Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 2.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 544с.
Мінск 2011
Публ.: Полное собранне русскнх летопнсей. М., 1975. Т. 32. В.А.Чамярыцкі.
ВІЦЕБСКІ ЛІТАРАТЎРНЫ МУЗЁЙ, філіял Віцебскага абласнога краязнаўчага музея. Створаны ў 1988 у г. Віцебск. Mae экспазіцыйную і выставачную залы, галерэю. Агульная пл. экспазіцыі 250 м2. Значная яе частка прысвечана стараж. Полацку і бел. асветнікам Ефрасінні Полацкай, Ф.Скарыну, Сімяону Полацкаму. На фоне арыгіналаў старадрукаў прадстаўлены муляжы страчаных рэліквій нац. культуры: Друцкае евангелле, евангелле В.Цяпінскага і інш. Экспазіцыя знаёміць з творчасцю ггісьменнікаў: бел.польск. Ф.Князьніна, Я.Баршчэўскага, А.Рыпінскага, А.ВярыгіДарэўскага і інш.; рус. А.Пушкіна, М.Гогаля, І.Буніна, Г.Успенскага, шлях якіх пралягаў праз Віцебшчыну. Рэдкія дакументы і фотаздымкі расказваюць пра віцебскую філію літ. аб’яднання «Маладняк», пісьменнікаў 1920—30х гг.: В.Ластоўскага, М.Зарэцкага, У.Дубоўку, І.Батрака (Казлоўскага) і тых, што загінулі ў Вял. Айч. вайну: А.Гейнэ, А.Дубровіча, Р.Жалезняка, А.Жаўрука і інш. Музей праводзіць таксама часовыя выстаўкі сучасных пісьмен
нікаў, у іх ліку прысвечаныя творчасці У.Караткевіча і В.Быкава.
С.М.Казлова.
ВІ'ЦЕБСКІ МУЗЬІЧНАДРАМАТЬІЧНЫ ГУРТОК. Існаваў у 190614 у г. Віцебск. Статут зацверджаны 6.10.1906, адкрыты 28.10.1906. Асн. мэта дзейнасці — развіццё муз. і драм. мастацтва. Сярод арганізатараў кампазітар і педагог М.Анцаў. У склад гуртка ўваходзіла 150 чал. (старшыня М.Штэйнберг, намеснік старшыні М.Салтыкоў). Складаўся з муз. і драм. секцый. Кожны сезон (з кастр. да мая) праводзілася 20—30 муз. і тэатр. вечароў, большасць з якіх былі праграмнымі. Муз. секцыя мела ў сваім складзе квартэт і сімф. аркестр. На муз. вечарах гучалі арыі з опер Ж.Бізэ, сімф. творы Л.Бетховена, М.Глінкі, В.А.Моцарта, С.Рахманінава, П.Чайкоўскага, рамансы А.Грачанінава, Р.Шумана. Драм. секцыя (кіраўнік А.СабінГус) ставіла вадэвілі і камедыі. У 1909 наладжаны вечар, на якім праф. Лейпцыгскага унта А.Ф.Каль прачытаў лекцыю пра творчасць кампазітара Ф.Шапэна, а піяністка Ф.ЛевінсонТэйтэльбаўм выканала яго творы. Дзейнасць гуртка карысталася папулярнасцю ў жыхароў Віцебска.
ВІ'ЦЕБСКІ НАРбДНЫ АНСАМБЛЬ ГАРМАНІ'СТАЎ «ДАБРАДЗЁІ». Створаны ў 2003 у г. Віцебск пры Доме культуры чыгуначнікаў, з 2006 дзейнічае пры Цэнтры культуры «Віцебск». У 2008 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнік А.М. Кандрацьеў. У складзе ансамбля 3 чал. ва ўзросце ад 23 да 30 гадоў. У рэпертуары вядомыя эстр. кампазіцыі і песні замежных кампазітараў у аранжыроўцы А.М.Кандрацьева («Асалода» М.Бенасі, «Лібертанга», «Мамба», «Канкан» Л.Вагера, мелодыі з к/фільма «Бумер» С.Шнурава, «Мурка» і інш.), бел. нар. песні («Перапёлачка»). Гранпры міжнар. фестывалю нар. музыкі «Звіняць цымбалы і гармонік» (г. Паставы, 2009). Калектыў — лаўрэат і дыпламант міжнар. фестывалю «Звіняць цымбалы і гармонік» (г. Паставы), фестывалюконкурсу «Петрапаўлаўскія асамблеі» (СанктПецярбург, абодва 2007),
удзельнік міжнар. фестываляў: мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску» (2007, 2009), мастацтваў у г. Даўгаўпілс (Латвія, 2007), «Моладзь — за Саюзную дзяржаву» (2008), «Каяльскія чытанні» (2009, абодва г. РастоўнаДоне, Расія), «Сяброўская бяседа» (Гродак, Польшча, 2009), рэсп. фестывалюкірмашу «Дажынкі» (гарады Орша, Кобрын, 2008, 2009) і інш.
ВІ'ЦЕБСКІ НАРОДНЫ АНСАМБЛЬ «КАНТРАСТ». Створаны ў 1999 у г. Віцебск як ансамбль рус. нар. інструментаў выкладчыкаў на базе дзіцячай муз. школы № 4, з 2005 сучасная назва. У 2006 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнік А.У.Мезенцава. У складзе ансамбля 9 чал. ва ўзросце ад 19 да 50 гадоў. У рэпертуары апрацоўкі нар. мелодый («Весялуха, «Лянок», «Рускія найгрышы»), класічная (Р.Бажылін, Я.Дзярбенка, А.П’яцола) і эстр. музыка, творы бел. і замежных кампазітараў. Калектыў — дыпламант рэсп. аглядуконкурсу метадычнай і маст. работы выкладчыкаў навуч. устаноў культуры і мастацтва Мінва культуры Рэспублікі Беларусь (2004), абл. Пасхальнага фестывалю (2004—06), удзельнік абл. Пасхальнага фестывалю, прысвечанага 1020годдзю Хрышчэння Русі (2008, усе г. Віцебск).
Т.М.Бабіч.
ВІ'ЦЕБСКІ НАРбДНЫ АНСАМБЛЬ НАРОДНАЙ ПЁСНІ «РАНІЦА». Створаны ў 1990 у в. Ноўка Віцебскага рна пры Віцебскім раённым Доме культуры. У 1997 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнік М.А.Прышчэпава (з 2005). У складзе ансамбля 9 чал. ва ўзросце ад 27 да 50 гадоў. У рэпертуары бел. нар. песні («Ой, зіма, зіма», «I туды гара», «Казачэнька», «Добры вечар», «Ой, развівайся, дубе»), творы бел. («Сёння ў нас Дажынкі» М.Алешкі) і рус. кампазітараў. Калектыў — дыпламант абл. фестывалю фальклору, прысвечанага 150годдзю з дня нараджэння бел. фалькларыста М.Я. Нікіфароўскага (1995), абл. і раённага аглядаўконкурсаў у межах усебел. фестывалю нар. мастацтва «Беларусь — мая песня» (2004, абодва г.
339
ВІЦЕБСКІ
Віцебскі народны ансамбль народнай песні «Світанак».
Віцебск), удзельнік канцэртнай праграмы «Конкурс маляванкі» ў межах міжнар. фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску» (2009), фалькл. фестывалю «Augsdaugava» ў межах міжнар. праекта «Дзвіна— Двнна—Даўгава» (г. Даўгаўпілс, Латвія, 2008). Н.Я.Мадудзіна.
ВІЦЕБСКІ НАРОДНЫ АНСАМБЛЬ НАРОДНАЙ ПЁСНІ «СВІТАНАК». Створаныў 1986уг.п. Руба Віцебскага рна пры Палацы культуры і тэхнікі ВА «Даламіт» (з 2003 дзейнічае пры Палацы культуры). У 1997 пры
своена званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнікі: Н.А.Няпомнішчая (з 1986), Г.В.Кастэнка (з 1991). У складзе ансамбля 15 чал. ва ўзросце ад 30 да 45 гадоў. У рэпертуары бел. нар. песні («Агармонік грае», «Ой, вішанькачарэшанька», « Пайшлі дзеўкі на лужок», «Цячэ рэчанька», «А ў полі два дубочка», «Добры вечар, госці», «Цячэ рэчанька каламутна», «Вечар цёмны», «Ой, зіма, зіма») і інш. Калектыў — лаўрэат і дыпламант фестываляў: міжнар. песні і музыкі «Дняпроўскія галасы ў Дуброўне» (г. Дуброўна, 1997—98), усерас. нар. творчасці «Спяваю табе, зямля мая» (г.п. Краснагорск Маскоўскай вобл., 2006), абл. нац. куль
тур «Нас з’яднала зямля Беларусі» (г. Міёры, 2003), абл. і rap. аглядаўконкурсаў у межах усебел. фестывалю нар. мастацтва «Беларусь — мая песня» (г. Віцебск, 1998, 2004), удзельнік міжнар. фестывалю «Культура не ведае межаў» (г. Чаркасы, Украіна, 1997). І.А.Кліменка.
ВІ'ЦЕБСКІ НАРОДНЫ АНСАМБЛЬ НАРОДНАЙ ПЁСНІ «СЯБРЬІНА».
Створаны ў 1999 у г. Віцебск пры ВА «Маналіт». 3 2007 дзейнічае пры Цэнтры нар. рамёстваў і мастацтваў
Віцебскі народны амсамбль народііай песні «Сябрына».
«Задзвінне» (з 2010 «Дзвіна»), У 2007 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнік В.Р.Белязякава. У складзе ансамбля 21 чал. ва ўзросце ад 21 да 60 гадоў. Мэты дзейнасці — вывучэнне, захаванне і папулярызацыя бел. нар. песні, традыцый і абрадаў; знаёмства з выканальніцкай песеннай культурай слав. народаў. У рэпертуары бел., рус. нар. песні ў аранжыроўцы А.І.Максімава («Маруся», «Грымата», «Ой, ляцелі гусі з броду», «Я на горку ішла» і інш.), абрады («Заручыны Віцебшчыны» і інш.), якія суправаджаюцца харэагр. замалёўкамі, нар. ўдарнашумавымі інструментамі. Калектыў — лаўрэат і дыпламант міжнар. фестывалю нац. культур Латвіі (г. Рэзекне, Латвія, 2010), абл. аглядуконкурсу фалькл. калектываў і відэафільмаў традыц. вясельных абрадаў у сучаснай вясельнай традыцыі Віцебшчыны «Вялікая вясельніца» (г. Дуброўна, 2009) і інш. Т.М.Бабіч.
ВІ'ЦЕБСКІ НАРбДНЫ АНСАМБЛЬ ЦЫМБАЛІСТАЎ «ГАРЭЗЛІВЫЯ ПЕРАЗВОНЫ». Створаны ў 1998 у г. Віцебск пры гар. Цэнтры культуры (з 2007 Цэнтр культуры «Віцебск»). У 2000 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнік А.В. Быкава. У складзе ансамбля 10 чал. ва ўзросце ад 18 да 38 гадоў. Асн. мэты дзейнасці — прапаганда і папулярызацыя бел. музыкі і нар. інструментаў сярод падлеткаў і моладзі. У рэпертуары творы кампазітараўкласікаў
340
ВІЦЕБСКІ
Віцебскі народны ансамбль цымбалістаў «Гарэзлівыя перазвоны».
(«Вальсжарт» Дз.Шастаковіча, «Менуэт» Л.Бакерыні, «Музычны момант» Ф.Шуберта, «Канцэрт аmoll» 1я ч. А.Вівальдзі, «Гавот» К.Глюка), бел. («Бярозка» І.Лучанка, «Дзве ўкраінскія песні» І.Жыновіча, «Груздаўская вясельная» Я.Нікіціна, рус. («Пасадобль» А.Лепіна), румынскіх («Жаваранак» Г.Дыніку), бразільскіх («Бразільскі карнавал» С.Абрэу), бел. і рус. нар. песні ў апрацоўцы. Калектыў — лаўрэат і дыпламант фестываляў: міжнар. нар. музыкі «Звіняць цымбалы і гармонік» (г. Паставы, 1998—2001), усебел. нар. мастацтва «Беларусь — мая песня» (гарады Віцебск, 1998; Мінск, 2005), міжнар. фестывалюконкурсу выканаўцаў на шматструнных нар. інструментах «Балтыя» (гарады Пскоў, Расія, 2007;
СанктПецярбург, 2009), удзельнік міжнар. маладзёжнага муз. фестывалю (г. Радахталь, Германія, 2004).
I. В. ШэвяковаБагарад.
ВІ'ЦЕБСКІ НАРбДНЫ АРКЁСТР БЕЛАРЎСКІХ НАРбДНЫХ ІНСТРУМЁНТАЎ. Створаны ў 1976 у г. Віцебск пры муз. вучылішчы імя І.І.Салярцінскага (з 2010 муз. каледж). У 2002 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнік А.І.Пальвінскі. У складзе аркестра 35 чал. ва ўзросце ад 16 да 50 гадоў. Асн. мэты дзейнасці — развіццё і прапаганда музыкі бел. кампазітараў. У рэпертуары творы кампазітараў Я.Глебава, Г.Ермачэнкава, В.Кузняцова, А.Мдывані, Дз.Смольскага, a таксама рус. і замежных А.Барадзіна, М.Мусаргскага, Дж.Расіні. Калек
тыў — лаўрэат аглядаўконкурсаў харавых і аркестравых калектываў сярэдніх спец. навуч. устаноў Мінва культуры Рэспублікі Беларусь (1977, 1981,1984,1987,1992,2001,2005),усебел. фестывалю нар. мастацтва «Беларусь — мая песня» (гарады Віцебск, Мінск, 2003, 2005). А.І.Пальвінскі.
ВІЦЕБСКІ НАРОДНЫ АРКЁСТР НАРОДНЫХ ІНСТРУМЁНТАЎ.
Створаны ў 1966 у г. Віцебск пры Доме культуры чыгуначнікаў (з 2006 Культ.спарт. цэнтр Віцебскага аддз. Бел. чыгункі) на базе ўзорнага аркестра нар. інструментаў. У 2002 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнікі: А.І.Смірноў (з
Віцебскі народны аркестр народных інструментаў.
1966), В.А.Казак (з 1975), Н.М.Гарбунова (з 1985). У складзе аркестра 25 чал. ва ўзросце ад 18 да 30 гадоў. У рэпертуары творы кампазітараў бел. («Беларускі сувенір», «Гумарэска», кадрыля «Сустрэча»Я.Глебава, «Мой родны кут» І.Лучанка), рус. («Выйду на вуліцу», «Запрашэнне на свята», «Стары баян» Я.Дзярбенкі), замежных («Цалуй мяне мацней» К.Веласкес), бел. нар. песні і танцы («Купалінка» ў апрацоўцы Л.Брагінскага, «Весялуха», «Расхадуха»). Калектыў — удзельнік фестываляў: міжнар. фальклору (г. Бельцы, Малдова, 2002), нар. творчасці «Палескія струны» (г. НаваградВалынскі, Украіна, 2005), дарожных нар. творчасці «Родныя напевы» (2002, 2008), «Мелодыі сталёвай магістралі» (2003, усе Мінск).