Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 2.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 544с.
Мінск 2011
Г.А.Лісаў.
ВІЦЕБСКАЕ МУЗЬІЧНАДРАМАТЬІЧНАЕ ТАВАРЬІСТВА. Існавала ў 1883—89 уг. Віцебск. Асн. мэтадзейнасці — развіццё муз.драм. мастацтва. У складзе тва былі прадстаўнікі мясц. інтэлігенцыі. Праводзіліся аматарскія вечары, у праграме якіх выконваліся арыі і сцэны з опер. Актыўны ўдзел у вечарах прымала спявачка А.Корбут (арыі з опер «Гугеноты» і «Афрыканка» Дж.Меербера, «Дэман» А.Рубінштэйна, рамансы і інш.). Сярод удзельнікаў тва: В.Ветрынская, В.Давыдаў, М.Ігнацьеў, Ф.Каліноўская, Н.Нікіцін, Ц.Райчава, І.Трауцкі, М.Туманская і інш. Пастаўлены «Фауст» Ш.Гуно (1888), «Русалка» А.Даргамыжскага (1889). Значную ролю ў дзейнасці тва адыграў аркестр аматараў (дырыжор і кампазітар І.Шадурскі). У рэпертуары былі уверцюры з опер «Выкраданне з сераля» В.А.Моцарта, «Вільгельм Тэль», «Семіраміда» Дж.Расіні
і уверцюра К.Вебера з музыкай да п’есы «Прэцыёза» П.А.Вольфа і інш.
ВІЦЕБСКАЕ НАРОДНАЕ АМАТАРСКАЕ АБ'ЯДНАННЕ ВЕТЭРАНАЎ ВАЙНЬІ Ў АФГАНІСТАНЕ «3 БОЛЕМ У СЙРЦЫ». Створана ў 2001 упас. Акцябрскі Віцебскагарна пры сельскім Доме культуры. У 2003 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнікі: Л.П.Якаўлева (з 2001), У.С.Моцін (з 2008). У складзе аб’яднання 14 чал. ва ўзросце ад 42 да 78 гадоў. Удзельнікамі аб’яднання праводзіцца шэраг мерапрыемстваў: вечары сямейнага адпачынку, экскурсіі, круглыя сталы, вечары песень, кінавечары, тэматычныя вечары, сустрэчы са школьнікамі, праграмы Клуба вясёлых і знаходлівых, святы нар. і гіст. календара, вахты памяці. Аб’яднанне — дыпламант і ўдзельнік абл. конкурсуагляду нар. творчасці ветэранскіх аргцый, абл. свят «Ветэран», «не сарэюць душой ветэраны» (усе в. Ноўка Віцебскага рна, 2007). Л.Ю.Данчанка.
ВІЦЕБСКАЕ НАРбДНАЕ АМАТАРСКАЕ АБ’ЯДНАННЕ «НАДЗЁЯ». Створана ў 2000 у г.п. Руба Віцебскага рна пры Палацы кулыуры. У 2004 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнік Н.І.Андрэева. У складзе калектыву 49 чал. ва ўзросце ад 55 да 75 гадоў. Асн. мэта дзейнасці — арганізацыя вольнага часу мясц. насельніцтва сталага ўзросту. У рэпертуары святочныя пасяджэнні, тэматычныя сустрэчы, тэатралізаваныя канцэрты. Сярод пастановак: «Рубаўскія вячоркі» (2007), «Выпадак у вёсцы», «Вячоркі ў Надзеі» (абедзве 2008), тэатралізаваныя канцэрты «Лявоніха і Сымоніха запрашаюць...» (2004) і святочны, прысвечаны 10годдзю з дня стварэння аб’яднання (2010), і інш. Калектыў — удзельнік, дыпламант і лаўрэат заключнага аглядуконкурсу аматарскіх аб’яднанняў Віцебскай вобл. ў межах усебел. фестывалю нар. мастацтва «Беларусь — мая песня» (г. Верхнядзвінск, 2004), абл. і гар. аглядаўконкурсаў нар. творчасці ветэранскіх калектываў «Не старэюць душой ветэраны» (г. Віцебск, 2008, 2010) іінш. І.А.Кліменка.
ВІЦЕБСКАЕ НАРОДНАЕ МАСТАЦКАЕ ВУЧЬІЛІШЧА, Дзейнічала ў г. Віцебск у 1919—23, 1934—41. Засн. 28.1.1919 М.Шагалам. У розныя гады мела назвы: з 1919 — Першае вышэйшае нар. маст. вучылішча, з 1920 свабодныя дзярж. маст. майстэрні, з 1921 Вышэйшыя дзярж. маст.тэхн. майстэрні, з 1922 — Дзярж. маст. практычны інт; 1.9.1923 рэарганізавана ў Віцебскі маст. тэхнікум. Узначальвалі вучылішча М.Дабужынскі (1919), М.Шагал (1919— 20), В.Ермалаева (з 1920), І.Гаўрыс (1922—23). Навучанне праводзілася нажывапісным, скульпт., архіт.тэхн. фтах. У 1920—21 спец. падрыхтоўку навучэнцы набывалі ў майстэрнях: падрыхтоўчай (Н.Коган), жывапіснай (В.Ермалаева, К.Малевіч, Ю.Пэн, М.Шагал), скульпт. (Д.Якерсон), графікі, дынамікі (архіт.тэхн. фт, абедзве Л.Лісіцкі). Сярод інш. выкладчыкаў, якія прадстаўлялі розныя маст.стылявыя кірункі: К.Багуслаўская, Я.Тыльберг, Р.Фальк, С.Юдовін і інш. У гэты перыяд навучэнцы адчувалі ўплывы супрэматызму (з прыходам К.Малевіча ў 1919). Пры вучылішчы створана група УНОВІС (1920), працавалі музей сучаснага мастацтва (да 1923), маст.дэкар. майстэрні. У 1934 Віцебскі маст. тэхнікум рэарганізаваны ў В.н.м.в. пед. профілю з тэрмінам навучання 5 гадоў, дзе дзейнічала маст.пед. аддз. са спецыялізацыямі: жывапіс, скульптура, графіка (факультатыўна), маст.графічнае і клубнаафарміцельскае. Вучылішча з’яўлялася адзінай маст. установай у Беларусі ў перадваен. час. Сярод яго выпускнікоў Н.Воранаў, Х.Гугель, Р.Кудрэвіч, П.Масленікаў, С.Селіханаў, М.Блішч, У.Кухараў, З.Паўлоўскі, І.Пешкур, П.Явіч і інш.
Літ.: Ш а м ш у р В.В. Казімір Малевіч і агітацыйнамасавае мастацтва ў Віцебску (канец 10х — пачатак 20х гг. XX ст.) // Зборнік выступленняў на навуковай канферэнцыі, прысвечанай 75годдзю віцебскай мастацкай школы. Віцебск, 1994; Шатскнх А. Внтебск. Жмзнь нскусства, 1917—1922. М., 2001.
А.Г.Лісаў.
ВІЦЕБСКАЯ АБЛАСНАЯ БІБЛІЯТЭКА і м я У.І. Л е н і н а. Засн. ў 1929 як віцебскае аддз. Бел. дзярж.
321
ВІЦЕБСКАЯ
У Віцебскай абласной бібліятэцы.
бкі. 3 1938 сучасная назва. У Вял. Айч. вайну бка была знішчана, у жн. 1944 аднавіла дзейнасць. Кніжны фонд (2010) 710 тыс. экз., больш за 10 тыс. чытачоў. Выдае навук. інфармацыйныя паказальнікі «Віцебская вобласць», «Культурнаежыццё Віцебшчыны», «Старонкі бібліятэчнага жыцця Віцебшчыны», «Беларускія пісьменнікіюбіляры», «Тэатральная Віцебшчына», «Гісторыя славутых родаў Віцебшчыны», «Дэкаратыўнапрыкладное мастацтва Віцебшчыны» і інш. 3 1998 пры бцы працуе чытальная зала ням. культуры, з 2001 — маст.эстэтычны салон, з 2002 — публічны цэнтр прававой інфармацыі. Арганізуе выстаўкі віцебскіх мастакоў, праводзіць творчыя сустрэчы, семінары, прэзентацыі кніг.
А.І.Сёмкін.
ВІ'ЦЕБСКАЯ АБЛАСНАЯ ДРУКАРНЯ. Засн. ў 1920 у Віцебску на базе нацыяналізаваных друкарняў. 3 1925 друкарня імя Камінтэрна. 3 2000 УП з сучаснай назвай. У склад друкарні ўваходзіць гасразліковая брыгада ў г.
Гарадок. Асн. від дзейнасці — выпуск кніг у цвёрдым і мяккім пераплёце, поўнакаляровых газет, часопісаў, этыкетачных вырабаў, бланкавай (у т.л. строгай адказнасці) і паперабелавой прадукцыі. Вырабляе пячаткі, штампы і інш. Я.А.Ларычаў.
ВІЦЕБСКАЯ АБЛАСНАЯ ФІЛАРМОНІЯ. Створана ў 1989 у г. Віцебск на базе гастрольнаканцэртнага аддз. Бел. філармоніі. Асн. мэты дзейнасці — прапаганда бел. муз. творчасці, папулярызацыя нац. культуры. Займаецца канцэртнай дзейнасцю. Маст. кіраўнік Н.В.Мацаберыдзе. У складзе філармоніі (2010): жаночы актэт балалаек «Віцебскія віртуозы», ансамбль танца, музыкі і песні «Талака», інструм. дуэт салістаў «Расіца», камерны аркестр, салісты Л.Кажарскі (тэнар), Т.Белавусава (сапрана), А.Новікава (сапрана), П.Бялюсеў (барытон), А.Гракова (сапрана), І.Маштакова (арган). На базе філармоніі праходзяць штогадовыя фестывалі:
Да арт. Віцебская абласная філармонія. Ансамбль танца, музыкі і песні «Талака».
міжнар. муз. імя І.І.Салярцінскага (з 1988), дзіцячай і юнацкай творчасці (з 1989). Калектывы і выканаўцы — удзельнікі фестываляў мастацтваў «Беларуская музычная восень» і «Беларуская музычная вясна».
Н. В. Мацаберыдзе.
ВІ'ЦЕБСКАЯ ВОБЛАСЦЬ. Размешчана на Пн Беларусі, мяжуе з Літвой, Латвіяй і Расіяй. Пл. 40 тыс. км2. Працягласць з Пн на Пд — 175 км, з 3 на У — звыш 300 км. Цэнтр — г. Віцебск. У складзе вобласці 21 раён: Аршанскі, Браслаўскі, Бешанковіцкі, Верхнядзвінскі, Віцебскі, Гарадоцкі, Глыбоцкі, Докшыцкі, Дубровенскі, Лепельскі, Лёзненскі, Міёрскі, Пастаўскі, Полацкі, Расонскі, Сенненскі, Талачынскі, Ушацкі, Чашніцкі, Шаркаўшчынскі, Шумілінскі; 19 гарадоў, 24 гар. пасёлкі, 200 сельсаветаў, 6330 сельскіх нас. пунктаў. Нас. (2010) 1266 тыс. чал. Буйнейшыя гарады: Віцебск, Орша, Наваполацк, Полацк. У вобласці жывуць бе
Да арт. Віцебская абласная філармонія. Жаночы актэт балалаек «Віцебскія віртуозы».
ларусы (82%), рускія (13,6%), украінцы (1,6%), палякі (1,5%), прадстаўнікі інш. нацыянальнасцей (0,3%). На 1.1.2010 зарэгістравана 518 абшчын 18 рэліг. канфесій, у т.л. 259 абшчын Бел. праваслаўнай царквы, 131 пратэстанцкая, 92 рымскакаталіцкай царквы, стараабрадцаў — 18, іудзеяў — 8, мусульман — 4, грэкакатолікаў — 3. Праз тэр. вобласці праходзяць міжнар. чыг. магістралі Масква—Орша—Мінск—Варшава, СанктПецярбург—Віцебск—Орша—Кіеў,
322
ВІЦЕБСКАЯ
Смаленск—Віцебск—Полацк—Рыга, чыг. лініі Орша—Унеча, Орша—Лепель, Невель—Полацк—Маладзечна, Крулеўшчызна—Варапаева—Паставы (і далей у Літву), аўтадарогі Масква—Орша—Мінск—Брэст, СанктПецярбург—Віцебск—Орша—Кіеў, Смаленск—Віцебск—Полацк—Даўгаўпілс і Віцебск—Лепель—Мінск. Суднаходства па Зах. Дзвіне ад Веліжа (Расія) да Верхнядзвінска і па Дняпры ніжэй Оршы. У межах вобласці нац. парк Браслаўскія азёры, частка нац. парку Нарачанскі, большая частка Бярэзінскага біясфернага запаведніка, 21 заказнік рэсп. значэння, 76 помнікаў прыроды.
Гісторыя. Утворана 15.1.1938, у яе склад 20.2.1938 увайшлі 20 раёнаў. На 1.1.1941 уключала 8 гарадоў, 13 гар. і 7 рабочых пасёлкаў, 309 сельсаветаў. У Вял. Айч. вайну да сярэдзіны ліп. 1941 тэр. вобласці была акупіравана ням.фаш. захопнікамі, якія знішчылі на Віцебшчыне 560 тыс. чал., спалілі сотні вёсак. Суражскі, Мехаўскі, Дубровенскі, Расонскі, Асвейскі рны былі спустошаны, з 213 прадпрыемстваў саюзнага і рэсп. значэння не былі знішчаны толькі 2. 3 першых дзён акупацыі разгарнуўся партыз. рух, які ўзначалілі Віцебскі і Вілейскі (у зах. раёнах сучаснай вобласці) падп. абкомы КП(б)Б. У Віцебску, Оршы, Полацку, Асінторфе, Расонах, Лепелі, Суражы, Глыбокім, Дзісне, Паставах і інш. гарадах, rap. пасёлках і вёсках дзейнічалі падп. парт. і камсамольскія аргцыі. У лютым 1942 часці Чырвонай Арміі разам з партызанамі прарвалі варожы фронт паміж Веліжам і Усвятамі, утварыўшы Віцебскія (Суражскія) «вароты», і злучылі (да вер.) партыз. зоны з Вялікай зямлёй. Да снеж. 1942 узніклі некалькі партыз. зон, якія ўключалі Асвейскі, Расонскі, Ушацкі рны цалкам. На гэтай тэр. былі адноўлены органы сав. улады, выдаваліся газеты, працавалі радыёвузлы, школы, бальніцы. На сучаснай тэр. вобласці выдаваліся падп. газеты: 2 абл. і 27 раённых і міжраённых. За гады акупацыі гітлераўцы разбурылі практычна ўсе прам. прадпрыемствы і ўстановы, разрабавалі калгасы і саўгасы, машыннатрактарныя станцыі. Усх.
Віцебшчына вызвалена ад ням.фаш. захопнікаўу канцы 1943, поўнае вызваленне вобласці завершана ў ліп. 1944. 20.9.1944—8.1.1954 зах. частка В.в. ўваходзіла ў склад Полацкай вобл., якая існавала ў той час. 20.1. 1960 далучана частка раёнаў скасаванай Маладзечанскай вобл. ітэр. Бягомльскага рна Мінскай вобл., агульная колькасць раёнаў дасягнула 23. У ходзе адм.тэр. пераўтварэнняў у 1962 расфарміраваны 9 раёнаў, 7 з іх у 1965—66 адноўлены. 3 1966 колькасць раёнаў і межы вобласці не мяняліся.