• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 2.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 2.

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 544с.
    Мінск 2011
    531.15 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 1.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 3.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 4.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 5.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 6.
    Літ.: Ннкольскнй Н.М. Пронсхожденне н нсторня белорусской свадебной обрядностн. М., 1956; Вяселле: абрад. Мінск, 1978; Вяселле: песні. Т. 1—6. Мінск, 1980—88; С у м ц о в Н.Ф. Снмволнка славянскнх обрядов. М., 1996.
    Т.К.Цяпкова.
    ВЯСЁЛЬНЫЯ ГЎЛЬНІ, тэатралізаваныя жартоўныя прадстаўленні ў падрыхтоўчы, уласна вясельны і паслявясельны перыяды. Вылучэнне В.г. у асобны вясельны жанр адбылося шляхам трансфармацыі асобнай традыцыі, звычая, якія згубілі пэўныя санкцыяніраваныя асаблівасці. Сярод традыц. В.г. «выкуп маладой», «выкраданне нявесты», «пазнай нявесту», «брат прадае сястру», «расплятанне касы», «выпрабаванні маладых» і інш. Многія гульні маюць
    рэгіянальнае бытаванне. Своеасаблівае гульнёважартоўнае прадстаўленне ўяўляе момант архаічнага сватання (заручын), калі госці, што прыехалі да маладой, прама не пытаюцца аб згодзе на шлюб у бацькоў, а «падыходзяць» здалёку: «Мы — людзі з далёкага краю, дарогаю прытаміліся, ці не пусціце, людзі добрыя, пераначаваць», «А ці не маеце цялушку на продаж?» або «Наш бык да вашай цялушкі прывык», ці «У нас ёсць купец, у вас — тавар», «Наш хлеб — ваша вадзіца, наш хлопец — ваша дзявіца, наш хлопец не ўмее лапці плесці, Barna дзявіца не ўмее хату месці, трэба іх да кучы звесці» і інш. У дыялогах нібы выпадкова заблукаўшых гасцей праяўляюцца стараж. дахрысціянскія формы шлюбу — умыкання (украдання) і купліпродажу нявесты. Цікавым з’яўляецца вясельны звычай «перанімання перапою», або наладжвання «рагаткі» вясельнай працэсіі, калі сваты маладых павінны былі аддаць выкуп (падарунак) за праезд па дарозе. Да паслявясельнага перыяду адносіцца гульня «Цыганы», калі вясельнікі пераапранаюцца ў вясёлых «цыганаў» («яўрэяў», «венграў», «салдат», доктараў») і ідуць па дарозе ці ў хаты, спяваючы, варожачы, вырабляючы інш. прыдумкі. Забаўнымі выглядалі сцэны жартоўнага вяселля падстаўных «маладых», дзе праводзіліся маль усе этапы вясельнага абраду. 3 цягам часу асобныя гульнявыя абрады зніклі з ужытку (архаічныя традыцыі праверкі цнатлівасці маладой, саромныя песні і гульнёваабразлівыя абрады, звязаныя з першай шлюбнай ноччу — «пакладзіны», «камора», «клець»).
    Літ.: Вяселле: абрад. Мінск, 1978; Палескае вяселле. Мінск, 1984; Гульні, забавы, ігрышчы. 3 выд. Мінск, 2003; Традыцыйная мастацкая культура беларусаў. 2 выд. Мінск, 2007. А.Ю.Лозка.
    ВЯСЁЛЬНЫЯ ПЁСНІ, сістэма песень, якія суправаджаюць вясельны абрад. В.п. звязаны са слоўнымі формуламі, пажаданнямі, вітаннямі, благаславеннямі, якія ўтвараюць нар. маральнаэтычны кодэкс. Песня і слова, музыка, танцы, дыялогі, замовы, рацэі і інш. арганічна ўваходзяць удрам.харэагр. формы, суправаджа
    463
    ВЯСЕЛЬНЫЯ
    юць кожны рух вяселля, эмацыянальна ўздзейнічаюць на кожнага прысутнага. Шлюб у В.п. малюецца супярэчліва: дзяўчына імкнецца знайсці сваё каханне і шчасце, але ў той жа час успрымае шлюб як трагедыю развітання з дзявочым раем, бесклапотным жыццём і пераходам у невядомы свет чужых людзей («А там вулачкі невядомыя, // блудзіць жа я буду. // А там суседкі незнаёмыя // судзіць мяне будуць. // Аддалі мяне, забылі мяне, // як жа вам не жаль будзе?»). Многія В.п. ўтрымліваюць трагічныя вобразысімвалы: сваты «як каршуны», што прыляцелі за «шэрай вутачкай», жаніх «люты сокал», які «вутачку прыклюе, у чужую старану панясе». Спецыфіка выканання В.п. заключалася ваўзаемадзеяннях 2 вясельных хораў: з роду маладой і роду жаніха. Яны спявалі як ва ўнісон, так і па чарзе (антыфон). Спявалі і жаночыя хоры, што прадстаўлялі маладога і маладую і складаліся з выканаўцаў з боку замужніх жанчын і дзяўчат.
    В.п. падзяляюцца на дакладныя тэматычныя групы. Апавядальн ы я п е с н і каменціруюць змест абрадавай дзеі, паказваюць адносіны да яе роду (хору), дакументальна зацвярджаюць шлюб маладых людзей, апавядаюць пра тое, што і як яны абавязаны выконваць («Запіта Марынка, запіта, // шоўкам хустанька нашыта. // Запіваў яе ўвесь род, // а яе баценька найперш»). Імператыўныя песні вызначаюццазагадам, наказам, парадай, нагадваюць кожнаму пра яго абавязкі на вяселлі («Крыкнуў Іванька па двару: // — Сабірайцеся, сваточкі, на вайну, // будзем ваенку ваяваць, // будзем сабе дзевачак выбіраць»). Заклінальныя п е с н і прасякнуты магіяй, для іх характэрны заклёнызаклікі, звароты да з’яў прыроды, язычніцкіх багоў, хрысціянскіх бога і святых, просьбы да роду, бацькоў і інш. аб шчаслівым шлюбе, лёсе, долі маладых («Ой, сваточкігалубочкі, просім вас, // каб не стала наша дачушка ў абідзе, // каб не была ёй паветачка за хатку, // каб не была ёй суседачка за матку»). В е лічальныя песні скіраваны на «ўпрыгожанне», «узвелічэнне»
    гал. персанажаў вяселля, у першую чаргу маладой і маладога, іх бацькоў («Ай, вумнаяразумная Матрунка! // Паставіла старожыньку на браду, // сама села пад вішанькай у саду»). Жартоўнасатырычныя п е с н і прыўносяць дух гумару, камізму і сатыры, выяўляючы адмоўныя рысы характару, знешняга выгляду персанажаў вяселля, асаблівадружак, свата, свацці і інш. («Ды ўвайшлі ў хату тры сваткі, // ды ніводнага людскога няма: // у аднаго — крывая нага, // у другога — сіва барада, // а ў трэцяга — лыса галава»). Элегічныя песні раскрываюць патаемныя думкі і перажыванні маладых, пераважна нявесты, яе родных і сваякоў. Яны паказваюць адносіны ўдзельнікаў вяселля да абрадавых дзей, іх унутраны свет, тое, што схавана ад знешняга ўспрыняцця і з’яўляецца кантрастным да агульнай весялосці («Ай, вязуць міне барамі, // а як цёмны бор, цёмны бор, // каб ня відзела таткін двор, // як мая мамачка печ топіць, // як мой татачка дровы коліць»). Прыпеўкі да танцаў у час вяселля носяць пераважна эратычны характар. 1х танчаць як паасобку, так і злучаючыся ў пары, са скокамі, паваротамі, жэстамі, мімікай і інш. Першапачаткова з’яўляючыся своеасаблівым сцэнарыем рытуальных дзей вяселля, маючы юрыд., магічную, практычную функцыі, В.п. сёння ўсё больш выконваюць эстэтычную функцыю.
    Літ.: Лірыка беларускага вяселля. Мінск, 1979; Вяселле: песні. Кн. 1—6. Мінск, 1980—88; С ы с о ў У.М. 3 крыніц спрадвечных. Мінск, 1997.
    А.М.Аляхновіч.
    ВЯСЁЛЬНЫЯ ТАНЦЫ, абрадавыя скокі, якія выконвалі ўдзельнікі Вяселля на пэўных яго этапах. Агледзіны, заручыны, дзявочая субота, выпяканне каравая, выезд жаніха з дружкамі за нявестай, вясельны стол і пасад нявесты на дзяжу, звядзенне маладых суправаджаліся шматлікімі адмысловымі песнямі і танцамі, дзе кожны эпізод уяўляў скончаны невялікі муз.драм. спектакль. У Беларусі мала спец., завершаных танц. форм, якія маюць дачыненне толькі да вясельнага абраду. Асобным танц. выхадам
    жаніха і нявесты пачынаўся танец паланез, у якім быў закладзены сэнс сустрэчы двух родаў. За маладымі ў 2 шарэнгі парамі станавіліся госці з боку жаніха і нявесты. Моцна прытупваючы, яны то сыходзіліся, то разыходзіліся. Да вяселля былі прымеркаваны і танцы, якія сімвалізавалі жыццёвы шлях будучай сям’і, напр., карагоды «Зазулейка», «Зязюля» аб жаночым суме, яе нялёгкай долі і інш. Танец «Заяц» сімвалізаваў мужчынскую пладавітую сілу, «Каза» быў прысвечаны любоўнашлюбнай тэматыцы, меў імправізацыйны характар. У некаторых мясцовасцях існаваў звычай скакаць па сталах і лаўках пасля таго, як на маладую надзелі намітку. Спяваючы «Мой каравай вышэй за ўсіх!», іншы раз на стале танцавала каравайніца. Ад’язджаючы дадому з вяселля, госці імкнуліся на шчасце штонебудзь зламаць, таму танчылі на лаўках і сталах. Абавязковымі былі карагодабвод ці абыход, у час якога з караваем і ручнікамі — знакам дабрабыту, дастатку і сямейнага шчасця — абыходзілі маладых, стол, хату. Аднак такія карагоды і скокі не мелі строга вызначаных рухаў і малюнкаў, імправізаваліся і прыстасоўваліся да мелодыі песні або найгрышу. А.У.Рыбчынская.
    ВЯСЁЯ, вёска ў Слуцкім рне, на р. Вясейка. За 8 км на ПнУ ад горада і чыг. ст. Слуцк на лініі Мінск— Слуцк, П1 км ад Мінска, на шашы Слуцк—Старыя Дарогі. Цэнтр Вясейскага с/с. 511 гаспадарак, 1275 ж. (2011).
    Вядома з 15 ст. як сяло ў Слуцкім княстве ў складзе ВКЛ. 3 1507 у Навагрудскім, з 1791 у Случарэцкім паветах. Пасля 2га падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у складзе Рас. імперыі, у Слуцкім павеце Мінскай губ. У 1905 вёска, 83 двары, 645 ж., школа, капліца, млын. 3 20.8.1924 у Прошчыцкім с/с Слуцкага рна Слуцкай, з 9.6.1927 Бабруйскай (да26.7.1930) акруг. 3 20.2.1938 у Мінскай вобл. 3 1939 цэнтр сельсавета. У Вял. Айч. вайну з канца чэрв. 1941 да пачатку ліп. 1944 В. акупіравана ням.фаш. захопнікамі. 3 20.9.1944 у Бабруйскай, з 8.1.1954 зноўу Мінскай абласцях. У1998 — 486 гаспадарак, 1500 ж.
    464
    ВЯСНЯНКІ
    У 2011 дзіцячы садяслі, сярэдняя і маст. школы, Дом культуры, бка, амбулаторыя, комплексны прыёмны пункт, аддз. сувязі і «Беларусбанка», 2 магазіны, сталовая; Пакроўская царква (2006). Магіла сав. воінаў, помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну.
    ВЯСЁЛЫ Касьян (сапр. А ў д з е й Вікенцій Іосіфавіч; 1886, паводле інш. звестак 1891, в. Губы Вілейскага рна — канец 1916), беларускі пісьменнік. Скончыў Маладзечанскую настаўніцкую семінарыю (1905), Віленскі настаўніцкі інт (1910). Працаваў у гар. вучылішчах Вільні і Вілейкі. Загінуў у 1ю сусв. вайну. У 1909 надрукаваў апавяданне «Пустэльнік у свеце», вытрыманае ў духу рэліг. павучання, і сац.быт. драму «Не розумам сцяміў, а сэрцам», прасякнутую матывамі грамадзянскай справядлівасці. П’еса была вельмі папулярнай, часта ставілася аматарсгамі тэатрамі Зах. Беларусі.
    Тв.: He розумам сцяміў, а сэрцам // Беларуская дакастрычніцкая драматургія. Мінск, 1978.
    Літ.: Каханоўскі Г.А. Адчыніся, таямніца часу. Мінск, 1984.
    ВЯСЛО, 1) лопасць з доўгім дзяржаннем, прызначаная для веславання (прасоўвання лодкі на вадзе). 2) Нізка аднародных прадметаў.
    «ВЯСНА», штомесячны літаратурны дадатак да газеты «Камуніст» (г. Бабруйск). Выдаваўся ў 1928—32 (з № 6 за 1931 пад назвай «Ударнік»), Выйшла 39 нумароў (апошнія №№ 1— 2 за студз.—люты 1932). На старонках «В.» публікавалі свае творы члены бабруйскіх акруговых філіялаў «Маладняка» і Бел. асацыяцыі пралетарскіх пісьменнікаў, маладыя пісьменнікі: празаікі Д.Абакшонак, Р.Бахта, Х.Бужан, А.Жукоўскі, М.Мікіцін, Б.Мікуліч, К.Уласюк (К.Антановіч), Х.Явар (Х.Шынклер), паэты А.Атава (А.Канановіч), Я.Валасевіч, С.Грахоўскі, А.Жаўрук, А.Зарыцкі, Я.Кохан, Ц.Крысько (В.Вітка), Я.Сукала, Р.Суніца (Р.Лынькоў), А.Сячко, А.Чымбур і інш. Друкавала артыкулы і рэцэнзіі, хроніку літ. жыцця Баб