• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 2.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 2.

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 544с.
    Мінск 2011
    531.15 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 1.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 3.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 4.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 5.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 6.
    ВЯРЖБІЦКАЯ Зінаіда Віктараўна (н. 2.8.1951, Масква), беларуская артыстка аперэты (сапрана). Засл. артыстка Беларусі (1998). Скончыла Маскоўскае муз.пед. вучылішча імя Кастр. рэв. (1972). 3 1973 у Расіі. У 1979—2007 салістка Бел. дзярж. муз. тэатра. Валодае шырокім творчым дыяпазонам, што дазваляла ёй выконваць партыі рознага плана. Яе майстэрства адметнае эмацыянальнасцю, яскравым тэмпераментам, пластычнасцю, свабодай сцэнічных паводзін, жаноцкай абаяльнасцю. Сярод партый: Адэля, Чыбалета,
    458
    ВЯРСОЦКІ
    Мірабэла («Лятучая мыш», «Ноч у Венецыі», «Цыганскі барон» І.Штрауса), Валянціна («Вясёлая ўдава» Ф.Легара), Стася, Мары і Караліна, Бажэна («Сільва», «Прынцэса цырка», «Марыца» І.Кальмана), Эліза Дулітл («Мая цудоўная лэдзі» Ф.Лоу), прынцэса Паўліна («Капялюш Напалеона» О.Штрауса), Зоя Бярозкіна («Клоп» У.Дашкевіча), Пепіта («Вольны вецер» І.Дунаеўскага), Ірэн і Мімі («Хэло, Долі!» Дж.Германа), Луіджыя («Viva la mamma!», ці Пікантныя кашмары тэатральнагажыцця» Г.Даніцэці) і інш.
    ВЯРКЎДЫ, вёска ва Ушацкім рне, на ўсх. беразе воз. Вяркудскае. За 25 км на ПнУ ад г.п. Ушачы, 46 км ад чыг. ст. Полацк на лініі Віцебск—Полацк, 110 км ад Віцебска, аўтадарогай звязаназУшачамі. Цэнтр Вяркудскага с/с. 116 гаспадарак, 268 ж. (2010).
    3 20.8.1924 вёска ў Гарбаціцкім с/с Ульскага рна Полацкай акругі (да 26.7.1930), з 8.7.1931 ва Ушацкім рне. 3 20.2.1938 у Віцебскай вобл. У Вял. Айч. вайну з пачаткуліп. 1941 да канца чэрв. 1944 акупіраваны ням.фаш. захопнікамі (з канца вер. 1942 да канца крас. 1944 знаходзіліся на тэр. ПолацкаЛепельскай партыз. зоны). 3 22.4.1980 цэнтр сельсавета. У 1996 — 105 гаспадарак, 275 ж.
    Вярнідуб. Малюнак. В. Слаука. 2008.
    У 2010 сярэдняя школа—сад, Дом культуры, бка, ФАП, комплексны прыёмны пункт, аддз. сувязі і «Беларусбанка», 2 магазіны.
    ВЯРНІГАРА, Г а р а в ы, герой усходнеславянскіх казак. Здольны перасоўваць горы, пераціраць іх у каменне і інш. Часцей за ўсё разам з Асілкам, Каменнікам, Вярнідубам і інш. змагаецца са злом і несправядлівасцю, перамагае шматгаловага Змея, Кашчэя Бессмяротнага і інш. крыважэрных істот.
    ВЯРНІДЎБ, Д у б і н а, Л е с а в ы, персанаж усходнеславянскіх казак. Валодае багатырскай сілай, напр., можа выварочваць векавыя дубы з карэннем. У казках з’яўляецца таварышам Асілка і разам з Каменнікам, Вярнігарою і інш. змагаецца з фантаст. істотамі: шматгаловымі Змеямі, Кашчэем Бессмяротным, БабайЯгой, Ведзьмамі.
    ВЯРОВАЧНАЕ РАМЯСТВО. Выраб вяровак і канатаў вядомы з глыбокай старажытнасці. Сыравінай служылі крапіва, ліпавая кара (лыка, мачала), з 1 ст. да н.э. — пяньковае валакно, лён. Канаты і розныя віды вяровак выраблялі з пянькі і пакулля. У Беларусі лыкавыя вяроўкі (лычакі) і мачальныя канаты бытавалі да 19 ст. Вяроўкі выкарыстоўваліся для абвязвання і пераносу грузаў, вырабу вупражы і інш. У 2й пал. 19 ст. вырабам вяровак займаліся сялянесаматужнікі. В.р. было найб. пашыранаў Магілёўскім, часткова Мінскім і Віцебскім паветах. 3 канца 19 ст. ў сувязі з пашырэннем фабрычных вырабаў саматужны вяровачны промысел заняпаў. У канцы 18 ст. былі засн. вотчынныя канатныя мануфактуры — Зорычаў Шклове і Пацёмкінаў Крычаве. У 1860—80я гг. адкрыліся новыя канатныя і вяровачныя прадпрыемствы і майстэрні, якія належалі купцам і мяшчанам (у Бялынічах, Ветцы, Віцебску, Круглым, Рагачове і інш.). У сав. час рамеснікі былі аб’яднаны ў арцелі. Цяпер вяроўкі, шнуры, канаты вырабляюць прам. камбінаты (напр., у г.п. Расоны). Замест пянькі выкарыстоўваюць сінтэтычнае валакно. Асаблівай папуляр
    насцю карыстаецца адзін з відаў маст. вяровачных вырабаў — макрамэ. Тэхналогія В.р. на працягу стагоддзяў мала змянілася. Вяроўкі вілі пры дапамозе кручкоў, круцёлкі, пазней — спец. ручнога станка, на якім працавалі 2—3 чал. На ўсх. Палессі выкарыстоўвалі вертыкальнае кола.
    ff. I. Буракоўская.
    ВЯРбЎСКІ Ігнацы Юзаф (2.8.1783, Вільня — 8.8.1841), акцёр. У 1802—05 працаваў у трупе М.Кажынскага ў Мінску (дэбютаваў у ролі Рычарда ў спектаклі «Генрых VI на паляванні» В.Багуслаўскага). У 1805—08 працаваў у Вільні, з 1815 — у Варшаве (дэбютаваў у «Тэатры Нарадовым» у ролі Атэла ў аднайм. трагедыі У.Шэкспіра). У сваёй творчасці імкнуўся да гіст. канкрэтнасці, натуральнасці ў паказе пачуццяў сцэнічных вобразаў. Валодаў моцным нізкім голасам. Выканаўца роляў камедыйных, меладрам. злодзеяў, герояў і палюбоўнікаў: Брындус («Уяўны цуд, або Кракаўцы і горцы» Я.Стэфані), барон Мейнаў («Нянавісць да людзей і раскаянне» А.Кацэбу), Сід (аднайм. п’еса П.Карнеля), Замор («Альзіра» Вальтэра) і інш. Спяваў у оперы.
    ВЯРСОЦКІ Віктар Іванавіч (27.6. 1923, Мінск — 5.2.2004), беларускі жывапісец, педагог. Засл. настаўнік Беларусі (1966). Засл. дзеяч культуры
    Польшчы (1980). Скончыў Бел. тэатр.маст. інт (1968). 3 1951 настаўнічаў. У 1962—78 выкладаў у Мінскім маст. вучылішчы, адначасова з 1953 кіраваў студыяй выяўл. мастацтва ў СШ № 75 г. Мінск. Працаваў у рэаліст. манеры пераважна ў жанры
    459
    ВЯРСТАК
    В.Вярсоцкі. Дарогі Міншчыны. 1971.
    пейзажа (лірычнага, гар., мемар.). Для яго твораў характэрны кампазіцыйная стройнасць, выразнасць жывапіснапластычнай мовы, лірызм. Сярод работ: «Хатынь. Рэквіем» (1967), «Дарогі Міншчыны» (1971), «Над Свіслаччу. Цішыня» (1972), «У Варшаве 17 студзеня 1945 года» (1974), «Вечар. Бярэзіна» (1979), «Песня новага горада» (1980), «Перад паводкай» (1981), «Залаты надвячорак» (1982), «Возера Нарач», «Вёска Астроўкі. Вечар» (абедзве 1983), «Вечар на Нёмане» (1989), «Мая Беларусь» (1990), «Родныя мясціны» (1991), «Вечары паблізу Хосты» (1997), нацюрморт «Ружы» (1990я гг.) і інш.
    ВЯРСТАК, спецыяльна абсталяваны стол для ручной сталярнай, слясарнай і інш. работ; тое, што і варштат сталярны.
    ВЯРХОВІЦКАЯ МІКАЛАЕЎСКАЯ ЦАРКВА, помнік архітэктуры класіцызму ў в. Вярховічы Камянецкага рна. Пабудавана ў пач. 19 ст. з дрэва як касцёл, які пераасвечаны ў царкву ў 1866—68. Даасн. працяглага прамавугольнага ў плане аб’ёму прымыкаюць 4гранная шатровая вежазваніца, шматгранная паўкруглая апсіда і прамавугольны бакавы прыдзел. Асн. аб’ём накрыты 2схільным дахам, які над апсідай пераходзіць у вальму з шатровым слупавым ліхтаром у завяршэнні. Гарызантальна ашаляваныя сцены расчлянёны лучковымі аконнымі праёмамі. Уваход аформлены 4калонным порцікам пад 2схільнай навіссю. У інтэр’еры столь асн. аб’ёму пераходзіць у зор
    кавае скляпенненадапсідай, надуваходам — хоры. Храм унесены ў Дзярж. спіс гісторыкакульт. каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. Рэстаўрыруецца (2010).
    ВЯРХОВІЧЫ, вёска ў Камянецкім рне. За 26 км на ПнЗ ад г. Камянец, 12 км ад чыг. ст. ВысокаЛітоўск на лініі Брэст—Беласток (Польшча), 39 км ад Брэста, на шашы Калінкавічы—Высокае. Цэнтр Вярховіцкага с/с. 222 гаспадаркі, 504 ж. (2011).
    Вядомы з 2й пал. 16 ст. як двор у Брэсцкім павеце ВКД. У 1577 шляхецкаеўладанне, 191 двор. Пасля 3га падзелу Рэчы Паспалітай (1795) у складзе Рас. імперыі, у Брэсцкім павеце Слонімскай, з 1797 Літоўскай, з 1801 Гродзенскай губерняў. У 1897 мястэчка, цэнтр воласці, 23 двары, 384 ж., 2 царквы, малітоўны дом, магазін, нар. вучылішча, 2 абутковыя, кравецкая і сталярная майстэрні, 5 крам, карчма, 7 разоў у год праводзіліся кірмашы. 3 1921 у складзе Польшчы, цэнтр гміны Брэсцкага павета Палескага ваяв. 3 1939 у БССР. 3 15.1.1940 у Высокаўскім рне Брэсцкай вобл. 3 12.10.1940 вёска, цэнтр сельсавета. У Вял. Айч. вайну з канца чэрв. 1941 да канца ліп. 1944 В. акупіраваны ням.фаш. захопнікамі. 3 17.4.1962 у Камянецкім рне.
    У 2010 сярэдняя школа, Дом культуры, бка, 2 бальніцы, аптэка, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі і «Беларусбанка», 2 магазіны. У В. знаходзіцца брацкая магіла сав. воінаў і партызан, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну. Помнік архітэктуры — Мікалаеўская царква (пач. 19 ст.).
    ВЯРХОЎЕ, вёска ў Бешанковіцкім рне, на р. Свяча. За 11 кмна ПдЗ ад г.п. Бешанковічы, 22 км ад чыг. ст. Чашнікі на лініі Орша—Лепель, 62 км ад Віцебска, на аўтадарозе Бешанковічы—Чашнікі. Цэнтр Вярхоўскага с/с. 302 гаспадаркі, 716 ж. (2010).
    3 20.8.1924 вёска, цэнтр сельсавета Бешанковіцкага рна Віцебскай акр. (да 26.7.1930), з 20.2.1938 Віцебскай вобл. У Вял. Айч. вайну з пач. ліп. 1941 да канца чэрв. 1944акупіравана ням.фаш. захопнікамі. У 1996 — 318 гаспадарак, 833 ж., сярэд
    няя школа, Дом культуры, бка, аддз. сувязі.
    У 2010 дзіцячы сад, сярэдняя і філіял муз. школ, Дом культуры, бка, ФАП, комплексны прыёмны пункт, аддз. сувязі і «Беларусбанка», 5 магазінаў. Брацкая магіла сав. воінаў і партызан, помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну.
    ВЯРЦІНСКІ Анатоль Ільіч (н. 18.11. 1931, в. Дзямешкава Лепельскага рна), беларускі паэт, драматург, публіцыст, перакладчык. Скончыў
    А.І.Вярцінскі.
    БДУ (1956). Працаваў у перыяд. друку. 3 1986 гал. рэдактар газ. «Літаратура і мастацтва». У 1990—96 дэпутат Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь. У кнігах вершаў «Тры цішыні» (1966), «З’яўленне» (1975), «Ветрана» (1979) і інш. асэнсаванне вечныхпраблем чалавечага жыцця, маральных каштоўнасцей. Паэзія В. адрозніваецца філасафічнасцю, высокім грамадзянскім пафасам. Аўтар лірыкаэпічных паэм «Заазер’е», «Дажынкі» (абедзве 1968), п’ес для дзяцей «Дзякуй, вялікі дзякуй» (паст. 1974), «Скажы сваё імя, салдат» (паст. 1975), «Гефест — друг Праметэя» (паст. 1984), літ.крыт. артыкулаў і публіцыст. твораў (збкі «Высокае неба ідэалу», 1980, «НьюЙоркская сірэна», 1987). Пераклаў на бел. мову паасобныя творы класічнай і сучаснай рас., укр., літоўскай, латышскай, балгарскай, польск. паэзіі. Дзярж. прэмія Беларусі 1988.
    Тв.: Выбранае. Мінск, 1973; Дзякуй, вялікі дзякуй!: п’есы. Мінск, 1983; Хлопчык глядзіць... Мінск, 1992; Жанчына. Мужчына. Каханне... Мінск, 2003.
    460
    ВЯРЭНЬКА
    ВЯРЬІГА (Weryho) Уладзіслаў (9.6. 1868, г. Пскоў, Расія — 27.8.1916), польскі філосаф, этнограф, збіральнік беларускага фальклору. Др філасофіі (1892). Вучыўся ва унтах Варшавы, Берліна, Прагі і Берна. У 1898—1916 рэдактар час. «Przegl^d filozoficzny» («Філасофскі агляд»). У час. «Zbior wiadomos'ci do antropologii krajowej» («Збор звестак па айчыннай антрапалогіі», 1889, т. 13)апублікаваў працу «Беларускія думкі з вёскі Глыбокае Лідскага павета Віленскай губерні, запісаныя ў 1885 годзе», у якой змясціў 45 бел. нар. песень. Друкаваўся ўчас. «Wisla» («Вісла»).