• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 2.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 2.

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 544с.
    Мінск 2011
    531.15 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 1.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 3.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 4.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 5.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 6.
    ВІЦЕБСКІ НАРОДНЫ МАЛАДЗЁЖНЫ ХОР. Створаны ў 1991 у г. Віцебск пры Муз. гасцінай (з 2007 музей «Цэнтр сучаснага мастацтва»). У 1992 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнік В.А. Раўза, хормайстры A. В. Раўза (з 2002), Н.В.Міхайлава (з 2006), канцэртмайстар С.М.Бялова (з 2002). У складзе хору 40 чал. ва ўзросце ад 15 да 30 гадоў. У рэпертуары больш за 20 твораў (араторыі, месы, рэквіем, кантаты, літургіі, вак. цыклы, харавыя творы сучасных кампазітараў, нар. песні). Калектьгў — удзельнік міжнар. фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску» (1998), канцэртаў у Германіі, Бельгіі, Расіі, Латвіі. Вядзе актыўную канцэртную дзейнасць па гарадах Беларусі. В.М.Кірылава
    ВІЦЕБСКІ НАРОДНЫ МУЖЧЬІНСКІ ХОР «АКСІЯС». Створаны ў 2000 у г. Віцебск пры унце імя П.М.Машэрава як аматарскі калектыў. У 2003 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў» і сучасная назва. Кіраўнік Т.Л.Захарава. У складзе хору 25 чал. ва ўзросце ад
    18 да 50 гадоў. Асн. мэты дзейнасці — духоўнае, маральнаэстэтычнае і патрыят. выхаванне моладзі, прапаганда харавога мастацтва. У рэпертуары творы розных жанраў і стыляў: праваслаўныя песнапенні, класічная музыка, апрацоўкі нар. песень, творы сучасных аўтараў. Калектыў — лаўрэат і дыпламант фестываляў: міжнар. праваслаўных песнапенняў (2003, 2005, абодва Мінск), царк. музыкі «Хайнуўка» (г. Беласток, Польшча, 2008), усебел. нар. мастацтва «Беларусь — мая песня» (г. Віцебск, 2005) і інш. Зрабіў запісы на дыскі «Табе спяваем: лепшыя прыклады харавога спеву» (2005), «Царкоўная музыка» (2008). Т.М.Бабіч.
    ВІЦЕБСКІ НАРОДНЫ НАЦЫЯНАЛЬНЫ ЯЎРЗйСКІ ВАКАЛЬНАХАРЭАГРАФІЧНЫ АНСАМБЛЬ «ВІЦЕБСКІЯ ДЗЯЎЧАТЫ». Створаны ў 1996 пры дабрачынным аб’яднанні «Хасдэй Давід», з 2001 дзейнічае пры Цэнтры культуры «Віцебск». У 2001 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнік Г.Ш. Гарбунова. У складзе ансамбля 40 чал. ва ўзросце ад 50 да 80 гадоў. Асн. мэта дзейнасці — папулярызацыя яўр. нац. культуры. У рэпертуары яўр. нар. песні («Чырыбім», «Хава Нагіла», «Кузінэ», «Сем сорак», «Лэхайм»), творы сучасных аўтараў, вак.харэагр. кампазіцыі («Алілуя», «БаШана», «Купіце абаранкі», «Ло Свет але», «Местачковая рапсодыя», «Шабат», «Шавец», «Хора»), фалькл.
    Да арт. Віцебскі народны тэатр.
    Сцэна са спектакля «Пінская шляхта» В.ДунінаМарцінкевіча.
    самабытныя яўр. танцы. Калектыў — лаўрэат і дыпламант усебел. фестывалю нац. культур (гарады Гродна, Міёры, 2000,2001), абл. святаўмежах фестывалю нац. культур «Нас з’яднала зямля Беларусі» (г. Міёры, 2008), аглядуконкурсу ў межах абл. фестывалю нар. творчасці ветэранскіх калектываў «Не старэюць душой ветэраны» (2008), гар. тура ўсебел. фестывалю нар. мастацтва «Беларусь — мая песня» (2003, абодва г. Віцебск), удзельнік міжнар. фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску» (2000—08). І.В.ШэвяковаБагарад.
    ВІ'ЦЕБСКІ НАРОДНЫ ТЭАТР. Створаныў 1919уг. Віцебскпры Доме культуры чыгуначнікаў (з 2006 Культ.спарт. цэнтр Віцебскага аддз. Бел. чыгункі) якдрам. гурток. У 1977 прысвоена званне «народны аматарскі тэатр» і сучасная назва. У складзе калектыву 16 чал. ва ўзросце ад 18 да 30 гадоў. Кіраўнікі: У.Кібісаў (з 1919), Л.Данчанка (з 1991), І.Баярынцаў (з 2004), А.Кіраўніцын (з 2008). Асн. мэты дзейнасці — папулярызацыя тэатр. творчасці і арганізацыя вольнага часу мясц. насельніцтва. У рэпертуары п’есы бел. і рус. драматургаў, агітспектаклі, інтэрмедыі і інш. Сярод пастановак: «Пасажыр Антон Чэхаў» І.Баярынцава (2005), «Пінская шляхта» В.ДунінаМарцінкевіча (2008), агітспектакль «Мы — пуцявікі» (2009) і інш. Калектыў — удзельнік раённых і гар. мерапрыемстваў. С.Р.Кастэнка.
    347
    ВІЦЕБСКІ
    Віцебскі народны тэатр гульні.
    Сцэна з музычнага спектаклягульні «Свавольствы Лушкідамавушкі».
    ВІЦЕБСКІ НАРОДНЫ ТЭАТР ГУЛЬНЕ Створаны ў 1989 у г. Віцебск на базе rap. Цэнтра культуры (з 2007 Цэнтр культуры «Віцебск»). У 1995 прысвоена званне «народны аматарскі тэатр». Кіраўнік А.Я.Лукашэнка (з 2009). Асн. мэты дзейнасці — прапаганда і папулярызацыя тэатр. мастацтва, фарміраванне ў дзяцей і моладзі маст. густу, этыкі і эстэтыкі паводзін у грамадстве. У складзе калектыву 31 чал. ваўзросце ад 9да45 гадоў. У рэпертуары казкі, тэатр.
    гульнявыя праграмы, п’есы, муз. спектаклі. Сярод пастановак 2000х гг.: «Парад планет», «Чароўны сад забаў», «Чароўны карнавал у горадзе свят», «Магія Пазалюстроўя», «Дзіцячая пляцоўка», «3 нараджэннем, вучэбны год!» («Добры дзень, школьная планета!»), «Пад ветразем мары», «Класная гадзіна», «Свавольствы Лушкідамавушкі», «Чароўны кнігалёт» («Добры дзень, школьная планета!»), «Расці вялікі», «Пасвячэнне ў першакласнікі», «Да спаткання, пачатковая школа!», «Дзень імянінніка» і інш. Калектыў — удзельнік, дыпламант і лаўрэат конкурсаў: міжнар. вядучых і выканаўцаў забаўляльных праграм (Масква, 1991), усесаюзнага культарганізатараў (г. Анапа, Расія), рэсп. гульнявых праграм (Бярэзінскі біясферны запаведнік, абодва 1990) І ІНШ. І.В.ШэвяковаБагарад.
    ВІЦЕБСКІ НАРОДНЫ ТЭАТР МІНІЯЦЮР. Створаны ў 2003 у г. Віцебск пры вучылішчы мастацтваў (з 2010 каледж культуры і мастац
    тваў). У 2005 прысвоена званне «народны аматарскі тэатр». Кіраўнікі: Г.С.Шарснёва, С.Л.Непляховіч (абодва з 2003), В.С.Врагаў (з 2006), Г.А. Песіна (з 2009). У складзе калектыву 20 чал. ва ўзросце ад 18 да 23 гадоў. Асн. мэты дзейнасці — папулярызацыя тэатр. мастацтва, арганізацыя вольнага часу дзяцей і моладзі. У рэпертуары: тэатралізаваныя гумарыст. прадстаўленні, тэатр. мініяцюры, канцэртныя праграмы. Сярод пастановак прадстаўленні нар. гумарыст.
    Да арт. Віцебскі народны тэатр мініяцюр.
    Удзельнікі народнага гумарыстычнага прадстаўлення «Масленічныя маскі».
    «Масленічныя маскі» А.Белезека, Г.Песінай і В.Логінавай (2008), муз. тэатралізаванае «У пагоне за Вобразам... можна дастаць да Зоркі» Г.Песінай і І.Гарбунова (2009), тэатралізаванае «Вёсачка Бездзядоўшчына» (2010), гумарыст.муз. нумары «Дзед паехаў на кірмаш», «Адзін хлопецпрыгажун», «Сустрэча суседак» (аўтар усіх Г.Песіна, усе 2009) і інш. Калектыў — удзельнік і дыпламант фестываляў: міжнар. масак (г. Дагда, Латвія, 2009), усебел. нар. гумару «Аўцюкі» (вёскі Малыя і Вялікія Аўцюкі Калінкавіцкага рна, 2003), абл. студэнцкай творчасці моладзі «Студэнцкая вясна» (г. Віцебск, 2008), свята нар. гумару «Смяяцца не грэх» (г.п. Шуміліна, 2007) і інш.
    Г.А.Песіна.
    ВІ'ЦЕБСКІ НАРОДНЫ ТЭАТР МІНІЯЦЮР «КУРАЖ». Створаны ў 1996 у г.п. Руба Віцебскага рна пры Палацы культуры і тэхнікі ВА «Даламіт», з 2003 дзейнічае пры Палацы культуры. У 2007 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнік І.А.Кліменка. У складзе калектыву 15 чал. ва ўзросце ад 25 да 48 гадоў. Асн. мэты дзейнасці: папуля
    348
    ВІЦЕБСКІ
    Да арт. Віцебскі народны тэатр моды «Стыль». Калекцыя «Беларуская шляхта».
    Да арт. Віцебскі народны тэатр моды «Стыль». Калекцыя «На палянцы».
    рызацыя тэатр. мастацтва, арганізацыя вольнага часу мясц. насельніцтва. У рэпертуары тэатралізаваныя прадстаўленні, спектаклі, тэатр. мініяцюры, нумары. Сярод пастановак: спектаклі «Калі казакі плачуць» паводле М.Шолахава (2001), «Як Іван Новы год шукаў» (2003), «Аперацыя «Валёнкі» на стары Новы год» (2004), «Выпадаку куратніку» (2007), тэатралізаваныя прадстаўленні «Смехатэрапія, альбо Апошні шанс» (2006), «Ідэальная Снягурачка», «Як Міцьку ў армію праводзілі» (абодва 2009), «На варце мужчынскага спакою», нар. гулянне «Масленіца» (абодва 2010) і інш. Калектыў — удзельнік і дыпламант абл. свята гумару «Смяяцца не грэх» (г.п. Шуміліна, 2007, 2009), раённага свята «Дажынкі» (г.п. Руба, 2008) і інш.
    І.А.Кліменка.
    ВІЦЕБСКІ НАРОДНЫ ТЭАТР МОДЫ «СТЫЛЬ». Створаны ў 1990 у г. Віцебск пры ПТВ № 19 быт. абслугоўвання насельніцтва. У 2001 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнікі: З.М.Наватная (з 1990), Т.П.Іванова (з 1993). У складзе калектыву 75 чал. ва ўзросце ад 16 да 23 гадоў. Асн. кірунак творчасці — тэатралізаваны паказ калекцый адзення. У рэпертуары 51 калекцыя нар., гіст., авангарднага, маладзёжнага, спарт., маскараднага, вячэрняга, тэматычных стылявых напрамкаў (аўтар усіх Л.А.Ціханава). Сярод калекцый: «Гісторыя моды» (1996), «Аксамітная сюіта» (1999), «Шагал —
    Шагал» (2000), «Каляда», «Славянскі базар» (абедзве 2002), «Льняная рапсодыя» (2003), «Таямніцы спадчыны» (2004), «Беларуская шляхта» (2005), «Народы свету» (2006), «Чырвоны блюз», «Ясь і Яніна», «Ах, лянок» (усе 2009), «На палянцы» (2010) і інш. Гранпры рэсп. фестывалюконкурсу маст. творчасці навучэнцаў прафес.тэхн. і сярэдніх спец. навуч. устаноў «Артвакацыя» (Мінск, 2004). Калектыў — удзельнік і дыпламант фестываляў рэсп. дзіцячай творчасці «Дзвіна—Двнна—Даўгава» (г. Верхнядзвінск, 2007,2009), дэкар.прыклад
    Віцебскі народны тэатр песні і музыкі «Мерхавім».
    ной творчасці «Беларускі вянок» (Мінск, 2008, 2010), абл. нац. культур (г. Міёры, 2007), міжнар. конкурсу высокай моды нац. касцюма (Мінск, 2002) І ІНШ. Ю.В.Сапроненка.
    ВІ'ЦЕБСКІ НАРбДНЫ ТЭАТР ПЁСНІ I МЎЗЫКІ «МЕРХАВІ'М».
    Створаны ў 1991 у г. Віцебск пры гар. Цэнтры культуры (з 2007 Цэнтр культуры «Віцебск»). У 1995 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнік А.Н.Кірылаў. У складзе 20 чал. ва ўзросце ад 15 да 25 гадоў. Асн. мэты дзейнасці — выхаванне
    349
    ВІЦЕБСКІ
    муз. густу ўдзельнікаў калектыву, развіццё вак. дадзеных і акцёрскага майстэрства. У рэпертуары творы бел., рус., замежных кампазітараў. Гранпры міжрэгіянальнага конкурсу маладых выканаўцаў эстр. песні (г. Веліж, Расія, 2005). Калектыў — дыпламант і лаўрэат міжнар. конкурсу маладых выканаўцаў эстр. песні «Калядныя сустрэчы» (Талін, 2005), конкурсу муз. фестывалю «Залаты шлягер» (г. Магілёў, 2009), удзельнік фестываляў: міжнар. дзіцячай творчасці «Залатая пчолка» (г. Клімавічы, 2006), «Моладзь — за Саюзную дзяржаву» (гарады Анапа, 2006; РастоўнаДоне, Расія 2008), «Творчасць юных» (Масква, 2008), усебел. нар. мастацтва «Беларусь — мая песня» (Мінск, 2005), рэсп. маладых выканаўцаў эстр. песні «Песні юнацтва нашых бацькоў» (2003, г. Віцебск), фестывалюкірмашу «Дажынкі» (г. Орша, 2008), конкурсаў: міжнар. маладзёжнай песні (Талін), маладых эстр. выканаўцаў «БелАЗаўскі акорд» (г. Жодзіна Барысаўскага рна, абодва 2009) і інш. І.В.ШэвяковаБагарад.