• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 2.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 2.

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 544с.
    Мінск 2011
    531.15 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 1.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 3.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 4.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 5.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 6.
    У 2011 сярэдняя школа, клуб, бка, амбулаторыя, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі і «Беларусбанка», 3 магазіны. Помнік архітэктуры — царква Іаана Кранштацкага (19 ст.).
    ВЎЛЬКАЎСКАЕ НАРОДНАЕ ФАЛЬКЛОРНАЕ АМАТАРСКАЕ АБ’ЯДНАННЕ «ЖЫВІЦА» Створана ў 1987 у в. Вулька 2 Лунінецкага рна пры сельскім Доме культуры (з 2008 Цэнтр культуры і нар. творчасці). У 1992 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнік В.Ф. Мелюх. У рэпертуары песні аўтэн
    405
    ВУПРАЖ
    тычныя абрадавыя, каляндарнага цыкла, жартоўныя і лірычныя («Пасаджу каліну ў полі», «Пачаеўская, «Засцілайце сталы», «На новае лета», «На жытнёвым полі», «Пры даліне куст каліны» і інш. танцы («Падыспань», «На рэчаньку»). Аб’яднаннем адноўлены мясц. абрады і святы (Вяселле, Зажынкі, Дажынкі, Дзяды, Каляды, Тройца, Макавей, Юр’я, Параскева). Удзельнікі займаюцца ткацтвам, вышыўкай, вязаннем кручком, ствараюць жаночае і мужчынскае нар.сцэнічнае адзенне. Калектыў — дыпламант міжнар. фестывалю фальклору «Палескі карагод» (г. Пінск, 1994), рэсп. фестывалюкірмашу «Дажынкі» (г. Кобрын, 2009), удзельнік абл. свята «Песні роднага краю» (г. Сарны, Украіна, 1991), абл. аглядуконкурсу нар. творчасці «Свет нашых захапленняў» (г. Лунінец, 2005) і інш. Прасям’ю Шпакоўскіх, удзельнікаўаб’яднання, зняты фільм «Жыццё з песняй» (1987). Песні калектыву ўвайшлі ў дыск «Song and Music from Belarus» (1998). В.Ф. Мелюх. ВЎПРАЖ, збруя для коннай або валовай запрэжкі. Паводле прызначэння падзяляецца на транспартную (для перавозкі пасажыраў і грузаў) і рабочую (для работ з земляробчымі ці падсобнымі прыладамі). Паводле канструкцыі вылучаюць 3 тыпы В.: хамутовую, шлейную і ярэмную. Асн. часткай хамутовай В. з’яўляецца хамут у комплексе з інш. элементамі. Пры запраганні ў аглоблі выкарыстоўвалі дугу, сядзёлку, папругу, церазсядзёлак, набадры; пры запраган
    Вупраж: ярэмы і дуга.
    ні ў пастронкі ў пасажырскіх, часцей шматконных экіпажах замест хамута персі і карак коней аблягала шырокая раменная шляя. Ва ўсіх тыпах В. выкарыстоўвалі аброць і лейцы. Кожны з састаўных элементаў улічваў індывід. асаблівасці цяглавых жывёл, мог адрознівацца формай, матэрыяламі (скура, пянька, дрэва) і інш. Выязную В. звычайна аздаблялі (у час вяселля, свят), яна заўсёды мела прыкметы саслоўнай прыналежнасці і індывід. маст. густу. Дугу маляўніча расфарбоўвалі, шляю аздаблялі цісненнем, аброць, набадры — металічнымі накладкамі, махрамі, кутасамі. У час урачыстых выездаў на
    шыю каня надзявалі шархуны з бразготкамі або чаплялі званочкі пад дугой. В. ярэмнага тьшу вядома з часоў неаліту. Вынаходніцтва шляі дало пачатак шырокаму выкарыстанню каня як транспартнай жывёлы. Першыя формы коннай В. на ўзор сучасных праніклі ў Еўропу з У праз вандроўных гунаў, авараў, венграў. Вытворчасць В. была цесна звязана з рымарскім, шавецкім і дрэваапрацоўчымі рамёствамі. Вынаходніцтва машын паклала пачатак новым сучасным відам транспартных сродкаў. У наш час традыц. В. выкарыстоўваецца пераважна ў прыватных і калгаснакаап. гаспадарках. В.С.Цітоў.
    ВУПЬІР, в а м п і р, у старадаўніх павер’ях беларусаў і інш. слав. народаў мярцвяк, які ноччу выходзіць з магілы, каб шкодзіць людзям: смактаць кроў, душыць, разрываць на часткі і г.д. Уяўляўся з тоўстымі (раздутымі) губамі і доўгім, тонкім, вострым, як змяінае джала, языком. Людзі верылі, што В. становяцца людзі, нараджэнне, жыццё і смерць якіх былі звязаны з парушэннем маральных і рытуальных норм: памерлыя без споведзі, няправільна пахаваныя, самагубцы, забойцы, вешчунычарадзеі. В. найб. сілу мае ноччу, але з першымі пеўнямі становіцца бездапаможным. Засцерагчыся ад В. можна было з дапамогай часнаку, цыбулі, крапівы, крыжа, іконы, грамнічнай свечкі, асвячонай солі, MarinHara кола, а таксама асінавага кала, калі загнаць яго ў магілу нячысціка або ў яго сэрца.
    Выязная вупраж.
    Святочная вупраж.
    406
    ВУЯЧЫЧ
    ВЎСНАЕ МАЎЛЁННЕ, маўленне, якое параджаецца ў працэсе гаварэння; асн. форма існавання натуральных моў, проціпастаўленая пісьмоваму маўленню. Першапачаткова вывучалася на матэрыяле тэр. дыялектаў. У 1980—2000я гг. пачало актыўна даследавацца маўленне гар. жыхароў. Вылучаюцца разнастайныя віды сельскага і гар. В.м. ў залежнасці ад характару камунікацыі (афіц. / неафіц.) і тыпу зносін (прыватнае / публічнае). Для В.м., у адрозненне ад пісьмовага, уласцівы непадрыхтаванасць, лінейнасць, незваротнасць, сувязь з фіз. часам ажыццяўлення маўлення. Гэта павышае аўтаматызм і выпадковасць у выкарыстанні рэсурсаў мовы, змяншае магчымасць іх свядомага адбору. Вусная форма маўлення рэалізуецца ў прыватнабыт. зносінах, a таксама ў навук. (даклад, лекцыя), грамадскапаліт. (выступленні на мітынгах, сходах, радыё), прававой (судзебныя прамовы) і інш. сферах. У В.м. шырока выкарыстоўваюцца паўторы, удакладненні, асацыятыўныя ўстаўкі, сказы няўскладненай структуры, тропы і параўнанні, прыёмы адрасацыі маўлення, сродкі суб’ектыўнамадальнага і эмацыянальнаацэначнага характару. Інфарматыўнасць і эфектыўнасць В.м. павышаецца за кошт інтанацыі, жэстаў і мімікі.
    Літ.: Вусная беларуская мова: хрэстаматыя. Мінск, 1990; Беларуская мова. Ороіе, 1998. Дз.В.Дзятко.
    ВЎСНАСЦЬ, форма стварэння, бытавання, распаўсюджання фальклору. В. забяспечвае бесперапыннасць творчага працэсу, фарміраванне сістэмы выразных сродкаў, пераемнасць маст. традыцый, спрыяе развіццю памяці, эстэтычнага густу, вобразнага мыслення, імправізацыйных здольнасцей чалавека. Напр., выканаўца баладнай песні «Тры птушачкі ля забітага малойчыка» мог уносіць новыя адценні ў вобраз смуткуючай маці, сястры, жонкі: «жонка плачыць — раса пала», «дробны дожджык ідзець», «там ракі няма», «расіцы няма»; «сястра плачыць — ручайкі пашлі», «як руччы льюцца», «ручаі бягуць», «Дунай цячэ»; «мамка плачыць — рэчка быстрая», «раку
    разліваіць», «глыбокі калодзісь стаў». 3 цягам часу выпрацаваліся пэўныя прыёмы, якія дапамагалі лягчэй узнаўляць твор у памяці пры выкананні, устойлівыя слоўныя комплексы, характэрныя для пэўных фалькл. жанраў. Гатовымі формуламі пачатку, канца, сярэдзіны аповеду карыстаўся казачнік, гаворачы пра прыгажосць царэўны, загады цара, бой героя з ворагам. Дастаткова было першага радка лірычнай песні з формулай звароту да жураўкі, рабенькага салавейкі, гаю «зеляного», «месячкатаргаўшчыка», лучыначкі і інш., каб узгадаць усю песню. Агульныя месцы выконвалі функцыю стабілізацыі тэксту 1 сродку яго вобразнага ўзнаўлення. Р.М.Кавалёва.
    ВЎСЦЕ, вёска ў Аршанскім рне. За 18 км на Пд ад г. Орша, 5 км ад чыг. ст. Чэрвена на лініі Орша—Магілёў, 98 км ад Віцебска. Цэнтр Вусценскага с/с. 376 гаспадарак, 817 ж. (2010).
    У 19 ст. маёнтак, належаў Курчам.
    У пач. 20 ст. вёска Баранскай воласці Аршанскага павета Магілёўскай губ., 88 двароў, каля 280 ж. Побач з В. знаходзіўся фальварак Вусце, 8 двароў, 94 ж. У 1919 адкрыта прац. школа 1й ступені, у якой вучыліся 30 хлопчыкаў ідзяўчынак. 3 сак. 1924у БССР, з 17.7.1924 у Аршанскім рне Аршанскай акругі (да 26.7.1930), з 20.2.1938 Віцебскай вобл. У Вял. Айч. вайну з сярэдзіны ліп. 1941 да канца чэрв. 1944 акупіравана ням.фаш. захопнікамі. 3 2.2.1982 цэнтр Вусценскага с/с. У 1998 — 364 гаспадаркі, 934 ж.
    У 2010 комплекс дзіцячы сад—сярэдняя школа, Дом культуры, бка, урачэбная амбулаторыя, комплексны прыёмны пункт, аддз. сувязі і «Беларусбанка», кафэ, 2 магазіны; храм у гонар абраза Маці Божай (2000я гг.). У вёсцы 2 гісторыкакраязнаўчыя музеі. Брацкая магіла сав. воінаў, помнік землякам, загінуўшым у Вял. Айч. вайну. Паблізу BecKi, ва ўрочышчы Гарадзец, на правым беразе Дняпра археал. помнік — гарадзішча. Радзіма бел. пісьменніка і кінадраматурга М.Ф.Садковіча (1907—68).
    ВЎСЦЕЎСКАЕ НАРОДНАЕ АМАТАРСКАЕ АБ’ЯДНАННЕ «ЖАНОЧЫЯ САКРЭТЫ». Створана ў 1999 у
    в. Вусце Аршанскага рна пры сельскай бцы. У 2003 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнік Р.М.Кірылава. У складзе аб’яднання 12 жанчын ва ўзросце ад 30 да 65 гадоў. Асн. мэты дзейнасці — прапаганда калект. форм адпачынку, гарманічнае развіццё асобы, далучэнне да багацця маст. і духоўнай культуры. Праводзіць сустрэчы па інтарэсах з вядомымі людзьмі рэгіёна, кулінарныя вечарыны, майстаркласы па дэкар.прыкладному мастацтву, арганізуе выстаўкі, прапагандуе кнігу, удзельнічае ў праграме арганізацыі вольнага часу людзей сталага ўзросту. Калектыў — удзельнік абл. аглядаўконкурсаў аматарскіх аб’яднанняў і клубаў па інтарэсах (г. Лепель, 2003), аграгарадкоў (г.п. Арэхаўск Аршанскага рна, 2009), выступае на раённым тэлебачанні і радыё, прымае ўдзел у раённых мерапрыемствах і інш.
    Р.М.Кірылава.
    ВУЯЧЫЧ Віктар Лук’янавіч (11.7. 1934, г. Харкаў, Украіна — 17.9.1999), беларускі эстрадны спявак (барытон). Нар. артыст Беларусі (1976). Вучыўся ў Мінскім муз. вучылішчы
    В.Л.Вуячыч.
    (1959—62). 3 1957 саліст Дзярж. нар. хору Беларусі, хору Бел. радыё, з 1963 — Ансамбля песні і танца Б ВА. 3 1966 у Бел. філармоніі, маст. кіраўнік канцэртнагастрольнага аб’яднання «Мінскканцэрт», з 1992 — Рэсп. дырэкцыі эстр.цыркавога мастацтва, з 1996 — дзярж. аб’яднання «Белканцэрт». В. ўласціва высокая сцэнічная культура і прыгожы голас. Выканаўца і прапагандыст ваен.патрыя
    407
    ВУЯЧЫЧ
    тычнай песні, у якой спалучаў лірыкадрам. пачатак з высокім грамадзянскім пафасам. Найб. вядомая песня ў яго выкананні — «Памяць сэрца» І.Лучанка. Уваходзіў у склад журы конкурсу маладых выканаўцаў на фестывалі «Залаты шлягер» (г. Магілёў). Вёў актыўную гастрольную дзейнасць. Лаўрэат 1га Усесаюзнага конкурсу на лепшае выкананне сав. песні (Масква, 1966), міжнар. конкурсу эстр. песні «Залаты Арфей» (Балгарыя, 1967), фестывалю сучаснай эстр. песні (Токіо, 1973).
    ВУЯЧЫЧ Святлана Сямёнаўна (н. 2.4.1937, Мінск), беларуская танцоўшчыца. Нар. артыстка Беларусі (1977). 3 1952уДзярж. нар. хоры Беларусі. У 1960—83 салістка, з 1984 рэ
    петытар, з 1995 заг. трупы Дзярж. ансамбля танца БССР. Выканальніцкай манеры В. уласціва пластычнасць, музыкальнасць і эмацыянальнасць. Стварыла выразныя вобразы ў пастаноўках ансамбля («Вянок беларускіх танцаў», «Беларуская рапсодыя», «Беларускае вяселле», «Гусілебедзі», «Купальская ноч», «На птушкаферме» і інш.).
    ВЬІБАРНАЕ ТКАЦТВА, п е paб і р а н н е, від народнага ткацтва. Было пашырана ў канцы 19 — пач. 20 ст. пераважна на Віцебшчыне і Гомельшчыне. Для выбарных тканін характэрны рэльефны ступеньчатагеаметрычны арнамент, які ўтвораны насцілам узорнага ўтку на фонавае палатно. Па тэхніцы выканання В.т. падобна на двухуточнае бранае ткацтва: узор перабіраецца на дошчачкубральніцу і кожны атрыманы