Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 2.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 544с.
Мінск 2011
Першы ўзор архітэктуры барока ў ВКЛ і Рэчы Паспалітай — Нясвіжскі касцёл езуітаў (1597—93). У эпоху барока (канец 16 — 2я пал. 18 ст.) у культавай архітэктуры атрымаў пашырэнне тып 3нефавай базілікі з трансептам або без яго, з бязвежавым ці 2вежавым фасадам. Для стылістыкі ранняга барока (1я пал. 17 ст.) характэрна наяўнасць рыс готыкі і рэнесанса (Гродзенскі касцёл бернардзінцаў, касцёлы езуітаў у Вільні, Оршы, Мінская Петрапаўлаўская царква, Богаяўленскі сабор у Магілёве і інш.). У перыяд сталага барока (2я пал. 17 — 1ятрэць 18 ст.) з’яўляецца шэраг мураваных касцёлаў, архітэктура якіх вызначаецца нац. адметнасцю (Міхалішкаўскі касцёл аўгусцінцаў, Клецкі касцёл дамініканцаў і інш.). У 2й трэці 18 ст. склаліся рысы позняга нац. (віленскага) барока, для якога характэрны прапарцыянальны лад і сілуэт збудаванняў з 2 шмат’яруснымі вежамі на гал. фасадзе, багаты дэкор фасадаў і інтэр’ераў з элементамі ракако (касцёлы місіянераў, бенедыкцінак у Вільні, кармелітаў у Глыбокім, св. Андрэя ў Слоніме і інш.).
Драўляныя храмы ВКЛ усіх хрысціянскіх канфесій паводле архітэктанічнай кампазіцыі падзяляюцца на 2 групы: клецевыя і крыжовыя з рознай колькасцю зрубаў на адной падоўжнай восі ці на ўзаемна перпендыкулярных восях. Найб. ранні готыкарэнесансавы тып 3зрубавага клецевага храма з вежай над бабінцам — цэрквы ў Здзітаве, Дастоеве, Гарадной). У часы барока набывае пашырэнне 2зрубавы клецевы тып храма з бязвежавым ці 2вежавым фасадам (цэрквы ў Вавулічах, Бездзежы, касцёлы ў Дудах, Лявонпалі і інш.), імітуюцца формы мураванай базілікі (царква ў Сцяпанках, касцёл у Адэльску). Традыцыі мясц. нар. дойлідства паўд. рэгіёна ўвасаблялі 3зрубавыя клецевыя храмы з 3 цэнтр,сіметрычнымі вярхамі (цэрквы ў ДавыдГарадку, Сінкевічах, Олтушы).
Для горадабудаўніцтва 2й пал. 18 ст. характэрна комплексная ансамблевая забудова мястэчак (Нясвіж, Варняны, Паставы, Навагрудак)
з акцэнтацыяй фасадных кампазіцый рэпрэзентатыўных свецкіх і культавых збудаванняў, дамоў рамеснікаў і гандляроў. Асн. прынцыпы палацавай архітэктуры перыяду сталага і позняга барока — адкрытасць, сіметрычнасць кампазіцыі, анфіладная планіроўка (палацы Дзятлаўскі, Пацаўу Вільні 1 Гродна, Нясвіжскі палацавапаркавы комплекс Радзівілаў і інш.). У 18 ст. ў ВКЛ пачало развівацца садовапаркавае мастацтва. 3 падзеламі Рэчы Паспалітай стылістыку барочнага класіцызму ў сакральным, палацавым і грамадз. дойлідстве на землях ВКЛ выцеснілі маст. прынцыпы рус. класіцызму.
Выяўленчае м а с т а ц т в а. Адным з найб. стараж. відаў мастацтва ВКЛ з’яўляецца іканапіс, развіццё якога ў 13—15 ст. адбывалася на глебе візант. і стараж.рус. мастацтва. Спадчына гэтага перыяду амаль поўнасцю страчана. Захаваліся «Адзігітрыя» з Дарагабужа на Валыні (13 ст.), маларыцкае «Замілаванне» афінскага майстра Ніколаса Ламбудзіса, «Блакітнае ўспенне» з Мінска і «Пакроў» з Рэчыцы на Валыні (усе 15 ст.). У перыяд 16—17 ст. становіцца прыкметным уплыў рэнесансавага мастацтва на сярэдневяковую праваслаўную іконаграфію. Абразы 17 ст. вылучаюцца разнастайнасцю маст. адметнасцей пры захаванні іканапіснай традыціі: «Св. Параскева» (1642) зпад Мастоў, «Замілаванне» (1644), «Нараджэнне Багародзіцы», «Пакроў», «Праабражэнне» і «Успенне» (1648—50)3 Берасцейшчыны, «Нараджэнне Багародзіцы» (1649) з Магілёва, у якім склалася рэгіянальная школа іканапісу. Іканапіс 18 ст. вылучаецца маст. разнастайнасцю, скіраванасцю да шырокіх сац. слаёў. Да гэтага перыяду належыць значная колькасць абразоў, выкананых мастакамі, якія засвоілі тагачасныя маст. стылі (Томаш Міхальскі, Нікадзім Прачыцкі).
У жывапісе дамінаваў партрэтны жанр. У 16 ст. працавалі ням. [ананім з майстэрні Кранахаўу Вільні (серыя выяў апошніх Ягайлавічаў), партрэтыст і аўтар палотнаў на свецкія сюжэты Антон Вейдэ (1508—58) з Цю
443
ВЯЛІКАЕ
Да арт. Вялікае княства Літоўскае. Партрэт Уладзіслава IV Вазы. Невядомы (гданьскі?) мастак. 1690ягг.
рынгіі] і італьян. [Дж. дэль Монтэ (партрэт Паўла Гальшанскага)] школы. У некаторых маст. працах адчуваецца сувязь з познарэнесансавым мастацтвам Прагі (партрэт Кацярыны ТэнчынскайСлуцкай). У часы барока ў мастацтве ВКЛ канчаткова сфарміраваліся 2 плыні партрэтнага жывапісу: «агульнаеўрапейская» і «сармацкая». Развіццё першай выяўляецца ў творчасці замежных мастакоў, якія працавалі ў ВКЛ і ўспрымалі элементы нац. культур яго народаў [велікакняжацкія мастакісервіторы П.Данкерс дэ Рэй з Амстэрдама (1605—61, яму прыпісваецца партрэт А.С.Радзівіла, сярэдзіна 17 ст.), Даніель Шульц з Гданьска (1615—83, партрэты Я.Радзівіла, каля 1652, і групавы партрэт М.К.Радзівіла з сям’ёй, каля 1672), Б.Стробель з Вроцлава (1591—1650, партрэт У.Д. ЗаслаўскагаАстрожскага, каля 1635)] і ў заказах велікакняжацкай сям’ёй твораў за мяжой (выявы Жыгімонта III Вазы і Уладзіслава IV Вазы работы П.П.Рубенса і яго майстэрні). Пашырэнне партрэтаў сармацкага тыпу звязана з праявамі нац. і шляхецкай саслоўнай ідэалогіі, адпаведным колам заказчыкаў і прызначэннем твораў не толькі ў сядзібныя галерэі [партрэт Мікалая Завішы
(1591?— 1647), 1я пал. 17 ст.; партрэт К.С.Радзівіла(1669—1719), пач. 18 ст.], але і ў храмы як часткі эпітафійных, пахавальных, мемар.рэліг. комплексаў (партрэты Е.Тышкевіч, 1660; А.Гасеўскага, 1я пал. 17 ст.). Творы сармацкага кола нарматыўныя і кананічныя, але заснаваны на некласічных для еўрап. жывапісу катэгорыях. У часы росквіту позняга барока набылі папулярнасць вял. серыі парадных і паўпарадных сядзібных партрэтаў, у т.л. серыя партрэтаў Радзівілаў з выявамі, заключанымі ў маляваны лаўровы вянок, для замкаў у Белай і Нясвіжы (у 1736 налічвалася 1124, у 1760 — 133 выявы).
Манумент. жывапіс ВКЛ можна падзяліць на наступныя перыяды: візант. і раманагатычная традыцыя (13—16 ст.), размалёўкі пераходнага готыкарэнесанснага перыяду (16 ст.), барочны жывапіс (17—18 ст.). Найб. росквіту манумент. жывапіс дасягнуў у эпоху барока ў інтэр’еры каталіцкіх храмаў: размалёўкі Пажайскага кляштара камедулаў (1685—90) М.Палоні, размалёўкі на скляпеннях касцёла св. Пятра і Паўла на Антокалі (Вільня, каля 1685) Іагана Готфрыда Бер
Да арт. Вялікае княства Літоўскае. Саламон і царыца Саўская. Размалёўка скляпення трансепта касцёла Божага Цела ў Нясвіжы. Мастак К.Д.Гескі 1763(7).
кхафа і інш. У 2й чвэрці 18 ст. ў манумент. жывапісе ВКЛ узмацніліся тэндэнцыі квадратурнага жывапісу — аптычных ілюзорных і панарамных пабудоў на аснове архіт. перспектыўных элементаў. Квадратура складала асн. фон і абрамленне фрэскавых кампазіцый на скляпеннях і сценах храмаў. У манумент. цыклы 18 ст. ўваходзяць фрэскі касцёла св. Францыска Ксаверыя ў Гродна (мастак Ігнацій Дарэці?, 1752) іразмалёўкі касцёла Божага Цела ў Нясвіжы (мастакі Гескія, Мікалай Струмецкі, Канстанцін Петрановіч, Казімір Лютніцкі,Андрэй Зашкант, 1750—53).
Развіццё гравюры ў ВКЛ цесна звязана з кнігадрукаваннем. У пач. 1520х гг. выдадзеныя Ф.Скарынам кнігі Бібліі былі ўпрыгожаны шматлікімі ананімнымі гравюрамідрэварытамі: партрэтамі, сюжэтнатэматычнымі і пазнавальнымі іл. і інш. У 18 ст. разам з кніжнай гравюрай актыўна развівалася станковая графіка.
Манумент. скульптура ў 13—16 ст. у ВКЛ практычна не існавала. Яна амаль цалкам належыць да эпохі барока (17—18 ст.) і развівалася як мемар. і алтарная: надмагіллі Радзівілаў у Нясвіжы, 1590—1608; Сапегаў, С.Радзівіла, Ю.Тышкевіча і С.Паца ў Вільні, Вольскіх у Крамяніцы, Агінскіх у Кронях.
На характар дэкар.прыкладнога мастацтва паўплывалі актыўныя гандлёвыя і культ. сувязі з краінамі Зах. Еўропы. Асн. кірунак быў узяты на развіццё маст. рамёстваў: маст. шкла, дываноў, габеленаў, фаянсу, шаўковых тканін, зброі, маст. ліцця з металу, разьбянога і такарнага посуду і інш.
Музычнае жыццё. Музьгчнае мастацтва ВКЛ было часткай еўрап. музычнагіст. працэсу з усімі характэрнымі для яго стылявымі этапамі — ад рэнесансу да барока і класіцызму. Аднак яно мела і унікальныя рысы, абумоўленыя этнаканфесіянальнай шматвектарнасцю: суіснаваннем муз. традыцый усіх хрысціянскіх (праваслаўя, каталіцызму, уніяцтва, пратэстантызму) і буйнейшых нехрысціянскіх (іудаізм і іслам) канфесій, спалучэннем розных этнічных плыней. У 13—15 ст. будава
444
ВЯЛІКАЕ
ліся хрысціянскія храмы, дзе ствараліся і гучалі царк. песнапенні (пра Ефрасінню Полацкую, гімн «Багародзіца»), якія захоўвалі адзінства са стараж. муз. традыцыяй. Свецкая муз. плынь была адзначана развіццём сольнага і ансамблевага музіцыравання, пашыранага ў гар. асяроддзі і пры дварах знаці (велікакняжацкія капэлы Гедзімінавічаў).
У эпоху Адраджэння (16 ст.) no634 з праваслаўнай усё большую ролю адыгрывала каталіцкая муз. традыцыя, распаўсюджанне якой абумоўлена ўмацаваннем пазіцый рымскакаталіцкай царквы (асабліва пасля ўваходу ВКЛ у склад Рэчы Паспалітай). Пашыралася колькасць касцёлаў, будаваліся арганы, ствараліся хары і капэлы. Муз. адукацыя і выхаванне моладзі ажыццяўлялася ў навуч. цэнтрах (калегіумах і бурсах). Пашыралася і пратэстанцкая муз. плынь, у межах якой разгортваўся нотны друк [Брэсцскі, Нясвіжскі, Любчанскі, Віленскія канцыяналы (спеўнікі)]. Рэнесансавыя часы адметныя інтэнсіўным ростам і пашырэннем сферы свецкага муз. мастацтва, гал. асяродкамі якога былі магнацкія і велікакняжацкія двары (М.Радзівіла Чорнага, Сапегаў, Астрожскіх) у Вільні, Брэсце, Гродна і Нясвіжы. Тут працавалі: Ц.Базылік, М.Гамулка, Я.Брант, К.Клабан, Л.Марэнцыо і інш. Іх творчасць яднае прыналежнасць да рэнесансавай стылявой традыцыі, якая ўвасобілася праз вак.харавую музыку, прадстаўленую паліфанічнымі жанрамі матэта, месы, псальмаў, і ў музыцы інструментальнай, багатай танц. ўзорамі, фантазіямі і апрацоўкамі вак. кампазіцый для лютні і клавіра. ВКЛ было апошнім на ўсходзе муз.культ. арэалам увасаблення рэнесансавых муз. традыцый.
У эпоху барока (17 — 1я пал. 18 ст.) храмы розных канфесій заставаліся гал. асяродкам развіцця муз. творчасці. Тут праходзілі штодзённыя богаслужэнні, велічныя пазахрамавыя цырымоніі з музыкай. Плённа працавала Віленская акадэмія, у якой ажыццяўлялася муз. адукацыя і выхаванне моладзі. Важным асяродкам муз. жыцця ВКЛ сталі школьныя тэ
атры, якія існавалі ў навуч. установах (калегіумах і канвіктах) у Вільні, Полацку, Магілёве, Гродна і інш. гарадах. У гэты час разгарнулася творчая дзейнасць Ж.Лаўксміна, М.Дылецкага, С.Берэнта, М.Крэчмера, А.Рагачэўскага. Многім помнікам муз. мастацтва гэтага часу ўласцівы стылявыя рысы «высокага барока», адлюстраваныя ў змесце кампазіцый, у іх муз. мове. У спектаклях школьнага тэатра шырока ўжываліся алегорыя, арнаментыка, сімволіка, кантрастнае супастаўленне маст. элементаў. У тэарэт.пед. распрацоўках адлюстраваны зварот да тэорыі афектаў, асноў муз. рыторыкі і інш. Шэраг муз. помнікаў адносіцца да з’яў «нізкага eapoKa» [велізарны масіў кантаў — быт. харавых песень свецкага (уласна кант) і рэліг. (псальма) зместу, «Віленскі сшытак» (1600) і Ягелонскі (Астрамечаўскі) рукапіс, або «Полацкі сшытак» сярэдзіны 17 ст]. У эпоху класіцызму (2я пал. 18 ст.) у муз. мастацтве ВКЛ адбыўся значны ўздым, укараняліся муз.тэатр. і канцэртныя формы муз. жыцця, а ў муз. творчасці пашырыліся нормы класіцысцкага стылю. Было створана больш за 20 буйных і дробных прыватнаўласніцкіх муз.тэатр. цэнтраў, якія аб’ядноўвалі опернабалетныя тэатры (Нясвіжскі і Слуцкі Радзівілаў. Гродзенскі А.Тызенгаўза, Слонімскі М.Агінскага, Дзярэчынскі Сапегаў і інш.), аркестры капэлы і муз. школы. На працу ў магнацкія цэнтры