Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 2.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 544с.
Мінск 2011
ВОЛЬНЫ (сапр. А ж г і р э й) Анатоль Іўсцінавіч (2.12.1902, г. Мар’іна Горка Пухавіцкага рна — 29.10.1937), беларускі паэт. Засл. дзеяч мастацтваў Беларусі (1935). Вучыўся ў БДУ. Аўтар збкаў вершаў «Камсамольская нота» (1924, з А.Александровічам), «Чарнакудрая радасць» (1925), «Табе» (1927), у якіх услаўляў рэв. здзяйсненні, свайго сучасніка. У паэт. стылістыцы В. абстрактнасімвалічная фразеалогія, штучныя неалагізмы. Прыгодніцкая аповесць «Два» (1924—25) прысвечана барацьбе супраць польск. акупантаў, аповесць «Антон Савіцкі» (1927) — грамадз. вайне. Аўтар паэмы «Кастусь Каліноўскі» (1925), адзін з аўтараў рамана «Ваўчаняты» (1925, з А.Алексан
дровічам і А.Дударом). Пісаў гумарэскі і фельетоны (зб. «Суседзі», 1932), п’есы, агітжарты, кінасцэнарыі. У 1936 рэпрэсіраваны. Рэабілітаваны ў 1957.
Тв:. Шасцідзесятая паралель: кінааповесць. Мінск, 1935.
ВОЛЬНЫ ВЕРШ, рыфмаваны ямбічны верш з рознай колькасцю стоп у радках і розным характарам рыфмоўкі радкоў. Такая яго асаблівасць робіць В.в. вельмі зручным для перадачы жывой гутаркі, размоўных інтанацый. 3 гэтай прычыны В.в. шырока выкарыстоўваецца ў байцы, яго часам называюць баечным вершам. Аднак ужываецца ён і ў інш. жанрах. Так, В.в. напісаны камедыя «Гора ад розуму» А.Грыбаедава, драма «Маскарад» М.Лермантава. В.в. трэба адрозніваць ад свабоднага верша. Прыклад В.в. ўбайцы К.Крапівы «Дыпламаваны баран»:
Калі няма разумніка другога, (5 стоп) Пабіцца каб удвух, (3 стапы)
Дык ён разгоніцца і ў сцену — бух! (5 стоп) У іншага дык выскачыў бы й дух, (5 стоп) А ён — нічога. (2 стапы)
«вбльны сцяг», газета рэвалюцыйнадэмакратычнага кірунку ў Зах. Беларусі, орган Бел. рэв. аргцыі. Выдавалася з 5.6 да 25.10.1923 у Вільні на бел. мове. 3 мэтай канспірацыі і з прычыны цэнзурных забарон выходзіла пад рознымі назвамі: «Наш сцяг» (5.6—12.8), «Падняты сцяг» (16.8), «Сцяг» (19.8), «Сцяг народа» (23.8) і інш. Адстойвала сац. і нац. інтарэсы бел. народа, найперш сялянства, заклікала да аб’яднання сялян і рабочых, да актыўнай работы паслоўбеларусаў у сейме, паведамляла пра забастоўкі, выступала ў абарону паліт. вязняў.Шмат увагі аддавала бел. нац.вызваленчаму руху. Пісала пра паліт., эканам. і культ. пераўтварэнні ў БССР. Выйшаў 21 нумар. Закрыта польск. ўладамі. С.В.Говін.
«вольны сцяг», літаратурнамастацкі і навуковы ілюстраваны часопіс. Выдаваўся ў вер. 1920 — студз. 1922 у Мінску на бел. мове. Працягваў традыцыі час. «Рунь». Адлюстроўваў стан бел. грамадскай думкі і маст. лры пач. 1920х гг. Друкаваў творы Я.Купалы, Я.Коласа, М.Га
388
ВОЛЬТЭР
рэцкага, З.Бядулі, М.Чарота, Я.Журбы, Ц.Гартнагаі інш. Зліт. спадчыны апублікаваў творы А.Гаруна і К.Каганца. Надрукаваў шэраг крыт., літ. і мастацтвазнаўчых артыкулаў Я.Лёсіка, М.Піятуховіча, Г.Гарэцкага, Я.Карскага, З.Бядулі, А.Раманоўскага і інш. Змяшчаў фотарэпрадукцыі краязнаўчага і культ.гіст. характару. У рэдагаванні часопіса ўдзельнічаў Я.Купала. Маст. афармленне першых нумароў Я.Драздовіча. Выйшла 9 нумароў, апошні ў каляровай вокладцы (мастак невядомы). А.С.Ліс.
ВОЛЬСКІ (сапр. ВольскіЗэйдэль) Артур Віталевіч (23.9.1924, г. Дзяржынск — 5.9.2002), беларускі пісьменнік. Сын В.Ф. Вольскага. Скончыў Вышэйшыя літ. курсы ў Маскве (1962). Працаваў у перыяд. друку. 3 1963 і ў 1992—2000 заг. літ. часткі, у 1966—78 дырэктар Бел. рэсп. тэатра юнага гледача. У збках «Водбліскі далёкіх маякоў» (1958), «Дабрата» (1966), «Выратавальны круг» (1974), «Строма» (1982), «След завірухі» (2000) услаўленне ваен. подзвігу маракоў, будні марской службы, духоўныя імкненні сучасніка. Аўтар кніг для дзяцей «Маленькім сябрам» (1955), «Чарнічка» (1964), «Жывыя літары» (1973), «Еду ў госці да слана» (1978), «Каваль — Залатыя Рукі» (1996), «Выйшаў зайчык пагуляць» (2009), п’ес «За лясамі дрымучымі» (з П.Макалём, паст. 1958), «Сцяпан — вялікі пан» (паст. 1979) і інш.
Тв.: Чалавек, якому баліць. Мінск, 1984; Наваселледрэў. Мінск, 1990;Адэльчыны ручнікі. Мінск, 2002.
ВОЛЬСКІ (сапр. ВольскіЗэйд э л ь) Віталь Фрыдрыхавіч (5.9.1901, СанктПецярбург — 22.8.1988), беларускі пісьменнік. Засл. дзеяч культуры Беларусі (1971). Канд. філал. навук (1934). Скончыў Камуніст. унт Беларусі (1927). 3 1930дырэктар Бел. другога дзярж. тэатра, у 1932—36 — Інталры і мастацтва АН Беларусі. У 1941—43 працаваў у газ.плакаце «Раздавім фашысцкую гадзіну», у 1948—54 у Інце лры АН Беларусі. На аснове фальклору стварыў новы ў бел. лры жанр — драм. казку: «Цудоўная дудка» (1939), «Дзед і Жораў» (1940). Найб. папулярная камедыя
«Несцерка» (паст. 1941; аднайм. фільм 1955). Аўтар п’есы «Машэка» (1946), краязнаўчых кніг «Месяц за месяцам» (1956), «Палессе» (1974), літ.знаўчай работы «Эдуард Самуйлёнак» (1951) і інш. Выступаў як перакладчык.
Тв.: Выбр. творы. Т. 1—2. Мінск, 1977; Нарысы па гісторыі беларускай літаратуры эпохі феадалізму. Мінск, 1958; Лёс Дункана. Мінск, 1978.
Літ.: Лаўшук С. У традыцыях народнага тэатра: камедыя «Несцерка» [В.Вольскага] // Роднае слова. 2008. №7; Трафімчык А. П’есы для дзяцей Віталя Вольскага як з’ява беларускай літаратуры // Там жа. 2009. № 6.
ВОЛЬСКІ Мікалай (1762—1802 або 1803), дзяржаўны дзеяч Рэчы Паспалітай, публіцыст, паэт, перакладчык. Са шляхты ВКЛ. Вучыўся ў Гал. школе ВКЛ у Вільні.Працаваў бібліятэкарам у Шчорсаўскай бцы І.Храптовіча. Пасля пераехаў у Беласток. Потым пры двары караля Станіслава Аўгуста Панятоўскага атрымаўтытул шамбяляна. Пасол на Чатырохгадовы сейм 1788—92, увайшоў у дэпутацыю ВКЛ па складанні кодэкса грамадзянскага і крымінальнага права. У час праўлення Таргавіцкай канфедэрацыі ў складзе Адукац. камісіі і Скарбовай камісіі Польшчы (1793). Далучыўся да паўстання 1794. Пасля
Вольскіх надмагіме. 17 cm.
адрачэння Станіслава Аўгуста Панятоўскага ад трона (1795) суправаджаў яго ў Гродне і Пецярбургу да смерці. Потым вярнуўся ў Беласток, дзе і памёр. Пісаў папольску. У 1784 выдаўу Вільні «Прамову, якая мае заўвагі пра першапачатковую гісторыю свету, пра старажытны Егіпет, Асірыю, мідыйцаў і персаў», у якой асуджаў дэспатычныя рэжымы і войны. Аўтар вершаўпанегірыкаў, дыдактычнай паэмы «Дзве ночы, або Развагі пра зорнае мастацтва» (нап. ў 1784, надрукавана ў 1804). Перакладаў Вергілія,Э.Юнга, П.А.Бамаршэ.У 1786у Вільні была ўпершыню пастаўлена папольску камедыя П.А.Бамаршэ «Жаніцьба Фігаро» ў перакладзе В. (надрукавана ў Варшавеў 1786).
В. С. Пазднякоў.
ВОЛЬСКІХ НАДМАГІ'ЛЛЕ, помнік мемарыяльнай скульптуры позняга рэнесансу 17 ст. Знаходзіцца ў Юр’еўскім касцёле ў в. Крамяніца Дольная Зэльвенскага рна, які пабудаваны Вольскімі. Віцебскі кашталян М.Вольскі (памёр у 1622) і яго жонка Барбара (з роду Войнаў; памерла ў 1623) былі пахаваны ў сутарэнні касцёла. Надмагілле ім паставіў сын Казімір (не пазней 1630). Было выканана, паводле меркаванняў даследчыкаў, у майстэрні А.В. дэн Блоке (г. Гданьск, Польшча). Уяўляе сабой порцік з пяшчаніку і алебастру, на 2 карынфскіх калонах з карычневага мармуру, завершаны фігурным шчытом з гербамі Вольскіх і Войнаў. У паўцыркульнай нішы порціка мармуровыя скульптуры Мікалая ў рыцарскіх даспехах і Барбары ў адзенні манаскага выгляду, укленчаных перад рэльефным крыжам, паміж імі ўнізе ляжыць шлем і шабля віцебскага ваяводы. Да флангаў порціка прымыкаюць бакавыя крылы з невял. нішамі, у якіх першапачаткова стаялі разьбяныя скульптуры нябесных апекуноў М.Вольскагаі Б.Войны (св. Барбары і, верагодна, св. Мікалая). Біягр. звесткі пра нябожчыкаў і фундатара надмагілля змешчаны ў мемар. надпісе, высечаным на цокальнай пліце. А.А.Ярашэвіч.
ВОЛЬТЭР (Volteris) Эдуард Аляксандравіч (18).3.1856, Рыга 14.12.1941],
389
воля
літоўскі і латышскі гісторык, этнограф, філолаг, бібліёграф. Скончыў Рыжскую гімназію (1875), вучыўся ў Лейпцыгскім (1875—77) і Дэрпцкім (Тартускім; 1877—80) унтах. 3 1890 супрацоўнік бкі АН у Пецярбургу, з 1894 заг. яе слав. алдзялення. Набыў для бкі некалькі каштоўных прыватных калекцый, у т.л. збор І.І.Сразнеўскага, у якім знаходзіўся «Дзесяціглаў» Мацея Дзесятага. Прыватдацэнт Пецярбургскага унта (1895— 1918), цэнзар літоўскіх кніг (1904— 17). 3 1919 кіраваў Нац. бкай Літвыў Каўнасе, у 1922—33 праф. Каўнаскага унта і дырэктар яго гар. музея. У канцы 1890х гг. з ВА.Шукевічам раскопваў стараж. могільнікі ў Бел. Панямонні, збіраўархеал. і этнаграф. матэрыялы ў паўн.зах. Беларусі. Шэрагяго прац прысвечаны балцкай меншасці на бел. землях.Адзін з першых біёграфаў гісторыка У .Нарбута. У 1915 у дакладзе ў Рас. бібліяграфічным тве паставіў задачу комплекснага вывучэння Нясвіжскай ардынацкай бкі Радзівілаў як помніка культуры. Выдаў «Катэхізіс» (1886) і «Пасцілу» М.Даўкшы (з Ф.Фартунатавым, сшыткі 1—3, 1904—27), «Літоўскую хрэстаматыю» (ч. 1—2, 190104).
Тв:. Матерналы для этнографнн латышского племенн Внтебской губерннн. Ч. 1. СанктПетербург, 1890; Статнстнка племенного состава народонаселенмя СевероЗападного края // Календарь СевероЗападного края на 1890 г. М., 1890; О ятвягах // Ежегодннк Русского антропологнческого ова прм 14мп. СанктПетер
Флігель у Вопытнаўскай сядзібе «Бігосава».
Фрагмент гістарычнаіі забудовы ўг.п. Воранава.
бургском унте. 1908. Т. 2; К вопросу о «саянах»; нз нсторнн лмт.рус. костюма // Язв. Отдння рус. яз. н словесностн АН. 1917. Т. 22, кн. 1. М.В.Нікалаеў.
«ВОЛЯ НАРОДУ», газета рэвалюцыйнадэмакратычнага кірунку. Выдавалася 21—25.10.1923 у Вільні на бел. мове. Рэд.выдавец У.Знамяроўскі. У газеце супрацоўнічалі Я.Пачопка, А.Радкевіч і інш. Мела рубрыкі: «Палітычныя падзеі», «Весткі з вёскі», «3 польскага сойма», «3 газет»,«Хроніка». Выступала супраць нац. прыгнёту, узнімала пытанні сац. становішча сялянства ў Зах. Беларусі. Заклікала да гуртавання бел. сіл паслоў у сейме, аналізавала паліт. становішча ў краіне (арт. «Каму «бэндзе гожай», а каму «бэндзе лепей» пад псеўд. Віс), разглядала высунутую яшчэ ў 1910я г. еўрап. сацыялдэмакратамі ідэю Злучаных Штатаў Еўропы (арт. «Злучаныя Штаты Еўро
пы» А.Радкевіча), выказвала занепакоенасць узмацненнем таталітарных тэндэнцый у Германіі (публікацыя Кугельмана). Шмат увагі аддавала развіццю грамадскага самаўсведамлення працоўных, барацьбе за бел. асвету, заклікала адкрываць прыватныя бел. школы, ствараць сельскія кааператывы (публікацыі пад псеўд. П.Бахрым), гурткі артыстаўаматараў, пасылаць «хадакоў» у сейм і ўрад. Змешчаны інтэрпеляцыі бел. дэпутатаў у сейм у сувязі са злоўжываннямі польск. вайскоўцаў на зах.бел. землях, інфармавала аб падзеях у свеце. Рэкламавала новыя кнігі, перыяд. выданні, друкавала парады сельскім гаспадарам. Выйшлі 2 нумары.