц. войск у час вайны 1812 (каля в. Вароны), расстраляным фашыстамі ў 1942 дзецям М.Ф. Шмырова (г.п. Сураж) і інш. Археал. помнікі: гарадзішчы і селішчы Баронікі, Зайцава, Канькі, Кузьмянцы, Лужасна, Мяклава, Раніна, Старое Сяло, Шапуры, стаянка Запруддзе, курганныя могільнікі Лятохі, Сакольнікі, Старое Сяло. Помнікі архітэктуры: будынак Лужаснянскай земляробчай школы (2я пал. 19 ст.) і Пакроўская царква (1908) у в. Лужасна. Вёска Вымна — радзіма бел. фалькларыста і этнографа Н.Я. Нікіфароўскага (1845—1910), в. Зазыбы — нар. пісьменніка Беларусі М.Лынькова (1899—1975), в. Пунішча — Героя Сав. Саюза М.Ф.Шмырова (партыз. псеўд. Бацька Мінай; 1891— 1975).
ВІЦЕБСКІ РАЁННЫ ДОМ КУЛЬТЎРЫ. Адкрыты ў 2006 у в. Ноўка Віцебскага рна пасля рэарганізацыі і аб’яднання Ноўкінскага сельскага і Віцебскага раённага (знаходзіўся ў 1959 у будынку Віцебскага клуба металістаў, адкрытага ў 1932) дамоў культуры. Агульная пл. памяшканняў 3000 м2. Mae глядзельную залу на 336 месцаў, танц. залу і клас, кафэ. Працуюць (2010) 25 клубных фарміраванняў (з іх 14 дзіцячых), у т.л. 4 са званнем «народны»: вак.інструм. ансамблі «Альянс» і «Мара», драм. калектыў «Група Тэатр», ансамбль нар. песні «Раніца»; са званнем «узорная студыя» — калектыў «Эксклюзіў». Калектывы Дома культуры — удзельнікі, лаўрэаты, дыпламанты гар., раённых, абл., рэсп., міжнар. фестываляў, конкурсаў і свят. Сярод іх міжнар. — фестывалі мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску», дзіцячай творчасці «Залатая пчолка», спецыялізаваная выстаўкапродаж «Віцебшчына — за здаровы лад жыцця», рэсп. — выстаўка дэкар.прыкладнога мастацтва «Го