• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 2.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 2.

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 544с.
    Мінск 2011
    531.15 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 1.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 3.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 4.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 5.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 6.
    ГАЛбЎНЫ СКАЗ, вядучы сінтаксічна незалежны кампанент структуры складанага сказа. Да Г.с. далучаецца залежны кампанент — даданы сказ («Першы жоўты ліст на галінах акацыі папярэджвае ліпень, што восень ідзе». У.Караткевіч; «Я часта гасцюю
    ў спрадвечных дубровах, каб іхнімі фарбамі, гулам напоўніць і амаладзіць, асвяжыць сваю мову». М.Танк). У якасці Г.с. выступаюць усе структурныя тыпы простых сказаў. Сродкамі аб’яднання Г.с. з даданымі сказамі служаць інтанацыя, падпарадкавальныя злучнікі («што», «калі», «каб», «бо», «як», «быццам», «нібы» і інш.), злучальныя словы (займеннікі і прыслоўі, якія выдзяляюцца лагічным націскам «хто», «які», «дзе», «куды», «чый», «каторы», «адкуль» і інш.). Паміж Г.с. і даданым выражаюцца розныя адносіны: суб’ектныя, прэдыкатыўныя, азначальныя, аб’ектныя, акалічнасныя. Г.с. адрозніваецца ад тоесных паводле лексічнага складу, але ўжытых самастойна (у якасці простага сказа) адзінак інтанацыйна, структурна і семантычна. Стыліст. роля Г.с. залежыць ад яго структуры і характару заключанага ў ім выказвання. Т.Ф.Рослік.
    ГАЛОЎНЫЯ ЧЛЁНЫ СКАЗА, асноўныя структурныя кампаненты, якія выражаюць прэдыкатыўнасць і складаюць граматычную аснову сказа. Да іх адносіцца дзейнік і выказнік 2састаўнага сказа і гал. член 1састаўнага сказа: Між лоз купчастых дрэмле срэбны Нёман (А.Астрэйка); Дыхнула мёдам (Б.Сачанка). Паміж Г.ч.с. існуе 3 віды сувязі: каардынацыя, суразмяшчэнне, прыцягненне. Пры каардынацыі дзейнік і выказнік прыпадабняюцца адзін да аднаго пры дапамозе канчаткаў у формах ліку, асобы і роду (у адз. ліку): Злева цягнуўся ўскраек лесу, свіціўся бярэзнік, і за ім цямнела сценка хвоі (Т.Хадкевіч). Пры суразмяшч э н н і сінтаксічная сувязь паміж Г.ч.с. ўстанаўліваецца шляхам лагічнай паслядоўнасці словаформ, г.зн. паняцце прадмета папярэднічае паняццю адзнакі: Надвор’е сёння яснае, здаровае (Я.Брыль). Пры п р bill я г н е н н і сувязь узнікае паміж асабовай формай дзеясловазвязкі і прыметнікам ці дзеепрыметнікам у састаўным іменным выказніку: Гэта раніца была надта золкая (Г.Далідовіч). Дзейнік і выказнік сінтаксічна раўнапраўныя, узаемазалежныя, прадвызначаюць адзін аднаго і ў сваім аб’
    яднанні адыгрываюць асн. ролю ў арганізацыі сказа. Т.Ф.Рослік.
    ГАЛОЎЧЫН, вёска ў Бялыніцкім рне, на р. Вабіч. За 18 км на ПнУ ад г.п. Бялынічы, за 26 км ад горада і чыг. ст. Магілёў, на перакрыжаванні аўтадарог Бялынічы—Галоўчын і Магілёў—Круглае. Цэнтр Галоўчынскага с/с. 241 гаспадарка, 546 ж. (2010).
    Упершыню згадваецца ў «Аповесці мінулых гадоў» як г. Галацічаск, калі ў 1071 у баі каля вёскі полацкі кн. Усяслаў быў разбіты ўладзіміравалынскім і тураўскім кн. Яраполкам Ізяславічам. У 1443 упамінаецца ў даравальнай грамаце Ю.Лугвятовіча манастыру св. Ануфрыя. У 1501 у валоданні Алены Іванаўны, дачкі рус. цара Івана III, жонкі вял. кн. літоўскага Аляксандра, з 1534 у валоданні Ануфрыеўскага манастыра, пазней належаў Галоўчынскім, Патоцкім, Пацам. У 1567 цэнтр маёнтка ў Аршанскім павеце Віцебскага ваяв. У 16 ст. засн. касцёл і кальвінскі збор. У 1583 сяло ўпамінаецца ў Баркулабаўскай хроніцы. У 1584 пазначаны як горад, у 1623 — мястэчка. У вайну Расіі з Рэччу Паспалітай 1654—67 у жн. 1654 адбылася бітва паміж рус. войскамі і войскамі Рэчы Паспалітай. У Паўн. вайну 1700—21 каля мястэчка Г. 3.7.1708 шведскія войскі нанеслі паражэнне рус. войскам. Г. амаль поўнасцю спалены ў 1654 і 1708. У 1728 цэнтр маёнтка ў Аршанскім павеце Віцебскага ваяв., 107двароў, млын і сукнавальня. Непадалёку быў аднайм. фальварак. Пасля 1га падзелу Рэчы Паспалітай (1772) у Рас. імперыі. 3 1785 вёска ў Магілёўскім павеце Магілёўскай губ., уласнасць памешчыка, 116 двароў, млын на р. Вабіч, сукнавальня, 2 царквы. Праз вёску праходзіў Віленскі паштовы тракт. У вайну 1812 каля Г. дзейнічаў атрад Дз.Давыдава. У 1827у Г. 658ж.; у 1848 — Юбдвароў, 2 драўляныя і мураваная цэрквы. У 1858 пабудавана Троіцкая царква. У 1861 працаваў бровар (8 рабочых). У 1880 — 123 двары, 900 ж., 2 разы на год праводзіліся кірмашы. У 1883 адкрыта школа. У 1897 — 1254 ж., у 1909 — 201 двор, 1603 ж., у сядзібе 1 двор, 2 ж. У 1918 створана прац. шко
    485
    ГАЛОЎЧЫЦКАЯ
    ла 1й ступені (у 1925 — 123 вучні). У 1923 арганізавана меліярацыйнае тва, у 1924 адкрыта хатачытальня. 3 сак. 1924 у БССР. 3 20.8.1924 цэнтр сельсавета Бялыніцкага рна Магілёўскай акругі (да 26.7.1930), з 20.2.1938 Магілёўскай вобл. У 1926 — 290двароў, 1700ж. У 1930ягг. пачатковая школа пераўтворана ў 7гадовую, дзейнічалі ФАП, ветлячэбніца, клуб, аддз. сувязі. У 1940 — 248 двароў, 1019 ж. У Вял. Айч. вайну з 2.7. 1941 да 27.6.1944 акупіраваны ням,фаш. захопнікамі. Партыз. брыгада «Чэкіст» двойчы граміла варожы гарнізон у Г. У чэрв. 1944 гітлераўцы спалілі ў Г. 178 двароў, загубілі 201 ж. Пасля вайны вёска адбудавана. У 1959  811 ж., у 1970  261 двор, 670 ж. У 1996 — 280 гаспадарак, 674 ж.
    У 2010 дзіцячыя яслісад, сярэдняя і муз. школы, філіял Бялыніцкай школы мастацтваў, Дом культуры, бка, урачэбная амбулаторыя, аптэка, комплексны прыёмны пункт, аддз. сувязі і «Беларусбанка», 2 магазіны. Брацкая магіла сав. воінаў, помнікі землякам 1 Герою Сав. Саюза С.Р.Церашкевічу, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну.
    ГАЛОЎЧЫЦКАЯ СЯДЗІБА, помнік сядзібнапаркавай архітэктуры 19 ст. ў в. Галоўчыцы Нараўлянскага рна. Уключала сядзібны дом, парк, уязную браму. Планіроўка дома 2радная. Мураваны будынак прамавугольны ў плане, 2павярховы, накрыты нізкім 4схільным дахам. Трохвугольны франтон гал. фасада завяршала скульпт. кампазіцыя. Атынкаваныя і
    пабеленыя сцены падзяляліся на паверхі дэкарыраваным карнізным поясам, і завяршаліся тонкапрафіляваным карнізам з дэнтыкуламі. Франтальныя фасады вылучаны 3восевым рызалітам з тэрасай у некалькі прыступкаў і балконам з балюстрадай. Пад будынкам скляпеністыя падвалы. У інтэр’еры вялізны хол з іанічнай каланадай, у аздабленні выкарыстаны дэкарыраваны пазалочаны фрыз, узорысты паркет і белакафляныя печы. У будынку меліся «ружовы» салон і «епіскапская» зала. Пейзажны парк займаў каля 20дзесяцін. 3 правага боку знаходзілася сажалка з востравам, на якім стаяла альтанка ў выглядзе кітайскай пагады. Злева ад сядзібнага дома ўзвышалася гал. ўязная брама, выкананая ў стылі класіцызму. Зараз у Г.с. размешчана амбулаторыя. Сядзіба ўнесена ў Дзярж. спіс гісторыкакульт. каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь.
    Л.А.Робак.
    ГАЛОЎЧЫЦЫ, вёска ў Драгічынскім рне. За 19 км на ПдЗ ад г. Драгічын, 8 км ад чыг. ст. ВулькаАнтопальская на лініі Брэст—Гомель, 138 км ад Брэста. Цэнтр Галоўчыцкага с/с. 209 гаспадарак, 399 ж. (2010).
    Вядомы з 15 ст. ў ВКЛ. У пач. 15 ст. сяло ў Кобрынскім княстве, з 1519 у Кобрынскім павеце Падляшскага, потым Берасцейскага ваяводства. У 1546 сяло, прыватная ўласнасць. У 1783 цэнтр Галоўчыцкага ключа ў Кобрынскім павеце Берасцейскага ваяв. Пасля 3га падзелу Рэчы Паспалітай (1795)у Рас. імперыі, у Кобрынскім павеце Слонімскай, з
    1797 Літоўскай, з 1801 Гродзенскай губерняў. У 1858сялоўАнтопальскай воласці, цэнтр сельскай грамады, 386 рэвізскіх душ дзярж. сялян, вучылішча, царква. У 1886 сяло, 79 двароў, 1007 ж., школа, царква, піцейны дом. У 1905  1613 ж., школа. 3 1921 у Польшчы, у Антопальскай гміне Кобрынскага павета Палескага ваяв. У 1921 — 97 двароў, 694 ж. 3 ліст. 1939 у БССР, у Кобрынскім павеце Брэсцкай вобл. 3 15.1.1940 у Антопальскім рне, з 12.10.1940 цэнтр сельсавета, вёска, 1431 ж. У Вял. Айч. вайну з канца чэрв. 1941 да сярэдзіны ліп. 1944 акупіраваны ням.фаш. захопнікамі. 3 8.8.1959 у Драгічынскім рне. У 1960 вёска, 1133 ж., у 1970 — 399 двароў, 1342 ж. У 1996 — 312 гаспадарак,769 ж.
    У 2010 базавая школа, клуб, бка, ФАП, комплексны прыёмны пункт, аддз. сувязі і «Беларусбанка», магазін; Крыжаўзвіжанская царква (1943). Помнік землякам, загінуўшым у Вял. Айч. вайну.
    ГАЛОЎЧЫЦЫ, вёска ў Нараўлянскім рне. За 20 км на ПдЗ ад г. Нароўля, 25 км ад чыг. ст. Ельск на лініі Калінкавічы—Оўруч (Украіна), 196 км ад Гомеля. Цэнтр Галоўчыцкага с/с. 203 гаспадаркі, 473 ж. (2010).
    Вядомы з 18 ст. як вёска ў Рэчыцкімпавеце Мінскагаваяв. ВКЛ,уласнасць казны. 3 1764 у валоданні Аскеркаў, цэнтр староства. Пасля 2га падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у Рас. імперыі, уласнасць тайнага саветнікаЯ.Сіверса. У 1795 — 22двары, у 1816 — 32 двары. У 1825 вёску купіў С.І.Горват, які ў 1844 заснаваў тут
    Галоўчыцкая сядзіба: 1 — сядзібны дом, 2 — уязная браліа.
    486
    ГАЛУБІЦКАЯ
    вінакурню (14 рабочых). У 1850 — 41 двор. У 1876 — 2 вадзяныя млыны, 3 карчмы. У 1885 у Камаровіцкай воласці, 42 двары, 380 ж., царква. У 1897 — 66 двароў, магазін, 3 крамы, карчма. У пач. 20 ст. меліся конскі і спіртаачышчальны заводы. У 1908 у Нараўлянскай воласці Рэчыцкага павета Мінскай губ., 87 двароў, 573 ж., у фальварку 6 двароў, 67 ж. У 1913 адкрыта школа. У пач. 20 ст. адбыліся выступленні сялян супраць прыгнёту памешчыка. 3 сак. 1924 у БССР. 3 20.8.1924 цэнтр сельсавета Нараўлянскага рна Мазырскай акругі (да 26.7.1930 і з 21.6.1935 да 20.2.1938), з 20.2.1938 Палескай вобл. У 1930 працавалі 3 кузні, сталярная і рымарская майстэрні, пачатковая школа пераўтворана ў 7гадовую. У Вял. Айч. вайну з канца жн. 1941 Г. акупіраваны ням.фаш. захопнікамі; дзейнічалі 3 камсамольскамаладзёжныя групы. Вызвалены сав. войскамі 28.11. 1943. 3 8.1.1954 у Гомельскай вобл. 3 25.12.1962 да 6.1.1965 у Ельскім рне. У 1959 — 708 ж. У 1969 да вёскі далучана в. Маёнтак. У 1996 — 220 гаспадарак,556 ж.
    У 2010 комплекс дзіцячы сад—сярэдняя школа, Дом культуры, бка, урачэбная амбулаторыя, аптэка, комплексны прыёмны пункт, аддз. сувязі, 2 магазіны. Брацкая магіла сав. воінаў і партызан, загінуўшых у Вял. Айч. вайну. Магіла партызана грамадз. вайны І.С.Жураўскага.
    ГАЛбШАЎСКАЯ СЯДЗІБА, помнік палацавапаркавай архітэктуры канца 19 ст. ў в. Галошава Талачынскага рна. Належала Цюндзявіцкім. Уключала сядзібны дом, парк, фруктовы сад. Сядзібны дом 2павярховы прамавугольны ў плане, накрыты 4схільным дахам. Гал. ўваход ссунуты ад асн. восі ўлева і вылучаны 2 парамі масіўных калон, якія завершаны ўзорам. Атынкаваныя сцены 1га паверха ўпрыгожаны геаметрычнымі ўзорамі. Верхняя частка будынка гладка атынкавана. Шырокі карніз гарызантальна падзяляецца на невял. прамавугольныя пліткі і раздзяляе дом на паверхі. Сцены прарэзаны прамавугольнымі, закругленымі ўверсе аконнымі праёмамі. 3 левага боку да будынка прымыкала прасторная ве