Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 2.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 544с.
Мінск 2011
А.Ю.Лозка.
ВЯЛІКІ РОЖАН, вёска ў Салігорскім рне. За 44 км на 3 ад горада і чыг. ст. Салігорск на лініі Слуцк— Салігорск, 176 км ад Мінска, на шашы Чырвоная Слабада—Вялікі Рожан. Цэнтр Рожанскага с/с. 412 гаспадарак, 976 ж. (2010).
У 17 ст. сяло, шляхецкая ўласнасць у Навагрудскім павеце ВКЛ. Пасля 2га падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у складзе Рас. імперыі, у Слуцкім павеце Мінскай губ. У 1844 — 74 двары, 546 ж., царква, вінакурня, млын, магазін, карчма. У 1897 — 114 двароў, 814 ж. 3 1921 у складзе Польшчы, у Чучавіцкай гміне Лунінецкага павета Палескага ваяв. 3 1939 у БССР. 3 12.10.1940 вёска ў Чудзінскім с/с Ганцавіцкага рна Пінскай вобл. У Вял. Айч. вайну з канца чэрв. 1941 да пачатку ліп. 1944 акупіравана ням.фаш. захопнікамі. 3 8.1.1954 у Брэсцкай вобл. 3 28.2.1964 цэнтр сельсавета Любанскага рна Мінскай вобл. 3 6.1.1965 у Салігорскім рне. У 1970 — 1290 ж. У 1996 — 460 гаспадарак,1227 ж.
У 2010 сярэдняя школа, Дом культуры, бка, краязнаўчы музей, амбулаторыя, аптэка, аддз. сувязі і «Беларусбанка», 2 магазіны; Вазня
сенская царква (1988). Помнік у гонар Чырвонаслабодскага падп. райкаома КП(б)Б і партыз. брыгад 12й кавалерыйскай імя Сталіна і 32й імя Калініна.
ВЯЛІ'КІЯ АЗЁРКІ, вёска ў Мастоўскім рне. За 33 км на ПдУ ад г. Масты, 23 км ад чыг. ст. Зэльва на лініі Баранавічы—Ваўкавыск, 93 км ад Гродна. Цэнтр Азёркаўскага с/с. 189 гаспадарак, 504 ж. (2010).
Вядомы з 17 ст. пад назвай Возера ў Слонімскім павеце Навагрудскага ваяв. ВКЛ. Пасля 3га падзелу Рэчы Паспалітай (1795) у Рас. імперыі. У 19 — пач. 20 ст. вёска Дзярэчынскай воласці Слонімскага павета Слонімскай, з 1802 Гродзенскай губерняў. Адносілася да маёнтка Котчын, якім валодалі Палубінскія. У 1842 — 42 двары, карчма. У 1905 — В.А., 650 ж. 3 сак. 1921 у складзе Польшчы ў Слонімскім павеце Навагрудскага ваяв. Дзейнічала падп. аргцыя КПЗБ. 3 ліст. 1939уБССР. 3 12.10.1940 цэнтр сельсавета Мастоўскага рна Баранавіцкай вобл. У Вял. Айч. вайну з канца чэрв. 1941 да сярэдзіны ліп. 1944 акупіраваны ням.фаш. захопнікамі, якія загубілі ў В.А. 7 ж. 3 20.9.1944 у Гродзенскай вобл. У 1969 — 149 двароў, 476 ж. У 1996 — 173 гаспадаркі, 484 ж.
У 2010 дзіцячы сад, сярэдняя школа, клуб, бка, ФАП, комплексны прыёмны пункт, аддз. сувязі, 2 магазіны. Помнік землякам, мемар. дошка сав. актывістам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну.
ВЯЛІКІЯ АЎЦЮКІ', вёска ў Калінкавіцкім рне, на р. Дымарка. За 23 км на ПдУ ад г. Калінкавічы, 15 км ад чыг. ст. Галявіцы на лініі Гомель— Лунінец, 120 км ад Гомеля, каля шашы Гомель—Лунінец. Цэнтр Вялікааўцюкоўскага с/с. 233 гаспадаркі, 510ж. (2011).
Вядомы з 16 ст. як в. Аюцічы ў Мазырскім павеце Мінскага ваяв. ВКЛ. 3 17 ст. ў вёскі сучасная назва. Пасля 2га падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у складзе Рас. імперыі, у Мазырскім павеце Мінскай губ. У 1897 сяло, цэнтр воласці, 191 двор, 1373 ж., царква, царк.прыходская школа,
452
ВЯЛІКІЯ
магазін, 2 карчмы. 3 20.8.1924 цэнтр сельсавета Юравіцкага, з 8.7.1931 Мазырскага, з 3.7.1939 Калінкавіцкага рна Рэчыцкай, з 9.6.1927 Мазырскай (да 26.7.1930 і з 21.6.1935) акруг. 3 20.2.1938 у Палескай вобл. У 1940 — 490 гаспадарак, 1620 ж. У Вял. Айч. вайну з канца жн. 1941 да сярэдзіны студз. 1944 В. А. акупіраваны ням.фаш. захопнікамі, якія ў кастр. 1943 спалілі 290 двароў і расстралялі 32 жыхароў. Пасля вайны адноўлены. 3 8.1.1954 у Гомельскай вобл. У 1959 — 1639 ж. У 1996 — 362 гаспадаркі, 711 ж. 3 1995 тут праходзіць усебел. фестываль нар. гумару «Аўцюкі».
У 2011 базавая школа—сад, клуб, бка, ФАП, аддз. сувязі, 2 магазіны. Царква Георгія Пераможца (2009).
ВЯЛІКІЯ БОРТНІКІ, вёска ў Бабруйскім рне, на р. Ала. За 25 км на У адг. Бабруйск, 10 км адчыг. ст. Цялуша на лініі Бабруйск—Жлобін, 135 км ад Магілёва, на аўтадарозе Бабруйск—Рагачоў. Цэнтр Бортнікаўскага с/с. 367 гаспадарак, 822 ж. (2010).
Вядомы з 16 ст. ў ВКЛ. У 1540 с. Бортнікі ў Мінскім ваяв., шляхецкая ўласнасць. У 1566 — 32 дымы. Пасля 2га падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у Рас. імперыі. У 1834 — 35 двароў, 350 ж., належала дваранам Грынкевічам. У 1863 адкрыта школа (у 1894 — 74 вучні). У 1885 — 47 двароў, 342 ж., цэнтр воласці Бабруйскага павета Мінскай губ. У 1897 — 93 двары, 858 ж., нар. вучылішча, 2 ветракі, 2 крамы, крупадзёрка, заезны двор, кузня, царква; працаваў фельчар; праводзіліся 2 кірмашы на год. Побач быў маёнтак Бортнікі, 1 двор, 48 ж. У 1907 — 144двары, 951 ж.,у 1917у сяле 167 двароў, 1038 ж., у маёнтку 92 ж. 3 жн. 1919 у Гомельскай губ. РСФСР, з жн. 1920 у БССР. У грамадз. вайну дзейнічаў валасны рэўком. У 1922 адкрыты ўрачэбны ўчастак і хатачытальня, пункт па ліквідацыі непісьменнасці сярод дарослых. 3 21.8.1925 цэнтр сельсавета 1га Бабруйскага, з 4.8.1927 — Бабруйскага рнаў. У 1926 — 205 двароў, 1050 ж. Вясной 1931 каля вёскі размяшчалася машыннатрактарная станцыя. 3 20.2.
1938 у Магілёўскай вобл. У Вял. Айч. вайну з пачатку ліп. 1941 да канца чэрв. 1944акупіраваны ням.фаш. захопнікамі. 3 20.9.1944 у Бабруйскай, з 8.1.1954 у Магілёўскай абласцях. У 1959 — 1055 ж. У 1970 — 324 двары, 1047 ж. У 1986 — 309 двароў, 996 ж. У 1996 — 362 гаспадаркі, 711 ж.
У 2010 дзіцячы садяслі, сярэдняя і муз. школы, Дом культуры, бка, урачэбная амбулаторыя, комплексны прыёмны пункт, аддз. сувязі і «Беларусбанка», гандлёвы цэнтр, магазін. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну.
ВЯЛІ'КІЯ дбльцы, вёска ва Ушацкім рне. За 10 км на ПдЗ ад г.п. Ушачы, 35 км ад чыг. ст. Лепель на лініі Лепель—Орша, 170 км ад Віцебска, на шашы Докшыцы—Ушачы. Цэнтр Велікадолецкага с/с. 221 гаспадарка, 460 ж. (2011).
3 20.8.1924 вёска, цэнтр сельсавета ва Ушацкім рне Полацкай акругі (да26.7.1930). 3 20.2.1938у Віцебскай вобл. У Вял. Айч. вайну з пачатку ліп. 1941 да канца чэрв. 1944 В. Д. акупіраваны ням.фаш. захопнікамі (з вер. 1942 да канца крас. 1944 знаходзіліся ў ПолацкаЛепельскай партыз. зоне). У 1996 — 232 гаспадаркі, 548 ж.
У 2011 комплекс сярэдняя школа—сад, Дом культуры, бка, бальніца, аптэка, комплексны прыёмны пункт, аддз. сувязі і «Беларусбанка», магазін.
ВЯЛІ'КІЯ ЖЎХАВІЧЫ, вёскаў Карэліцкім рне, на р. Уша. За 38 км ад г.п. Карэлічы, 31 км ад чыг. ст. Гарадзея на лініі Мінск—Баранавічы, 233 км ад Гродна. Цэнтр Жухавіцкага с/с. 241 гаспадарка, 529 ж. (2010).
У2йпал. 19 ст. цэнтрволасці Навагрудскага павета Мінскай губ. 3 1921 у складзе Польшчы, у Стаўбцоўскім павеце Навагрудскага ваяв. 3 1939 уБССР. 3 12.10.1940 цэнтр Жухавіцкага с/с Мінскага рна Баранавіцкай вобл. У Вял. Айч. вайну з канцачэрв. 1941 дапачаткуліп. 1944 акупіраваны ням.фаш. захопнікамі. 3 8.1.1954 у Гродзенскай вобл. 17.12. 1956 у Карэліцкім, з 25.12.1962 у На
вагрудскім, з 6.1.1965 у Карэліцкім рнах. У 1996 — 261 гаспадарка, 620 ж.
У 2010 гімназія, Дом культуры, бка, аддз. сувязі і «Беларусбанка», 3 магазіны. Помнік архітэктуры — Петрапаўлаўская царква (да 1745). Брацкая магіла сав. воінаў, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну.
ВЯЛІКІЯ ЛЎКІ, вёска ў Баранавіцкім рне. За 15 км на Пд ад г. Баранавічы, 10 км ад чыг. ст. Русіно на лініі Баранавічы—Лунінец, 216 км ад Брэста, аўтадарогай звязана з Баранавічамі. Цэнтр Велікалуцкага с/с. 189 гаспадарак, 450 ж. (2010).
Вядомы з 15 ст. як с. Лука ў ВКЛ. Да 1430 уласнасць вял. кн. ВКЛ Вітаўта. Пасля 2га падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у складзе Рас. імперыі, у Навагрудскім павеце Мінскай губ. У 1897 сяло, 174 двары, 1024 ж., нар. вучылішча, магазін, царква, піцейны дом. 3 1921 ускладзе Польшчы, вёска Ястрамбельскай гміны Баранавіцкага павета Навагрудскага ваяв. 3 1939 у БССР. 3 15.1. 1940у Навамышскім, з 8.4.1957 Баранавіцкім рнах Баранавіцкай, з 8.1. 1954 Брэсцкай абласцей. 3 12.10.1940 цэнтр сельсавета. У Вял. Айч. вайну з канца чэрв. 1941 да пачатку ліп. 1944 В.Л. акупіраваны ням.фаш. захопнікамі. У 1970 — 237 двароў, 822 ж.
У 2010 сярэдняя школа, Дом культуры, бка, ФАП, аддз. сувязі і «Беларусбанка», магазін; Ільінская царква (1995). Брацкая магіласав. воінаў, партызан і ахвяр фашызму; помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну. У 1996 — 209 двароў, 478 ж.
ВЯЛІ'КІЯ МАТЫКАЛЫ, вёска ў Брэсцкім рне. За 18 км на ПнЗ ад г. Брэст, 2 км ад чыг. ст. Матыкалы на лініі Брэст—Высокае, на шашы Брэст—Высокае. Цэнтр Матыкальскага с/с. 812 гаспадарак, 2528 ж. (2010).
Вядомы 3 16 ст. як сяло ў Брэсцкім павеце і ваяводстве ВКЛ. Пасля 3га падзелу Рэчы Паспалітай (1795) у Рас. імперыі, у Слонімскай, з 1797 Літоўскай, з 1801 Гродзенскай губернях. У 1886 сяло, цэнтр воласці, 22 двары, 214ж., школа, карчма. 3 1921 у складзе Польшчы, цэнтр гміны Брэс
453
ВЯЛІКІЯ
цкага павета Палескага ваяв. 3 1939 у БССР. 3 15.1.1940 у Брэсцкім рне. 3 12.10.1940 цэнтр сельсавета. У Вял. Айч. вайну з канца чэрв. 1941 да канца ліп. 1944 В.М. акупіраваны ням.фаш. захопнікамі. У 1997 — 714 гаспадарак, 2190 ж.
У 2010 дзіцячы садяслі, сярэдняя і муз. школы, Дом культуры, Брэсцкая цэнтр. раённая бка, амбулаторыя, комплексны прыёмны пункт, аддз. сувязі і «Беларусбанка», 2 магазіны; царквасв. Ганны (2000я гг.).
ВЯЛІКІЯ НЯМКІ', вёска ў Веткаўскім рне, на р. Беседзь. За 38 км на ПнУ ад г. Ветка, 68 км ад чыг. вузла і абл. цэнтра Гомель, на аўтадарозе Казацкія Балсуны—Свяцілавічы. Цэнтр Вяліканямкоўскага с/с. 203 гаспадаркі, 550 ж. (2010).
Вядомы з 15 ст. як сяленне ў Мінскім ваяв. ВКЛ. У 1471 в. Нямковічы ў валоданні Ю.Драншчы. У1589 у Чачэрскай воласці Рэчыцкага павета, уласнасць казны. Пасля 1гападзелу Рэчы Паспалітай (1772) у Рас. імперыі. У 1785 у валоданні двараніна Д.Маліноўскага. 3 1789 дзейнічалі Петрапаўлаўская царква, паромная пераправа цераз р. Беседзь. У 1858 уладанне палкоўніка П.П.Фрамандэра, 84двары, 226 ж. У 1860 засн. прадпрыемства па вырабе цукру. У 1879 дзейнічалі млын і сукнавальня. У 1885— 118 двароў, 722 ж., вятрак, магазін. 3 2й пал. 19 ст. дзейнічала нар. вучылішча (у 1889 — 34 вучні). У 1897 у Пакоцкай воласці Рагачоўскага павета Магілёўскай губ., сяло (207 двароў, 1324ж., нар. вучылішча, царква, магазін, 6 ветракоў, вінная крама, карчма) і фальварак (3 двары, 14 ж., кузня, карчма). У 1909 — 227 двароў, 1546 ж. Пры пажары 19.8. 1911 згарэлі 47 двароў і земскае вучылішча. 3 26.4.1919 у Гомельскай губ. РСФСР. У 1926 — 305 двароў, хатачытальня, паштовы пункт, пачатковая школа. Са снеж. 1926 у БССР. 3 8.12.1926 і 12.2.1935 цэнтр сельсавета Свяцілавіцкага, з 4.8.1927 Веткаўскага рнаў Гомельскай акругі (да 26.7. 1930), з 20.2.1938 Гомельскай вобл. У 1930 працавалі 2 ветракі, кузня і ваўначоска. У 1940 — 310 двароў. У Вял. Айч. вайну з сярэдзіны жн. 1941