• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 2.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 2.

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 544с.
    Мінск 2011
    531.15 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 1.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 3.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 4.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 5.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 6.
    Н.Я.Мадудзіна.
    Вырабы ўдзельнікаў Віцебскай узорнай студыі мастацкіх вырабаў са скуры «Эксклюзіў».
    ВЁЦЕБСКАЯ ЎЗОРНАЯ СТЎДЫЯ СУЧАСНАГА ТАНЦА «ПАРАЛЁЛІ». Створана ў 1996 у г. Віцебск пры СШ № 1 (з 2007 гімназія № 3 імя А.С. Пушкіна). У 2006 прысвоена званне «ўзорны аматарскі калектыў». Кіраўнік А.У.Махава. У складзе студыі 60 чал. ва ўзросце ад 7 да 20 гадоў. У рэпертуары больш за 40 харэагр. мініяцюр, 10 аднаактовых балетаў. Гранпры міжнар. конкурсу сучаснага танца «Данс дызайн» (г. Ліпецк, Расія, 2004), «Акіян усмешак» (Масква, 2009). Калектыў — лаўрэат і дыпламант фестываляў: міжнар. сучаснай харэаграфіі «Танцуючая вясна»
    Віцебская ўзорная студыя сучаснага танца «Паралелі».
    (Кіеў, 2003), эстр.спарт. танца «Фэст» (г. ІванаФранкоўск, Украіна, 2005, 2008), харэагр. мастацтва «Сожскі карагод» (г. Гомель, 2006—07), сцэнічнага мастацтва «Open Belarus» (Мінск, 2009), рэсп. франкафонных тэатраў навуч. устаноў (Мінск, 2007), конкурсаў: міжнар. сучаснага танца «Данс дызайн» (г. Ліпецк, 2005), візуальнага мастацтва «Артсесія» (2009), абл. аглядуконкурсу харэагр. калектываў школ і аб’яднанняў па пазашкольнай рабоце (2006, абодва г. Віцебск), удзельнік міжнар. фестываляў сучаснага танца «Танцтранзіт» (г. Калінінград, Расія, 2004), тэатр. «Белая Вежа» (г. Брэст, 2009), мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску» (2009), сучаснай харэаграфіі (г. Віцебск, 1997, 2000—09) і інш.
    Г. С.Дуброўская.
    330
    ВІЦЕБСКАЯ
    ВІЦЕБСКАЯ ЎЗОРНАЯ СТЎДЫЯ ЭСТРАДНАЙ ПЁСНІ «ФОРУМ». Створана ў 1999 у г. Віцебск пры гар. Цэнтры культуры (з 2007 Цэнтр культуры «Віцебск»). У 2002 прысвоена званне «ўзорны аматарскі калектыў». Кіраўнік Т.М.Кірылава. У складзе студыі 45 чал. ва ўзросце ад 6 да 15 гадоў. Асн. мэты дзейнасці — выхаванне муз. густу ўдзельнікаў, развіццё ў іх вак. дадзеных, акцёрскага майстэрства і навыкаў сцэнічнага руху. У рэпертуары песні бел., рус. і замежных кампазітараў, эстр. спевы ў сольным, дуэтным і харавым выкананні. Гранпры міжнар. дзіцячага конкурсу вакалістаў «Залаты мікрафон» (г. Кустанай, Казахстан, 2010). Калектыў — лаўрэат і дыпламант фестываляў: міжнар. маладзёжнага «Сяргееўскія зарніцы» (г.п. Сяргееўка Адэскай вобл., Украіна, 2002), дзіцячай творчасці «Залатая пчолка» (г. Клімавічы, 2006), «Моладзь — за Саюзную дзяржаву» (г. РастоўнаДоне, Расія, 2008), дзіцячага «Песні Ніла» (Каір, 2003), усебел. нар. мастацтва «Беларусь — мая песня» (г. Віцебск, 2005), рэсп. маладых выканаўцаў эстр. песні «Песні юнацтва нашых бацькоў» (г. Віцебск, 2000), тэлевізійнага юных талентаў «Усе мы родам з дзяцінства» (Мінск, 2000), міжнар. конкурсу маладых выканаўцаў эстр. песні «Калядныя сустрэчы» (Талін, 2003, 2005, 2007), нац. тэлеконкурсу юных талентаў «Сузор’е надзей» (Мінск, 2004), удзельнік міжнар. фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску» (2003, 2007—09), рэсп. фестывалюкірмашу «Дажынкі» (г. Орша, 2008), абл. тура рэсп. конкурсу маладых талентаў «Зорка ўзышла над Беларуссю» (г. Віцебск, 2010).
    /. В. ШэвяковаБагарад.
    ВІЦЕБСКАЯ ЎЗОРНАЯ ТЭАТРАЛЬНАЯ СТЎДЫЯ «ДАРОСЛЫЯ ДЗЁЦІ». Створана ў 1996 у г. Віцебск пры СШ № 37 і ліцэі № 1 (з 2008 гімназія № 8). У 2003 прысвоена званне «ўзорны аматарскі калектыў». Кіраўнікі: У.А.Цвікі і А.А.Ярушэвіч (з 1996), А.М.Раманава (з 2007). У складзе калектыву 55 чал. ва ўзросце ад 6 да 17 гадоў. Mae малодшую, сярэднюю і старэйшую групы. Асн. мэты дзейнасці — папулярызацыя тэатр.
    Віцебская ўзорная студыя эстраднай песні «Форум».
    мастацтва, выхаванне акцёрскіх здольнасцей і развіццё творчай асобы ўдзельнікаў. У рэпертуары п’есы бел. драматургаў, тэатралізаваныя вершы, казкі, агітацыйныя праграмы і інш. Сярод пастановак: «Кветка для анёла» паводле І.Сідарука, «Апаленыя крылы» А.Раманавай (абедзве 2007), «Гісторыядвухсабак» Р.Конева (2008), «Пясчаны замак» С.Кавалёва (2009), «Шэрая зорачка» паводле Б.Захадэра (2010) і інш. Гранпры абл. фестывалю «Моладзь за здаровы ладжыцця» (2009), сцэнічныхчытанняў «Школьны тэатр» (2010, абодва г. Віцебск). Калектыў — удзельнік і дыпламант абл. экалагічнага фестывалю «Гэта твая зямля» (2005—10), сцэнічных чытанняў «Школьны тэатр» (1996—2010, абодва г. Віцебск) і інш. А.М.Раманава.
    ВІЦЕБСКАЯ ЎЗбРНАЯ ФАЛЬКЛбРНАЯ ГРЎПА «ВЫТОКІ». Створана ў 2000 у г. Віцебск пры СШ № 10. У 2006 прысвоена званне «ўзорны аматарскі калектыў». Кіраўнікі: В.М.Шэндзераў (з 2000), Л.І.Цыркунова (з 2007), Н.І.Матылёнак (з 2009, з Л.І.Цыркуновай). У складзе групы 34 чал. ва ўзросце ад 8 да 16 гадоў. Асн. мэты дзейнасці — адраджэнне і прапаганда бел. нац. абрадаў і традыцый. У рэпертуары абрады (Загуканне вясны «Прыйдзі, Вясна! Прыйдзі, красна!»), фалькл. святочныя праграмы («Калядныя сустрэчы», «Радуйся, зямля, Хрыстос уваскрос!», «На Вялікдзень»), шоупраграма для моладзі («Суперсваха XXI ст.»), бел. нар.
    песні. Гранпры раённага фестывалю фалькл. калектываў (г. Віцебск, 2007—09). Калектыў — лаўрэат і дыпламант раённых фестываляў «Як люблю я цябе, Беларусь» (1999), аглядуконкурсу школьных фалькл. калектываў (2006—07), удзельнік пасхальнага фестывалю (2010, усе г. Віцебск). Л.І.Цыркунова.
    ВІЦЕБСКАЯ ЎЗОРНАЯ ЭСТРАДНАЯ СТЎДЫЯ «АЛЬТАНКА». Створана ў 1995 у г. Віцебск пры культ,спарт. цэнтры «Адзінства». У 2000 прысвоена званне «ўзорны аматарскі калектыў». Кіраўнік М.М.Радзівонаў. У складзе студыі 107 чал. ва ўзросце ад 5 да 18 гадоў. Асн. мэты дзейнасці — арганізацыя работы па адраджэнні, развіццю дзіцячай эстр. творчасці, папулярызацыя нац. традыцый, падтрымка і выхаванне таленавітай моладзі. У рэпертуары муз. творы, сучасныя эстр. бел. і замежныя песні, творчыя праекты «Святочны карагод», «Спадчына нашых бацькоў», «Вясеннія падснежнікі» і інш. Гранпры міжнар. конкурсаў: дзіцячага «Сонечныя праменьчыкі» (г. Даўгаўпілс, Латвія, 2000), «Залаты фенікс» (г. Смаленск, Расія, 2001, 2008), фестываляў: дзіцячага «Дзень нараджэння новай песні» (СанктПецярбург, 2007), творчасці «Усмешка свету» (г. Адзінцова, Расія, 2008). Калектыў — лаўрэат і дыпламант фестываляў: міжнар. дзіцячай творчасці «Залатая пчолка» (г. Клімавічы, 2007—08), юных талентаў «Зямля пад белымі крыламі» (г. Мазыр, 2000,
    331
    ВІЦЕБСКАЯ
    Віцебская ўзорная эстрадная студыя «Альтанка».
    2007,2009) і «КаўнасТалент» (г. Каўнас, Літва, 2008—09), «Дзень нараджэння новай песні» (г. СанктПецярбург, 2006— 07), праваслаўнай моладзі (г. Віцебск, 2008), патрыятычнай песні «Афганістан баліць у маёй душы» (2004), рэсп. дзіцячага эстр. песні «Спяваем з аркестрам» (2001, абодва Мінск), конкурсаў: міжнар. «Сонечныя праменьчыкі» (г. Даўгаўпілс, 2002), «Залаты фенікс» (г. Смаленск, 2006), маладых выканаўцаў (Кішынёў, 2008), «Усмешка свету» (г. Адзінцова), выканаўцаў эстр. песні «Шлях да зорак» (СанктПецярбург, абодва 2009), нац. тэлевізійнага юных талентаў «Сузор’е надзей» (Мінск, 2003—04, 2006), рэсп. эстр. выканаўцаў «БелАЗаўскі акорд» (г.
    Віцебская Успенская царква і манастыр базыльян.
    Жодзіна, 2009), удзельнік фіналу дзіцячага рэсп. конкурсу «Песня для Еўрабачання» (Мінск, 2005). Студыя — арганізатар гар. фестывалю эстр. дзіцячай творчасці «Дзындзын пралескі» (г. Віцебск, 1998—2001).
    М. М. Радзівонаў.
    ВІЦЕБСКАЯ УСПЁНСКАЯ ЦАРКВА I МАНАСТЬІР БАЗЫЛЬЯН, помнік архітэктуры барока ў г. Віцебск. Пабудаваны ў 18 ст. на левым беразер. Зах. Дзвіна. Успенская ц а р к в а пабудавана ў 1715—43 з каменю на месцы папярэдняга драўлянага храма. 3 1799 Успенскі сабор. Крыжовакупальная 3нефавая базіліка з 2вежавым гал. фасадам і паўкруглай алтарнай апсідай. Сярод
    крыжжа ўвенчваў магутны светлавы 8гранны барабан са сферычным купалам. У дэкоры фасадаў выкарыстана ордэрная архіт. пластыка: крапаваныя карнізы, спараныя пілястры. Сабор разбураны ў 1936, з 2002 аднаўляецца ў першапачатковым выглядзе. Манастырскі к о р пус пабудаваны ў 1775 з каменю. Трохпавярховы Тпадобны ў плане будынак з шырокім карнізам у завяршэнні. Гал. фасад дэкарыраваны пілястрамі, расчлянёны прамавугольнымі аконнымі праёмамі ў простых ліштвах. Паміж праёмамі плоскія пілястры на вышыню ўсіх 3 паверхаў, пастаўленыя на шырокі цокаль. 3 боку дваровага фасада прыбудавана 2павярховае крыло: на 1м паверсе знаходзілася трапезная, на 2м — бка. Комплекс б. базыльянскага манастыра ўнесены ў Дзярж. спіс гісторыкакульт. каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь.
    ВЁЦЕБСКАЯ ЦЭНТРАЛЬНАЯ ГАРАДСКАЯ БІБЛІЯТЗКА і м я М.Г о р к а г а. Засн. ў 1919 у г. Віцебск як Дом кнігі на базе бібліятэкічытальні. У 1928 прысвоена імя М.Горкага. 3 1971 знаходзіцца ў спецыяльна ўзведзеным будынку. У 1975 у сувязі з аб'яднаннем бібліятэк Віцебска ў адзіную цэнтралізаваную сістэму атрымала сучасны статус цэнтр. бкі. Кніжны фонд (2010) звыш 205 тыс. экз. друкаваных выданняў, больш за 14 тыс. чытачоў. Штогод па падпісцы бка атрымлівае больш за 160 найменняў часопісаў, больш за — 20 газет. Дзейнічае 65 бібліятэчных пунктаў, у т.л. 2 — для інвалідаў па зроку. Пры бцы працуе цэнтр прававой інфармацыі (з 2002), які выкарыстоўвае электронную базу даных «Эталон», прававую лру і перыяд. выданні; мае сайт. Аўтаматызаваны ўсе бібліятэчныя працэсы. Бка працуе па мэтавых праграмах: «Душу лечыць дабрыня», «Лад жыцця — здароўе», «Віцебск і Віцебшчына ў літаратуры і мастацтве. Славутыя землякі і вялікія падзеі». Дзейнічае школа бібліятэкара «Палітра майстэрства». Бка распрацоўвае і выдае методыкабібліяграфічныя дапаможнікі для бібліятэк горада: «Нашы славутыя
    332
    ВІЦЕБСКАЯ
    землякі», «Пісьменнікі Віцебшчыны», «Родам з Віцебска: Марк Шагал», «Віцебск фестывальны», «Рыцар сумлення і свабоды» (В.Быкаў), «I вее верш мой дзіўнай казкай» (М.Багдановіч), «Ты з Віцебскага бору...» (Р.Барадулін), «Нацыянальны парк Белавежская пушча», «Хатынь — трагедыя і памяць: да 40годдзя адкрыцця мемарыяльнага комплексу», «Моваю сэрца: да 200годдзя І.Хруцкага», «Тадэвуш ЛадаЗаблоцкі» і інш. С.А.Каржыцкая.
    ВІЦЕБСКАЯ ЦЭНТРАЛЬНАЯ РАЁННАЯ БІБЛІЯТЭКА. Засн. ў 1947 у г. Віцебск як раённая бка. У 1978 у выніку цэнтралізацыі сеткі масавых бібліятэк Віцебскага рна стала цэнтр. для ўсіх бібліятэкфіліялаў сістэмы. Кніжны фонд (2010) каля 54 тыс. экз., каля 4 тыс. чытачоў. 3 кастр. 2008 жыхароў аддаленых маланаселеных вёсак абслугоўвае мабільная перасоўная бка — бібліятэчны аўтобус. Працуе публічны цэнтр прававой інфармацыі (з 2003), які мае электронную прававую базу даных «Эталон». Асн. кірункі дзейнасці: адраджэнне нац. традыцый, развіццё краязнаўства, фарміраванне патрыятызму, маралі, прававой культуры, экалагічных ведаў. Штогод праводзіць конкурсы дзіцячага летняга чытання, тыдня дзіцячай і юнацкай кнігі. Выдала падрыхтаваныя бібліятэкаміфіліяламі сістэмы бібліяграфічны паказальнік «Знакамітыя ўраджэнцы Віцебскага раёна: да 85годдзя з дня заснавання Віцебскага раёна», збкі вершаў «Дзякуй лёсу» Н.Ларковай і «Я спрабую ўзляцець» В.Палунчанка, турысцкія буклеты «Сцяжынкамі Мазалаўскіх святынь», «I края ў свеце няма даражэй», «А ў Заполлі свой Кулібін», «Аграгарадок Вароны», «Зямляк і пісьменнік Міхась Лынькоў» і інш. Выпускае таксама інфармацыйнакраязнаўчыя выданні. Дзейнічаюць клубы: «Дзьмухавец» (экалагічны), «Ветэран» (ветэранаў бібліятэчнай справы).