• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 2.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 2.

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 544с.
    Мінск 2011
    531.15 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 1.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 3.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 4.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 5.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 6.
    Г. I. Селядкова.
    ВЁЦЕБСКІ НАРОДНЫ КАМЕРНЫ АРКЁСТР НАРОДНЫХ ІНСТРУМЁНТАЎ ВЫКЛАДЧЫКАЎ ДМШ №1. Створаны ў 1991 у г. Віцебск пры дзіцячай муз. школе № 1. У 2008 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнік А.І.Цераш (з 2003). Асн. мэты дзейнасці — прапаганда аркестравай музыкі, выхаванне высокага маст. густу слухачоў, развіццё нар. мастацтва. У рэпертуары творы класічных і сучасных рус. і замежных кампазітараў: уверцюра «Эгмонт» Л. ван Бетховена, вальс з к/фільма «Першы эшалон» Дз.Шастаковіча, «На сонечнай палянцы» В.СалаўёваСядога, «Абяліскі» Дз.Смольскага, «Вальсбастон» А.Разенбаўма, «Жартаўлівая уверцюра» Я.Дзярбенкі, «Старое банджа» В.Гурэвіча і інш.
    Калектыў — дыпламант адборачнага праслухоўвання рэсп. аглядуконкурсу метадычнай і творчай працы выкладчыкаў муз. школ (г. Віцебск, 2004). Н.Г.Пінчукова.
    ВІЦЕБСКІ НАРОДНЫ КАМЕРНЫ ХОР. Створаны ў 1984 у г. Віцебск пры тэлевізійным заводзе, з 2007 дзейнічае пры Цэнтры культуры «Віцебск». У 1989 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнікі М.М.Міроцін (з 1984), В.Г.Івачкіна (з 1994), Т.В.Жукава (з 1998). У складзе хору 26 чал. ва ўзросце ад 21 да 73 гадоў. Асн. мэты дзейнасці — прапаганда і папулярызацыя
    Работа членаў Віцебскага народнага клуба аматараў фларыстыкі «Анюта».
    харавога мастацтва. У рэпертуары нар. песні бел. («Ой, у полі, пры даліне» ў апрацоўцы К.Паплаўскага, «Оюлялю» ў апрацоўцы М.Гайваронскага, «Ці свет, ці світае» ў апрацоўцы А.Галкоўскага, «Сірата» ў апрацоўцы М.Фрэйдзана), рус., творы бел. («Летам», «О, Беларусь, мая шыпшына» М.КуліковічаШчаглова) і замежных кампазітараўкласікаў («Ave Maria» Д.Качыні, Л.Керубіні), духоўныя песнапенні («О, Марыя, маці Бога», традыц. касцёльная песня, «Магутны Божа» М.Равенскага), літургічныя дзеянні («Gloria», «Benedictus», «Agnus Dei» В.А.Моцарта, «Christe», «Salve» Дж.Расіні, «Sanctus» А.Брукнера). Калектыў — дыпламант Міжнар. фестывалю праваслаўных песнапенняў (Мінск, 2000, 2007), лаўрэат гар. і абл. тураў усебел. фестывалю нар. мастацтва «Беларусь — мая песня» (г. Віцебск, 2003).
    І.В.ШэвяковаБагарад.
    ВІ'ЦЕБСКІ НАРОДНЫ КІНАКЛЎБ «ДЫЯЛОГ». Створаны ў 1985 у г. Віцебск пры кінатэатры «Спартак» (з 2007 Цэнтр сучаснага мастацтва). У 1997 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнік С.А. Матылёнак. У складзе калектыву 20 чал. ва ўзросце ад 18 да 70 гадоў. Асн. мэты дзейнасці — папулярызацыя лепшых твораў сусв. кінамастацтва, арганізацыя вольнага часу людзей, зацікаўленых кінематографам. Праводзяцца заняткі па гісторыі сусв. і бел. кіно, творчасці вядомых рэжысёраў. Калектыў — удзельнік фестываляў абл. маладзёжнай творчасці «Студэнцкая вясна» (2001—04), Пасхальнага (2007—10, абодва г. Віцебск) і інш. С.А.Матылёнак.
    ВІЦЕБСКІ НАРбДНЫ КЛУБ АМАТАРАЎ ФЛАРЬІСТЫКІ «АНЮТА».
    Створаны ў 1991 у г. Віцебск як гурток «Акадэмія фларыстыкі». 3 1994 працуе пры rap. Цэнтры нар. рамёстваў і мастацтваў «Задзвінне». У тым жа годзе прысвоена званне «народны аматарскі калектыў» і сучасная назва. Кіраўнікі: А.С.Салаўёва (з 1991), Л .С. Голубева (19952001 і 200508), І.І.Юрчанка (200205; з 2008). У складзе клуба 25 жанчын ва ўзросце ад 35 да 75 гадоў. Асн. мэты і задачы: фарміраванне эстэтычных і практыч
    344
    ВІЦЕБСКІ
    Работа членаў Віцебскага народнага клуба аматараў фларыстыкі «Анюта».
    ных навыкаў, развіццё творчых здольнасцей, арганізацыя вольнага часу, пашырэнне і папулярызацыя мастацтва фларыстыкі сярод насельніцтва горада. Кірункі дзейнасці: арганізацыя гурткоў і курсаў фларыстыкі, правядзенне майстаркласаў, лекцый, практычных заняткаў; выпуск вучэбнаметадычных падручнікаў, каталогаў, буклетаў, арганізацыя выставак, выставакпродажаў работ фларыстаў і інш. Калектыў — лаўрэат і дыпламант усебел. фестывалю нар. мастацтва «Беларусь — мая песня» (Мінск, 1997—98, 2003—05), абл. аглядаўконкурсаў аматарскіх аб’яднанняў і клубаў па інтарэсах (г.
    Віцебск, 1998, 2003—04) і інш. Члены клуба — удзельнікі гар. выставак, урачыстых свят і творчых мерапрыемстваў. І.І.Юрчанка.
    ВІ'ЦЕБСКІ НАРОДНЫ КЛУБ ГІСТАРЬІЧНАЙ РЭКАНСТРЎКЦЫІ «ВАРГЕНТОРН». Створаны ў 2002 у г. Віцебск пры культ.дзелавым цэнтры «Віцебск» (з 2007 Цэнтр культуры «Віцебск»). У 2007 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнік А.Ю.Лісавіцкая. У складзе клуба 48 чал. ва ўзросце ад 14 да 40 гадоў. Асн. мэты дзейнасці — вывучэнне быту сярэдневякоўя, рэканструкцыя этнічнай культуры,
    прапаганда і папулярызацыя гісторыі роднага краю, здаровагаладу жыцця і фіз. культуры. У рэпертуары тэатралізаваныя спектаклі на гіст. тэматыку, засн. на летапісах, сагах, легендах і гіст. дакументах, у іх ліку «Княгіня Вольга», мініяцюры («Гульня ў таўлеі», «Тры ракі», «Бой на лапатах»), танец «Ружа мячоў», пастановачныя баі, фаершоу. Клуб арганізоўвае выставы («На шляху да Візантыі», «3 варагаўу грэкі», «Шляхамі гісторыі»), на якіх экспануюцца касцюмы, зброя, прылады працы, упрыгажэнні, прадметы быту вікінгаў, крывічоў, латгалаў. Калектыў — удзельнік міжнар. фестываляў: Земгальскага гіст. (Тэрвеце, Латвія, 2007—08), сярэдневяковай культуры і гісторыі «Гарадзецкае Гульбішча» (с. Валішчава Маскоўскай вобл., 2007, 2009), ваен.гіст. «Русбарг» (в. Каменка Ліпецкай вобл., Расія, 2007—09), вікінгаў «Волін—Ёмсбарг» (г. Волін, Польшча, 2007—09), гіст. клубаў «Воінава поле» (г. Руза Маскоўскай вобл., 2007—08), «Гнёздаўская сеча» (в. Гнёздава Смаленскай вобл., 2009), нац. рыцарскага турніру «Меч Гедыміна» (г. Ліда, 2007), адкрытага чэмпіянату па ірландскіх танцах у гарадах Кіеў, Харкаў (Украіна, 2008, 2009), Мінску (200809).
    I. В. ШэвяковаБагарад.
    Удзельнікі Віцебскага народнага клуба гістарычнай рэканструкцыі «Варгенторн».
    Да арт. Віцебскі народны клуб гістарычнай рэканструкцыі «Варгенторн». Тэатралізаваная мініяцюра «БоІі на лапатах».
    345
    ВІЦЕБСКІ
    Віцебскі народны клуб кветкаводаўаматараў Цэнтра ку.іыпуры «Віцебск».
    ВІЦЕБСКІ НАРОДНЫ КЛУБ КВЕТКАВОДАЎАМАТАРАЎ ЦЭНТРА КУЛЬТЎРЫ «ВІЦЕБСК». Створаны ў 1987 у г. Віцебск на базе гар. Цэнтра культуры. У 1990 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнікі А.А.Пірагоў і І.В.ШэвяковаБагарад (з 1987). У складзе клуба 57 чал. ва ўзросце ад 40 да 60 гадоў. Асн. мэта дзейнасці — папулярызацыя кветка і садаводства. Калектыў — удзельнік фестываляў: усебел. нар. мастацтва «Беларусь — мая песня» (Мінск, 1998), выставак рэсп. аматарства на ВДНГ Беларусі (Мінск, 1990), гар. традыц. кветак і кактусаў «Лета» (1988), кветак «Акварэлі вясны», восеньскіх выставак «Дары прыроды» (абедзве 2001—05, усе г. Віцебск), абл. аглядаўконкурсаў аматарскіх аб’яднанняў і клубаў па інтарэсах (г. Віцебск, 2000я гг.) і інш. Н.В.Сазановіч.
    ВІ'ЦЕБСКІ НАРОДНЫ КЛУБ НАРОДНЫХ МАЙСТРОЎ «ТРАДЬІЦЫЯ». Створаны ў 1998 у г. Віцебск пры раённым метадычным Цэнтры аддз. культуры Віцебскага райвыканкома, з 2003 — пры раённым Цэнтры рамёстваў «Адраджэнне». У 2003 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнікі: І.С.Сініца (з 1998), А.А.Мазалёва (з 2007). У складзе клуба 42 чал. ва ўзросце ад 25 да 75 гадоў. Асн. кірунак — дэкар.прыкладная творчасць. Мэты дзейнасці: развіццё і папулярызацыя нар. аматарскага выяўл., дэкар.прыкладнога мастацтва, эстэтычнае выхаванне, развіццё творчай індывіду
    альнасці аўтараў, павышэнне іх майстэрства. Калектыў — лаўрэат выставак «Горад майстроў» (гарады Віцебск, 2004; Орша, Наваполацк, абедзве 2009; Полацк, 2010), удзельнік абл. выставак, святконкурсаў «Лазовы прут» (2007), майстроў нар. і сучаснай размалёўкі «Райскі сад» (2009, абедзве г. Віцебск) у межах міжнар. фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску». А.А.Мазалёеа.
    ВІЦЕБСКІ НАРОДНЫ КЛУБ САМАДЗЁЙНЫХ МАСТАКбЎ «КОНТУР». Створаны ў 1947 у г. Віцебск пры Доме нар. творчасці як студыя выяўл. мастацтва (для «мастакоўсамавукаў»), з 1980 клуб самадзейных мастакоў, з 1987 сучасная назва. У 1988 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». 3 1997 дзейнічае пры Цэнтры нар. рамёстваў і мастацтваў «Задзвінне». Кіраўнікі:
    Удзельнікі Віцебскага народнага клуба народных майстроў «Традыцыя».
    В.К.Дзежыц (з 1947), Д.П.Генеральніцкі (з 1950), В.А.Ціханенка (з 1963), В.Р.Шаталаў (з 1965), Л.Я.Дзягілеў (з 1971), І.Ю.Сазонаў (з 1975), М.С. Гвоздзікаў (з 1976), М.П.Масленікаў (з 1987), У.І.Гаўрышаў (з 1995), Н.Л. Федарыстава (з 1997), З.М.Гаршкова (з 2003). У складзе клуба 23 чал. ва ўзросце ад 30 да 85 гадоў. Аб’ядноўвае непрафес. мастакоў розных творчых кірункаў аматарскага і самабытнага мастацтва. Асн. мэты дзейнасці: адраджэнне, захаванне і развіццё самадзейнага мастацтва, далучэнне да творчай дзейнасці таленавітых лю
    дзей, развіццё маст. навыкаў удзельнікаў, правядзенне выставак, у т.л. персанальных, наладжванне творчых кантактаў з мастакамі інш. аргцый горада, вобласці, рэспублікі і замежжа. Клуб — лаўрэат усебел. фестывалю нар. мастацтва «Беларусь — мая песня» (Мінск, 1998), гар. аглядуконкурсу ў межах усебел. фестывалю нар. мастацтва «Беларусь — мая песня» (г. Віцебск, 2004). Члены клуба — удзельнікі міжнар. фестывалю наіўнага мастацтва і творчасці «Інсіта» (Масква, 2007), абл. выстаўкі «Дар майстру», прысвечанай 120годдзю з дня нараджэння М.Шагала, у межах міжнар. фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску» (усе 2007) і інш. З.М.Гаршкова.
    ВІЦЕБСКІ НАРОДНЫ МАЛАДЗЁЖНЫ ТЭАТР «КОЛА». Створаны ў 2004 у г. Віцебск пры унце імя П.М.Машэрава як тэатр «Адзіны ва
    346
    ВІЦЕБСКІ
    рыянт», з 2007 дзейнічае пры Цэнтры культуры «Віцебск». У 2008 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў» і сучасная назва. Кіраўнік і рэж. У.А. Цвікі, харэографпастаноўшчык A. А. Ерушэвіч, мастак Т. В. Куляшова. У складзе тэатра 30 чал. ва ўзросце ад 15 да 30 гадоў. Асн. мэты дзейнасці — прапаганда і папулярызацыя тэатр. мастацтва, фарміраванне маст. густу ўдзельнікаў. У рэпертуары спектаклі «Час Тарцюфа» Мальера, «НЗ, або Прыгода хатнікаў» (абодва 2006), «Жоўтая пусташ», «Гульня па правілах» (абодва 2007), «Усмешка анёла» (2008), «Кухня» (2010), форумспектаклі У.А.Цвікі. Калектыў — лаўрэат рэсп. фестывалю «Дзеці і экалогія» (г. Віцебск, 2006), конкурсу талентаў «Зорка ўзышла над Беларуссю» (Мінск, 2010), абл. свята сусв. драматургіі аматарскага тэатр. мастацтва (г. Віцебск, 2008—09), міжрэгіянальнага фестывалю «Тэатральная вясна» (г. Орша, 2008), удзельнік абл. выстаўкіконкурсу візуальных мастацтваў студэнтаў навуч. устаноў «Артсесія», творчасці моладзі «Студэнцкая вясна» (абодва г. Віцебск, 2008) і ІНШ. І.В.ШэвяковаБагарад.