• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 2.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 2.

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 544с.
    Мінск 2011
    531.15 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 1.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 3.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 4.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 5.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 6.
    ГАДЗІ'ЧАЎСКАЯ ЦАРКВА КАЦЯРЬІНЫ, помнік архітэктуры класіцызму ў в. Гадзічава Гомельскага рна. Пабудавана ў 1822 з цэглы. Да асн. квадратнага ў плане аб’ёму прымыкаюць прамавугольны прытвор і апсіда з бакавымі рызніцай і ахвярнікам. Асн. аб’ём накрыты ступеньчатым дахам з пакатым шматгранным шатром у завяршэнні. Гал. і бакавыя фасады завершаны трохвугольным франтонам, вылучаны 4калоннымі порцікамі тасканскага ордэра. Плоскасныя атынкаваныя сцены расчлянёны ў 2 ярусы лучковымі аконнымі праёмамі ў простых ліш
    твах, дэкарыраваны прафіляванымі карнізамі. У інтэр’еры цэнтр. прастору асн. аб’ёму вылучаюць падпружныя аркі. Храм унесены ў Дзярж. спіс гісторыкакульт. каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. Царква дзейнічае.
    ГАЁВЫ ДЗЕД, Г а ю н, міфічная істота, якая сочыць за парадкам у лесе. Mae ўнучак (гл. Гаёўкі). Уяўляўся ў выглядзе старога дзеда, парослага замест валасоў сівым мохам. 3 асаблівай пяшчотай ахоўвае ўлюбёныя мясціны, перад выпадковым дрывасекам паўстае ў сваім самым жудасным абліччы. У гневе можа заваліць нечаканага госця дрэвамі. У б. часы не нарыхтоўвалі лесу на будоўлю без дазволу Г.д., інакш хата магла быць недаўгавечнай. Каб не выклікаць гнеў Г.д., селянін павінен быў надвячоркам пайсці ў лес, пакласці на пянёчку гасцінец, прамовіць словы: «Прынёс сняданне Гаёваму Дзеду. Ці сам з’ясі, ці ўнучкам дасі».
    У.А.Васілевіч.
    ГАЁЎКІ, міфічныя насельніцы лясоў і гаёў. Унучкі Гаёвага дзеда. Маюць выгляд маладых гарэзлівых дзяўчат. Узімку яны пакрываюцца густой поўсцю, якая вясной спадае, і Г. становяцца прыгожымі дзяўчатамі. Могуць рабіцца непрыкметнымі, абара
    Гаёвы дзед і Гаёўкі. Малюнак В. Слаука. 2005.
    471
    ГАЗЕЛЬ
    няюць усё жывое. Любяць падглядаць, як бавіць час моладзь, у якія ўпрыгажэнні апрануты вясковыя дзяўчаты. Калі сукенка спадабалася, Г. могуць зняць яе з дзяўчыны. У купальскую ноч яны любуюцца на цвіценне папарацькветкі. Калі чалавек неўпрыкмет пойдзе за Г., то яны прывядуць яго да чароўнай кветкі. Г. часткова нясуць у сабе рысы русалак. У.А.Васілевіч.
    ГАЗЁЛЬ (адарабскага газаль), від монастрафічнага лірычнага верша. Пабудаваны на 3—12 двухрадкоўях (бейтах) з рыфмоўкай аа, ба, ва і г.д., якія ўтрымліваюць завершаную думку і маюць адносна самаст. значэнне. У апошнім бейце ўпамінаецца імя, прозвішча ці псеўд. аўтара. Як цвёрдая вершаваная форма Г. нарадзілася з нар. лірычнай песні народаў Блізкага і Сярэдняга Усходу, Індыі і Пакістана прыкладна ў 7 ст., канчаткова сфарміравалася ў 13—14 стст. Росквіту дасягнула ў творчасці Рудакі, Саадзі, Хафіза, Камаля, Джамі, Нізамі і інш. 3 19ст. гэты відвершапранік у еўрап. лру (І.В.Гётэ). У рас. версіфікацыю. Г. увёў В.Брусаў, ва ўкр. — І.Франко, у бел. — Р.Крушына. Да Г. ў сваёй творчасці звярталіся Э.Акулін, Ю.Голуб, С.Ліхадзіеўскі і інш. І.М.Гоўзіч.
    ГАЗЁТА, адна з састаўных частак сродкаў масавай інфармацыі (СМІ), перыядычнае друкаванае або электроннае дзярж. ці прыватнае выданне, якое дае звесткі пра афіц. жыццё, паліт., эканам., сац., культ. і інш. падзеі сваёй і замежных краін. Mae перыядычнасць, фармат і тыраж. У еўрап. краінах звесткі з ВКЛ друкаваліся прыкладна з 2й пал. 16 ст. — пач. 17 ст. Першай Г. у ВКЛ лічацца «Навіны грозныя а жалостлівыя», надрукаваныя ў 1563 у Нясвіжы. Сярод першых друкаваных Г. у ВКЛ і ў Беларусі — інфармацыйны бюлетэнь «Авізы Гродзеньске». 3 1776 да 7783 у Гродне па ініцыятыве А.Тызенгаўза выходзіла прыватная Г. «Газэта Гродзеньска». У 1792 у Гродне выдаваліся «Вядомосьці Гродзеньске». У Вільні з 1760 да 1840 выдавалася Г. «Курёр Літэўскі» з дадаткамі. У 1764—94 выходзіла выданне «Газэты Віленьске».
    3 4.5.1773 да 6.8.1794 выдавалася «Газэта Народова Віленьска». Пасля далучэння Беларусі да Рас. імперыі ў 2й пал. 18 ст. былі заснаваны друкаваныя органы губернскіх праўленняў: «Вйленскйе губернскйе ведомостй», «Вйтебскйе губернскйе ведомостй», «Гродненскйе губернскйе ведомостй», «Мйнскйе губернскйе ведомостй», «Могнлёвскйе губернскйе ведомостй». Выходзілі перыяд. выданні праваслаўнай царквы: «Полоцкйе епархйальные ведомостй» (Віцебск), «Манскйе епархйальные ведомостй», «Могйлёвскйе епархйальные ведомостй», «Гродненскйе епархйальные ведомостй». У Вільні выдавалася грамадскапаліт., літ. і эканам. Г. «СевероЗападное слово». Першым нац. перыядычным органам была Г. «Мужыцкая праўда», якую выдавалі нелегальна ў 1862—63 К.Каліноўскі і яго паплечнікі. Яна заклікала беларусаў, літоўцаў, палякаў да сумеснай барацьбы за сваё сац. і нац. вызваленне. У 1886—1902 выходзіла першая ў Беларусі прыватная грамадскапаліт. і літ. Г. «Мйнскйй лйсток» (з 1902 «СевероЗападный край»), У канцы 19 ст. ў Беларусі выдавалася 14 газет, у т.л. 3 прыватныя. У пач. 20 ст. ў Беларусі з’явілася вялікая колькасць новых перыяд. выданняў розных паліт. кірункаў. У Мінску выдаваліся Г. «Белорусскйй вестнйк», «Голос провйнціш», «Мйнское слово», «Жйзнь провйнціш», «Окрайна», «Мйнское эхо», «Мйнскйй голос»; у Віцебску — «Ватебскйй голос», «Вйтебскйй вестнйк», «Вйтебскйй лйсток»; у Вільні — «СевероЗападный голос», «Белорусская жйзнь»; у Магілёве — «Могнлёвскйй вестнйк»; у Гомелі — «Гомельскйй вестнйк», «Полесье», «Гомельское слово», «Гомельская копейка», «Отклакй»; у Брэсце — «Наш край»; у Бабруйску — «Бобруйскйй курьер»; у Оршы — «Оршанскйй вестнйк» і інш. Выдаваліся Г. таксама ў Лепелі, Лідзе, Полацку і інш. У 1905 была адменена забарона на нац. выданні і ў 1906 на бел. мове выйшла першая легальная Г. «Наша доля», у 1906—15 выходзіла «Наша ніва». У Вільні на бел. мове друкаваліся Г. «Белая Русь», «Беларус» (лацініцай), «Гоман» (лацініцай і кірыліцай), у Петраградзе — «Сеетач» (лацініцай),
    «Дзянніца». Яны вялі барацьбу за аб’яднанне народа, бел. дзяржаўнасць, бел. нац. ідэю, нац. гісторыю, мову і культуру. У 1ю сусв. вайну выдаваліся газеты «Вестннк X армяя» (Маладзечна, 1914—17), «Нзвестяя комнтета Западного фронта» (Мінск, 1916— 17), «Последнме армейскяе язвестяя» (Полацк, 1915—17), «йзвестйя Вяленского округа путей сообшеняя» (Бабруйк, 1916) і інш., газетныя выпускі «Телеграмм Петроградского телеграфного агенства» друкаваліся ў Барысаве, Клецку, Лунінцы, Ляхавічах, Навагрудку, Нясвіжы, Пінску, Рэчыцы, Слуцку. Падзеі 1917 абумовілі выданне Г. Часовага ўрада, а таксама Г. нац.дэм. і сацыяліст. кірункаў. Яны сталі дзейсным сродкам барацьбы розных партый і рухаў, саветаў і камітэтаў за пашырэнне сваіх ідэй. Першым масавым бальшавіцкім выданнем у Беларусі стала Г. «Звязда». Пасля Лют. і Кастр. рэвалюцый 1917 у Беларусі выдаваліся і распаўсюджваліся Г. «Белорусская pada», «Бюллетень военнореволюцйонного комйтета Западного фронта», «Вестнйк Мйнского губернского комйссарйата», «Вольная Беларусь», «Грамада», «Мзвестяя военнореволюцяонного комятета города Вятебска» (з 1937 «Віцебскірабочы»), «Крестьянская газета», «Революцяонная ставка» (Магілёў, 1917—18), «Советская правда», «Фронт» і інш. Свае друкаваныя органы мелі Саветы рабочых, салдацкіх і сялянскіх дэпутатаў Віцебска, Гомеля, Магілёва, Мінска, атаксама Бабруйска, Горак, Мазыра, Полацка, Рэчыцы і інш. гарадоў. У 1918—19 у Петраградзе, а затым у Маскве выходзіла першая сав. Г. на бел мове «Дзянніца», у Смаленску, затым Маскве — Г. «Бедняк» і «Савецкая Беларусь». Нягледзячы на цяжкасці ваен. часу, з’явіліся новыя перыяд. выданні ў Мінску, Вільні, Гродне, Гомеліі інш. У 1920у Беларусі выходзіла 27 газет. У сувязі з нэпам і пераходам да мірнага будаўніцтва была створана шырокая сетка Г., якія з’яўляліся афіц. органамі Саветаў і парт. ктаў усіх узроўняў, што вызначала змест і задачы гэтых выданняў. У Мінску выходзілі Г. «Беларуская вёска», «Рабочяй» (гл. «Советская Бело
    472
    ГАЗЕТА
    руссйя»), «Красная смена» (гл. «Чырвоная змена»), Віцебску — «Заря Запада» (гл. «Віцебскірабочы»), Гомелі — «Полесская правда» (гл. «Гомельская праўда») і інш. У 1925 у БССР выдавалася 42 Г. У 2й пал. 1920х гг. у ходзе беларусізацыі большасць цэнтр. і мясц. Г. пераведзена на бел. мову. У сувязі з індустрыялізацыяй прамсці, кааперацыяй сельскай гаспадаркі выдаваліся Г. — органы акруговых ктаў КП(б)Б і акрвыканкомаў: «Віцебская сялянская газета», «Віцебскі пралетарый», «Вясковая праўда» (Барысаў), «Камуніст» (Бабруйск), «Магілёўскі селянін», «Новая деревня» (Гомель), «Чырвоная Полаччына» (гл. «Полацкі веснік») і інш. Стваралася сетка новых прафсаюзных, ваен., галіновых, маладзёжных і інш. газет.
    У 2й пал. 1920х — 1930я гг. на базе акруговых, шматтыражных калгаснасаўгасных і некаторых фабрычных Г. пачалі выходзіць раённыя. У 1933—34 створана каля 100 шматтыражных Г. — органаў палітаддзелаў МТС і саўгасаў. У 1938 з утварэннем абласцей пачалі выдавацца абл. Г.: «Гомельская праўда», «Віцебскі рабочы», «Камунар Магілёўшчыны» (гл. («Магілёўская праўда»), атаксама «Сталннская молодёжь» (гл. «Знамя юностй»').
    У Зах. Беларусі, якая паводле Рыжскага мірнага дагавора 1921 адышла да Польскай дзяржавы і да вер. 1939 знаходзілася ў яе складзе, паліт. партыямі, грамадскімі і інш. аб’яднаннямі выдаваліся легальныя і нелегальныя Г. Некаторыя з іх друкаваліся нелегальна ў прыватных друкарнях Беластока, Брэста, Варшавы, Вільні, Гродна і інш. гарадоў. Сярод іх: «Беларускія ведамасці», «Наша будучыня», «Вольны шлях», «Змаганне», «Голас беларуса», «Беларуская доля», «Жыццё беларуса», «Народны звон», «Наша доля», «Наш голас», «Наша воля», «Наша праўда», «Сялянская ніва», «Да працы», «На варце», «Наперад», «Народны звон», «Беларускі звон», «Шлях». Ва ўмовах падполля КПЗБ і КСМЗБ выдавалі ў розныя часы свае цэнтр., мясц. Г. — «Чырвоны сцяг», «Малады камуніст», «Голас салдата» і інш. Міжнар. аргцыя дапамогі рэва
    люцыянерам выдавала Г. «Чырвоная дапамога». У Зах. Беларусі ў гэты перыяд выходзіла больш за 270 перыяд. выданняў розных кірункаў, у т.л. каля 70 Г. (выдаваліся на польск. мове, некаторыя на бел. і мовах народаў, якія насялялі Зах. Беларусь).
    Пасля ўз’яднання Зах. Беларусі з БССР ствараліся новыя абл., раённыя (міжраённыя) Г. «Чырвоная звязда» (Баранавічы), «Вольная праца» (Беласток), «Рабочнй» (з 1940 «Заря», Брэст) «Сялянская газета» (Вілейка), «За Советскую Родмну» (Гродна), «Чырвоная звязда» (Івацэвічы), «Уперад» (Ліда), «Звязда» (Навагрудак), «Чырвоны сцяг» (Нясвіж), «Полесская правда» (Пінск), «Голас селяніна» (Стоўбцы) і інш. У 1940 у БССР выходзіла 252 Г. тыражом 192,7 тыс. экз. у год, у т. л. 8 рэсп., 4 абл., 92 раённыя, 90 шматгыражных.