Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 2.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 544с.
Мінск 2011
I. В. Бухавецкая.
ВІЦЕБСКАЯ НАРОДНАЯ ЭСТРАДНАВАКАЛЬНАЯ СТЎДЫЯ «КАНСТАНТА». Створана ў 1999 у г. Віцебск пры Доме культуры Віцебскай акадэміі ветэрынарнай медьшыны. У 2008 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнік А.С. Кансон. У складзе студыі каля 40 чал. ва ўзросце ад 17 да 60 гадоў. Уключае салістаўвакалістаў, вак. ансамбль, танц. калектыў. Асн. мэта дзейнасці: удасканаленне выканальніцкага майстэрства удзельнікаў, папулярызацыя твораў бел. і замежных аўтараў. У рэпертуары творы бел. кампазітараў, песні ваен. гадоў. Сярод канцэртных праграм: «Ад сесіі да сесіі» (2004), «Павер у мару» (2007) і інш. Калектыў — удзельнік фестываляў: міжнар. мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску» (2000я гг.), рэсп. «Студэнцкая вясна» (2000, 2004, 2008), маладых выканаўцаў эстр. песні «Песні юнацтва нашых бацькоў» (2000—01, 2008, усе г. Віцебск), конкурсу маладых эстр. выканаўцаў «БелАЗаўскі акорд» (г. Жодзіна, 2008). Прымаюць удзел у
конкурсах прыгажосці, артпраектах горада і рэспублікі. Т.М.Бабіч.
ВІЦЕБСКАЯ ПРАВАСЛАЎНАЯ ЕПАРХІЯ, царкоўнаадміністрацыйная адзінка, кананічная частка праваслаўнай царквы ў Беларусі. Сучасная кананічная тэр. епархіі са старажытнасці да 20 ст. знаходзілася пад царк. юрысдыкцыяй полацкіх, бел. (магілёўскіх), затым зноў полацкіх епіскапаў. Пасля аднаўлення ў 1833 Полацкай праваслаўнай епархіі ў Віцебску размяшчаліся 2я кафедра і рэзідэнцыя кіруючага полацкага і віцебскага епіскапа. В.п.е. ўтворана 10.5.1992 на аснове пастановы Сінода Бел. праваслаўнай царквы (Бел. экзархат). У яе кананічныя межы ўключаны тэр. Аршанскага, Бешанковіцкага, Віцебскага, Гарадоцкага, Дубровенскага, Лепельскага, Лёзненскага, Сенненскага, Талачынскага, Чашніцкага, Шумілінскага рнаў Віцебскай вобл. У 2010 натэр. епархіі было створана 19 благачынных акруг, у т.л. манастырская. На 1.1.2011 у епархіі 168 царк. прыходаў, 141 святар, 36 дыяканаў, 6 брацтваў, 158 храмаў. Дзейнічаюць манастыры: мужчынскія Троіцкі Маркаў (г. Віцебск), Богаяўленскі Куцеінскі (г. Орша), жаночыя — Святадухаўскі (г. Віцебск), Успенскі (г. Орша), 2 Пакроўскія (гарады Орша, Талачын). 3 1992 В.п.с. кіруе архірэй — архіепіскап віцебскі і аршанскі Дзімітрый (Драздоў). У 2000 створаны Дыяканічны цэнтр. Працуе Віцебскае духоўнае вучылішча і яго філіял у Оршы.
Г.М.Шэйкін.
ВІ'ЦЕБСКАЯ РАТУША, помнік архітэктуры позняга барока з элементамі класіцызму ў г. Віцебск на Рыначнай пл. Верхняга замка. Пабудаванаў 1775 з каменю на месцы драўлянай ратушы 16 ст. Двухпавярховы прамавугольны ў плане будынак з высокай 4яруснай вежай у цэнтры з шатром са шпілем у завяршэнні. У 1883 вежа перабудавана ў форме невял. ратонды, устаноўлены гадзіннік і звон. У 1911 да асн. аб’ёму надбудаваны 3і паверх. Рэстаўрацыйныя работы праводзіліся ў 1913, 1944, 1970—80я гг., 2002. Сучасны сіметрычны буды
Віцебская ратуша.
нак захаваў прамавугольны ў плане асн. аб’ём, які прарэзаны 3яруснай вежай з барочнымі матывамі раскрапаваных карнізаў. Верхні ярус мае назіральную пляцоўку. 3 боку гал. фасада — невял. тамбур, які на ўзроўні 3га паверха завяршаецца трохвугольным франтонам. На 2м паверсе размешчаны 2 балконы з ажурнай металічнай агароджай. Тарцавыя фасады завершаны трохвугольнымі шчытамі з 2 вокнамілюкарнамі. Цяпер у будынку размешчаны Віцебскі абл. краязнаўчы музей. В.р. ўнесена ў Дзярж. спіс гісторыкакульт. каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. Ю.Ю.Захарына.
ВІ'ЦЕБСКАЯ СВЯТАДЎХАЎСКАЯ ЦАРКВА. Існавала ў 16 — 17 ст. на тэр. Заручайскай слабады. Трохнефавая 2вежавая базіліка ў стылі барока. Складаны па кампазіцыі мураваны будынак быў увянчаны 5 шатровымі вярхамі з галоўкамі на светлавых барабанах. Сярэдні высокі неф быў завершаны вял. паўсферычным купалам з ліхтаром, бакавыя фланкіраваліся 3яруснымі вежамізваніцамі. Бабінец унутры чляніўся на 2 ярусы: у верхнім размяшчаліся хоры, якія з боку гал. фасада асвятляліся вокнамі — 3 высокімі прамавугольнымі і 1 круглым. Царква вядома паводле «Чарцяжа» Віцебска 1664.
328
ВІЦЕБСКАЯ
ВІЦЕБСКАЯ СІМЯОНАЎСКАЯ ЦАРКВА. Існавала ў 17 ст. ў г. Віцебск у Задзвінскай слабадзе. Двухзрубавы драўляны будынак складаўся з прамавугольнага ў плане асн. аб’ёму і алтарнай часткі, завершаных 2схільнымі дахамі. Цэнтр асн. аб’ёму быў увянчаны высокай складанай па форме купальнай вежачкай з дэкар. крыжом. Царква вядома паводле «Чарцяжа» Віцебска 1664.
ВІЦЕБСКАЯ СПАСАПРААБРАЖЭНСКАЯ ЦАРКВА. Існавала ў 17 ст. ў г. Віцебск на тэр. Узгорскага замка (гл. Віцебскія замкі). Пабудавана з дрэва ў традыцыі Віцебскай школы дойлідства. Храм складаўся з высокіх прамавугольных у плане асн. аб’ёму і гранёнай апсіды, накрытых 2схільнымі дахамі, і 3яруснай званіцы (2 ніжнія ярусы чацверыковыя, верхні з высокімі вузкімі вокнамі ўвянчаны васьмерыковым купалам). Асн. аб’ём завяршаўся галоўкай на высокім барабане. Фасады расчляняліся высока размешчанымі прамавугольнымі аконнымі праёмамі. Царква вядома паводле «Чарцяжа» Віцебска 1664.
ВІЦЕБСКАЯ ТРОІЦКАЯ ЦАРКВА на Пескаватыку. Існавала ў 18 — пач. 20 ст. ў г. Віцебск. Пабудавана ў 1761 з дрэва на месцы папярэдняга храма. Вырашана ў традыцыях Віцебскай школы дойлідства. Крыжовацэнтрычны 5купальны храм. Цэнтр. 8гранны зруб быў завершаны светлавым васьмерыком і накрыты пакатым шатром, які пераходзіў у невял. купалок з галоўкай. Чатыры прамавугольныя ў плане зрубы, арыентаваныя па баках свету, былі накрыты 2схільнымі дахамі з трохвугольнымі франтонамі на тарцах. Да царквы прылягала вял. шматгранная ў плане абходная галерэя, 2ярусная званіца з пакатым шатром пры ўваходзе (з 3) і невял. прыбудовы рызніцы і ахвярніка па баках алтарнага зруба (з У). Сцены, вертыкальна ашаляваныя дошкамі з нашчыльнікамі, чляніліся 23 вял. і 4 малымі аконнымі праёмамі, 3 уваходы былі дэкарыраваны разьбой. У інтэр’еры сцены і купал былі пакрыты размалёўкай. Знесена ў 1920я гг.
ВІ'ЦЕБСКАЯ УВЯДЗЁНСКАЯ ЦАРКВА. Існавала ў 17 ст. ў г. Віцебск на
тэр. Узгорскага замка (гл. Віцебскія замкі). Вырашанаўтрадыцыях Віцебскай школы дойлідства. Драўляны храм складаўся з 2яруснага цэнтр. чацверыковага аб’ёму пад 4схільным дахам, гранёнай апсіды з шатровым дахам 1 чацверыковай званіцы з ізбіцай і шатровым дахам з купалам у завяршэнні (фланкіравала гал. фасад з ПнЗ і мела самаст. ўваход). Усе дахі былі ўвянчаны купальнымі галоўкамі на светлавых барабанах. Царква вядома паводле «Чарцяжа» Віцебска 1664.
ВІ'ЦЕБСКАЯ ЎЗОРНАЯ ДЗІЦЯЧАЯ МАСТАЦКАЯ СТЎДЫЯ «ЦЮБІКІ». Створана ў 1994 у г. Віцебск пры маст. музеі. У 1998 прысвоена званне «ўзорная аматарская студыя». Кіраўнік В.І.Сяргеева. Асн. мэты дзейнасці — выяўленне здольнасцей, развіццё творчага патэнцыялу ўдзельнікаў, набыццё імі навыкаў, якія спрыяюць самавыражэнню і развіццю індывідуальнасці. У складзе студыі 50 чал. ва ўзросце ад 5 да 12 гадоў. Mae 6 узроставых груп. Заняткі праводзяцца па кірунках: жывапіс, графіка, малюнак, кампазіцыя. Студыйцы зна
ВІЦЕБСКАЯ ТРОІЦКАЯ ЦАРКВА Маркава манастыра. Існавала ў 17 — пач. 20 ст. ў г. Віцебск. Пабудавана ў 1691 з дрэва на правым беразе р. Зах. Дзвіна. Вырашана ў традыцыях Віцебскай школы дойлідства. Пастаўлена на фундаменце крыжовага драўлянага храма, знішчанага пажарам. Царква 4зрубавая крыжовакупальнай кампазіцыі. Тры зрубы 5гранныя, зах. прамавугольны ў плане, паміж крыламі трансепта і алтарным зрубам — шматгранныя рызніца і ахвярнік. Зрубы і сяродкрыжжа былі перакрыты самкнутымі купаламі і накрыты невысокім шатром з галоўкамі. Увесь храм абкружаўся вял. абхадной галерэяй на разьбяных слупках з ганкам пры ўваходзе, накрытым шатровым дахам. Сцены былі вертыкальна ашаляваны дошкамі з нашчыльнікамі, расчлянёны падвойнымі аконнымі праёмамі з паўцыркульнымі завяршэннямі. У інтэр’еры вузкія хоры размяшчаліся па перыметры зруба бабінца і пераходзілі ў крылы трансепта. Знесена ў 1920я гг.
Работы выхаванцаў Віцебскай узорнай дзіцячай мастацкай студыі «Цюбікі».
329
ВІЦЕБСКАЯ
Выхаванцы Віцебскай узорнай пачатковай студыішколы выяўленчага мастацтва «Парасткі».
ёмяцца з рознымі тэхнікамі выканання, вывучаюць акадэмічнае мастацтва і інш. Студыйцы — лаўрэаты і дыпламанты конкурсаў малюнка, у т.л. міжнар. «Я малюю свет» (2003) і «Мір з марай» (2010, абодва Мінск), рэсп. дзіцячага «Мой родной город» (г. Гродна, 2003), «Я малюю гэты свет» (Мінск, 2007—08), удзельнікі выставак. Пра дзейнасць студыі на абл. тэлебачанні зняты сюжэт «Нясумнае жыццё Цюбікаў» і дзіцячая перадача «Абракадабра».
В.І.Сяргеева.
ВІЦЕБСКАЯ ЎЗОРНАЯ ПАЧАТКбВАЯ СТЎДЫЯШКбЛА ВЫЯЎЛЁНЧАГА МАСТАЦТВА «ПАРАСТКІ». Створана ў 1994 у г. Віцебск пры абл. аб’яднанні па арганізацыі пазашкольнай работы з дзецьмі і падлеткамі. У 2001 прысвоена званне «ўзорны аматарскі калектыў». Кіраўнік Н.В.Тараскіна. У складзе калектыву каля 70 чал. ва ўзросце ад 5 да 9 гадоў. Асн. кірункі: выяўл. мастацтва, кераміка, маст. работа. Асн. мэта дзейнасці — развіццё творчых здольнасцей у дзяцей. Калектыў — дыпламант і лаўрэат міжнар. конкурсаў «Жаба, пернік і Капернік» (г. Торунь, Польшча), «Сябруюць дзеці на планеце» (Мінск, абодва 2008), «Усюды зелена, усюды галуба» (г. Торунь, Польшча, 2009), юных і маладых мастакоў «Зямля і людзі: учора, сёння, заўтра» (г. Ляхавічы, 2010) і біенале дзіцячай творчасці «Ад 5 да 10» (г. Харкаў, Украіна, 2009), рэсп. выставак дзіцячай творчасці «Саматканы цуд» (2009) і «3 рога ўсяго многа» (2010), выстаўкіконкурсу дэкар.прыкладной творчасці навучэнцаў «Калядная зорка» (2009, усе Мінск); абл. выстаўкіконкурсу «Калядная зорка» (2008—09) і конкурсаў
«Белавежская пушча вачыма дзяцей» (2009), дзіцячага малюнка «Перамогу шануем, герояў помнім!», «Вялікай Перамозе — 65!» (абодва 2010, усе г. Віцебск). І.Я.Макарава.
ВІ'ЦЕБСКАЯ ЎЗОРНАЯ СТЎДЫЯ МАСТАЦКІХ ВЬІРАБАЎ СА СКЎРЫ «ЭКСКЛЮЗІЎ». Створана ў 1998 у в. Ноўка Віцебскага рна пры Віцебскім раённым Доме культуры. У 2008 прысвоена званне «ўзорны аматарскі калектыў». Кіраўнік І.В.Яўсціхаў. У складзе студыі 20 чал. ва ўзросце ад 9 да 19 гадоў. Студыйцы займаюцца вырабам штучных рэчаў, дэкар. прадметаў быт. і сувенірнага прызначэння (упрыгажэнні, папругі, паясы, цацкі, партманэ, сумкі, вокладкі для дакументаў і інш.) у стылі нар. старадаўняй традыц. тэхналогіі апрацоўкі скуры. Калектыў — лаўрэат і дыпламант міжнар. фестывалю дзіцячай творчасці «Залатая пчолка» (г. Клімавічы, 2009), абл. тура рэсп. конкурсу маладых талентаў «Зорка ўзышла над Беларуссю» (г. Віцебск, 2010) і інш.