• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 2.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 2.

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 544с.
    Мінск 2011
    531.15 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 1.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 3.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 4.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 5.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 6.
    палітай (1795) у складзе Прусіі. 3 1807 у Рас. імперыі, мястэчкаў Брэсцкім павеце Гродзенскай губ. У 1897 — 256 двароў, 3434 ж., 2 нар. вучылішчы, школа, царква, касцёл, капліца, сінагога, 4 малітоўныя дамы, паштовае аддз., 9 разоў на год праводзіліся кірмашы. 3 1921 гораду складзе Польшчы, у Брэсцкім павеце Палескага ваяв. 3 1939 у БССР. 3 15.1.1940 цэнтр раёна ў Брэсцкай вобл. У Вял. Айч. вайну з 23.6.1941 да 28.7.1944 В. акупіравана ням.фаш. захопнікамі, якія знішчылі тут каля 1,3 тыс. чал. У 1959 — 2,6 тыс. ж. 3 17.4.1962 у Камянецкім рне.
    Сучасны горад падзелены ракой на 2 часткі. Архіт.планіровачную вось фарміруюць вул. Савецкая, Леніна, Сацыялістычная, Савецкіх Пагранічнікаў. На месцы перакрыжавання вул. Савецкая і Савецкіх Пагранічнікаў утварыліся 2 плошчы — грамадскі і культ.гандлёвы цэнтр. Цэнтр., усх. і зах. часткі горада забудаваны 2— 3павярховымі жылымі дамамі, астатняя тэр. — індывідуальнымі дамамі сядзібнага тыпу. Паводле генплана 2003 прадугледжана будаўніцтва 3—5павярховых дамоў у цэнтр., паўн.зах. і зах. частках горада. Прам. зона развіваецца ў зах. напрамку. Зона адпачынку — гар. парк, р. Пульва.
    У 2011 дзіцячы сад, сярэдняя і муз. школы, санаторная школаінтэрнат, ДЮСШ, с.г. прафес.тэхн. каледж, Цэнтр пазашкольнай работы (пры ім узорны клуб аматараў фальклору «Катрынка»), Дом культуры, 2 бкі, бальніца, паліклініка, 2 аптэкі, стадыён, спарт. пляцоўкі. Помнікі архітэктуры: Варварынская капліца (1772), Крыжаўзвіжанская царква (1869), сядзіба (17 ст.), касцёл 1 кляштар баніфратаў (1773—85), Троіцкі касцёл (1603—08).
    ВЫСОКАЕ, вёска ў Аршанскім рне, на р. Аршыца. За 13 км на Пн ад г. Орша, 5 км ад чыг. ст. Хлусава на лініі Орша—Смаленск (Расія), 67 км ад Віцебска, на аўтадарозе Орша—Віцебск. Цэнтр Высокаўскага с/с. 456 гаспадарак, 1051 ж. (2010).
    У 19 — пач. 20 ст. цэнтр воласці Аршанскага павета Магілёўскай губ. Побач знаходзіўся фальварак Высо
    418
    ВЫСОКАЎСКАЯ
    кае, які належаў Ранікерам. Дзейнічалі папяровая фабрыка (1828— 85), медзеплавільны, вапнавы, вінакурны, сіропны, цукровы, шкляны заводы; млын, карчма; існавалі бальніца, магазін, праваслаўная царква. У 1867 адкрыта земскае нар. вучылішча (у 1883 вучыліся 40 хлопчыкаў і 2 дзяўчынкі). У 1910 — 92 двары, 623 ж. Пасля 1917 адкрыты нар. дом, хатачытальня, бка, земскае нар. вучылішча, якое пазней пераўтворана ў прац. школу 1й ступені (у 1923 каля 80 вучняў). 3 сак. 1924 у БССР. 20.8. 1924 утвораны Высокаўскі с/с у Аршанскім рне Аршанскай акругі (да 26.7.1930), з 20.2.1938 Віцебскай вобл. У 1928 тут адбыўся I з’езд КПЗБ. У Вял. Айч. вайну ў наваколлі вёскі дзейнічала партыз. брыгада «Граза», у В. — падп. група (кіраўнік П.А.Пахомчык). У 1970 —220 двароў, 1190ж. У 1998 — 112 гаспадарак,234 ж.
    У 2010 дзіцячыя яслісад, ліцэй с.г. вытворчасці, сярэдняя школа, бка, урачэбная амбулаторыя, комплексны прыёмны пункт, аддз. сувязі і «Беларусбанка», 2 магазіны. Брацкая магіла сав. воінаў і партызан, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну. Каля пасёлка помнік Герою Сав. Саюза К.С. Заслонаву. Помнік архітэктуры — сядзіба (19—20 ст.).
    ВЫСОКАЕ, вёска ў Клімавіцкім рне. За 10 км на ПдЗ ад горада і чыг. ст. Клімавічы на лініі Орша—Унеча, 134 км ад Магілёва, каля шашы Клімавічы—Крычаў. Цэнтр Высокаўскага с/с. 175 гаспадарак, 451 ж. (2010).
    Вядома з 18 ст. У 1746 вёска ў Крычаўскім старостве ВКЛ, 38 двароў, дзярж. ўласнасць. Пасля 1га падзелу Рэчы Паспалітай (1772) у складзе Рас. імперыі, у Клімавіцкім павеце Магілёўскай губ. У 1897 у Ціманаўскай воласці, 48 двароў, 332 ж., царк.прыходская школа, вінакурны завод. 3 26.4.1919 у Гомельскай губ. РСФСР. 3 20.8.1924 у Красавіцкім с/с Клімавіцкага рна Калінінскай, да 9.6.1927 Магілёўскай акруг (да 26.7.1930). 3 20.2.1938 у Магілёўскай вобл. У Вял. Айч. вайну з пачатку жн. 1941 да канца чэрв. 1943 В. акупіравана ням.фаш. захопнікамі. 3 1965
    цэнтр сельсавета. У 1986 — 149 гаспадарак,413 ж.
    У 2010 сярэдняя школа—сад, клуб, бка, ФАП, комплексны прыёмны пункт, аддз. сувязі і «Беларусбанка», магазін. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну.
    ВЫСОКАЎСКАЯ КРЫЖАЎЗВІЖАНСКАЯ ЦАРКВА, помнік архітэктуры рэтраспектыўнарускага стылю ў г. Высокае Камянецкага рна. Пабудавана ў 1869 з цэглы на месцы драўлянага храма. Да асн. квадратнага ў плане аб’ёму прымыкаюць прытвор з надбудаванай шатровай званіцай, паўкруглая апсіда і бакавыя прамавугольныя ў плане прыдзелы пад 2схільнымі дахамі. Асн. аб’ём накрыты шатровым дахам з 5купаллемузавяршэнні. Плоскасныя фасады расчлянёны арачнымі аконнымі праёмамі ў ліштвах, раскрапаваны лапаткамі і прафіляванымі карнізамі. Уваход аформлены ў выглядзе прамавугольнага праёма з круглай люкарнай над ім. Зберагліся абразы 16—19 ст.: «Маці Божая Адзігітрыя», «Цуд Архістраціга Міхаіла», «Трой
    Высокаўская Крыжаўзвіжанская царква.
    ца». Храм унесены ў Дзярж. спіс гісторыкакульт. каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. Царква дзейнічае.
    ВЫСОКАЎСКАЯ СЯДЗІБА, помнік сядзібнапаркавай архітэктуры неакласіцызму ў в. Высокае Аршанскага рна. Пабудавана на мяжы 19 — 20 ст. Належала Э.Мазарапіо. Уключала сядзібны дом, флігелі, гасп. пабудовы, папяровую фабрыку, жалезаплавільны завод, парк. С я д з і б н ы д о м прамавугольны ў плане, з паўд. фасада — 5гранны эркер са стральчатымі аконнымі праёмамі. Цокальны паверх расчлянёны лучковымі вокнамі. У знешнім дэкоры выкарыстаны руст, вуглавыя лапаткі, філёнгі, прафіляваныя ліштвы і інш. Ф л і г е л ь — 1павярховы з мансардай. Пабудаваны ў 1912. 3 боку гал. фасада дэкарыраваны 2павярховым эркерам. П а р к (каля 4,7 га) разбіты вакол невял. возера. У дрэвастоі пераважае вольха чорная, ліпа драбналістая, клён вастралісты, таполя белая, растуць акацыя жоўтая, рабіна, бузіна, жымаласць, спірэя. Сустракаюцца экзэмпляры лістоўніцы
    419
    ВЫСОКАЎСКАЯ
    сібірскай, піхты, бярозы бародаўчатай, хвоі веймутавай. У 1928 у сядзібе адбыўся і з’езд КПЗБ. Захаваліся сядзібны дом, флігель, рэшткі парку, сажалка.
    Літ.\ Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі: Віцебская вобл. Мінск, 1985; Ш ы н к е в і ч А.М. Аршанская даўніна. Мінск, 1992; А с і н о ў с к і С.М. Орша: залатыя стрэлы на блакітным полі: хранал. давед. Мінск, 1997; Калнннн М.Ю. Прнродные ресурсы нохрана окружаюшей среды г. Орша й Оршанского района. Мннск, 2008; Slownik geograficzny Krolewstwa Polskiego innych krajow slowjanskich. T. 13. Warszawa, 1897.
    М.В.Півавар.
    ВЫСОКАЎСКАЯ СЯДЗІБА, помнік сядзібнапаркавай архітэктуры класіцызму ў г. Высокае Камянецкага рна. Належала Сапегам, Патоцкім. Першапачаткова закладзена ў 17 ст. П.Сапегам як замак на высокім правым беразе р. Пульва. 3 ПнУ, дзе размяшчаўся ўезд, меўся шырокі стаў. Цераз яго быў перакінуты пад’ёмны мост, які падводзіў да 2павярховай з 3 варотамі цаглянай вежыбрамы, схаванай у тоўшчы землянога вала. У ёй размяшчаліся кардэгардыя, збраёўня і пад’ёмны механізм моста. Падыходы да брамы фланкіравалі 2 магутныя нарожныя бастыёны і 2 курціны. Невял. бастыёны былі таксама з Пн і 3. На вял. замкавым дзяцінцы стаялі драўляныя палац і гасп. службы. У час вайны Расіі з Рэччу Паспалітай 1654—671 Паўн. вайны 1700—21 замак моцна пацярпеў. Да нашага часу захаваліся земляныя валы і рэшткі брамы. У 1816—20 П.Патоцкая заклала сядзібу, якая ўключала палац, флігелі, кухню, пейзажны парк. Палац сіметрычнай кампазіцыі з 2павярховай цэнтр. часткай і 1павярховымі крыламі. Гал. ўваход вылучаны 4калонным порцікам з трохвугольным франтонам, з боку дваровага фасада — ступеньчаты атык. Парк закладзены ў традыцыях пейзажнага стылю. У аснове кампазіцыі — прынцып раскрыцця далёкіх і бліжэйшых перспектыў па шляху прагулачнага маршруту, які аформлены ў выглядзе алеі з конскага каштана. Гэта адна з самых доўгіх паркавых алей Беларусі (працягласць 400 м). Уезд у сядзібу быў фіксаваны 2 парамі простых пілонаў з дэкар. вазамі і каванымі ва
    Уязная брама ў Высокаўскай сядзібе. Камянецкі раён. Малюнак Н.Орды. 1876.
    ротамі з вензелямі і ініцыяламі прозвішчаў нашчадкаў. Захаваліся рэшткі замкавых умацаванняў, палац, флігелі, службовы корпус, парк, б. аранжарэя. Сядзіба ўнесена ў Дзярж. спіс гісторыкакульт. каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь.
    Літ.: Т к а ч о ў М.А. Абарончыя збудаванні заходніх зямель Беларусі XIII— XVIII стст. Мінск, 1978; Федорук А.Т. Старннные усадьбы Берестейшнны. Мннск, 2004.
    ВЫСОКАЎСКІ КАСЦЁЛ I КЛЯШТАР БАНІФРАТАЎ, помнік архітэктуры барока ў г. Высокае Камянецкага рна. Пабудаваны ў 1773—85 з цэглы. Уключаў жылы корпус, касцёл і шпіталь на 20 ложкаў. Захаваўся жылы корпус — прамавугольны ў плане 2павярховы аб’ём пад 2схільным дахам, завершаным па тарцах ступеньчатымі франтонамі. Гал. фасад вылучаны па цэнтры мансардным аб’ёмам. Плоскасныя сцены расчлянёны лучковымі аконнымі праёмамі, крапаваны па вуглах рустам.
    Да арт. Высокаўскікасцёл і кляштар баніфратаў. Жылы корпус.
    ВЫСбКАЎСКІ ТРОІЦКІ КАСЦЁЛ, помнік архітэктуры барока ў г. Высокае Камянецкага рна. Пабудаваны ў 1603—08 з цэглы, адноўлены ў 1872, рэстаўрыраваны ў пач. 21 ст. Адлюстраваны на малюнку Н.Орды 1876. Трохнефавая 2вежавая базіліка з трансептам і сігнатуркай. Асн. аб’ём накрыты 2схільным дахам. Гал. фасад фланкіраваны высунутымі наперад 4граннымі шатровымі вежамі. Плоскасць фасада з 2гранным атыкам у завяршэнні раскрапавана пілястрамі. Сцены расчлянёны прамавугольнымі аконнымі праёмамі. Уваход аформлены ў выглядзе прамавугольнага партала з рэльефным лац. крыжом над ім. Касцёл дзейнічае.
    ВЫСОКАЎСКІ ЎЗбРНЫ КЛУБ АМАТАРАЎ ФАЛЬКЛбРУ «КАТРЫНКА». Створаны ў 2000 у г. Высокае Камянецкага рна пры дзіцячым парку. 3 2002 дзейнічае пры Цэнтры пазашкольнай работы. У 2005 прысвоена званне «ўзорны аматарскі калектыў». Кіраўнікі: А.М.Зайцава і Л.І.Лізякіна. Ускладзе клуба 3 групы: падрыхтоўчая, вак., харэагр., у якіх займаюцца 54 чал. ва ўзросце ад 6 да 55 гадоў. У рэпертуары абрадавы рэгіянальны песенны фальклор («Вэснакрасна», «Ты, вэрбонька зэлэнэнькая»; «Лэців бусэнь чэрэз гулыцю», «Святый Юрый, Рыгорэ», «Положу я кладочку дубову»), танцы («Кракавяк», «Лысы», «Падыспань», «Навасёлкаўскі вальс», «Стаўскі вальс», «Польказакрутуха», «Месяц Стаўскі», «Амельянецкі»), песня
    420
    ВЫСОКІ
    гульня «Чорны баран» і танецгульня «Полькацыганачка». Калектыў — лаўрэат і дыпламант фестываляў: міжнар. дзіцячай песні «Ноты прыязні» (г. Гайнаўка, Польшча, 2006), фальклору (г. Цехановец, Польшча, 2007), дзіцячага фалькл. «Дружба без межаў» (гарады Брэст, Высокае, Семятычы, Польшча, 2008), усебел. нар. мастацтва «Беларусь — мая песня» (Мінск), абл. турарэсп. эстр. песні «Беларускія зоркі» (г. Брэст, абодва 2005), абл. эстр. мастацтва «Рытмы маладосці» (г. Брэст, 2006), рэгіянальнага фальклору «Галасы Палесся» (г. Іванава, 2007), рэсп. конкурсу харэагр. мастацтва «Юныя таленты Беларусі» (Мінск, 2009), аглядуконкурсу дзіцячых і маладзёжных фалькл. калектываў «Веснавы танок» (дзіцячы лагер «Зубраня», Мядзельскі раён, 2010) і інш. А.М.Зайцава.