Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 2.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 544с.
Мінск 2011
было 42 гарады і 425 мястэчак). Па меры ўзмацнення гарадоў іх насельніцтва дамагалася права на самакіраванне (магдэбургскае права і інш.). Найбольшыя групы гараджан складалі рамеснікі, аб’яднаныя ў цэхі, і гандляры, аднак многія гараджане працягвалі займацца сельскай гаспадаркай. Агр. характар гарадоў і іх залежнасць ад феадалаў узмацнілася ў 18 ст.
А с в е т а. Развіццё асветы ў ВКЛ грунтавалася на значных дасягненнях стараж. усх.слав. культуры. У 10—13 ст. пісьменнасць была распаўсюджана нават сярод менш радавітых і заможных гараджан, аб чым сведчаць «аўтографы», што дайшлі да нас з тых часоў. Творчасць асветнікаў Ефрасінні Полацкай, Кірылы Тураўскага, Клімента Смаляціча і інш. мела вял. мастацкапед. каштоўнасць для развіцця культуры ў ВКЛ.
Фарміраванне прагрэсіўных канцэпцый асветнікаў у значнай ступені засноўвалася на здабытках нар.пед. традыцыі. Сутнасць яе ў імкненні да фарміравання станоўчых асобасных якасцей падрастаючага пакалення, захавання ў інфарматыўнай памяці народа метадаў прац. навучання разнастайным рамёствам, асновам маст. культуры, павагі да роднай мовы. Пэўную ролю ў распаўсюджванні элементарных ведаў адыгрывалі прадстаўнікі нар. музычнапесеннай культуры — скамарохі, валачобнікі, мядзведнікі.
Неацэнны ўклад у справу пашырэння асветы на тэр. ВКЛ належыць школьнай адукацыі, якая мела ў асн. ярка выражаны клерыкальны характар. Пры праваслаўных і каталіцкіх храмах дзейнічалі прыходскія і кафедральныя школы. Адной з самых стараж. кафедральных школ была Віленская (узнікла ў 1387/88). Побач з падрыхтоўкай свяшчэннаслужыцеляў, кафедральныя школы выконвалі і агульнаадукац., асветніцкую функцыю. У некаторых з іх навуч. праграмы складаліся з «сямі вольных навук» — граматыкі, дыялектыкі, рыторыкі, музыкі, арыфметыкі, геаметрыі, астраноміі.
Значны ўклад у развіццё асветы ВКЛ зрабілі праваслаўныя б р а ц т в ы, іх друкарні і школы. Брацкія
435
ВЯЛІКАЕ
школы былі адкрыты ў Вільні (каля 1584), Магілёве (1590), Брэсце (1591), Мінску (1612), Пінску, Слуцку, Іўі і інш. гарадах. Сярод прадметаў былі дыялектыка, астраномія, бел., царк,слав., грэч., лац. і польск. мовы, арыфметыка, рыторыка, музыка і інш. Найб. аўтарытэтнымі педагогамі брацкіх школ былі Л.Зізаній і С.Зізаній, М.Сматрыцкі, Ю.Бабровіч, Ц.Горбач, Ф.Тарасовіч і інш. Выпускніком, а пасля настаўнікам брацкай школы быў вядомы асветнік і педагог Сімяон Полацкі, аўтар прагрэсіўных для свайго часу пед. твораў.
3 2й пал. 16 ст. школьная справа ў ВКЛ развівалася пераважна пад манапольным уплывам ордэна езуітаў. Першая школа ордэна адкрылася ў Вільні ў 1570 (з 1579 акадэмія, з 1781 Гал. школа, з 1803 — унт). Былі засн. школы (калегіумы) у Мінску, Гродне, Брэсце, Віцебску, Навагрудку, Оршы, Слуцку і інш. Калегіумы мелі 2 аддзелы: ніжэйшы (3 класы) і вышэйшы (у некат. калегіумах складаўся з 2 класаў — філасофіі і багаслоўя). Праводзіліся заняткі па этыцы, багаслоўі, матэматыцы. Прыродазнаўчым навукам аддавалася нязначная ўвага. Сам працэс навучання вёўся налац. мове, стаўленне да бел. і інш. слав. моў было негатыўнае.
Рэфармацыйны рух у межах ВКЛ суправаджаўся арганізацыяй кальвінісцкіх, арыянскіх, лютэранскіх і інш. школ. У сярэдзіне 16 ст. толькі на Беларусі існавала амаль 200 кальвінісцкіх збораў, пры якіх дзейнічалі школы. У іх вывучаліся матэматыка, гісторыя, геаграфія, прыродазнаўства, рэлігія, лац. і бел. мовы. Арыянскія школы былі адкрыты ў Нясвіжы, Лоску, Клецку і інш. Настаўнікамі ў іх працавалі адукаваныя людзі з еўрап. узроўнем ведаў. Рэктар арыянскай школы ў Іўі, гуманістасветнік Я.Л.Намыслоўскі прапагандаваў неабходнасць засваення антычнай спадчыны. У 1586 ён падрыхтаваў «Дапаможнік для авалодання вучэннем Арыстоцеля», у 1589 выдаў кнігу «Сентэнцыі, якімі трэба кіравацца ў жыцці». Намыслоўскі самастойна распрацаваў навуч. праграму сваёй школы, у якую ўваходзілі шматлікія гуманітарныя дысцыпліны. Да сярэ
дзіны 17 ст. каталіцкім колам удалося разграміць пратэстантызм і закрыць большасць пратэстанцкіх школ.
3 1720х гг. засноўваліся школы ордэна піяраў. У выніку рэформы ў 2й пал. 18 ст. сістэмы піярскіх школ паводле плана польск. педагоганаватара С.Канарскага яны сталі 6класнымі, паглыбілася вывучэнне матэматыкі, гісторыі, геаграфіі і прыродазнаўства. Іншыя рымскакаталіцкія манаскія ордэны (бернардзінцы, дамініканцы, кармеліты, францысканцы і інш.) таксама адкрывалі школы ў розных месцах ВКЛ.
Ордэн езуітаў імкнуўся да поўнай манапалізацыі каталіцызмам навуч. працэсу, закрыцця рознымі спосабамі кальвінісцкіх, арыянскіх і праваслаўных брацкіх школ. Пасля забароны дзейнасці ордэна езуітаў (1773) ажывілася пед. актыўнасць уніяцкіх (базыльянскіх) школ (гл. арт. Базыльяне\ Гэтыя навучальныя ўстановы пасля падзелаў Рэчы Паспалітай і скасавання ВКЛ (1795) дзейнічаліда 1820—30х гг., калі былі зачынены ўладамі Рас. імперыі.
Адсутнасць у ВКЛ (да 1579) вышэйшых навуч. устаноў падштурхоўвала моладзь да вучобы ў замежных унтах — Кракаўскім, Падуанскім, Пражскім, Балонскім, пазней — Вітэнбергскім, Лейпцыгскім, Каралявецкім і інш. Напр., у Кракаве з 1510 па 1560 навучаліся 84студэнты з 30 гарадоў Літвы і Жамойці. Падуанскі унт да 16 ст. рыхтаваў для ВКЛ пераважна лекараў і юрыстаў, потым — гісторыкаў, філолагаў і філосафаў. У 17 ст. для Рэчы Паспалітай ім падрыхтаваны 163 дактары медыцыны. У 1545 герцаг Прускага княства Альбрэхт выдзеліў спец. стыпендыі для бел.літоўскай моладзі ў Каралявецкім унце.
Паступова развівалася кніжная пісьменнасць. У 13—16 ст. пераважала царк.рэліг. і богаслужэбная лра. Акрамя Свяшчэннага Пісання і літургічных рукапісаў характэрны каментарыі да кніг Бібліі і пастаноў царк. сабораў, пропаведзі, павучанні, урачыстае красамоўства. Манаполія (хоць і не абсалютная) на рукапісную справу царквы і манастыроў вяла да пэўнай аднабаковасці развіцця асветы ў
ВКЛ. Практыка царк. цэнзуры на аснове візант. індэксаў папоўнілася ў 14—16 ст. мясц. «памылковымі і асуджанымі творамі». Свецкія ж перапісчыкі імкнуліся ўлічваць грамадскую цікавасць да кніг рознага зместу. Гэта абумовіла пашырэнне ў 15—16 ст. гіст. твораў, станаўленне бел.літ. летапісання. Яскравым прыкладам эвалюцыі апошняга ў кірунку свецкай канкрэтнагіст. белетрыстыкі стала Хроніка Быхаўца.
Працэс накаплення рукапісных кніг вёў да заснавання прыватных, свецкіх і царк.манастырскіх кнігазбораў. Паводле старадаўніх вопісаў, бкі Слоніма, Шчучына, Вільні і інш. гарадоў ВКЛ мелі творы многіх мысліцеляў Антычнасці — Платона, Арыстоцеля, Герадота, Тацыта, Плінія Малодшага, Ювенала, Плутарха, Ціта Лівія, Цыцэронаі інш. Наспяваланеабходнасць больш грунтоўнага падыходу да кніжнай справы ў цэлым.
Гуманіст. традыцыі зах.еўрап. Рэнесансу зрабілі сур’ёзны ўплыў на ход далейшага развіцця асветы ў ВКЛ. Зараджалася бел. кнігадрукаванне. Ф.Скарына пераклаў на «рускую» (стараж. бел.) мову, адрэдагаваў і выдаў 23 біблейскія кнігі з уласнымі прадмовамі, пасляслоўямі і гіст. каментарыямі. На фарміраванне асветніцкай пазіцыі Скарыны істотна паўплывалі этычныя канцэпцыі антычных філосафаў. Трактуючы Біблію як энцыклапедыю ведаў, ён лічыў магчымым і неабходным яе выкарыстанне не толькі для засваення «сямі вольных навук», але і пры вывучэнні гісторыі, геаграфіі, медыцыны, права, філасофіі, этыкі. Доказам Taro, што сваім выданнем Бібліі Ф.Скарына вырашаў пераважна асветніцкія задачы, служыць вядомая вольнасць яго падыходуда біблейскіх тэкстаў (пропуск асобных фрагментаў, уласныя допісы) і першачарговы выпуск найб. практычна карысных раздзелаў. У прадмове да «Псалтыра» Ф.Скарына надзвычай выразна акрэсліў асветніцкія задумы: «Детем малым початак всякое доброе наукы, дорослым помноженне в науке, мужем мотное утверьженне». «Малая падарожная кніжка» змяшчала падобны да тагачасных (польск. і чэш
436
ВЯЛІКАЕ
скага) каляндар, асобныя астранамічныя звесткі, ігнаруючы дні памяці святых.
Справу Ф.Скарыны ў галіне бел. кірылічнага кнігадрукавання прадоўжылі заснавальнікі друкарні ў Нясвіжы С.Будны, М.КавянынскііЛ.Крышкоўскі. У 1562 тут выйшлі на бел. мове працы С.Буднага «Катэхізіс», «Пра апраўданне грэшнага чалавека перад Богам» і інш. С.Будны лічыў знаёмства з духоўнай культурай Антычнасці і яе засваенне неабходным фактарам паспяховага развіцця асветы ў ВКЛ. Паводле яго разважанняў адукаваны чалавек і асабліва дзярж. дзеяч «павінен многа... чытаць, прычым не толькі Свяшчэннае пісанне, а і язычніцкія кнігі, каб ведаць, што да яго адбывалася». Будны сам актыўна займаўся пед. дзейнасцю: з 1558 выкладаў катэхізіс на бел. мове ў пратэстанцкай школе ў Вільні, з 1562 быў кальвінісцкім прапаведнікам у Клецку. Выхаваўчы працэс ён разглядаў з гуманіст. пазіцый, выступаў супраць сляпой веры ў аўтарытэты, традыц. рэліг.філас. канцэпцыі. Аднадумцам С.Буднага быў В.Цяпінскі, які заснаваў сваю друкарню і выдаў у 1570я гг. Евангелле на царк.слав. і бел. мовах з уласнаю прадмовай, якая стала класікай бел. гуманіст.асветніцкай патрыятычнай публіцыстыкі 16 ст.
Справу рэфармацыйнага кнігадрукавання развівалі друкарні ў Брэсце, Нясвіжы, Венграве, Вільні, Любчы, Слуцку, Уздзе, Лоску, Іўі, Ашмянах. Імі выдадзена некалькі соцень кніг, сярод іх «Берасцейская Біблія» (1563), «Нясвіжская Біблія» (1572), «Новы запавет» (1574), «Размова паляка з літвінам», «Пратэй, або Пярэварацень» (абедзве 1564) і інш. Ідэі Рэфармацыі знайшлі шырокі водгук у асяроддзі буйных магнатаў ВКЛ (Радзівілаў, Сапегаў, Тышкевічаў, Кішкаў і інш.). Іх дабрачыннасць садзейнічала пашырэнню асветы ў княстве, дазваляла адкрываць новыя храмы, школы, друкарні. Гал. пратэктар кальвінізму ў ВКЛ, віленскі ваявода М.Радзівіл Чорны ў 1563 ахвяраваў гадавы прыбытак усіх сваіх маёнткаў (10 тыс. дукатаў) на пераклад і выданне Бібліі. Канцлер ВКЛ Х.Валовіч
фінансаваў Нясвіжскую друкарню, арганізаваў і забяспечыў дзейнасць некалькіх бясплатных школ і бальніц у сваіх маёнтках, а яго тастамент (1587, на бел. мове) прадугледжваў вольную ўсім сялянам. Крызіс рэфармацыйнага руху ў ВКЛ у канцы 16 — 1й пал. 17 ст., пераход уплывовых феадалаў, патронаў пратэстанцкіх абшчын у каталіцызм садзейнічалі аслабленню рэфармацыйнага кнігадрукавання ў ВКЛ.
Значны ўклад у развіццё асветы ў ВКЛ зрабілі І.Фёдараў і П.Мсціславец, якія перабраліся з Масквы ў ВКЛ і пры падтрымцы гетмана Р.Хадкевіча выдалі ў яго маёнтку Заблудава «Евангелле вучыцельнае» (1569) і «Псалтыр з Часаслоўцам» (1570). Пазней Фёдараў працягваў выдавецкую дзейнасць у Л ьвове і Астрогу, дзе надрукаваў «Азбуку» (1574, Львоў; 1578, Астрог), першую поўную слав. Біблію кірылічнага шрыфту, т.зв. «Астрожскую біблію» (1581). П.Мсціславец па запрашэнні кнігавыдаўцоў Мамонічаў адрадзіў у Вільні кірылічнае кнігадрукаванне. У выніку ўскладнення сац.паліт. умоў, палітыкі абмежавання брацкага кнігадрукавання гал. цэнтры кірылічнага кнігадрукавання з 2й чвэрці 17 ст. перамясціліся ў Магілёў і Куцейна (каля Оршы). Творчыя ўзаемасувязі народаў ВКЛ адбіліся ў дзейнасці вандроўных друкароў С.Собаля (працаваў у друкарнях Кіева, Куцейна, Магілёва), М.Слёзкі(Вільня, Львоў), П.Д.Люткевіча (Мінск, Угарцы, Луцк). Пэўнае развіццё ў 17—18 ст. атрымала уніяцкае кнігадрукаванне ў Вільні пры базыльянскім Троіцкім манастыры і ў Супраслі. Супрасльская друкарня да пач. 19 ст. надрукавала больш за 120 кірылічных выданняў і каля 300 лац,польск. шрыфтамі.