Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 2.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 544с.
Мінск 2011
да 20.10.1943 акупіраваны ням.фаш. захопнікамі. 3 17.12.1956 у Чачэрскім, з 14.11.1957 у Веткаўскім, з 25.12.1962 у Гомельскім, з 6.1.1965 у Веткаўскім рнах. У 1959 — 1124ж., У 1996 — 252 гаспадаркі, 573 ж.
У 2010 комплекс дзіцячы сад—сярэдняя школа, Дом культуры, бка, ФАП, аддз. сувязі, 2 магазіны. Манумент землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну. Магіла Невядомага салдата. Археал. помнікі — гарадзішча, курганны могільнік. Радзіма аднаго з кіраўнікоў партыз. руху ў Палескай вобл. ў Вял. Айч. вайну М.С. Кірушкіна (быў камісарам Мазырскай партыз. брыгады імя А.Неўскага).
ВЯЛІ'КІЯ РАДВАНІЧЫ, вёска ў Брэсцкім рне, на р. Рыта. За 33 км на ПдУ ад Брэста, 23 км ад чыг. ст. Жабінка на лініі Брэст—Баранавічы, аўтадарогайзвязаназ Брэстам. Цэнтр Радваніцкага с/с. 190 гаспадарак, 417 ж. (2010).
Вядомы з 16 ст. як сяло, цэнтр Радваніцкай воласці ў Брэсцкім старостве Трокскага ваяв. ВКЛ. Пасля 3га падзелу Рэчы Паспалітай (1795) у складзе Рас. імперыі, у Слонімскай, з 1797 Літоўскай, з 1801 Гродзенскай губернях. У 1886 сяло, цэнтр воласці, 54 двары, 634 ж., царква, карчма. 3 1921 у складзе Польшчы, цэнтр гміны Брэсцкага павета Палескага ваяв. 3 1939у БССР. 3 15.1.1940 вёска ў Брэсцкім рне. 3 12.10.1940 цэнтр сельсавета. У Вял. Айч. вайну з канца чэрв. 1941 да канцаліп. 1944B.P. акупіраваны ням.фаш. захопнікамі, якія спалілі 97 двароў, знішчылі 34 ж. Пасля вайны вёска адноўлена. У 1997 — 205 гаспадарак, 537 ж.
У 2010 сярэдняя школа, клуб, бка, аддз. сувязі і «Беларусбанка», 2 магазіны.
ВЯЛІ'КІЯ ЧЎЧАВІЧЫ, вёска ў Лунінецкім рне. За 48 км на Пн ад г. Лунінец, 24 км ад чыг. ст. Люшча на лініі Лунінец—Баранавічы, 288 км ад Брэста, аўтадарогай звязана з Лунінцом. Цэнтр Чучавіцкага с/с. 850 гаспадарак, 2187 ж. (2010).
Вядомы з 1557 як с. Чучавічы Навагрудскага павета ВКЛ. Пасля 2га падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у складзе Рас. імперыі, у Тураўскай во
ласці Мазырскага павета Мінскай губ. У 1897 вёска, цэнтр воласці, 60 двароў, 387 ж. 3 1921 у складзе Польшчы, цэнтр гміны Лунінецкага павета Палескага ваяв. 3 1939 у БССР. 3 15.1.1940 уЛунінецкім рне Пінскай, з 8.1.1954 Брэсцкай абласцей. 3 12.10.1940 цэнтр сельсавета. У Вял. Айч. вайну з пачаткуліп. 1941 да пач. ліп. 1944 В.Ч. акупіраваныням.фаш. захопнікамі, якія спалілі 291 двор, знішчылі 165 ж. Пасля вайны вёска адноўлена. У 1970 — 668 двароў, 2590 ж. У1996 — 866 гаспадарак, 2502 ж.
У 2010 дзіцячы сад, сярэдняя школа з інтэрнатам, муз. школа, Дом культуры, бка, бальніца, аптэка, комплексны прыёмны пункт, аддз. сувязі і «Беларусбанка», 4 магазіны, кафэ. Помнік архітэктуры — Пакроўская царква (1846—51). Магіла ахвяр фашызму, брацкая магіла сав. воінаў і партызан, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну.
ВЯЛІ'КІЯ ШЫЛАВІЧЫ, вёска ў Слонімскім рне, на р. Шчара. За 13 км на Пд ад горада і 11 кмад чыг. ст. Слонім налініі Баранавічы— Ваўкавыск, 161 км ад Гродна. Цэнтр Вялікашылавіцкага с/с. 539 гаспадарак, 767 ж. (2011).
У 16 ст. згадваецца як сяло, прыватная ўласнасць у Слонімскім павеце Навагрудскага ваяв. ВКЛ. У 1510 сяло, маёмасць С.ЗбожнагаНяміры, у 1528 маёнтак, прыватная ўласнасць М.М.Іллініча. У 1569 шляхецкая ўласнасць. У 1574 маёнтак кн. Г.К.Пяцігорскага. У 18 ст. сяло, казённая ўласнасць. Пасля 3га падзелу Рэчы Паспалітай (1795) у Рас. імперыі, у Слонімскім павеце. У 1886 — 60 двароў, 624 ж. 3 1921 ускладзе Польшчы, у Шылавіцкай гміне Слонімскага павета Навагрудскага ваяв. У 1921 — 54 двары, 389 ж. 3 1939 у БССР. 3 12.10.1940 вёска ў Шылавіцкім с/с Слонімскага рна Баранавічскай вобл. У Вял. Айч. вайну з чэрв. 1941 да пачатку ліп. 1944 акупіраваны ням.фаш. захопнікамі. 3 8.1.1954 у Гродзенскай вобл. 3 22.7.1966 у Жыровіцкім с/с, з 6.8.1979 цэнтр Вялікашылавіцкага с/с. У 1996 — 362 гаспадаркі, 994 ж.
У 2011 базавая школа—сад, Дом культуры, бка, аддз. сувязі, ФАП,
454
ВЯЛЯЦІЦКАЯ
комплексны прыёмны пункт, 3 магазіны. Помнік архітэктуры — царква ў гонар іконы Казанскай Маці Божай (1я пал. 19 ст.). Помнікі археалогіі — стаянкі неаліту і бронзавага веку, гарадзішча жалезнага веку.
ВЯЛІКІЯ ЭЙСМАНТЫ, вёска ў Бераставіцкім рне. За 28 км на Пн ад г.п. Вялікая Бераставіца, 38 км ад чыг. ст. Бераставіца на лініі Ваўкавыск—Бераставіца, 40 км ад Гродна. Цэнтр Эйсмантаўскага с/с. 304 гаспадаркі, 734 ж. (2010).
3 12.10.1940 цэнтр сельсавета Крынкаўскага рна Беластоцкай вобл. У Вял. Айч. вайну з канца чэрв. 1941 да ліп. 1944 В.Э. акупіраваны ням.фаш. захопнікамі. 3 20.9.1944 у Бераставіцкім рне Гродзенскай вобл. 3 25.12.1962 да 30.7.1966 у Свіслацкімрне.У 1996 —278 гаспадарак, 829 ж.
У 2010 дзіцячы сад, школа мастацтваў, сярэдняя і спарт. школы, Дом культуры, бка, бальніца, амбулаторыя, аптэка, комплексны прыёмны пункт, аддз. сувязі і «Беларусбанка», 2 магазіны. Помнік архітэктуры — касцёл Дзевы Марыі (1849— 50).
ВЯЛІ'КІЯ ЯКАЎЧЫЦЫ, вёска ў Жабінкаўскім рне. За 9 км на ПнУ ад горада і чыг. ст. Жабінка на лініі Брэст—Лунінец, 39 км ад Брэста, аўтадарогай звязана з Жабінкай. Цэнтр Якаўчыцкага с/с. 124 гаспадаркі, 345 ж. (2011).
Вядомы з 16 ст. як с. Якаўчыцы Вежыцкай воласці Кобрынскай эканоміі ВКЛ. Пасля 3га падзелу Рэчы Паспалітай (1795) у складзе Рас. імперыі, у Кобрынскім павеце Слонімскай, з 1797 Літоўскай, з 1801 Гродзенскай губерняў. У 1880 вёска ў Прускаўскай воласці, 49 двароў, 534 ж. 3 1921 у складзе Польшчы, у Прускаўскай гміне Кобрынскага павета Палескага ваяв. 3 1939 у БССР. 3 15.1.1940уЖабінкаўскім рне Брэсцкай вобл. 3 12.10.1940 цэнтр сельсавета. У Вял. Айч. вайну з канца чэрв. 1941 да канца ліп. 1944 акупіравана ням.фаш.захопнікамі. У 1970 504 ж.
У 2011 дзіцячы сад, сярэдняя школа, клуб, бка, ФАП, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі, магазін.
Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну.
ВЯЛІЧКА Уладзімір Паўлавіч (н. 30.10.1943, в. Масявічы Пружанскага рна), беларускі філосаф, журналіст. Канд. філас. навук (1980). Засл. дзеяч
У.П.Вялічка.
культуры Беларусі (1997). Скончыў БДУ (1968). Працаваў у абл. і раённых СМІ, кіраўніком лектарскай групы Брэсцкага абкома КПБ, інструктарам арганізацыйнага аддзела ЦК КПСС. У 1980—83 памочнік 1гасакратара ЦК КПБ П.М.Машэрава. 3 1986 гал. рэдактар час. «Коммуннст Белорусснн», у 1991—2007 «Беларуская думка». Адначасова ў 1991—2001 выкладаў у БДУ, саветніккансультант, гал. саветнік Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Даследуе гісторыю сав. перыяду і найноўшую гісторыю Беларусі. Адзін з аўтараў сцэнарыя дакум. кінатрылогіі пра П.М.Машэрава «Беларусь была яго лёсам» (1989). Дзярж. прэмія Беларусі 1998.
Тв.: Нравственное возвышенне лнчноста. Мннск, 1982; Беларусь маладая. Мінск, 1998 (у сааўт.); Новая Беларусь. Мінск, 2001 (у сааўт.); Зямля любові нашай. Т. 1—2. Мінск, 2006—07 (у сааўт.).
ВЯЛЮГІН Анатоль Сцяпанавіч (27.12.1923, в. Машканы Сенненскага рна — 24.10.1994), беларускі паэт, кінадраматург, перакладчык. Засл. дзеяч культуры Беларусі (1969). Скончыў Мінскі пед. інт (1948). Удзельнік Вял. Айч. вайны, быў паранены. У1946—84 працаваўучас. «Полымя». Паэзія В. адлюстроўвае памяць дзяцінства, юнацтва, суровыя выпрабаванні вайны, шматграннасць грамад
А.С.Вялюгін.
зянскіх і інтымных пачуццяў сучасніка: «Негарэльская арка» (1949), «Насцеж» (1960), «Песня зялёнага дуба» (1989) і інш. У жанры паэмы распрацоўваў гісторыкарэв. тэматыку («Вецер з Волгі», 1960—63, Літ. прэмія імя Я.Купалы 1964). Аўтар кніг для дзяцей, сцэнарыяў маст. («Рэха ў пушчы», 1977; «Глядзіце на траву», 1983) і дакум. («Генерал Пушча», 1968; «Дзядзька Якуб», 1981) фільмаў і інш. На бел. мову пераклаў асобныя творы рус., укр., польск. пісьменнікаў. Дзярж. прэмія Беларусі 1968.
Тв:. Выбр.творы.Т. 1—2. Мінск, 1984; Заклён на скрутны вір. Мінск, 1995.
Літ.: Прыходзька П.Ф. Нахвалях часу: кн. сардэчнай памяці. Мінск, 2005; А ў р а м ч ы к М. Паэт і драматург // Полымя. 2008. № 6.
ВЯЛЯЦІЦКАЯ ЦАРКВА РАСТВА БАГАРОДЗІЦЫ, помнік драўлянага дойлідства ў в. Вяляцічы Пінскага рна. Пабудаванаў 1826. Да асн. прамавугольнага ў плане аб’ёму прымыкаюць 4гранная шатровая званіца з
Вяляціцкая царква Раства Багародзіцы.
455
ВЯЛЯЦІЦКІ
Вяляціцкі народны ансамбль народнай песні «Спадчына».
ўчастак, устаноўлена тэлефонная сувязь. 3 20.8.1924 цэнтр сельсавета ў Барысаўскім рне і акрузе, з 9.6.1927 у Мінскай акрузе, з 26.7.1930 у Барысаўскім рне, з 20.2.1938 у Мінскай вобл. У 1926 — 395 двароў, 2460 ж., працавала 7гадовая школа, пошта. У Вял. Айч. вайну з 3.7.1941 да 30.6.1944 акупіраваны ням.фаш. захопнікамі. У 1996 — 928 гаспадарак, 1922 ж.
У 2010 дзіцячы сад—сярэдняя школа, Дом культуры, амбулаторыя, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі і «Беларусбанка», 3 магазіны, кафэ; Праабражэнская царква (2000). Помнік землякам, загінуўшым у Вял. Айч. вайну. Помнікі археалогіі — селішча 6—10 ст. і курганны могільнік 1011 ст.
цыбулепадобнай макаўкай у завяршэнні і гранёная апсіда. Асн. аб’ём накрыты 2схільным дахам з 2 цыбулепадобнымі галоўкамі, які над апсідай пераходзіць у вальму. Гарызантальна ашаляваныя фасады расчлянёны прамавугольнымі аконнымі праёмамі ў простых ліштвах і ўмацаваны брусамісцяжкамі ў прасценках. Гал. ўваход вылучаны 2слупавым ганкам пад 2схільнай навіссю. Царква дзейнічае.
ВЯЛЯЦІЦКІ НАРбДНЫ АНСАМБЛЬ НАРОДНАЙ ПЁСНІ «СПАДЧЫНА». Створаны ў 1991 у в. Вяляцічы Барысаўскага рна пры сельскім Доме культуры. У 1995 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнікі: Л.С.Стальніковіч (з 1991), В.Ф.Шутко (з 1996), Н.А. Шавярноўская (з 2004), В.Р.Носава (з 2008). У складзе ансамбля 13 чал. ва ўзросце ад 18 да 45 гадоў. Mae інструм. і вак. групы. У рэпертуары песні бел. нар. («Ой, калі ж той вечар», «Цячэ вада», «Ой, сівы конь бяжыць» і інш.), апрацаваныя («Загадаў мне мужык» М.Сіраты, «Гыля» В.Шутко, «Калі каліна не цвіла б» А.Казака і інш.), сучасныхкампазітараў («Беларусь — імя святое» Г.Казловай, «Хлеб беларускі» В.Галубчэнка), вак.харэагр. кампазіцыі («На вуліцы дзіва», «Паванька», «У Кацярыны», «У сяле»). Калектыў — удзельнік фестываляў: усебел. нар. гумару «Аўцюкі» (вёскі Малыя і Вялікія
Аўцюкі Калінкавіцкага рна, 1997), абл. «Траецкі фэст» (г. Узда, 1994), свят: нац. Дня бел. пісьменства (г. Барысаў, 2008), абл. фалькл. «Глыбокія крыніцы» (Мінск, 1991) і інш.