Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 2.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 544с.
Мінск 2011
Літ.: П.П.Гайдебуров: лнт. наследне: воспомннання. Статьн. Реж. эксплякацнм. Выступленмя. М., 1977.
Дз. У. Стэльмах.
ГАЙДЎК Мікола (Мікалай Раманавіч; 29.5.1933, в. Кабылянка Падляскага ваяв., Польшча — 2.9.1998), беларускі пісьменнік, краязнавец, фалькларыст. Скончыў БДУ (1959). Працаваў у Бельскім бел. ліцэі (у 1965—71 дырэктар).У 1971—88уштотыднёвіку «Ніва» (Беласток). Даследаваў гісторыю, нар. творчасць бел. і суседніх народаў, бел.польскія культ. сувязі. Шматувагі аддаваў гіст. тэматыцы. Аўтар кніг «Трызна» (1991), «Паратунак» (1993). Апублікаваў каля 700 уласных запісаў бел. нар. песень з нотамі, краязнаўчы слоўнік Беласточчыны, зб. казак і легенд «Аб чым шуміць Белавежская пушча».
Тв.: Белавежскія быліцы і небыліцы: легенды, паданні. Мінск, 1996; Рус. пер. — Брестская уння 1596. Мннск, 1996.
ГАЙДЎЛІС (Л у ц э н к аГ а й д у л і с) Алена Андрэеўна, 27.7.1943, в. Складанцы Воранаўскага рна — 6.7.2009), беларуская актрыса. Засл. артыстка Беларусі (1988). Скончыла студыю пры Калужскім абл. драм. тэ
А.А.Гайдуліс.
атры (1963), Дзярж. інт тэатр. мастацтва ў Маскве (1968). 3 1983 у Гродзенскім абл. драм. тэатры. Г. валодала моцным драм. тэмпераментам, ролі гераінь і характарныя стварала з тонкім псіхал. абгрунтаваннем. Сярод роляў: каралева Бона («Чорная панна» А.Дударава), Францішка Уршуля Радзівіл («Навука кахання» С.Кавалёва), ігумення («П’емонцкі звер» А.Курэйчыка), Соф’я («Таццяна» Н.Птушкінай), Марыйка («Салдацкая ўдава» М.Анкілава), Яўгеня («3 Новым годам!» М.Варфаламеева), імператрыца Аляксандра Фёдараўна («Змова імператрыцы» А.М. Талстога і П.Шчогалева), Герцагіня і Палкоўнік («Голы кароль» Я.Шварца), пані Хахлакова («Брат Алёша» В.Розава), Марта («Хто баіцца Вірджыніі Вулф?» Э.Олбі), пані Пернель («Тарцюф» Мальера) і інш.
І.А.Галонская.
ГАЙДЎЧЫКСяргей Міронавіч (20.1. 1915, г. Брэст —студз. 1984), беларускі мовазнавец, германіст. Др філал. навук (1973), праф. (1978). Скончыў Мінскі пед. інт замежных моў (1963). Настаўнічаў, выкладаўу Гродзенскім (1946—55) і Мінскім (1962— 83) пед. інтах замежных моў. Даследаваў пытанні тэорыі ням. мовы, рас
475
ГАЙКО
працоўваў праблемы методыкі выкладання замежных моў. Аўтар манаграфій «Прасадычная сістэма сучаснай нямецкай мовы» (1972), «Тэарэтычная фанетыка нямецкай мовы» (1981). Адзін з аўтараў «Практычнай фанетыкі нямецкай мовы» (ч. 1, 1984).
ГАЙКО Вольга Уладзіміраўна (н. 4.3.1980, Мінск), беларуская артыстка балета. Засл. артыстка Беларусі (2007). Скончыла Бел. харэагр. каледж(1997). Артыстка Нац. акадэмічнага Вял. тэатра оперы і балета Рэс
В.У.Гайко.
публікі Беларусь. Выконвае вядучыя партыі ў балетах сучаснага і класічнага рэпертуару. Яе творчую індывідуальнасць вызначаюць эмацыянальная і пластычная выразнасць, вытанчанасць ліній, віртуознасць танца. Сярод партый: Кітры, Нікія («Дон Кіхот», «Баядэрка» Л.Мінкуса), AsaTa — Адылія, Аўрора і Фея бэзу, Mama («Лебядзінае возера», «Спячая прыгажуня», «Шчаўкунок» П.Чайкоўскага), Жызэль, Медора («Жызэль», «Карсар» А.Адана), Эсмеральда (аднайм. балет Ц.Пуні), Зарэма («Бахчысарайскі фантан» Б.Асаф’ева), Ліза («Марная засцярога» П.Гертэля), Нэле («Легенда аб Уленшпігелі» Я.Глебава), Рагнеда («Страсці» А.Мдывані), Фея дабрыні («Папялушка» С.Пракоф’ева) і інш.
С.І.Уланоўская.
ГАЙНА, вёскаўЛагойскім рне, на р. Гайна. За 10 км на ПнЗ ад г. Лагойск, 41 км ад чыг. ст. Смалявічы на лініі Мінск—Орша, 50 км ад Мінска. Цэнтр Гайненскага с/с. 229 гаспадарак, 512 ж. (2011).
Упершыню ўпамінаецца гісторыкам 15 ст. Я.Длугашам. Пасля 1397, верагодна, кн. Вітаўт у Г. (Айне) заснаваў адзін з першых на тэр. ВКЛ касцёл. Уваходзіла ў Лагойскае княства. 3 1512 дзярж. маёнтак у Віленскім ваяв., пасля 1566дзярж. мястэчка, цэнтр староства ў Мінскім павеце. У 1788 пабудаваны новы касцёл (у 1865 пераўтвораны ў царкву). Пасля 2га падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у Рас. імперыі, у Докшыцкім, з 1796 у Барысаўскім паветах. 3 1861 цэнтр ГайнаСлабодскай воласці. У 1886 — 57 двароў, 420 ж. 3 20.8.1924 цэнтр сельсавета ў Лагойскім рне, да 26.7. 1930 у Мінскай акрузе, з 20.2.1938 у Мінскай вобл. У Вял. Айч. вайну з канца чэрв. 1941 да пачатку ліп. 1944 акупіравана ням.фаш. захопнікамі. У 1970 — 915 ж., 256 гаспадарак, у 1996 — 710 ж., 302 гаспадаркі.
У 2011 дзіцячы сад, сярэдняя школа, Дом культуры, бка, ФАП, аддз. сувязі і «Беларусбанка», 2 магазіны; царква ў імя архангела Міхаіла (пач. 21 ст.).
ГАЙНЕНСКІ НАРОДНЫ АНСАМБЛЬ БЫТАВОГА ТАНЦА «СУБОТКА». Створаныў 1975 ув. Гайна Лагойскага рна пры сельскім Доме культуры. У 2002 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнікі: М.М. Жыляніна (з 1975), С.В.Кудрэвіч (з
2001), М.А.Кунская (з 2003), Н.М. Крына (з 2009). У складзе ансамбля 14 чал. ва ўзросце ад 10 да 88 гадоў. У рэпертуары мясц. быт. танцы «Пчолка», «Суботка», «Васясюся», «Сербіянка», «Мазурка», «Каханачка», «Двойка», «Ночка», нар. песні «Марыля», «Ой, там, у полі», «Лён», «Успомнім гады маладыя», «Калядная», «Учораз вячора», «Вялікдзень», «Каліна», «Зажыначная», абрады «Каляда», «Масленіца», «Траецкае ігрышча», «Купалле», «Пакровы», «Дажынкі», «Вяселле» і інш. Калектыў — удзельнік Нац. свята Дня бел. пісьменства (г. Заслаўе, 2001), рэсп. фестывалюкірмашу «Дажынкі» (г. Нясвіж, 1998), абл. свята «Траецкі фэст» (г. Крупкі, 1999) і інш. В.С.Кудрэвіч.
ГАЙЦЮНІШСКАЯ КАПЛІ'ЦА, помнік архітэктуры барока з элементамі абарончага дойлідства ў в. Гайцюнішкі Воранаўскага рна. Пабудавана ў 1614 (паводле інш. звестак у 1633) як пахавальня сям’і Норбертаў непадалёку ад Гайцюнішскага домакрэпасці. Будынак прамавугольны ў плане, быў накрыты вальмавым дахам, з 3 бакоў умацаваны магутнымі контрфорсамі. Тарэц апсіды завершаны трохвугольным франтонам. Над уваходам узвышаецца вежачкасігнатурка. Сцены расчлянёны лучковымі аконнымі праёмамі. У ін
476
ГАЛАВЕНЧЫЦКІ
тэр’еры асн. аб’ём перакрыты цыліндрычным скляпеннем з раструбкамі. Захаваліся часткі паўн. і зах. сцен. Унесена ў Дзярж. спіс гісторыкакульт. каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. В.Дз.Бажэнава.
ГАЙЦЮНІШСКІ ДОМКРЭПАСЦЬ, Гайцюнішскі «замачак», помнік грамадзянскай архітэктуры ў в. Гайцюнішкі Воранаўскага рна. Пабудаваны ў 1613 уладальнікам BecKi, «каралеўскім будаўнічым» П.Нонхартам разам з інжынерам Ван Дадэнам, перабудаваны ў 1970я і 2000я гг. Належаў Храптовічам, Корфам, Штрэтэрам, Путкамерам, ОстэнСакенам, Рымшам. Уключаў домкрэпасць, гасп. пабудовы, капліцу. Сядзібны дом прамавугольны ў плане, 2павярховы, накрыты вальмавым дахам. Вуглы будынка фланкіраваны 4 круглымі вежамі з шатрамі ў завяршэнні. Цэнтр гал. фасада вылучаны 3павярховым рызалітам з нізкім аркадным портыкам (пабудаваны ў пач. 20 ст.), да якога прылягае тэраса на 2 масіўных слупах. Сцены расчлянёны прамавугольнымі аконнымі праёмамі, вежы — вокнамібайніцамі. Ярусы цэнтр. вежы дэкарыраваны карнізнымі паясамі. У 1970я гг. з задняга боку будынка прыбудаваны новы цагляны корпус. Пад будынкам сутарэнні з водным калодзежам. Інтэр’еры былі ўпрыгожаны роспісам і ляпнінай. Побач знаходзіцца Гайцюнішская капліца. Г.д.к. унесены ў Дзярж. спіс гісторыкакульт. каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. В.Дз.Бажэнава.
ГАЙЧУКАНКІ, адзін з жанраў дзіцячага фальклору, кароткія песенькі простага зместу. Імі забаўлялі дзіця, каб яно не плакала. Прыпяваючы Г., бабуля ці маці магла падкідаць малое на калене, гуляць з ім. Развіваліся ў агульнай плыні з усёй нар. творчасцю, грунтуюцца на тых жа эстэтычных прынцыпах, карыстаюцца тымі ж маст. сродкамі, што і нар. песні наогул. Г. знаёмяць дзіця з роднай мовай, навакольным светам, расказваюць пра жывёл і птушак, даюць замалёўкі нар. жыцця. Напр.: «Гоп, каменьвалун, // За каменем горка. // Пасеяла буракі, // А вырасла мор
каў». Пашыраны ва ўсіх рэгіёнах Беларусі. Т.А.Сінькевіч.
ГАЛАВАНАЎ Мікалай Сямёнавіч (9.1.1891, Масква — 28.8.1953), рускі дырыжор, кампазітар. Нар. артыст СССР (1948). Скончыў Маскоўскую кансерваторыю (1914), выкладаўу ёй (праф. у 1925—29, 1943—44). Інтэрпрэтатар рус. класічных і сучасных опер, нац. сімф. музыкі. Сумесна з Х.Няжданавай быў кансультантам Дэкады бел. мастацтва ў Маскве (1940), прымаў удзел у падрыхтоўцы 2й Дэкады (1953). Дырыжыраваў канцэртамі ў Мінску, аказваў актыўную дапамогу Дзярж. тэатру оперы і балета Беларусі. Аўтар опер, сімф. і харавых твораў, рамансаў і інш. Дзярж. прэміі СССР 1946, 1949, 1950, 1951.
ГАЛАВАЦКІ Якаў Фёдаравіч (29.10. 1814, с. Чэпелі Львоўскай вобл., Украіна — 13.5.1888), украінскі філолаг, паэт. Скончыў Львоўскі унт (1841), з 1848 праф. гэтага унта, (у 1849 і 1864—66 рэктар).У 1867—88 старшыня Віленскай археаграфічнай камісіі. Вывучаў фалькл.літ. сувязі ўкр. і бел. народаў, гісторыю і этнаграфію Беларусі. Аўтар навук. прац «Некалькі слоў пра Біблію Скарыны і пра рукапісную біблію з 16 ст.» (1865), «Народныя песні Галіцкай і Угорскай Русі»(1878).
Тв.: Черты домашнего быта русскнх дворян на Подляшье, т.е. в нынешней Седлецкой н Гродненской губерняях, по актам 16 ст. Внльна, 1888.
ГАЛАВАЧ Платон Раманавіч (18.4. 1903, в. Пабокавічы Бабруйскага
рна — 29.10.1937), беларускі пісьменнік і грамадскі дзеяч. Скончыў Камуніст. унт Беларусі (1926). Працаваў заг. аргаддзела Барысаўскага павятовага кта камсамола, з 1928 1ы сакратар ЦКЛКСМБ, у 1929—30 намеснік наркома асветы БССР. Быў рэд. газ. «Чырвоная змена», час. «Маладняк», «Полымя», уваходзіў у кіраўніцтва літ. аргцый «Маладняк». Аўтар збкаў «Дробязі жыцця» (1927), «Хочацца жыць» (1930), «Апавяданні» (1934), аповесцей «Вінаваты» (1930), «Носьбіты нянавісці» (1936), «Яны не пройдуць!» (1937) і інш. У 1937 рэпрэсіраваны. Рэабілітаваны ў 1956.
Тв.: 36. твораў. Т. 1—З.Мінск, 1958; Пісьмы Платона Галавача // Полымя. 1963. №4; Некалькі слоў пра сябе: аўтабіяграфія // Пра час і пра сябе. Мінск, 1966.
Літ.:Д асаева Т. 3 верай у светлыя ідэалы: асэнсаванне рэчаіснасці ў творчасці П.Галавача // Роднае слова. 2003. №4.
ГАЛАВЁНЧЫЦКІ НАРОДНЫ ФАЛЬКЛОРНЫ КАЛЕКТЬІЎ «НЕЗАБЎДКІ». Створаны ў 1957 у в. Галавенчыцы Чавускага рна пры клубе нар. творчасці. У 2007 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнікі: Е.А.Мазалёва (з 1957), Н.Д. Казлова (з 1972). У складзе калектыву 6 чал. ва ўзросце ад 71 да 73 гадоў. У рэпертуары: песні каляндарнаабрадавыя, сямейнаабрадавыя і пазаабрадавыя («Дробен дожджык», «Пухавыя падушачкі», «Дзяўчыначка па лесе хадзіла», «Як у нашага Ванечкі вінаград на дварэ»), абрады «Радзіны», «Хрэсьбіны», «Сватанне»,