• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 2.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 2.

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 544с.
    Мінск 2011
    531.15 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 1.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 3.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 4.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 5.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 6.
    гэта вуч.навук.вытворчыя комплексы, якія даюць студэнтам магчымасць займацца навук. даследаваннямі. Першай ВНУ на гіст. тэр. Беларусі была Віленская акадэмія (з 1579). У 1812—20 на правах вышэйшай установы дзейнічала Полацкая езуіцкая акадэмія. У 1848—64, 1919—25 існаваў ГорыГорацкі земляробчы інт (пазней Беларуская дзяржаўная сельскагаспадарчая акадэмія). Сучасная сістэма ВНУ Беларусі пачала складваццаў 1920—30я гг., калі былі створаны Беларускі дзяржаўны універсітэт, Бел. політэхн. інт (цяпер Беларускі нацыянальны тэхнічны універсітэт) і шэраг галіновых навуч. інтаў. У 2009/10 навуч. г. ў краіне дзейнічалі 53 ВНУ: 43 дзярж. (372,8 тыс. студэнтаў) і 10 прыватных (57,6 тыс. студэнтаў). На дзённых аддз. навучалася 216,4 тыс. студэнтаў, вячэрніх — 0,7 тыс. студэнтаў, завочных — 213,3 тыс. студэнтаў.
    ВЫЯВА, адлюстраванне сродкамі мастацтва з’яў рэчаіснасці, знешняга аблічча прадметаў, уражанняў, пачуццяў, псіхал. настрою мастака і інш. Звычайна выконваецца на плоскасці, але можа быць аб’ёмнай (стэрэа, 3D і інш.). В. суб’ектыўная па сваім характары, падобная на арыгінал, але не тоесная яму, з’яўляецца знешняй формай вобраза і адначасова носьбітам ідэйнасэнсавага і эмацыянальнавыразнага зместу твора мастацтва. Характар В. (жывапісны, графічны, фотаграфічны, лічбавы, відэа і інш.) вылучаецца сродкамі выразнасці, уласцівымі адпаведнаму віду мастацтва (жывапісу, графіцы, фатаграфіі, камп’ютэрнаму мастацтвуіінш.). М.Л.Цыбульскі.
    ВЫЯЎЛЁНЧАЕ МАСТАЦТВА, род пластычных мастацтваў, які аб’ядноўвае жывапіс, скульптуру, графіку; спецыфічная разнавіднасць маст. творчасці. У 20 ст. да В.м. далучыліся фотамастацтва, лічбавы жывапіс і камп’ютэрная графіка. Да В.м. ўмоўна адносяць архітэктуру і дэкар.прыкладное мастацтва, дзеянні акцыянізму і некаторыя інш. сучасныя візуальныя практыкі. Кожны з відаў В.м. валодае сукупнасцю сродкаў маст. выразнасці, якія ўтвараюць мову В.м.
    425
    ВЭГА
    У адрозненне ад лры, музыкі, тэатра, кіно В.м. з’яўляецца мастацтвам прасторавым і таму абмежавана ў сваёй магчымасці адлюстравання часу і злучанага з ім часавага развіцця дзеяння, але таксама здольна адлюстроўваць уласцівымі яму сродкамі развіццё падзей. Часам творы В.м. з’яўляюцца адзінымі сведкамі стараж. духоўнай культуры, якія захаваліся да нашых дзён. Новыя віды і падвіды В.м., у т.л. злучаныя з віртуальнай рэальнасцю, пашыраюць поле для творчых эксперыментаў сучасных мастакоў. Развіццё В.м. ў Беларусі звязана з заснаваннем навуч. маст. устаноў (Акадэмія мастацтваў, маст. аддз. унтаў і інш.). Дасягненні сучаснага бел. В.м. шырока прадстаўлены ў буйнейшых музеях і галерэях рэспублікі, на міжнар. выстаўках і інш. М.Л.Цыбульскі.
    ВЙГА КАРПІО (Vega Carpio) Лопэ Фелікс дэ [вядомы як Лопэ дэ Вэга (Lope de Vega); 25.11.1562, Мадрыд — 27.8.1635], іспанскі драматург, паэт, празаік, буйнейшы прадстаўнік іспанскага Адраджэння. У 1614прыняў сан святара. Аўтар каля 2 тыс. п’ес (вядомы 500), раманаў «Аркадыя» (1598), «Вандроўнік у сваёй айчыне» (1604), «Даратэя» (1632), больш як 20 паэм, навел, містэрый, трактатаў. Стварыў нац. драму, засн. на нар. традыцыях. Нар. тэатр В.К. аб’яднаў ідэалы гуманізму і нар. культуру, адлюстраваў жыццё ўсіх слаёў іспанскага грамадства — ад сялян да арыстакратаў. У трактаце «Новае майстэрства пісаць камедыі ў наш час» (1609) сфармуляваў асн. прынцыпы сваёй драматургіі. Дынамічнае развіццё сюжэта (3 акты замест 5), дасціпны дыялог, афарыстычная жывая размоўная мова, яркія вобразы, спалучэнне камічнага і трагічнага ў яго п’есах разумна ўраўнаважваюць густы гледачоў і памкненні аўтара. Найб. значныя драмы на гіст. тэмы: «Фуэнтэ Авехуна» («Авечая крыніца», 1619) пра барацьбу сялян за сваю чалавечую годнасць і грамадзянскія правы ў перыяд Рэканкісты, «Вялікі герцаг Маскоўскі» (1617), «Зорка Севільі» і «Кроў невінаватых» (абедзве 1623). У шматлікіх камедыях («Настаўнік танцаў», 1593; «Сабака
    на сене», 1618; «Дзяўчына са збаном», выд. 1646, і інш.) дасягнуты майстэрскі кампраміс паміж рэнесансавай канцэпцыяй героя і саслоўнаіерархічнай ідэалогіяй грамадства. На бел. мову яго камедыі «Раба свайго каханага» і «Дурнічка» пераклалі А.Вярцінскі і П.Макаль (1981). П’есы В.К. ўвайшлі ў рэпертуар бел. тэатраў: «Дурная для іншых, разумная для сябе» (Бел. першы дзярж. тэатр, 1940), «Сабака на сене» (Рускі драм. тэатр, 1940; Бел. першы дзярж. тэатр, 1943), «Дзяўчына са збаном» (тэатр імя Я.Коласа, 1950), «Настаўнік танцаў» (там жа, 1952), «Дурнічка» (там жа і Рускі драм. тэатр, 1968), «Раба свайго каханага» (тэатр імя Я.Коласа, 1974), «Валенсіянскія вар’яты» (тэатр імя Я.Купалы, 1983).
    Тв.'. Рус. пер. — Собр. соч. Т. 1—6. М., 196265.
    Літ.: Плавскнн 3. Лопеде Bera, 1562—1635. Ленннград; М., 1960;Лопеде Вега: бнблногр. рус. переводов н крнтпч. лнт. нарус. яз. 1735—1961. М., 1962.
    Н. М. Саркісава.
    ВЭЛЮМ (ад лац. velum заслона), жаночы галаўны ўбор, лёгкае пакрывала з цюлю, карунак, кісяі ці шоўку, якое спускаецца да плячэй, пояса, часам да ног. Вясельны В. — белага колеру, частка шлюбнага ўбору; мацуецца да вянка або інш. галаўнога ўбору. Жалобны В. — чорны. У наш час захаваўся толькі вясельны В.
    «ВЯДОМОСЬЦІ ГРОДЗЁНЬСКЕ» («Wiadomos'ci Grodzieriskie», «Гродзенскія ведамасці»), газета, орган Таргавіцкай канфедэрацыі. Выдаваласяўліст,—снеж. 1792уг. Гроднана польск. мове 2 разы натыдзень (серада, нядзеля). Кожны нумар меўдадатак фармату газеты (інкварта). Друкавалася ў Гродзенскай друкарні, хоць на старонках вядомых нумароў (зберагліся № 2 ад 21.11, № 4 ад 28.11, № 6 ад 5.12, № 7 ад 9.12, № 8 ад 12.12, № 12ад26.12ідадаткіда№2і№ Юад 19.12; захоўваюцца ў зборах Бкі Інта літ. даследаванняў Польск. АН у Варшаве) адсугнічае інфармацыя пра выдаўца і друкарню. Змяшчала мясц. інфармацыю, якая датычылася рэгіёна Гродна і дзейнасці Генеральнай канфедэрацыі Абодвух Народаў (польск. і літоўскай канфедэрацыі
    таргавічан). Газета мела 2 раздзелы: «Генеральная сесія вольных абодвух з’яднаных народаў» (друкаваліся універсалы Генеральнай канфедэрацыі Абодвух Народаў) і «Правінцыйная сесія літоўскага народу» (друкаваліся універсалы і распараджэнні, рэкамендацыі, ухваленыя на пасяджэннях Генеральнай канфедэрацыі ВКЛ). Акрамя афіц. матэрыялаў публікавала паведамленні, звязаныя з дзейнасцю канфедэрацыі: інфармацыю пра дэлегацыю, што прыбыла з Польшчы ў Гродна са скаргаю на рас. войскі, якія занялі польск. паветы; пра загад Літоўскай канфедэрацыі аб вяртанні ў ВКЛ з Варшавы пешай літоўскай гвардыі; аб сфарміраванні Літоўскай канфедэрацыяй складу радцаў і прызначэнні на пасаду радцы падскарбія надворнага ВКЛ А.Дзяконскага; пра абед і канцэрт для канфедэратаў, дадзены маршалкам Генеральнай канфедэрацыі ВКЛ А.Сапегам (№ 2); пастанова Генеральнай канфедэрацыі В КЛ пра бяспеку і парадак на тэр. Гродна; заклік да перагляду Статута ВКЛ 1588камісіяйначалезСапегам; распараджэнне паштовым службам кантраляваць карэспандэнцыю для выяўлення ў ёй фактаў антыдзярж. зместу (№ 4); універсал судовым уладам вытрымліваць «унутраны спакой»; інфармацыя пра аўдыенцыю дэлегацыі канфедэратаў у імператрыцы Кацярыны II у Пецярбургу; аб прыбыцці ў Гродна генерала М.ГалянішчаваКутузава (№ 6); засцярога ў адрас Скарбовай камісіі ВКЛ, каб апошняя не прадавала маёнткаў жывых уладальнікаў; распараджэнне аб размяшчэнні Метрыкі ВКЛ у касцёле Св. Казіміра ў Вільні; матэрыял аб палітыцы канфедэрацыі за мяжой (адказ Папы Пія VI на ноту падканцлера ВКЛ І.Храптовіча) (№ 7); артыкул пра святкаванне ў г.Гродна імянін Кацярыны II 5 і 12.12.1792 (№ 9 ад 16.12); распараджэнні канфедэрацыі пра гарады і мяшчан, устанаўленне ў Варшаве крымінальнага суда, стварэнне дэпутацыі для распрацоўкі новай канстытуцыі (№ 12) і інш. Многія матэрыялы «В.г.» перадрукоўвалі газеты «Korespondent Warszawski» («Карэспандэнт Варшаўскі»), «Korespondent Krajowy і Zagraniczny»
    426
    ВЯЗАННЕ
    («Карэспандэнт краёвы і замежны») і інш.
    Літ.: Zachmacz Z.M. «Wiadomosci Grodzieriskie z 1792 r. — nieznany organ prasowy Konfederacji Targowickiej // Rocznik Zaktadu Narodowego im. Ossoliriskich. Wroclaw etc., 1976. T. 11.
    І.У.Саламевіч.
    ВЯДРО, 1) бандарная пасудзіна цыліндрьгчнай формы, у якой носяць або захоўваюць ваду і інш. вадкасці. Да 2 процілеглых даўжэйшых клёпак з адтулінамі мацавалася дужка (восілка). Сучасная прамсць выпускае В. з розных матэрыялаў (палімераў, металу і інш.). 2) Даўняя адзінка вымярэння вадкіх рэчываў у сістэме мер ВКЛ, роўная прыблізна 10 л. У сучаснай бел. мове слова «В.» не страціла значэнне меры, але не з’яўляецца адзінкай вымярэння.
    ВЯЖБІЦКІ Вінцэнты, акцёр і антрэпрэнёр 1й пал. 19 ст. Яго трупа гастралявала ў 1830я гг. ў Гродне, Лідзе, Мінску, Навагрудку, Свіслачы, Слоніме. Як акцёр выступаў у Мінску ў 1846—47 з антрэпрызай В.Драздоўскага і, паводле некаторых звестак, з уласнай трупай у 1850—52.
    ВЯЖБІЦКІ Казімір Юзаф (22.2. 1704, Віцебскае ваяв. — 14.3.1755), каталіцкі рэлігійны дзеяч, педагог. 3 1719 езуіт. У Віленскай акадэміі ў 1734—35 выкладаў рыторыку, філасофію, тэалогію, кананічнае права, узначальваў шляхецкі канвікт. Адначасова ў Слуцкім калегіуме ў 1735— 37 выкладаў рыторыку. У 1752—55 рэктар Жодзішкаўскага езуіцкага калегіума. Кіраваў працамі па будаўніцтве касцёла ў Жодзішках і капліцы ў
    Бандарнае вядро.
    Тупальшчызне. Апублікаваў кн. «Жыціе Людавіка дэ Бюсі» (Вільня, 1738), прамовы, казанні. В.С.Пазднякоў.
    ВЯЖНОЎСКАЯ МІКАЛАЕЎСКАЯ ЦАРКВА, помнік драўлянага дойлідства на хутары Вяжное Пружанскага рна. Пабудаванаў 1799, рэканструявана ў 1864. Да асн. прамавугольнага ў плане аб’ёму прымыкае 3гранная апсіда. Храм накрыты 2схільным гонтавым дахам з цыбулепадобнай галоўкай на 8гранным барабане ў завяршэнні, які над апсідай пры дапамозе застрэшкаў пераходзіць у вальмавы. Над гал. фасадам у дах урэзаны чацвярык шатровай званіцы з макаўкай. Гарызантальна ашаляваныя бакавыя фасады рытмічна расчлянёны прамавугольнымі аконнымі праёмамі і брусамісцяжкамі ў прасценках. Уваход аформлены ў выглядзе невял. прытвора пад 2схільнай навіссю. Збярогся абраз 19 ст. «Маці Божая Замілаванне». Храм унесены ў Дзярж. спіс гісторыкакульт. каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. Царква дзейнічае.
    «ВЯЗАНКА», беларускі народны TaHeu. Муз. памер 2/4. Тэмп хуткі. Засн. на спалучэнні разнастайных полек («Полька з падскокам», «Полька ўпрысюды», «Вуж», «Мяцеліца» і інш.), якія звязваюцца паміж сабой