Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 2.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 544с.
Мінск 2011
Асвета ў ВКЛ у 2й пал. 17 — 1й чвэрці 18 ст. развівалася ва ўмовах практычна абсалютнай манаполіі клерыкалізму. Асн. тыпам агульнаадукац. школ сталі навучальныя ўстановы розных каталіцкіх манаскіх ордэнаў. Замест бел. афіц. мовай ВКЛ стала польская (1696). Спынілі працу бел. школы і друкарні. Публікавалася пераважна рэліг.схаластычная лра, свецкія кнігі выходзілі даволі рэдка.
Рэаніміравалася тэалагічнае разуменне гісторыі, якое найб. яскрава выявілася ў гіст. і рэліг.маралізатарскіхтворах праф. Віленскай езуіцкай акадэміі В.Тылькоўскага (1624—95). Разам з тым пачаў фарміравацца і антысхаластычны падыход да працэсу адукацыі (праф. філасофіі Віленскай акадэміі А.С.Кміціц і М.Карскі). Асэнсоўвалася пазітыўная роля навукі і асветы ў цэлым. Пачалі выходзіць перыяд. выданні (каралеўскі прывілей на гэта ВКЛ атрымала ў 1757). Неабходнасць вырашэння актуальных праблем сац.эканам. развіцця абумовіла спробы карэннай рэформы сістэмы адукацыі і арганізацыі школьнай справы. Канкрэтнапрактычныя захады ў гэтым кірунку рэалізаваліся ў дзейнасці Адукацыйнай камісіі.
Літаратура. Станаўленне лры ВКЛ адбывалася ў перыяд позняга сярэдневякоўя (2я пал. 13 — 15 ст.) на глебе традыцый лры Стараж. Русі. Свецкія інтарэсы грамадства выклікалі неабходнасць пашырэння дзелавога пісьменства, у якім пачынала развівацца вобразнасць і выкарыстоўвацца жывая гутарковая мова. Бесперапынна вялося летапісанне. Асн. звесткі па гісторыі ВКЛ змешчаны ў ГаліцкаВалынскім летапісе, у якім прадстаўлены асобныя матэрыялы старабел. паходжання. Новы імпульс развіццю кніжнасці даў Другі паўд.слав. ўплыў (сярэдзіна 14 ст.). Многія культ. дзеячы з Балкан і Візантыі, дзе пачалася турэцкая навала, пераязджалі ва Усх. Еўропу. Яны прыносілі новае, больш складанае светабачанне, новы экспрэсіўнаэмацыянальны стыль выяўлення чалавека. Кніжнікі імкнуліся адрадзіць чысціню стараслав. мовы, выпраўлялі богаслужбовыя і рэліг. чытальныя кнігі ў адпаведнасці са стараж. ўзорамі. Гэта паспрыяла зараджэнню крыт. стаўлення да тэкстаў, з’яўленню першых элементаў тэксталогіі, мовазнаўства і літ. крытыкі. Аднак Другі паўд.слав. ўплыў закрануў толькі царк. кніжнасць і ў старабел. пісьменстве адыграў заўважальную ролю на працягу невял. тэрміну, абумовіўшы ў канцы 14 — пач. 15 ст. кароткачасовы росквіт краса
437
ВЯЛІКАЕ
моўства, звязаны з літ. дзейнасцю выхадцаў з паўд.слав. краін — мітрапаліта Кіпрыяна і Грыгорыя Цамблака, якому належаць найб. значныя творы ў галіне аратарскай прозы. Спыненне працэсу кананізацыі святых прывяло да крызісу жыційнабіягр. жанру. Адзіны агіяграфічны твор, тэматычна звязаны з бел.літоўскім рэгіёнам, — «Жыціе віленскіх пакутнікаў», якое ўзнікла ў Візантыі. Фарміраванне бел. народнасці і яе дамінуючая роля ў ВКЛ прывялі да таго, што з 14 ст. старабел. мова пачала выконваць ролю агульнадзярж. і стала важным сродкам грамадскіх зносін. Гэта садзейнічала фарміраванню і ўдасканаленню старабел. літ. мовы, якая абапіралася на жывую гаворку народа і стараж.рус. традыцыі. Пачалася паступовая дэмакратызацыя і беларусізацыя царк,слав. мовы, значна звузілася сфера яе пісьмовага ўжытку. Змяніўся характар перакладчыцкай дзейнасці, што сведчыла пра актывізацыю культ. узаемасувязей ВКЛ з інш. краінамі і бьшо вынікам росту духоўных запатрабаванняў грамадства. Рабіліся пераклады з лац., ням., рус. і інш. замежных моў, прычым тэксты адначасова перапрацоўваліся. На бел. мову перакладаліся зах. помнікі рэліг. характару («Аповесць пра трох каралёў», 15 ст.), наноў ажыццяўляліся пераклады «Александрыі», «Жыція Аляксея, чалавека Божага» і інш. 3 канца 14 ст. на тэр. этнічнай Літвы пашыралася лацінамоўнае пісьменства. Значны размах набыла кнігавытворчая справа. Асн. відам упрыгажэння кніг быў «звярыны стыль». Захаваліся памайстэрску выкананыя, з густам упрыгожаныя Лаўрышаўскае, Мсціжскае евангелле, Слуцкае евангелле і Анежскі (Мсціслаўскі) псалтыр. У 1й пал. 15 ст. пачалося выкарыстанне паперы для вырабу кніг. Гэта дало магчымасць набываць кнігі небагатым людзям, выказваць на палях уласныя думкі адносна прачытанага, што было немагчыма раней у выніку сакралізацыі тэксту кнігі. Гал. фактарам абрання твораў для перапісвання з’явілася жаданне чытача, і паступова эстэтычныя запатрабаванні становяцца важным фактарам у
выбары літ. матэрыялу. Найб. росквіту дасягнула летапісанне, змест якога набыў агульнадзярж. характар. Гэта паўплывала на змену жанравай формы летапісаў, асаблівасцю якой стала спалучэнне традыц. пагадовай формы выкладу з прагматычным апавяданнем. 3 агульнадзярж. пазіцый у «Летапісцы вялікіх князёў літоўскіх» і Беларускалітоўскім летапісе 1446 адлюстравалася багатае мінулае бел., укр. і літоўскага народаў, умацаванне велікакняжацкай улады. У асобных раздзелах летапісаў заўважаецца імкненне аўтараў да белетрызацыі апавядання, з’яўляюцца першыя элементы сюжэтабудовы.
Карэнная змена ўсяго ладу жыцця, што пачалася ў 16 ст., адлюстравалася ў станаўленні новай культуры Адраджэння. Важнейшую ролю ў дзярж. справах пачыналаадыгрываць шляхта, якой уласціва развітая саслоўнанац. самасвядомасць. Распаўсюджанне кніжнасці ў гэтым асяроддзі звязвалася з узнікненнем рэнесансавагуманіст. светапогляду, вядучае месца ў якім занялі юрыд.прававыя, патрыятычныя і агульначалавечыя духоўныя каштоўнасці. Гэта знаходзіла адлюстраванне ва ўсталяванні гар. самакіравання, наданні большасці гарадоў магдэбургскага права і развіцці адпаведных сфер дзелавога пісьменства. З’явіліся Статуты ВКЛ 1529, 1566 і 1588, прычым некаторыя артыкулы і дадаткі да іх («Зварот да ўсіх саслоўяў» Л.Сапегі) напісаны з выкарыстаннем літ. стыліст. сродкаў і могуць лічыцца помнікамі прыгожай славеснасці. Пазней узнік шэраг дзярж. дакументаў, якія трывала ўзаемадзейнічалі з маст. лрай («Трыбунал абывацелям ВКЛ», «Метрыка ВКЛ» і інш.). Ствараліся манастырскія (Супрасльская і інш.), саборныя (Сафійская ў Полацку), a таксама прыватныя бкі (Радзівілаў, Храптовічаў і інш.). Пачалося інтэнсіўнае развіццё ўсіх галін мастацтва, вял. поспехаў дасягнула філалогія. Літ. працэс у гэты час уяўляў супольнасць нац. і агульнаеўрапейскага, валодаў спецыфічнымі і агульнымі рысамі і адбываўся пад уздзеяннем 2 супрацьлеглых фактараў: гуманізму і Рэфармацыі. Узнікла цікавасць да
чалавека паза межамі яго сац. становішча. Адбывалася ломка сярэдневяковай жанравастыліст. сістэмы, аднак дзеячы Адраджэння працяглы час імкнуліся не адкідаць, а наследаваць і ў новых умовах пераўвасабляць дасягненні культуры папярэдніх перыядаў, што найб. яскрава выявілася ў дзейнасці пісьменнікаўрэфарматараў. Сфера выкарыстання стараж. твораў звужалася, і да канца 16 ст. яны пачалі служыцьтолькі задавальненню пазнавальных і часткова выхаваўчых задач. Новымі з’явамі, якія мелі важнейшае значэнне для развіцця філал. культуры ў цэлым, былі: узнікненне кнігадрукавання, распаўсюджанне лац. мовы і кніжнасці, пранікненне якіх было абумоўлена пераадоленнем сярэдневяковай рэліг. замкнёнасці і развіццём шматбаковых узаемасувязей з зах.еўрап. культурамі. Дзякуючы гэтаму адкрыўся шырокі доступ да багатай антычнай і рэнесансавай лры. Многія паэты імкнуліся ў сваёй творчасці адрадзіць «натуральную мову» антычнасці. На гэтай глебе вырас як паэт адзін з пачынальнікаў гуманіст. лры ва Усх. Еўропе Я.Вісліцкі. Яго паэма «Пруская вайна» стала першым творам пра ВКЛ, адрасаваным зах.еўрап. чытачу. Выдатным паэтамновалацінікам быў Мікола Гусоўскі — аўтар вершаў і паэм, сярод якіх асаблівае месца займае патрыятычная «Песня пра зубра» (1523). Ва ўмовах Адраджэння ўзмацнілася цікавасць да гісторыі народа і краіны. У 1й пал. 16 ст. ўзнікла Хроніка Вялікага княства Літоўскага і Жамойцкага — белетрызаваны гіст. твор, у якім паказана велічная, але цалкам легендарная гісторыя Літвы. Найвышэйшае дасягненне тагачаснай гіст. прозы — Хроніка Быхаўца, напісаная ў форме гіст. аповесці і прысвечаная гісторыі ВКЛ ад легендарных часоў да пач. 16 ст. Многія раздзелы твора маюць выгляд завершаных белетрызаваных апавяданняў. Свецкае красамоўства прадстаўлена панегірыкамі выдатным дзеячам айчыннай гісторыі («Пахвала Вітаўту», «Пахвала... князю К.І.Астрожскаму»). Сведчаннем узмацнення тэндэнцыі да пераадолення старых традыцый можна лічыць секулярыза
438
ВЯЛІКАЕ
цыю і дэмакратызацыю лры і абнаўленне яе жанравай сістэмы.
Этапнае значэнне ў гісторыі лры мела дзейнасць бел. гуманістаасветніка, заснавальніка ўсх.слав. друкавання, пісьменніка і перакладчыка Ф.Скарыны. Яго клопаты пра асвету людзей усіх саслоўяў, сцвярджэнне годнасці асобы і вера ў сілу чалавечага розуму, барацьба за высокія эстэтьгчныя ідэалы станоўча ўплывалі на ідэйны змест і характар лры. У 1522 Ф.Скарына заснаваў у Вільні першую друкарню і выдаў у ёй «Малую падарожную кніжку», а ў 1525 — «Апостал». Імкнучыся зрабіць тэкст зразумелым для чытачоў і разам з тым захаваць яго аўтэнтычнасць, Ф.Скарына змяшчаў у выданнях глосы, чым была закладзена аснова лексікаграфіі. Перакладаючы Біблію і рыхтуючы інш. выданні, ён не выходзіў за межы рэліг. інтэрпрэтацыі сюжэтаў, але ў яго светапоглядзе назіраецца сінтэз рэнесансавагуманіст., раннехрысціянскіх, дэмакр. ідэй і нар. маралі. Ф.Скарына быў пачынальнікам вершаскладання і гімнаграфіі, давёў да высокай дасканаласці жанры прадмоўі пасляслоўяў. Кнігавыдавецкая, пісьменніцкая і перакладчыцкая дзейнасць бел. асветніка паслужыла ўсталяванню новых гуманіст. каштоўнасцей ва Усх. Еўропе.
У 2й пал. 16 ст. ў сувязі з актывізацыяй усяго грамадскага і культ. жыцця развіццё лры пачало паскарацца. Зарадзіліся новыя віды і жанры (бел.моўная кніжная паэзія, драматургія, публіцыстыка, аўтабіягр. проза), патэнцыяльна адкрытыя для творчага пошуку, да выпрацоўкі новых ідэй і ўвасаблення іх у новых маст. формах; узмацніліся працэсы разбурэння сярэдневяковай сінкрэтычнасці і выціскання твораў старой праваслаўнай кніжнасці на перыферыю літ. жыцця. Лра стала сацыяльна завостранай, у ёй павышалася роля аўтарскага пачатку, зараджаліся індывід. стылі, умацаваліся выяўл. магчымасці, узніклі забаўляльнасць і сюжэтнасць, пашырыўся тэматычны ахоп жыцця і сац. база. У многіх гарадах былі адкрыты друкарні і школы розных кірункаў (пратэстанцкія, праваслаўныя, каталіцкія), выдава