• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 2.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 2.

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 544с.
    Мінск 2011
    531.15 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 1.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 3.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 4.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 5.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 6.
    Фрагмент віцебскіх фрэсак. Анёл. 12 cm.
    царква, Віцебскія Васкрасенскія цэрквы, млын. Перад валамі і брамамі ўсіх замкаў былі дадатковыя ўмацаванні, 4 брамы з пад’ёмнымі мастамі. Узгорскі замак спалены ў пач. 18 ст.
    Літ.: Бубенько Т.С. Средневековый Внтебск: Посад — Нмж. замок (X — первая половнна XIV в.). Внтебск, 2004.
    ВШЕБСКІЯ КАСЦЁЛЫ IКАЛЁГІУМЫ ЕЗУІТАЎ. Існавалі ў 17 — пач. 20 ст. ў г. Віцебск на тэр. Ніжняга замка (гл. Віцебскія замкі). Першы комплекс (касцёл і калегіум) пабудаваны ў 1640 з дрэва. Касцёл — 1нефавая базіліка з 3яруснай вежай пры ўваходзе. Неф быў накрыты 2схільным дахам, крылы трансепта і вежа — шатровымі дахамі з цыбулепадобнымі галоўкамі. Вядомы паводле «Чарцяжа» Віцебска 1664. У 1716—51 пабудаваны мураваны касцёл у стылі позняга барока на месцы папярэдняга драўлянага храма, перабудоўваўся ў 1843 1 1872. Трохнефавая 2вежавая базіліка. Цэнтр. неф меў паўцыркульнае апсіднае завяршэнне з больш нізкімі прамавугольнымі сакрысціямі па баках. Вежы і светлавы барабан на сяродкрыжжы завяршаліся паўсферычнымі купаламі. Нефы і трансепт былі перакрыты цыліндрычнымі скляпеннямі. Калегіум— 2павярхо
    вы Ппадобны ў плане мураваны будынак разам з касцёлам утвараў прамавугольны ўнутраны дворык. Зах. крыло калегіума, якое не даходзіла да гал. фасада касцёла, завяршалася 3яруснай вежай з гадзіннікам. Фігурныя завяршэнні вежаў зменены ў 1843.3 1756 пры калугіуме дзейнічала семінарыя для дзяцей збяднелай шляхты, друкарня, аптэка, тэатр. Зачынены паводле ўказа Аляксандра I ад 31.1.1820 аб спыненні дзейнасці ордэра езуітаў у Рас. імперыі. Комплекс разбураны ў 1930я гг.
    ВІ'ЦЕБСКІЯ ФРЭСКІ, фрэскі 12 ст„ якія паходзяць з Віцебскай Дабравешчанскаіі царквы. Пад пазнейшымі наслаеннямі стараж. жывапісу знойдзены фрагменты фрэсак — паясная, франтальная выява св. Міколы на паўн.зах. падкупальным слупе і 3 фрагменты з часткамі фігур, ліку, рук, адзення (2 знаходзіліся на слупах; 3і — на паўд. сцяне храма). Пасля 1961, калі царква была амаль цалкам разбурана, амаль увесь стараж. жывапіс быў страчаны і далейшае даследаванне В.ф. звязана з дадзенымі археал. раскопак: М.К.Каргера ў 1965 (знойдзены абломак штукатуркі з фрагментам выявы невядомай сцэны: справа паясная жаночая фігура, развернутая ў 3 чвэрці ўлева з гала
    Фрагмент віцебскіх фрэсак. Невядомая кампазіцыя. 12 cm.
    369
    ВІЦЕБСКІЯ
    вой, злёгку нахіленай уперад, і поглядам, звернутым на гледача, ніжэй выява мужчынскай галавы), Г.В.Штыхава ў 1968 (знойдзены фрагмент з выявай анёла і арнаментальнага дэкору, які спалучаў у сабе раслінны і геаметрычны матывы), экспедыцыі П.А.Рапапорта ў 1982 (выявіла нязначныя рэшткі своеасаблівых па тэхніцы размалёвак — жывапіс на тонкім слоі белага падмалёўка, які быў нанесены на слой грубага раствору). Паводле знойдзеных у розных месцах храма рэштак фрэсак і іх аналізу, мяркуецца, што царква бьыа поўнасцю размалявана ў аднолькава тонкай жывапіснай манеры, з характэрнымі яркімі ружовымі, светлажоўтымі колерамі (месцамі з бураватымі адценнямі — як вынік уздзеяння часу ці пажару). Малюнак, для якога характэрны гарманічнасць, энергічнасць і лёгкасць ліній (фігуры выкананы ўмоўна, вытанчаны і выразны), наносіўся на стараж. маляўнічы слой. У цэлым для В.ф. характэрны спалучэнне рыс візант.кіеўскага манумент. жывапісу канца 11 — пач. 12 ст. (свабодная жывапіс
    Віцебскія царскія вароты. 17 cm.
    ная манера пісьма, празрыстая каларыстычная гама, правільныя прапорцыі малюнка) і тэндэнцый стараж.рус. жывапісу2йпал. 12 —пач. ІЗст. (яркія колеравыя спалучэнні).
    Літ.: Сел йцкй й А.А. Жнвопнсь Полоцкой землм XI—XII вв. Мннск, 1992.
    А.А. Сяліцкі.
    ВІЦЕБСКІЯ ЦАРСКІЯ ВАРОТЫ, помнік манументальнадэкаратыўнага мастацтва канца 17 ст. Створаны для Георгіеўскай (Юр’еўскай) царквы ў г. Віцебск. Драўляныя прамавугольнай формы створкі варот, упрыгожаныя разьбой і паліхромнай размалёўкай (захавалася часткова), уключаюць 6 утвораных расліннымі парасткамі клеймаў — рэльефных выяў святых. У 2 верхніх клеймах замест традыц. кампазіцыі «Дабравешчанне» змешчаны выявы Сімяона Столпніка і Міколы Цудатворца, у ніжніх—4 евангелістаў з разгорнутымі евангеллямі на каленях. Позы святых свабодныя, трактоўка адзення выяўляе формы фігур. Захоўваюцца ў Нац. маст. музеі Рэспублікі Беларусь.
    Літ.: Пластыка Беларусі XII—XVIII стст.: [альбом]. Мінск, 1983.
    ВІЦІНА, рачное грузавое судна з выцягнутым у даўжыню профілем, завостранымі носам і кармой, з палубай, мачтай і ветразямі. Даўж. 45— 50 м, шыр. 5—11 м; грузападымальнасць — 8—12 тыс. пудоў, служыла для перавозак зерня, мёду, воску, лясных матэрыялаў і інш. У 15—19 ст. В. хадзілі па Віліі, Нёмане і Шчары.
    ВІЦІНГ Яўген Эдуардавіч (2.8.1884, г. СанктПецярбург — 20.8.1959), спявак (драматычны тэнар), педагог. Засл. дзеяч мастацтваў Латвіі (1946). Засл. дзеяч мастацтваў Беларусі (1955). Праф. (1947). Вучыўся ў Мілане, дэбютаваў у г. П’ячэнца (Італія, 1908). У 1950—59 вёў клас сольных спеваў у Бел. кансерваторыі. Сярод вучняў: Р.В.Асіпенка, М.Дз. Ворвулеў, В.І.Глушакоў, МЛ.Дружына, П.В.Дружына, М.Зюванаў, К.С.Самарадаў.
    ВІЦЦЁ МАСТАЦКАЕ, спосаб вырабу паясоў, шнуроў, абораў і інш. злучэннем 2—3 суканых пасмаў валакністага матэрыялу ў адзін матуз ці вяроўку; від дэкаратыўнапрыкладнога
    Да арт. Віццё мастацкае. Пояс. 1930я гг.
    мастацтва. У Беларусі вядома са старажытнасці (адбіткі шнуроў на гліняным посудзе культуры шнуравой керамікі часоў бронзавага веку), асабліва пашырана ў нар. быце 19 — 1й пал. 20 ст. Скарыстоўвалі лён, пяньку, конскі волас, воўну, лыка і інш.; вілі ўручную (пальцамі або з дапамогай 2 драўляных кручкоў) ці на спец. ручных станках (звычайна іх выкарыстоўвалі для вырабу вяровак і канатаў). В.м. шырока выкарыстоўвалася ў нар. адзенні. 3 2 скручаных пасмаў воўны аднолькавай таўшчыні (звычайна белага і чырвонага колераў) вілі круглыя паясы з кутасамі па канцах для мужчынскага адзення. Вузкімі рознакаляровымі вітымі шнуркамі і матузкамі з лёну, канапель, воўны аздаблялі світы, галаўныя ўборы, шнуравалі гарсэты, падпяразвалі спадніцы, іх выкарыстоўвалі як аборы для пасталоў і лапцей. Цяпер В.м. выкарыстоўваюць некаторыя нар. майстры ў саломапляценні. я. М. Сахута.
    «ВІШАНЬКА», «I р в а ц ь в і ш а н ь к у», беларуская народная гульня. Звычайна гуляла моладзь на Каляды, у час «Жаніцьбы Цярэшкі». Дзяўчына«вішанька» станавілася на ўзвышэнне, двое хлопцаў акружалі яе, узяўшыся за рукі. Трэці хлопец павінен быў падскочыць і пацалаваць дзяўчыну, схапіць вуснамі «вішаньку», ці схапіць саломінку з вуснаў дзяўчыны. А.ЮЛозка, Г.С.Шпілеўская.
    ВІШКАРОЎ Барыс Якаўлевіч (29.10. 1905, г. Смаленск, Расія — 23.2.1974),
    370
    ВІШНЕЎСКАЯ
    беларускі акцёр, педагог. Засл. дзеяч культуры Беларусі (1968). Скончыў Дзярж. эксперымент. майстэрні пры Маскоўскім камернымтэатры (1929). У 1944—47 акцёр Дзярж. рус. драм. тэатра Беларусі. 3 1947 выкладаў у Бел. тэатральнамаст. інце. Выступаў у ролях пераважна класічнага рэпертуару: Вяршынін, Серабракоў («Тры сястры», «Дзядзька Ваня» А.Чэхава), Вагін («Дзеці сонца» М.Горкага), Агішын («Жаніцьба Бялугіна» А.Астроўскага і У.Салаўёва), Гульд («Рускае пытанне» К.Сіманава), герцаг Арсіна («Дванаццатая ноч» У.Шэкспіра) і інш. Працаваў на радыё 1 тэлебачанні як сцэнарыст і рэжысёр. Аўтар нарысаў (творчыя партрэты Г.Абуховіч, Дз.Арлова, Г.Грыгоніса), артыкулаў па пытаннях тэатр. мастацтва і драматургіі і інш.
    ВІШНЕВА, вёска ў Валожынскім рне, на р. Альшанка (прыток р. Бярэзіна, басейн р. Нёман). За 23 км на ПнЗ ад г. Валожын, 7 км ад чыг. ст. Багданаў на лініі Маладзечна—Ліда, 98 км ад Мінска, на аўтадарозе Валожын—Ашмяны. Цэнтр Вішнеўскага с/с. 176 гаспадарак, 453 ж. (2011).
    У 14 ст. ў Крэўскім княстве ў складзе ВКЛ. У 15 ст. належала Слушкам, Осцікам, Сангушкам і Пацам. У 1424 віленскі кашталян П.Гедгаўт пабудаваўтуткасцёл Звеставання Дзеве Марыі. У 2й пал. 16 ст. мястэчка, цэнтр воласці Ашмянскага павета Віленскага ваяв. 3 1600 да канца 19 ст. ўладанне Храптовічаў. У 1641 на месцы драўлянага касцёла пабудаваны мураваны. У канцы 17 — 1й пал. 18 ст. дзейнічала школа базыльян. У 1780— 1870 у В. працаваў металургічны завод. Тут упершыню ў Беларусі пабудаванадоменная печ, былі плавільня, кузня, склад; дзейнічалі пракатная машына, ліцейная для плаўкі чыгуну, вадзяныя машыны і молаты, чыгунныя кавадлы і інш. Працавалі таксама заводы шкляных вырабаў, цагельнаганчарны, спіртавы, сукнавальня, вадзяны млын. Таргі былі кожны тыдзень, вял. кірмашы 2 разы на год. Пасля 2га падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у Рас. імперыі. У 1864 пабудавана мураваная царква, адкрыты царк.прыходская школа, нар. вучылішча (у 1885 — 92 вучні), яўр. вучы
    лішча. У канцы 19 — пач. 20 ст. ў В. дзейнічалі запалкавая фабрыка, майстэрня па вырабе напіткаў, алейня, ваўначоска, хлебапякарні, кузні, сталярні, шавецкія і кравецкія майстэрні, слясарня і інш. 3 1921 у складзе Польшчы, цэнтр гміны Валожынскага павета Навагрудскага ваяв. У 1920я гг. ў В. касцёл, царква, сінагога, польск. 7гадовая і яўр. школы, пошта, аптэка, бальніца, ветлячэбніца, 2 аптэчныя склады, лазня. 3 ліст. 1939 у БССР. У 1940 — 300 двароў, 2,5 тыс. ж. 3 12.10.1940 цэнтр сельсавета Валожынскага рна Баранавіцкай, з 20.9.1944 Маладзечанскай, з 20.1.1960 Мінскай абласцей. У Вял. Айч. вайну з канца чэрв. 1941 да пач. ліп. 1944 В. акупіравана ням,фаш. захопнікамі, якія спалілі 257 дамоў, загубілі 2060 ж. 3 25.12.1962 да 6.1.1965 у Маладзечанскім рне. У 1970 — 152 двары, 530 ж. У 1996 — 211 гаспадарак, 537 ж.
    У 2011 дзіцячы сад — сярэдняя школа, муз. школа, Дом культуры, бка, амбулаторыя, аптэка, комплексны прыёмны пункт, аддз. сувязі і «Беларусбанка», 4 магазіны. Брацкія магілы: сав. воінаў, ахвяр фашызму; помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну. Помнікі архітэктуры: Козьмадзям’янаўская царква (1865), касцёл Дзевы Марыі (1637—41), сядзіба (17 — пач. 20 ст.). У В. пахаваны бел. асветнік С.Будны, бел. паэтэса К.Буйло. Радзіма У.Ф.Луцэвіч — жонкі Я.Купалы.
    ВІ'ШНЕВА, вёска ў Смаргонскім рне, на беразе воз. Вішнеўскае. За 31 км на ПнУ ад горада і чыг. ст. Смаргоньналініі Маладзечна—Вільнюс, 252 км ад Гродна. Цэнтр Вішнеўскага с/с. 193 гаспадаркі, 481 ж. (2011).
    Вядома з 16 ст. як мястэчка і маёнтак у Ашмянскім, з 1791 Завілейскім паветах Віленскага ваяв. ВКЛ. У розныя гады належала Гідыговічам, Бяганскім, Дуброўскім, Сулістроўскім. Пасля 3га падзелу Рэчы Паспалітай (1795) у Рас. імперыі, мястэчка, цэнтр воласці Завілейскага, з 1842 Свянцянскага паветаў Віленскай губ. У 1811 Сулістроўскія пабудавалі мураваны касцёл св. Тадэвуша (захаваўся). У 1866 пабудавана царква, 49