Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 2.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 544с.
Мінск 2011
У 2010 два дзіцячыя сады, сярэдняя і муз. школы, ДзЮСШ, ПТВ, Цэнтр дзіцячай творчасці, Дом культуры, 2 бкі, бальніца, паліклініка, 2 аптэкі, пошта, тэлеграф. Помнікі архітэктуры: касцёл Візітацыі Дзевы
Марыі (1615), Мікалаеўская царква (1867), П раабражэнскі касцёл (1912).
ВЯЛІКАЯ МАШЧАШЦА, вёска ў Бялыніцкім рне, на р. Аслік (прыток Друці). За 8 км на ПдЗ ад г.п. Бялынічы, 32 км ад чыг. ст. Друць на лініі Магілёў—Асіповічы, на аўтадарозе Мінск—Магілёў. Цэнтр Машчаніцкага с/с. 236 гаспадарак, 611 ж. (2010).
Вядома ў ВКЛ з 17 ст. У 1630 сяло ў Бялыніцкай воласці Аршанскага павета, шляхецкая ўласнасць. Пасля 2га падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у Рас. імперыі. У 1825 вёска ў Магілёўскім павеце Магілёўскай губ., 29 дымоў, карчма. У 1848 — 35 двароў. У 1850 адкрыта сукнавальня, пачала дзейнічаць гарбарня. У 1858 — 115 рэвізскіх душ. У 1897 у Бялыніцкай воласці, 92 двары, 608 ж., млын, школа граматы, заезны дом. У 1905 адкрыта казённая вінная крама, у 1908 школа граматы пераўтворана ў земскую. 3 26.4.1919 у Гомельскай губ. РСФСР. 3 сак. 1924 у БССР. 3 20.8.1924 цэнтр сельсавета Бялыніцкага рна Магілёўскай акругі (да 26.7.1930), з 20.2.1938 у Магілёўскай вобл. На базе дарэв. створана прац. школа 1й ступені (у 1925 — 100 вучняў). У 1940 — 150 двароў, 752 ж. У Вял. Айч. вайну з 5.7.1941 да 29.6.1944 акупіравана ням.фаш. захопнікамі, якія ў маі 1943 спалілі 94 двары і загубілі 18 ж. У 1959 775 ж. У 1986 673ж. У 2002 — 251 гаспадарка, 614ж.
У 2010 дзіцячы сад, сярэдняя школа, клуб, бка, ФАП, комплексны прыёмны пункт, аддз. сувязі і «Беларусбанка», гасцініца, кафэ, 2 магазіны. Брацкая магіла сав. воінаў і
партызан, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну.
ВЯЛІКАЯ РАЁЎКА, вёска ў Капыльскім рне. За 14 км на 3 ад г. Капыль, 13 км ад чыг. ст. Цімкавічы на лініі Слуцк—Баранавічы, 137 км ад Мінска, на шашы Нясвіж—Цімкавічы. Цэнтр Велікараёўскага с/с. 145 гаспадарак, 330 ж. (2010).
У 1816 вёска ў Пацейкаўскай воласці Слуцкага павета Мінскай губ., 20 двароў. У 1909 — 68 двароў, 427 ж. 3 20.8.1924 цэнтр сельсавета Капыльскага рна Слуцкай, з 9.6.1927 Мінскай (да 26.7.1930), з 21.6.1935 зноў Слуцкай акруг. 3 20.2.1938 у Мінскай вобл. У 1941 — 114 двароў, 578 ж. У Вял. Айч. вайну з канца чэрв. 1941 да пачатку ліп. 1944 В. Р. акупіравана ням.фаш. захопнікамі, якія спалілі тут 103 двары, знішчылі 25 ж. Пасля вайны вёска адноўлена. 3 20.9.1944 у Бабруйскай, з 8.1.1954 у Мінскай абласцях. У 1970 — 234 гаспадаркі, 812 ж. У 1996 — 195 гаспадарак, 427 ж.
У 2010 дзіцячы сад, базавая школа, клуб, бка, ФАП, аддз. сувязі і «Беларусбанка», магазін. Брацкая магіла сав. воінаў, помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну.
ВЯЛІКАЯ СУБОТА, Ч ы р в о н а я, Велікодная, апошні дзень перад Вялікаднем. Царква звязвала гэты дзень са знаходжаннем цела Збавіцеля ў дамавіне, перад яго ўваскрэсеннем. У гэты дзень вернікі праводзяць урачыстыя працэсіі вакол храма з запаленымі свечкамі, несучы Евангелле і Плашчаніцу, усю ноч («усяночную») чытаюць малітвы. Нар. традыцыя В.с. — вынік хрысціянскаязычніцкага сінкрэтызму. У В.с. пяклі пірагі, фарбавалі яйкі, прыбіралі могілкі. Усю ноч у хатах гарэла святло. Цікавы звычай зафіксаваў бел. этнограф П.Шэйн: «У В.с. ўночы дванаццаць сялянскіх дзяўчат надзяваюць белыя кашулі, бяруць саху і праводзяць ёю баразну вакол усяго сяла з малітвай: «Да ўваскрэсне Бог». Гэтым, паводле павер’я сялян, адыдзе ўсё нядобрае на цэлы год».
Літ:. Ш е й н П.В. Матерналы для йзученяя быта н языка русского населенйя СевероЗападного края. Т. 3. Санкт
450
ВЯЛІКІ
Петербург, 1902; Лозка А. Беларускі народны каляндар. Мінск, 2002.
А.Ю.Лозка.
«ВЯЛІКАЯ ХРОНІКА», «Л е Tonne, т о ест Кройнмка вел н к а я з розных многнх кройнмкаров дналектом русскнм н a п н с а н а», беларускаўкраінскі хранограф 1й пал. 17 ст., своеасаблівая гіст. энцыклапедыя эпохі барока. Складзена на старабел. мове. Месца і час узнікнення дакладна невядомы. Ранняя рэдакцыя помніка, верагодна, бел., пазнейшая — украінская. Паводле жанравай структуры — звод гіст. аповесцей, апавяданняў і пагадовых запісаў. Сусв. гісторыя прадстаўлена як серыя гіст. аповесцей і апавяданняў пра мінулае розных краін і народаў. Крыніцамі для «В.х.» паслужылі бел.літоўскія летапісы і хронікі, у т.л. Хроніка Быхаўца ў апрацоўцы М.Стрыйкоўскага. Складаецца з 3 ч.: «Хронікі ўсяго свету» (апісана мінулае чалавецтва ад стварэння свету да часоў Карла Вялікага), «Хронікі славянарускай» (прысвечана гісторыі стараж. Русі ад заснавання Кіева да 1480) і «Хронікі літоўскай і жамойцкай». Утрымлівае шмат міфаў, легенд і літ. апрацовак, у т.л. аповесці пра Траянскую вайну, Аляксандра Македонскага (гл. «Александрыя»), Кулікоўскую бітву. Захавалася болей чым
Да арт. Вялікдзень. Асвячэнне страў на Пасху.
у 10 спісах. Большая частка тэксту не апублікавана, акрамя «Хронікі літоўскай і жамойцкай», выдадзенай у «Поўным зборы рускіх летапісаў» (т. 32, 1975). В.А.Чамярыцкі.
ВЯЛІКДЗЕНЬ, славянскае язычніцкае свята сонца, абуджэння прыроды. Абрады і звычаі В. былі звязаны з узвялічваннем палявых духаў, з падрыхтоўкай да «вялікіх дзён» (пачынаючы з веснавога раўнадзенства), якія лічыліся пачаткам веснавых с.г. работ. Да стараж. бел. звычаяў В. адносяцца выпечка пірагоў у форме прылад працы (сахі, касы, сярпа, бараны), назіранне «ігры сонца», што прадвяшчала багаты ўраджай, умыванне на золаку, гульня ў біткі і інш. Нярэдка ў цэнтр. і паўд. раёнах Беларусі на В. хадзілі памінаць нябожчыкаў на могілкі. Характэрнымі для бел. В. быліхаджэнне валачобнікаў івыкананне імі валачобных песень. Часам валачобнікі не толькі спявалі, але і паказвалі лялечны тэатр «Ягорый». Сёння традыц. паказы валачобнікаў, фрагментарныя элементы валачобных дзей (песні, гульні, забавы) з’яўляюцца часткай фестываляў фалькл. мастацтва ў розных раёнах Беларусі: міжнар. нар. музыкі «Звіняць цымбалы ігармонік», усебел. нар. гумару «Аўцюкі», абл. адкрытым гульні «Карнавал весялосці» (г.п. Воранава) і інш. У хрысціянскія часы да В. было пры
Да арт. Вялікдзень. Памятная сярэбраная манета «Вялікдзень» з серыі «Святы і абрады беларусаў».
меркавана свята ў гонар уваскрэсення Хрыста — Пасха, якое адзначаецца ў першую нядзелю пасля веснавога раўнадзенства і поўні (паміж 4 крас. і 8 мая). У храмах на Пасху адбываюцца святочныя богаслужэнні, асвячэнне страў (яек, кулічоў, пасхі, кісялю, мясных страў і інш.). Забавы ў дзень Пасхі забаронены. Нар. гулянні (гульні з яйкамі, наведванне маладымі бацькоў, гасцяванне ў родзічаў і інш.) адбываюцца на наступны дзень свята. У наш час у многіх раёнах Беларусі на Пасху праводзяць святы духоўнага мастацтва, фестывалі праваслаўных песнапенняў, дабрачынныя акцыі для дзяцейсірот.
Літ.: Салавей Л. Валачобныя песні // Валачобныя песні. Мінск, 1980; Л і с А. Валачобныя песні. Мінск, 1989; Земляробчы каляндар: абрады і звычаі. Мінск, 1990. П.А.Гуд.
ВЯЛІКІ Зіновій Сямёнавіч (1.3.1900, в. Старынкі Дзяржынскага рна — 19.9.1983), беларускі акцёр, рэжысёр. Скончыў Бел. драм. студыю ў Маскве (1926). У сярэдзіне 1930х гг. скончыў Ленінградскае тэатр. вучылішча. Працаваў у Бел. тэатры імя Я.Коласа (да 1960). Выканаўца характарных і эпізадычных роляў: Анікаваяка (нар. драма «Цар Максімілян»), Лямант («Ірынка» К.Чорнага), дзед Анісім («Пагібель воўка» Э.Самуйлёнка), брыгадзір Міхальчук («Выбачайце, калі ласка!» А.Макаёнка), сталяр Шпонга («Сонулетнюю ноч» У.Шэкспіра) і інш. Паставіў спектаклі: «Хаціна дзядзькі Тома» паводле Г.БічэрСтоу (1937), «Мінулася кату масле
451
ВЯЛІКІ
ніца» А.Астроўскага (1939), «Начное радыё» братоў Тур і Л. Шэйніна (1946, з П.Малчанавым) і інш.
ВЯЛІ'КІ МЯЖНІК, вёска ў Шклоўскімрне.За 15кмнаПнадг. Шклоў, 1 км ад чыг. ст. Копысь на лініі Орша—Магілёў, 55 км ад Магілёва, на аўтадарозе Орша—Шклоў. Цэнтр Александрыйскага с/с. 148 гаспадарак, 376 ж. (2010).
Вядомы з сярэдзіны 17 ст. як вёска ў Вышкаўскім войтаўстве Шклоўскага графства, шляхецкая ўласнасць. У 1695 — 8 двароў, у 1771 — 15 двароў, 88 ж. Пасля 1га падзелу Рэчы Паспалітай (1772) у Рас. імперыі. У 1783 у Копыскім павеце Магілёўскай губ., 14 двароў, 105 ж., уласнасць С.Г.Зорыча. У 1897 у Старасельскай воласці Аршанскага павета, 23 двары, 140 ж. На пач. 20 ст. 25 двароў, 196 ж. 3 26.4.1919 у Старасельскай воласці Аршанскага павета Гомельскай, з 18.11.1920 Віцебскай губерняў РСФСР. 3 3.3.1924у складзе БССР, з 20.8.1924 у Александрыйскім с/с Копыскага рна Аршанскай акругі (да 26.7.1930). 3 8.7.1931 у Шклоўскім рне. 3 20.2. 1938 у Магілёўскай вобл. У Вял. Айч. вайну з пачатку ліп. 1941 да канца чэрв. 1944 акупіраваны ням.фаш. захопнікамі, якія спалілі 14 двароў, разрабавалі вёску. 3 1.4.1975 цэнтр сельсавета. У 1991 — 168 ж., у 1996 — 78 гаспадарак, 241 ж.
У 2010 дзіцячы домінтэрнат, бка, ФАП, аддз. сувязі, магазін. Брацкая магіла сав. воінаў, помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну.
ВЯЛІКІ ПОСТ, табуіраваны звычай на ўстрыманне ад ужывання скаромнай (жывёльнай) ежы і празмернай весялосці дзеля духоўнай падрыхтоўкі да сустрэчы Вялікадня. Некаторыя даследчыкі лічаць, што пасты існавалі яшчэ ў стараж. перыяд, калі людзі галадалі зза недахопу харчавання, а пазней былі пераняты царквой. Пост як з’ява ўзгадваецца ў Старым Запавеце і звязваецца царквой з імем Ісуса Хрыста, які пасціўся ў пустыні 40 дзён. Магчыма, прывязка старадаўняга вялікадня (святкавання веснавога раўнадзенства) да «рухомай» Пасхаліі і ўвядзен
не В.п. было звязана з жаданнем царквы «закрыць» язычніцкія ігрышчы, што з цягам часу і прывяло да зрушвання многіх язычніцкіх традьшый. В.п. доўжыцца 7 тыдняў. Пачынаецца пасля Масленіцы ў панядзелак, які ў беларусаў мае некалькі назваў — Паласказуб, Папалакіны, Шыльны (Шылаваты). Кожны тыдзень паста таксама мае сваю назву. Напр., першы — Зборны, чацвёрты — Крашчаты (Храстовы), пяты — Пахвальны, шосты — Вербны, сёмы — Белы (Страсны, Вялікі). У ваяачобных песнях, дзе ў храналагічнай паслядоўнасці паэтызуецца святы, В.п. не згадваецца, нягледзячы на тое, што ёсць Збор, Вербніца і інш. хранонімы. Па ўспамінах палешукоў, раней у час В.п. спявалі «пераказваючы» песні, г.зн. выконвалі творы апавядальнабаладнага характару.
Літ:. Русскмй народный православный календарь. М., 1997; Л о з к a А. Беларускі народны каляндар. Мінск, 2002.