Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 2.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 544с.
Мінск 2011
ВІЦЕБСКАЯ ШКОЛА АКВАРЙЛІ, мастацкая школа, якая склалася ў г. Віцебск у 2й пал. 20 ст. Гісторыя В.ш.а. бярэ пачатак ад акварэлей прадстаўнікоў Віцебскай маст. шко
лы пач. 20 ст. (Н.Аксельрод, В.Волкаў, І.Гембіцкі, У.Кудрэвіч, Л.Лейтман, Я.Мінін, Ф.Фогт, У.Хрусталёў, М.Шагал, М.Эндэ, Д.Якерсон і інш.). Як цэласная маст. з’ява пашырылася пры ўдзеле І.Сталярова, які распрацаваў аўтарскую праграму і методыку выкладання акварэльнага жывапісу, і дзейнасці Ф.Гумена. Для В.ш.а. характэрны выкарыстанне багатых каларыстычных магчымасцей акварэльнага жывапісу, імкненне да вобразнай і кампазіцыйнай завершанасці акварэльнага ліста, выкарыстанне традыцый мясц. культуры. У ёй прадстаўлены розныя кірункі: натурнарэаліст., вобразнасімвалічны, рамантычны, формапластычны і інш. Значны ўклад у фарміраванне традыцый школы ўнеслі віцебскія мастакі і педагогі Л.Воранава, М.Драненка, У.Іваноў, А.Карпан, А.Кастагрыз, В.Лук’янаў, М.Ляўковіч, В.Ляховіч, У.Напрэенка, Я.Панамарэнка, В.Ральцэвіч, І.Сталяроў, У.Шапо, І.Шкуратаў, Г.Шутаў, А.Шыёнак, а таксама акварэлісты М.Арасланаў, Ф.Кісялёў, Дз.Мяжуеў, У.Рынкевіч, С.Харашаўцаў і інш. Вядомыя яе прадстаўнікі ўваходзяць у склад аб’яднання «Віцебская акварэль» (1995), якое з’яўляецца арганізатарам групавых і персанальных выставак, удзельнікам міжнар. біенале «Акварэльная сябрына» (з 1996). М.Л.Цыбумскі.
Да арт. Віцебская цэнтральная раённая бібліятэка. Бібліятэчны аўтобус.
ВІЦЕБСКАЯ ШКбЛА ДбЙЛІДСТВА, архітэктурная школа, якая склалася ў грамадзянскім 1 культавым дойлідстве (пераважна драўляным) Віцебска ў 17— 18 ст. Сфарміравалася пад уплывам рэнесансу і атрымала новае развіццё ў 18 ст. ў стылі барока. Спецыфічныя рысы школы — развіццё ярусных асіметрычных (потым і сіметрычных) кампазіцый, дзе кожны аб’ём трактаваўся як самаст. архіт. цэлае, супадпарадкаванае агульнай кампазіцыі будынка. Такі характар кампазіцый вызначаўся складаным жывапісным рэльефам і шчыльнасцю забудовы горада. Першапачаткова традыцыі школы склаліся ў абарончым будаўніцтве: сцены ў выглядзе гародней, бастыёны, вежы і інш. Асн. тыпы веж былі прамавугольныя і 8гранныя (круглікі); у залежнасці ад функцый — вежыбрамы і глухія вежы. Замкавыя пабудовы (Верхні, Ніжні, Узгорскі замкі, гл. ў арт. Віцебскія замкі) фарміравалі адзіную структуру, суцэльную горадабуд. сістэму. Дынамічную асіметрыю мелі палацавыя будынкі 1й пал. 17 ст.: т.зв. дамы Горскага, Шапкіна, Віцебскі палац Агінскага. Сярод помнікаў грамадзянскай архітэктуры Віцебская ратуша, Віцебскі гасціны deop, будынак прыказа, двор ваяводы. У культавым дойлідстве развіваліся пераважна асіметрычныя дынамічныя кампазіцыі, якія складаліся з асн. аб’ёму, алтарнай апсіды і званіцы (Віцебская Увядзенская царква, Віцебская СпасаПраабражэнская царква, Віцебскія Васкрасенскія цэрквы). У 2й пал. 17—18 ст. будавалі крыжовацэнтрычныя храмы з 4 або 5 зрубаў і званіцай на гал. фасадзе (Віцебская Троіцкая царква на Пескаватыку), некаторыя абносіліся па перыметры ці з боку бабінца галерэямі (Віцебская Троіцкая царква Маркава манастыра, Віцебская Ільінская царква). Помнікі В.ш.д. не зберагліся, вядомы паводле абмераў, замалёвак, фотаздымкаў 19 — пач. 20 ст.
Літ.: Чарняўская Т.І. Архітэктура Віцебска: з гісторыі планіроўкі і забудовы горада. Мінск, 1980; Страчаная спадчына. Мінск, 2003. Г.А.Лаўрэцкі.
ВІЦЕБСКАЯ ШКОЛАМАЙСТЙРНЯ Ю.ПЭНА, прыватная школа малявання і жывапісу ў г. Віцебск у
333
ВІЦЕБСКІ
1898—1918. Арганізатар і кіраўнік Ю.Пэн. У школе вучылася ад 10 да 25 чал. Тэрмін навучання ад 1 да 6 месяцаў. У праграму асн. курса ўваходзілі заняткі па маляванні гіпсавых фігур, з натуры, на пленэры. У 1907, 1914 адбыліся выстаўкі работ Ю.Пэна і яго вучняў. Сярод выхаванцаў школы З.Азгур, Я.Кабішчар, Я.Мінін, М.Шагал, С.Юдовін і інш.
ВІЦЕБСКІ АБЛАСНЬІ МЕТАДЬІЧНЫ ЦЭНТР НАРОДНАЙ ТВОРЧАСЦІ. Засн. ў 1939 у г. Віцебск як Дом нар. творчасці, з 1980 абл. навук.метадычны Цэнтр нар. творчасці і культ.асветнай работы, з 2006 сучасная назва. Асн. мэты дзейнасці: захаванне, развіццё і папулярызацыя нац. культуры, рамёстваў і промыслаў, аматарскай творчасці, аўтэнтычнага фальклору; павышэнне прафес. кваліфікацыі работнікаў клубных устаноў, дамоў рамёстваў, правядзенне выставак, кірмашоў. Паводле праекта «Развіццё фальклорнай дзейнасці на Віцебшчыне» распрацоўвае і праводзіць абл. святы абрадавага фальклору «Купалле Паазер’я» (з 2004) і «А ў нас сёння Маслінка» (г.п. Лёзна, 2010), ігравога фальклору «А давайце пажэнім Цярэшку» (в. Івесь Глыбоцкага рна, 2008), фалькл. мастацтва дзяцей і моладзі «Ад прашчураў да зор» (з 2005), святаконкурс у гонар фалькларыста А.Рыпінскага «Свята ў маёнтку Страганы» (г.п. Лёзна, в. Кавалі Лёзненскага рна, з 2004) і інш. У межах міжнар. фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску» праводзіць конкурс разьбяроў па дрэве «Дрэва жыцця», святыконкурсы ткацтва «Матчыны кросны», лозапляцення «Лазовы прут», вышыўкі і карункапляцення «Чароўная нітка», майстроў нар. малявання і сучаснага маст. роспісу «Райскі сад» і інш. Для папулярызацыі аматарскага муз. і харэагр. мастацтва цэнтр арганізуе і праводзіць міжнар. фестывалі: нар. музыкі «Звіняць цымбалы і гармонік» (г. Паставы, з 1987), песні і музыкі «Дняпроўскія галасы ў Дуброўне» (г. Дуброўна, з 1993), абл. нар. творчасці «Не старэюць душой ветэраны» (гарады Полацк, Віцебск, з 1999), святы: міжнар. традыц. культуры «Браслаўскія зарніцы» (г. Брас
лаў, з 1967), абл. гарманістаў «Іграй, гармонік» (Полаччына, з 1987) і нар. гумару «Смяяцца не грэх» (г.п. Шуміліна, з 1989), аглядыконкурсы бел. нар. танца «Прыдзвінскія карункі» (з 2001). А.М.Лялькіна.
ВІ'ЦЕБСКІ БАЛЁТ ПІЁНА, трупа, якая працавалаў 1845—47 у Віцебску. Створана польск. балетмайстрам М.Піёнам. У рэпертуары пастаўленыя ім балеты «Вяселле ў Айцове» К.Курпінскага і Ю.Дамсе, «Дзве статуі» Ю.Эльснера, «Антыкварыус», «Швейцарская малочніца», «Чарадзейная флейта», дывертысменты, жывыя карціны, камедыі і вадэвілі на рускай, польск., франц. мовах. Муз. суправаджэнне спектакляў ажыццяўляў мясц. аркестр пад кіраўніцтвам скрыпачавіртуоза Г.П.Ягемана (Ягнова). Напачатку (да 23.12.1845) балет выступаў у губернатарскім палацы, парку «Тывалі», будынку гар. гімназіі. Сучаснікі адзначалі высокі ўзровень спектакляў, лепшыя з якіх вылучаліся сапр. адзінствам харэаграфіі і муз. драматургіі. У трупе былі вольныя (У. і А. Піёны, Кос, Царова, Я.Чаховіч) і прыгонныя бел. акцёры, танцоўшчыкі, музыканты.
ВІЦЕБСКІ ВАРВАРЫНСКІ КАСЦЁЛ, помнік архітэктуры эклектыкі ў г. Віцебск. Пабудаваныў 1785 з цэглы, грунтоўна перабудаваны ў 1884. Побач з храмам у 1800 былі ўзведзены
Віцебскі Варварынскі касцёл.
мураваная капліца і драўляная плябанія (не захавалася). Трохнефавая 2вежавая базіліка з паўкруглай апсідай і бакавымі прамавугольнымі ў плане сакрысціямі. На гал. фасадзе арачны партал з франтонам, над ім 3 арачныя нішы. Трох’ярусныя вежы (васьмярык на 2 чацверыках) завершаны франтонамі на кожнай грані і высокімі шатрамі. Сцены расчлянёны арачнымі нішамі (трайнымі на 2м ярусе вежаў) і аконнымі праёмамі (трайнымі на бакавым фасадзе цэнтр. нефа). У дэкоры шырока выкарыстана лякальная цэгла: аркатурны і арнаментальны паясы, зубчастыя карнізы, калонкі і інш. Нефы перакрыты цыліндрычным скляпеннем на падпружных арках з распалубкамі. У інтэр’еры гал. і 4 бакавыя алтары. Вінтавыя лесвіцы з нартэкса вядуць на хоры і да званоў вежаў. Касцёл часткова зруйнаваны ў Вял. Айч. вайну, адноўлены ў 1990—93. Храм унесены ў Дзярж. спіс гісторыкакульт. каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. Дзейнічае.
A. М. Каласоўская.
ВІЦЕБСКІ ГАСЦІ'НЫ ДВОР. Існаваў у 17 ст. ў г. Віцебск. Пабудаваны з дрэва на тэр. Узгорскага замка (гл. Віцебскія замкі) у комплексе з 89 крамамі і складамі, якія ўтваралі прамавугольную ў плане гандлёвую пл., збудавануіо з 4 бакоў і злучаную з Верхнім замкам мостам цераз р.
334
ВІЦЕБСКІ
Да арт. Віцебскі дзяржаўны медыцынскі універсітэт: 1 — гапоўны вучэбны корпус; 2 — фантан «Гігея» каля лячэбнатэарэтычнага корпуса.
Віцьба. Гал. квадратны ў плане будынак (апісаны ў інвентары сярэдзіны 17 ст.) быў завершаны высокім вальмавым дахам з бельведэрам і балюстрадай вакол яго. Бельведэр быў накрыты купалам, завершаным галоўкай на васьмерыку, увянчаны шпілем з гар. гербам. Будынак уключаў 2 «гасціныя» пакоі і памяшканне для гар. суда. Каля яго размяшчалася важніца, дзе захоўваліся гар. вагі, 7 камор для тавараў, стайня. Двор вядомы паводле «Чарцяжа» Віцебска 1664.
ВІЦЕБСКІ ГУБЁРНСКІ ПАКАЗАЛЬНЫ ТЭАТР. Дзейнічаў у 1922—24 у г. Віцебск. Створаны на аснове юнацкай драм. студыі пры Віцебскім кце дапамогі чырвонаармейцам (1919—22). Калектыў узначальвалі рэж. Б.Шадурскі, Р.Брын і М.Кусільман, з 1922 маст. кіраўнік Б.Бертэльс. Меў на мэце наладжванне паказаў спектакляў для вучнёўскай, рабочай моладзі і дзяцей. У рэпертуары пераважалі п’есы класічнай і замежнай драматургіі. Сярод пастановак: «Беднасць не загана», «Васіліса Мяленцьева» А.Астроўскага, «Авадзень» паводле Э.Войніч, «Рэвізор», «Жаніцьба» М.Гогаля, «Падпальшчыкі» А.Луначарскага, «Лекар мімаволі» Мальера, «Дантон» Р.Ралана, «Сценька Разін» Ю.Юр’іна і інш.
ВІЦЕБСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ МЕДЫЦЬІНСКІ УНІВЕРСІТЭТ о р д э н a Дружбы народаў (ВДМУ).
Засн. ў 1934 у г. Віцебск як бальніца—мед. інт, з 1938 Віцебскі мед. інт. У Вял. Айч. вайну эвакуіраваны ў г. Чэлябінск (Расія), з 1943 у Яраслаўлі (на базе Віцебскага мед. інта быў створаны Яраслаўскі мед. інт). 3 1946 у Віцебску. 3 1999 сучасная назва. У 2010/11 навуч. годзе фты: лячэбны, стаматалагічны, фармацэўтычны, падрыхтоўкі іншаземных грамадзян, прафарыентацыі і падрыхтоўкі да ВНУ, павышэння кваліфікацыі па педагогіцы і псіхалогіі, павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў. Аспірантура (з 1960)ідактарантура (з 1991); 4 саветы па абароне дысертацый на атрыманне вучонай ступені дра навук. Выдае навук.практычныя часопісы «Новостй хйрургйй», «Вестнйк фармацйй», «Мммунологйя, аллергологйя й йнфектологая»,
Будынак
Віцебскага дзяржаўнага тэхналагічнага універсітэта.
«Вестнйк ВГМУ», «Охрана матерйнства й детства». Музеі (2010): анатамічны, вучэбны эвалюцыі чалавека, гісторыі станаўлейня і развіцця унта, бка (фонд каля 1,5 млн. экз.); 7 чытальных залаў (у т.л. электронная). Дзейнічаюць 17 спарт. секцый, 12 студэнцкіх творчых калектываў і аб’яднанняў: харавая капэла, 3 студыі танца, шоурытмбалет, клубы — вясёлых і знаходлівых, інтэлектуальны і інш. Штогод праводзіць міжнар. фестываль студэнцкай творчасці «Студэнцкая восень ВДМУ». В.П.Дэйкала.