• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 2.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 2.

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 544с.
    Мінск 2011
    531.15 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 1.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 3.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 4.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 5.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 6.
    С.А.Сычова.
    ГАЛІЦЬІЗМЫ (франц. gallicisme ад лац. gallicus гальскі), словы (выразы або канструкцыі), запазычаныя з франц. мовы. Тэрмін «Г.» не зусім дакладны: большасць запазычанняў з
    482
    ГАЛКОЎСКІ
    франц. мовы лац. (раманскага) паходжання і не маюць ніякага дачынення да мёртвай гальскай мовы. Асн. частка Г. — назвы страў і прадуктаў харчавання («амлет», «пюрэ», «дэсерт»), вопраткі («паліто», «жылет», «манто»). Значны пласт грамадскапаліт. лексікі («дэкрэт», «патэнт», «камюніке»), ваен. тэрміналогіі («салют», «батальён», «парашут»), лексікі, звязанай са сферай культуры («антракт», «пейзаж», «рэжысёр»). Г. характарызуюцца: націскам на апошнім складзе («абажур», «кабінет», «амур»); канцавымі націскнымі галоснымі («дасье», «пары»); спалучэннямі «ьён», «іён», «ам», «ан», «он», «ён», а таксама «бю», «вю», «мю», «пю», «фю» і інш. («пансіён», «мільён», «раман», «сезон»; «гравюра», «капюшон», «фюзеляж»); канчаткамі «уар», «ют», «яль», «ент» («будуар», «дэбют», «раяль», «камплімент»); націскнымі суфіксамі «эр» («ер», «ёр»), «аж» («яж»), «анс» («янс»), «ант» («інтэр’ер», «акцёр», «макіяж», «альянс»). Г. пераважна ўсведамляюцца носьбітамі слав. моў як чужародныя элементы і захоўваюць прыкметы свайго паходжання.
    Літ.'. Б у л ы к a .М. Лексічныя за пазычанні ў беларускай мове XIV — XVIII ст. Мінск, 1980; Мальцева Т.А. Французскме занмствовання в белорусском языке. Мннск, 2004; С т р у к a в a С.М. Лексіка беларускай мовы: гісторыя і сучаснасць. Мінск, 2008.
    Дз.В.Дзятко.
    ГАЛІЧЫ, вёска ў Клімавіцкім рне, на р. Сураў. За 28 км на У ад г. Клімавічы, 21 км ад чыг. ст. Шасцёраўка на лініі Магілёў—Рослаўль (Расія), 152 км ад Магілёва. Цэнтр Галіцкага с/с. 113 гаспадарак, 247 ж. (2010).
    Вядомы з 1604 як с. Чыста ПолеГалічы ў Крычаўскай воласці ВКЛ, казённая ўласнасць. У 1737 пабудавана царква. Пасля 1га Падзелу Рэчы Паспалітай (1772) у складзе Рас. імперыі. У 1779 — 26 двароў, 231 ж., уласнасць памешчыка. У 1784 у Клімавіцкім павеце Магілёўскай губ., 31 двор, 229 ж. Сяло моцна пацярпела ў час вайны 1812, у 1816 — 1 двор, 6 ж. У 1850 — 15 двароў, 73 ж., у 1885 — 21 двор, 119ж., вінакурны зд,
    вадзяны і ветраны млыны, раз у год праводзіўся кірмаш. У 2й пал. 19 ст. пабудавана мураваная царква. У 1886 адкрыта царк.прыходская школа. У 1897 у сяле 36 двароў, 280 ж., у аднайм. фальварку 1 двор, 46 ж. У час рэвалюцыі 1905—07 сяльчане 1.1. 1906 разграмілі кантору лесапільні. У 1909 — 35 двароў, 253 ж., казённая вінная крама. 3 26.4.1919 у Клімавіцкім павеце Гомельскай губ. РСФСР, зсак. 1924 у БССР. 3 20.8.1924 цэнтр сельсавета Мілаславіцкага (з 4.8.1927 Клімавіцкага) рна Калінінскай, з 9.6.1927 да 26.7.1930 Магілёўскай акруг, з 20.2.1938 Магілёўскай вобл. На базе дарэв. адкрыта прац. школа 1й ступені (у 1925 — 58 вучняў). Меліся бка, хатачытальня. У 1926 — 74 двары, 476 ж. У 1931 працавалі млын і кузня. У Вял. Айч. вайну з сярэдзіны жн. 1941 да 28.9.1943 акупіраваны ням.фаш. захопнікамі. Партызаны атрада «За Савецкую Беларусь» (пазней 5я Клятнянская брыгада) 30.12.1942 разграмілі ў вёсцы паліцэйскі гарнізон. У 1986 — 104 двары, 283 ж. У 1996 — 147 гаспадарак, 425 ж.
    У 2010 базавая школа, клуб, бка, ФАП, комплексны прыёмны пункт, аддз. сувязі, магазін. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну.
    ГАЛКІН Ілья Савіч (1.8.1898, в. Панасюкі Камянецкага рна — 7.4.1990), расійскі гісторык. Праф. (1943), др гіст. навук (1956). Засл. дзеяч навукі Расіі (1973). Скончыў Маскоўскі дзярж. унт (1932), працаваў у ім — прарэктар (1941—43 і 1956—59), рэктар (1943—48), заг. кафедры (1950— 80). Аўтар прац па гістарыяграфіі і метадалогіі гіст. навукі, методыцы выкладання гісторыі ў ВНУ, гісторыі Германіі, міжнар. адносін, рабочага руху і інш.
    ГАЛКО Іван Юрылавіч (11.8.1935, в. Палянка Бранскай вобл., Расія — 22.12.2009), беларускі філосаф і сацыёлаг. Др філас. навук (1982), праф. (1983). Скончыў Брэсцкі пед. інт (1960). 3 1965 у Інце філасофіі і права АН Беларусі, Бел. інце нар. гаспадаркі. 3 1971 у Мінскім абкоме КПБ. 3 1976 заг. кафедры Мінскага радыётэхн. інта. 3 1988 у Мінскай
    вышэйшай парт. школе, Мінскім інце культуры. 3 1992 у Бел. інце правазнаўства, з 2000 у Бел. эканам. унце, у 2004—06 у Рас. сац.гуманітарным унце (філіял у Мінску). Навук. работы па тэорыі і практыцы сац. планіравання, сацыялогіі асобы, працы, права, эканам. сацыялогіі.
    ГАЛКОЎСКІ (сапр. Галкаўскас; Galkauskas) Канстанцін Міхайлавіч (16.6.1875, Вільнюс  20.2.1963), літоўскі і беларускі кампазітар, дырыжор і педагог. Нар. артыст Літвы
    К.М.Галкоўскі.
    (1955	). Праф. (1947). Скончыў Пецярбургскую кансерваторыю (1908). Вёў пед. дзейнасць у Вільні. У 1920— 30я гг. ўдзельнічаў у культ. жыцці Зах. Беларусі. Напісаў шматбел. вак. твораў: ансамблі на вершы Я.Купалы і Я.Коласа, рамансы на вершы М.Танка, З.Бядулі і К.Буйло, 6 хароў на вершы Я.Купалы і Ф.Багушэвіча, апрацоўкі нар. песень, нар. харавыя сюіты «Дуда» і «Каханне». Аўтар лібрэта няздзейсненай оперы «Сымонмузыка» паводле Я.Коласа. Сярод інш. твораў: оперы «Цыганы» (1908), «Мізэрэрэ» (1909), муз. камедыі «Ласка Амура» (1925), «Алімпіяда» (1926), балет «Прывід маці» (1930), сімф. «Масква» (1948), камернаінструм. творы, хары, рамансы.
    Літ.: Ш ы р м a Р.Р. Мастацкая песня ў Заходняй Беларусі // Песня — душа народа. Мінск, 1976.
    ГАЛКОЎСКІ Міхаіл Фёдаравіч (н. 20.5.1942, в. Судзілы Клімавіцкага рна), беларускі спявак (драматычны тэнар). Засл. артыст Беларусі (1980). Скончыў Бел. кансерваторыю (1968). У 1966—2003 саліст Нац. акадэмічна
    483
    ГАЛЛЁ
    М. Ф.Галкоўскі.
    га Вял. тэатра оперы і балета Беларусі. Сярод партый нац. рэпертуару: Сяргей («Алеся» Я.Цікоцкага), Нунцый («Джардана Бруна» С.Картэса), Раман («Сівая легенда» Дз.Смольскага), Ціханаў («Сцежкаю жыцця» Г.Вагнера). У класічным рэпертуары вылучаюцца партыі драм. і лірыкадрам. плана: Пінкертон, Каварадосі («Чыочыосан», «Тоска» Дж.Пучыні), Турыду («Сельскі гонар» П.Масканьі), Радамес, Дон Карлас («Аіда», «Дон Карлас» Дж.Вердзі), Хазэ («Кармэн» Ж.Бізэ), Лаэнгрын (аднайм. опера Р.Вагнера), Герман, Вадэмон («Пікавая дама», «Іаланта» П.Чайкоўскага), Самазванец («Барыс Гадуноў» М.Мусаргскага) і інш. Лаўрэат міжрэсп. (1969) і Усесаюзнага (1973) конкурсаў вакалістаў.
    ГАЛЛЁ, скураны абутковы паўфабрыкат, які атрымліваецца пасля залення і мяздрэння скуры. Гл. таксама ў арт. Гарбарства.
    ГАЛОВАЧКА, г а л а в а, традыцыйны галаўны ўбор замужніх жанчын. Складаўся з каркаснай (лубяной) асновы, больш высокай у лобнай частцы (уласна Г.), чапца, што надзяваўся на лобную частку, паска, якім апаясвалі каркас, і доўгай наміткі (да 4—5 м), якая рознымі спосабамі апаясвалася ў некалькі столак, прапускалася пад падбародак і спускалася на плечы дэкараванымі канцамі. У 2й пал. 19 — пач. 20 ст. нярэдка дапаўнялася маляўнічай кашміравай хусткай з махровай акантоўкай, што складвалася па дыяганалі, агінала падбародак і двума канцамі завязвалася на макушцы, яе асн. частка з махровай акантоўкай прыкрывала грудзі. Такі спосаб нашэння каш
    міравых хустак быў пашыраны не толькі ў комплексе з Г., але і з інш. галаўнымі ўборамі тыпу наміткі (або другой хусткі) з абручыкам. Святочная Г. аздаблялася вышываным, пераважна геаметрычным, арнаментам (вышывалі звычайна лобны чапец, які пакідалі не закрытым наміткай або хусткай). Была пашырана ў цэнтр. Палессі, некаторыя даследчыкі звязваюць яе паходжанне з мяшчанскім насельніцтвам г. ДавыдГарадок Столінскага рна і бліжэйшых татарскіх асад. Спалучалася ў адзіным комплексе з арыгінальным мясц. адзеннем, якое было ў свой час вылучана М.Раманюком у асобны давыдгарадоцкі строй. В.С.Цітоў.
    ГАЛОМБАК (Gol^bek) Юзаф (7.6. 1889, Борак Фаленцкі, цяпер у межах Кракава, Польшча — 25.9.1939), польскі філолагславіст, гісторык літаратуры. Др філасофіі (1914) і філалогіі (1933). Скончыў Ягелонскі ўнт у Кракаве (1909). Вывучаў лру слав. народаў: «Пан Тадэвуш у «славянскіх перакладах» (1929 — 31), «Іва Вайновіч — югаслаўскі драматург» (1932), «Брацтва св. Кірылы і Мяфодзія ў Кіеве» (1935), ут.л. бел. лру: «Пачаткі беларускай драматургіі» (1925), «Віцэнты ДунінМарцінкевіч, польс
    Жанчына ў галовачцы. Горад ДавыдГарадок Столінскага рна. Канец 19 cm.
    кабеларускі паэт» (1932), бел. фальклор н этнаграфію: «Беларускія дзяды» (1925) і інш.
    ГАЛОСНЫЯ ГЎКІ, гл. ў арт. Гукі беларускай мовы.
    ГАЛОЎКА Казімір Алойзы (3.3.1718, Пінскі павет — пасля 1773), географ, педагог. Магістр філасофіі і вольных мастацтваў. Вучыўся ў езуіцкіх калегіумах у Навагрудку, Гродна, Вільні. 3 1743 святар. Выкладаў граматыку, паэзію, рыторыку, філасофію, тэалогію маральную, геаграфію, гісторыю, матэматыку ў езуіцкіх навуч. установахуВільні( 1746—47, 1749—52), Варшаве (174749,175253). У 175355 у Вільні выхавацель сыноў рэферэндара ВКЛ А.Т.Пшаздзецкага. У1756— 57 выкладаў геаграфію ў Навагрудку, у 1757—58 — тэалогію маральную ў Вільні, адначасова місіянер у Любчы. 3 1760 працаваў выкладчыкам у Пінску. Аўтар падручніка па геаграфіі, нарыса па геаграфіі Рэчы Паспалітай на лац. (каля 1748, не збярогся) і на польск. мовах (перавыд. 5 разоў з 1757 у дадатку да практычнай энцыклапедыі Я.К.Гаўра «Агульная эканоміка землеўласніка»), геагр. табліц і карт, ут.л. ВКЛ (1750, не захавалася). 3 1747 на працягу 8 гадоў выдаваў на польск. мове «Гістарычныя календары», якія мелі асветніцкі характар. Аўтар кн. «Еўропа ў сеймах» (1753) пра парламентарызм Рэчы Паспалітай і інш. еўрап. краін.
    В.С.Пазднякоў.
    ГАЛОЎНЫ РЭЖЫСЁР, спецыяліст, які прызначаны кіраваць усёй творчай работай тэатра. Разам з дырэктарам тэатра і маст. саветам вызначае маст. праграму, фарміруе рэпертуарную лінію, стварае калектыў аднадумцаў, адказвае за сувязі з грамадскасцю і прэсай, садзейнічае правядзенню гастрольных і фестывальных паездак калектыву і інш. Пасаду Г.р. тэатра можа займаць таленавіты, вопытны рэжысёр з выразнай творчай індывідуальнасцю, які праявіў сябе як умелы арганізатар творчага працэсу, вопытны педагог, валявы і прынцыповы чалавек, здольны браць на сябе адказнасць у вырашэнні складаных ідэйных, маст. і этычных пытан
    484
    ГАЛОЎЧЫН
    няў. Г.р. ажыццяўляе асн. праграмныя пастаноўкі тэатра, кантралюе рэпетыцыйны працэс і графікі выпуску спектакляў, прымае і выпускае новыя і ўзноўленыя спектаклі, пастаўленыя інш. рэжысёрамі. Ён сочыць за якасцю пастаноўкі ў працэсе яе эксплуатацыі, дабіваецца стыліст. адзінства і ансамблевасці спектакляў. Да Вял. Айч. вайны існавала пасада маст. кіраўніка тэатра, а пасада Г.р. была ўведзена пасля (іх функцыі аднолькавыя). Сярод выдатных маст. кіраўнікоў тэатра У.Галубок, В.Дарвішаў, Ф.Ждановіч, М.Кавязін, У.Кумельскі, Е.Міровіч, В.Смышляеў і інш. Да значных асоб Г.р. можна аднесці Ю.Арынянскага, Г.Волкава, С.Казіміроўскага, Л.Літвінава, Л.Мазалеўскую, М.Міцкевіча, І.Папова, К.Саннікава, М.Співака, Г.Шчарбакова, Б.Эрына і інш. Г.р. разам з дырэктарам тэатра адказвае за маст. якасць рэпертуара тэатра, выкананне плана, правільнае выкарыстанне творчых кадраў, пастаноўку вучэбнавыхаваўчай работы. Асаблівае значэнне набывае роля Г.р. пры стварэнні новых тэатр. калектываў і ў рабоце з маладымі акцёрамі. Выдатнымі рэж.педагогамі былі Дз.Арлоў, У.Галубок, Л.Мазалеўская, У.Маланкін, Е.Міровіч, В.Пацехін, К.Саннікаў, В.Рэдліх, Б.Эрын і інш. 3 пач. 1990х гг. пасада маст. кіраўніка была адноўлена нароўні з Г.р. і набыла адм.менеджарскія функцыі, што садзейнічала ўваходжанню тэатраў у сістэму рынкавых адносін, але адмоўна паўплывала на зберажэнне тэатр. традыцый, майстэрства, вопыту, які павінен перадавацца ад майстроў старэйшых пакаленняў малодшаму. У сучасным бел. тэатры значны ўклад у замацаванне статуса Г.р. ўнеслі М.Абрамаў, В.Анісенка, Р.Баравік, В.Баркоўскі, У.Караткевіч, А.Козак, Б.Луцэнка, В.Мазынскі, В.Маслюк, Г.Мушперт, В.Раеўскі, А.Яфрэмаў і ІНШ. Р.І.Баравік.