Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 2.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 544с.
Мінск 2011
ВІЦЕБСКІ ЎЗбРНЫ ДЗІЦЯЧЫ ХОР «МАРА». Створаны ў 1971 у г. Віцебск пры СШ № 1 (з 2007 гімназія № 3 імя А.С.Пушкіна). У 1981 прысвоена званне «ўзорны аматарскі калектыў». Кіраўнікі: Ф.Ф.Сава (з 1971), Н.І.Цітова (з 1985), А.С.Марцінкевіч (з 1991), Б.Г.Кажэўнікаў (з 1997). У складзе хору 62 чал. ваўзросце ад 11 да 17 гадоў. У рэпертуары творы кампазітараў бел. («Вакаліз» з балета «Маленькі прынц» Я.Глебава, «Белая Русь» У.Мулявіна, «Красуй, Беларусь» В.Раінчыка ў пералажэнні Б.Кажэўнікава), рус., замежных кампазітараўкласікаў («Авэ Марыя» А.Брукнера, Дж.Качыні, Ф.Шуберта, «Эдэльвейс» Э.Роджэрса, «Фінал» з 9й сімф. «Ода да радасці» Л.Бетховена), мясц. аўтараў («Гімн гімназіі» Б.Кажэўнікава), бел. нар. песні ў апрацоўцы Б.Кажэўнікава («Зайграй
жамне,дударочку», «Рэчанька», «Чаму ж мне не пець», «Чорна галка») і інш. Калектыў — лаўрэат і дыпламант міжнар. фестываляў харавога мастацтва «Прэвідза спева» (Браціслава, 2004), харавога «Арыета» (Махельніцы, Чэхія, 2005), рэсп. аглядуконкурсу аматарскіх калектываў (1974, 1978, 1986), абл. конкурсу харавых калектываў (1990), пасхальнага фестывалю (2006, усе г. Віцебск), заключнага тура ўсебел. фестывалю нар. мастацтва «Беларусь — мая песня» (г. Полацк, 2004). Г.С.Дуброўская.
ВІ'ЦЕБСКІ ЎЗОРНЫ ДЗІЦЯЧЫ ЭСТРАДНЫ АНСАМБЛЬ «ВЁТРАЗЬ». Створаны ў 1977 у г. Віцебск пры СШ № 1 (з 2007 гімназія № 3 імя А.С.Пушкіна). У 1988 прысвоена званне «ўзорны аматарскі калектыў». Кіраўнік У.В.Карпушонак. У складзе ансамбля 60 чал. ва ўзросце ад 7 да 17 гадоў. У рэпертуары творы кампазітараў бел. («Беларусь — блакітнавокая» У.Дамарацкага, «Прывітанне, Беларусь!» Г.Маркевіча, «Воблака мары» В.Раінчыка, «У свеце святочных цудаў» І.Лучанка), рас. («Кружыць музыка» У.Дабрыніна), бел. нар. песні («Ветрык», «Купалінка», «Касіў Ясь канюшыну»), Калектыў — лаўрэат фестываляў: міжнар. маст. творчасці «3 Расіяй у сэрцы» (гарады Масква, Смаленск, Расія, 2010), мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску» (1994—95), усебел. нар. мастацтва «Беларусь — мая песня» (г. Віцебск, 2005), нац. бел. песні і паэзіі (г. Мала
дзечна, 1993—94), конкурсаў: міжнар. «Харцерская вясна» (г. ЗялёнаГура, Польшча, 1989), усесаюзных вак.інструм. ансамбляў школьнікаў (г. Туапсэ, Расія, 1987), дзіцячай эстр. творчасці (г. Крывы Рог, Украіна, 1989—90), рэсп. эстр. песні «Беларускія зоркі» (Мінск, 2007), нац. тэлеконкурсу юных талентаў «Сузор’е надзей» (Мінск, 2003), рэсп.конкурсу харэагр. мастацтва «Юныя таленты Беларусі» (лагер «Зубраня», Мядзельскі рн, 2005—06) і інш.
Г. С.Дуброўская.
ВІЦЕБСКІ ЎЗОРНЫ ДРАМАТЬІЧНЫ КАЛЕКТЬІЎ «ТЭСТ». Створаны ў 2001 у г. Віцебск на базе СШ № 4. У 2008 прысвоена званне «ўзорны аматарскі тэатр». Кіраўнік Г.Ц.Мароз. У складзе калектыву 20 чал. ва ўзросце ад 10 да 18 гадоў. Асн. мэты дзейнасці — прапаганда бел. лры на прыкладзе лепшых твораў прозы і драматургіі, развіццё нац. самасвядомасці і зацікаўленасці вучняў да ўдзелу ў спектаклях. У рэпертуары п’есы класічнай і сучаснай бел. драматургіі, перапрацаваныя аўтарскія тэксты паводле твораў бел. пісьменнікаў. Сярод пастановак: «Мудрамер» М.Матукоўскага (2002), «Сабака з залатым зубам» У.Сауліча (2003), «Радавыя» (2004) і «Паром на бурнай рацэ» (паводле У.Караткевіча), А.Дударава, «Дурнічка» А.Дзялендзіка (2005), «Лебядзіны скіт» (2007) і «Шчасця табе, Чалавек!» (2009, 2006) паводле У.Караткевіча, «Пайсці і не вярнуцца» паводле В.Быкава (2008), «Дарункі добрыхдухаў» Г.Каржанеўскай, «Пасланец» Л.Родзевіча, «Страсці па Аўдзею» У.Бутрамеева (усе 2010) і інш. Гранпры раённага конкурсу тэатр. калектываў (г. Віцебск, 2007). Калектыў — удзельнік і дыпламант конкурсаў: абл. тэатр. калектываў «Школьны тэатр», раённага тэатр. калектываў, rap. сцэнічных чытанняў «Школьны тэатр» (усе г. Віцебск, 2002—10) і інш.
Г.Ц.Мароз.
ВІЦЕБСКІ ЎЗОРНЫ ДУХАВЫ АРКЁСТР. Створаны ў 1979 уг. Віцебск пры СШ № 1 (з 2007 гімназія № 3 імя А.С.Пушкіна). У 1982 прысвоена званне «ўзорны аматарскі калектыў». Кіраўнікі: В.С.Будзько (1979—86, з
362
ВІЦЕБСКІ
2007), У.Ф.Савасцееў (19902007). У складзе аркестра 24 чал. ва ўзросце ад 11 да 18 гадоў. У рэпертуары маршы («Марш падводнікаў» В.Спіцына, «Канцэртны марш» Я.Глебава, марш з к/фільма «За беднага гусара закіньце слоўца» А.Пятрова), вальсы («Вальсуспамін» А.Мянжынскага, «Школьны вальс» І.Дунаеўскага), эстр. мелодыі ў апрацоўцы В.Будзько («Снегіры» Ю.Антонава, «За мілых дам» М.Шуфуцінскага, музыка да мюзікла «Хэло, Долі!» Дж.Германа), гімн Рэспублікі Беларусь Н.Сакалоўскага і інш. Калектыў — дыпламант і лаўрэат конкурсаў: рэсп. духавых аркестраў «Гучаць фанфары» (Мінск, 2005), абл. аматарскай маст. творчасці навучэнцаў (2001), аркестровых калектываў дзіцячых муз. школ і школ мастацтваў (1997), аркестровых калектываў (1998), агляду аркестраў і ансамбляў духавых інструментаў у межах усебел. фестывалю нар. мастацтва «Беларусь — мая песня» (2004), рэсп. тэлефестывалю юных талентаў «Усе мы родам з дзяцінства» (1994, усе г. Віцебск).
Г. С.Дуброўская.
ВІЦЕБСКІ ЎЗОРНЫ ДУХАВЬІ АРКЁСТР. Створаны ў 1980 у г. Віцебск пры СШ № 33. У 1998 прысвоена званне «ўзорны аматарскі калектыў». Кіраўнікі: У.Ф.Савасцееў (з 1980), А.І.Шыдлоўскі (з 1982), В.Г.Карнілаў (з 1997). У складзе аркестра 30 чал. ва ўзросце ад 11 да 15 гадоў. У рэпертуары творы класікаў і сучасных кампазітараў: «Серэнада» Ф.Шуберта, «Юбілейны марш» Я.Глебава, «Марш перамогі» В.Раінчыка і інш. Калектыў — удзельнік абл. свята мастацтваў «Шчаслівае дзяцінства» ў межах Усесаюзнага фестывалю нар. творчасці (1989), абл. тура рэсп. фестывалю нар. мастацтва «Беларусь — мая песня» (1998), аглядуконкурсу «Віцебшчына музычная» (2007, усе г. Віцебск,), абл. фестывалюдзіцячай духавой музыкі «Віват, аркестр!» (г. Лепель, 2008). В.Г.Карнілаў.
ВІЦЕБСКІ ЎЗОРНЫ ДУХАВЬІ АРКЁСТР. Створаны ў 1997 у г. Віцебск пры дзіцячай школе мастацтваў № 2. У 2005 прысвоена званне «ўзорны аматарскі калектыў». Кіраўнікі: Я.П. Балаянц (з 1997), В.І.Лебедзеў (з
2004). Мэты дзейнасці — выхаванне гарманічна развітых, творча актыўных маладых музыкантаў, прапаганда духавой музыкі. У складзе калектыву 25 чал. Ў рэпертуары маршы, вальсы, джаз, музыка сучасных бел. і замежных кампазітараў: «Юбілейны марш» Я.Глебава, «Парад» С.Чарнецкага, «Майскі вальс» І.Лучанка, «Блакітны месяц» Р.Роджэрса, «Паляванне натыгра» Н.ЛяРока, «Ямайкаскайс» Г.Кінга і інш. Калектыў — лаўрэат фестываляў: міжнар. духавых аркестраў (г. Рэзекне, Латвія, 2007), абл. дзіцячай духавой музыкі «Віват, аркестр!» (гарады Лепель, Віцебск, 2006, 2008), конкурсу духавых аркестраў муз. школ, школ мастацтваў і сярэдніх школ з муз. ухілам (г. Віцебск, 1997, 2004, 2006). Я.П.Балаянц.
ВІЦЕБСКІ ЎЗОРНЫ ТЭАТР «ВЯСЁЛКА». Створаны ў 1995 у г. Віцебск пры Палацы культуры і тэхнікі чыгуначнікаў (з 2006 Культ.спарт. цэнтр Віцебскага аддз. Бел. чыгункі). У 1998 прысвоена званне «ўзорны аматарскі тэатр». Кіраўнікі: А.Ц.Кузняцова (з 1995), А.М.Кіраўніцын (з 2008). У складзе калектыву 25 чал. ва ўзросце ад 10 да 17 гадоў. Асн. мэты дзейнасці — папулярызацыя тэатр. творчасці, арганізацыя вольнага часу мясц. насельніцтва. У рэпертуары муз. і тэатралізаваныя кампазіцыі, п’есы рус. і замежных драматургаў, дзіцячыя казкі і інш. Сярод пастановак: муз. прадстаўленні «Прусачышча» (2002), «Снежная, снежная казка» (2003), «Папялушка» паводле Ш.Перо, «Ау, Снягурка!» (абодва 2004), тэатралізаванае «Прыгоды Элі і яе сяброў» паводле А.Волкава (2005), спектаклі «Бывай, яр» паводле К.Сержанкі (2002), навагоднія «Чароўны кій» (2006), «Снежная каралева» па матывах зімовых казак (2008), буфанада «Бураціна ў краіне цудаў» (2000), інтэрмедыі «Здымкі», «У лекара» (абедзве 2009) і інш. Калектыў — удзельнік дарожнага фестывалю аматарскага мастацтва «Тэатральная вясна» (г. Орша, 2004), раённых і гар. мерапрыемстваў і інш.
С.Р.Кастэнка.
ВІ'ЦЕБСКІ ЎЗбРНЫ ТЭАТР ПЛАСТЬІЧНАЙ МІНІЯЦЮРЫ «ЭСТРАДНАЯ МАЗАіКА». Створаны ў 1990 у г.
Віцебск пры СШ №39 (з 2010 гімназія №7) як харэагр. калектыў «Эстрадная мазаіка». У 2003 прысвоена званне «ўзорны аматарскі тэатр» і сучасная назва. Кіраўнік Ж.У.Старавойтава. У складзе калектыву 60 чал. ва ўзросце ад 8 да 16 гадоў. Асн. мэты дзейнасці — папулярызацыя харэагр. мастацтва сярод дзяцей і моладзі, развіццё танца і прыўнясенне ў яго матываў сучаснасці. У рэпертуары: нар., класічныя, эстр. танцы, сучасная харэаграфія. Сярод харэагр. паст.: «Прысвячэнне» (2003), «Весялуха» (2005), «Ліст асенні», «Элегія» (абедзве 2006), «Мітусь» (2008), «Эцюд у ружовых танах», «Беларускія замалёўкі» (абедзве 2009), «Зоркі» (2010) і інш. Два Гранпры раённага конкурсу харэагр. калектываў «У віхуры танца» (г. Віцебск, 2010). Калектыў — удзельнік і лаўрэат нац. тэлефестывалю «Сузор’е надзей», рэсп. фестывалюконкурсу харэагр. творчасці «Танцавальная карусель» (абодва Мінск, 2006), абл. конкурсу харэагр. калектываў «Прыгажосць і рытм» (г. Віцебск, 2009) і інш.
Ж. У. Стараеойтава.
ВІ'ЦЕБСКІ ЎЗОРНЫ ТЭАТРАЛЬНЫ КАЛЕКТЬІЎ «ПРЭМ’ЁРА».
Створаныў 1994 уг. Віцебскпры СШ №3 як гурток «Паэтычны тэатр». У 2006 прысвоена званне «ўзорны аматарскі калектыў» і сучасная назва. Кіраўнік Н.М.Шлімакова. У складзе калектыву 50 чал. ва ўзросце ад 10 да 17 гадоў. Асн. мэты дзейнасці — паітулярызацыя тэатр. мастацтва, арганізацыя вольнага часу дзяцей і моладзі. У рэпертуары паэт. і драм. спектаклі, тэатралізаваныя шоупраграмы, паэт.харэагр. кампазіцыі і інш. Сярод пастановак спектаклі драм.: «Хартыя сляпцоў» А.Курэйчыка (2006), «Сівая легенда» У.Караткевіча (2008), «Бяда ад пяшчотнага сэрца» Ф.Салагуба, «Як пераблыталіся казкі» Г.Аўласенкі (абодва 2009), «Чарадзейная рыдлёўка» А.Дыбчы, «Пародыя на п’есу Уільяма Шэкспіра «Атэла» М.Эрдмана (абодва 2010); паэт. «Гары, каханне, вечны золак» (2009), «Пакуль не пахаваны апошні загінуўшы салдат» (2010); тэатралізаваныя шоупраграмы: «Віват, pa
363
ВІЦЕБСКІ
Да арт. Віцебскі ўзорны тэатральны калектыў «Прэм 'ера». Сцэна са спектакля «Пародыя на п 'есу У. Шэкспіра «Атэла» М.Эрдмана.
монт!» (2008), «Алё, мы шукаем таленты» (2010) і інш. Калектыў — удзельнік і дыпламант раённых аглядудрам. калектываў (2007, 2009—10), конкурсу сцэнічнага чытання «Школьны тэатр» (2008, 2010, усе г. Віцебск) і інш. Т.В.Кавака.