Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 2.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 544с.
Мінск 2011
зеў фіксуецца спец. матузкамі (паўнітамі) ззаду нітоў. У В.т. ўзорны ўток закладваецца не па ўсёй шырыні тканіны, а асобнымі ўчасткамі (выбарна). Гэта дае магчымасць больш свабодна кампанаваць узорныя элементы і разнастайваць іх колеравую гаму. В.т. упрыгожвалі ручнікі, кашулі, андаракі. Выкарыстоўвалі самапрадзельныя льняныя ці пакупныя ніткі. Віцебскія ручнікі ткалі з чырвоных, сініх, жоўтых, чорных, зялёных, тканіны Гомельшчыны — з белых, чырвоных і чорных нітак. М.М.Віннікава.
ВЫБІВАННЕ, набіванне, спосаб аздаблення тканін спецыяльнай ручной вышыўкай. Ужываецца пераважна пры вырабе дэкар. дываноў і невял. пано («макатак», «відокаў»). Як від нар. мастацтва В. пашырылася ў Беларусі ў 1970я гг. Выконваецца пры дапамозе спец. полай іглы з драўлянай ручкай, праз якую праггушчана нітка ад клубка. Асаблівасць тэхнікі В. — шчыльны пяцельны ўзор, які пакрывае ўсё поле тканіны. Арнаментальныя кампазіцыі выбіваных дываноў звычайна складаюцца з буйных раслінных матываў.
ВЫГАНАШЧЫ, вёска ў Івацэвіцкім рне, на беразе Агінскага канала. За 57 км на ПдУ ад горада і чыг. ст. Івацэвічы на лініі Брэст—Баранавічы, 192 км ад Брэста, аўтадарогай звязана з Івацэвічамі. Цэнтр Выганашчанскага с/с. 313 гаспадарак, 682 ж. (2010).
Вядомы з 16 ст. як вёска ў Навагрудскім павеце ВКЛ. Пасля 3га падзелу Рэчы Паспалітай (1795) у складзе Рас. імперыі, у Пінскім павеце Мінскай губ. У 1897 сяло ў Целяханскай воласці, 1491 ж., царква, царк.прыходская школа, магазін, крама. 3 1921 у складзе Польшчы, вёска ў Косаўскім павеце Палескага ваяв. 3 1939 уБССР. 3 15.1.1940 у Целяханскім рне Пінскай вобл. У Вял. Айч. вайну з канца чэрв. 1941 да пачатку ліп. 1944 В. акупіраваны ням.фаш. захопнікамі. 3 8.1.1954 у Брэсцкай вобл. 3 8.8.1959 у Лагішынскім, з 25.12.1962 у Пінскім, з 6.1.1965 у Івацэвіцкім рнах. У 1997 — 380 гаспадарак,963 ж.
У 2010 сярэдняя школа, Дом культуры, бка, ФАП, камбінат бытавога абслугоўвання, аддз. сувязі, 3 магазіны; Пакроўская царква (пач. 21 ст.). Помнікземлякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну.
ВЫГОННАЯ Лілія Ціханаўна (3.9. 1942, г. Мары, Туркменістан — 15.12. 2001), беларускі мовазнавец. Др філал. навук (1992). Скончыла БДУ (1964). Працавала ў Інце мовазнаўства НАН Беларусі. Даследавала актуальныя пытанні фанетыкі, фаналогіі і лексікалогіі бел. мовы. Аўтар манаграфіі «Інтанацыя. Націск. Арфаэпія» (1991). Адзін з аўтараў прац «Лексіка Палесся ў прасторы і часе» (1971), «Галосныя беларускай мовы» (1975), «Фанетыка слова ў беларускай мове» (1983), «Фанетыка беларускай літаратурнай мовы» (1989), «Вусная беларуская мова: хрэстаматыя» (1990) і інш.
Тв:. Ад гука да літары. Мінск, 1991; Фанетыка беларускай мовы ў школе. Мінск, 1995.
Літ.: М і х а й л а ў П.А. 3 мовай у сэрцы: да 60годдзя з дня нараджэння Ліліі Выгоннай // Роднае слова. 2002. № 9.
ВЫГОЦКІ Леў Сямёнавіч (17.11. 1896, г. Орша — 11.6.1934), расійскі і беларускі псіхолаг. Скончыў Маскоўскі унт і адначасова унт імя Шаняўскага (1917). Настаўнічаў. У 1923
Л.С.Выгоцкі.
стварыў псіхолагапед. лабараторыю і кабінет эксперымент. псіхалогіі пры пед. вучылішчы ў Гомелі. 3 1924 у Маскоўскім інце эксперымент. псіхалогіі, з 1929 у засн. ім Інце дэфекталогіі. Даследаваў грамадскую, дзіцячую, пед. і клінічную псіхалогію. Распрацаваў культ.гіст. тэорыю развіц
408
ВЫДАВЕЦКАЯ
ця псіхікі («Гісторыя развіцця вышэйшых псіхічных функцый», 1930— 31, апубл. 1960). Вывучаў таксама структуру свядомасці («Мысленне і мова», 1934), якую лічыўдынамічнай сэнсавай сістэмай, што знаходзіцца ў адзінстве афектыўных, валявых і інтэлектуальных працэсаў. Аўтар кн. «Псіхалогія мастацтва» (1934) і інш.
Тв:. Собр. соч. Т. 1—6. М., 1982—84.
Літ.:5\ евнтмн К.Е. Лнчностью не рождаются. М., 1990.
ВЫДАВЁЦКАЯ МАРКА, выдавецкі знак, друкарскі с і г н е т, фірменны знак, эмблема выдаўца або выдва, які паказвае паходжанне выдання і яго прыналежнасць да пэўнай друкарні ці друкара. Звычайна сімвалізуе кірунак дзейнасці выдва, яго спецыфіку. Асн. прызначэнне В.м. — прапаганда кніжнай прадукцыі выдва яркім і лёгкім для запамінання малюнкам. У якасці В.м. часта фігуруюць геральдычныя элементы, назва ці абрэвіятура назвы выдва, яго эмблема, сімвалічныя аб’екты (напр., сава як сімвал мудрасці, леў як сімвал моцы і мужнасці і г.д.). Часам В.м. ўключае таксама сентэнцыі і афарызмы. Сімвалічныя па гучанні, цікавыя па задуме і тонкасці выканання графічныя мініяцюры часта служаць істотным элементам маст. афармлення кнігі. В.м. адрозніваюцьаддрукарскай, але часцей яны супадаюць, калі выдва (выдавец) і друкарня (друкар) супадаюць. В.м. не з’яўляецца абавязковым элементам афармлення выданняў, таму выкарыстоўваецца не заўжды. На выданнях месца размяшчэння маркі вызначаецца выдвам (найчасцей — тытульны аркуш, авантытул, вокладка, пераплёт, супервокладка). Па сваёй сутнасці В.м. роднасная экслібрысу, аднак не сведчыць пра прыналежнасць кнігі пэўнаму ўладальніку, а ідэнтыфікуе яе з пэўным калектывам стваральнікаў.
В.м. ўзнікла пасля вынаходства кнігадрукавання і шырока ўжывалася на кнігах пачынаючы з эпохі Адраджэння. Упершыню яна выкарыстана пачынальнікамі ням. кнігадрукавання І.Фустам і П.Шоферам у калафоне кн. «Псалтыр» (г. Майнц, Германія, 1457). Іхмаркаўяўлялаадлюс
траванне 2 шчытоў з геральдычнымі выявамі на галінцы дрэва і стала прататыпам для В.м. многіх ням., швейцарскіх і нідэрландскіх друкароў. У 16—17 ст. з’явіліся найб. вядомыя маркі найбуйнейшых еўрап. выдаўцоў — венецыянскай выдавецкай фірмы Альдаў (дэльфін, які абвівае якар), франц. выдаўцоў Эцьенаў (пад аліўкавым дрэвам, з якога падаюць адсечаныя галінкі, сядзіць філосаф і паказвае пальцам уверх, побач дэвіз «Не мудруй пра высокае»), фламандскіх друкароў Плантэнаў (рука з цыркулем і дэвізам «Працай і пастаянствам») і галандскіх тыпографаў Эльзевіраў (арол з пучком сямі стрэлаў 1 дэвіз «Згодай узвышаюцца і малыя справы»). Сярод слав. друкароў В.м. першым ужыў. Ш.Фіёль, які змясціў на сігнеце герб Кракава з ініцыяламі друкара і датай «1491». Вядома В.м. І.Фёдарава, ужытая ім у Львоўскіх і Астрожскіх выданнях, — шчыт з выявай завітай паласы (падобнай на перагорнутую літару «S») і наканечніка стралы над ёю. 3 сярэдзіны 18 ст. пачалося пашырэнне В.м. ў Расіі (найперш у выданнях грамадзянскага друку). Актыўнае развіццё В.м. адбылося ў 20 ст., што звязана з удасканаленнем тэхнікі графікі і паліграф. абсталявання, імклівым развіццём мастацтва.
Першай бел. В.м. лічыцца сігнет Ф.Скарыны — выява сонца і месяца з чалавечымтварам. Янабылазмешчана на гравюрным партрэце Ф.Скарыны (на гербавым шчыце), у кампазіцыі тэматычных гравюріл., у дэкар. застаўках, ініцыялах. Сонца дадзена анфас, абкружана промнямі, месяц — у профіль у фазе маладзіка, які часткова закрывае сонца з левага боку. У адрозненне ад пашыранай у кнігах і гравюрах таго часу выявы сонца і месяца паасобку ў Ф.Скарыны яны злучаны. Сігнет Ф.Скарыны мае не толькі функцыі аховы выдавецкіх правоў і своеасаблівай рэкламы, але і арганічна ўваходзіць у архітэктоніку і маст. афармленне кніг і мае глыбока сімвалічнае значэнне. Імклівае пашырэнне выкарыстання В.м. ў Беларусі адбылося ў пач. 20 ст., асабліва ў 1920я гг. На многіх В.м. таго часу з’явіліся прапагандысцкія лозунгі,
стала выкарыстоўвацца рэв. сімволіка. У якасці В.м. можна ўспрымаць лозунг «Загляне сонца іўнаша аконца» аднайм. бел. выдавецкага тва ў Пецярбургу. Многія выдвы Сав. Беларусі звярнуліся за дапамогай да графікаў, каб памастацку аздобіць свае выданні. Так, у пач. 1920х гг. мастак П.М.Гуткоўскі выканаў марку для выдва «Савецкая Беларусь» (у квадратнай арнаментаванай рамцы паміж сярпом і молатам ралля, над якой узыходзіць сонца, а ўнізе — назва выдва). Часам на стварэнне В.м. аб’яўляўся конкурс. Напр., у 1923 у конкурсе на выраб В.м. для Інта бел. культуры было прадстаўлена некалькі дзесяткаў праектаў; перамагла марка, створаная скульпт. А.В.Грубэ. Крыху пазней была зацверджана першая марка Дзярж. выдва БССР, выкананая мастаком Г.Я.Змудзінскім (над разгорнутай кнігай змешчаны сілуэт сейбіта ў акружэнні каласоў, у цэнтры літары «БДВ»). У хуткім часе гэта марка была заменена новай — з выявай кнігі, сярпа з молатам і абрэвіятуры «БДзВ», якую выканаў укр. мастакграфік Л.С.Хіжынскі. Найб. вядомым майстрам В.м. ў Беларусі ў 1920я гг. быў А.М.Тычына, які выканаў маркі для выдваў «Маладняк», «Узвышша», «Інстытут сельскай і лясной гаспадаркі», «Чырвоная змена». Закрыццё прыватных выдавецкіх структур у канцы 1920х гг. рэзка скараціла выкарыстанне В.м. у 1930я гг. Выдвы працягвалі карыстацца толькі тэкставым (наборным шрыфтавым) абазначэннем сваёй назвы. Развіццё бел. В.м. часткова працягвалі бел. выдвы Зах. Беларусі, якія выкарыстоўвалі блізкую беларусам тэму с.г. працы, тэму апрацоўкі зямлі. Напр., Віленскае выдва Б.Клецкіна стварыла адну з першых бел. памастацку аформленых В.м., якая мела выяву бел. сейбіта. Бел. выдавецкае тва ў Вільні распрацавала В.м. з выявай пераплеценых жытніх каласоў і васількоў, паміж якімі былі пазначаны літары «БВТ». Аднаўленне цікавасці да В.м. адбылося ў пасляваенныя гады, калі павысіліся патрабаванні да маст. афармлення выданняў і многія дзярж. выдвы пачалі зноў выкарыс
409
ВЫДАВЕЦКАЯ
тоўваць свае маркі. Напр., у пач. 1950х гг. быў зацверджаны новы малюнак В.м. выдва «Беларусь» (маст. Ю.Архіпаў, Л.Прагін). Паслядоўна свае В.м. распрацавалі многія інш. дзярж. выдвы (напр., «Ураджай»). Стварэннеў 1990х гг. каап. і прыватных выдваў значна пашырыла разнастайнасць В.м. Многія сучасныя бел. В.м. сімвалічна адсылаюць да даўніх традыцый айчыннага кнігадрукавання (напр., выдва «Беларуская Энцыклапедыя імя П.Броўкі» — да сігнету Ф.Скарыны, В.м. выдва «Тэхналогія» створана на аснове гравюры «Крылаты цмок» з трактата бел. навукоўца 17 ст. К.Семяновіча). Некаторыя выдвы карыстаюцца абстрактнымі паводле выявы В.м. з сімвалічным значэннем (напр., «Беларуская навука»), Выдвы пры інш. установах часцей выкарыстоўваюць у якасці В.м. эмблему гэтай установы. В.м. павінна прайсці дзярж. рэгістрацыю, каб прадухіліць парушэнне заканадаўства аўтарскага права. Бел. В.м. застаецца пакуль мала даследаванай у кантэксце гісторыі айчыннага мастацтва графікі, выдавецкай дзейнасці, рэкламы і станаўлення сістэмы аховы інтэлектуальнай уласнасці.