• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 2.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 2.

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 544с.
    Мінск 2011
    531.15 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 1.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 3.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 4.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 5.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 6.
    У 2010 комплекс дзіцячы сад—сярэдняя школа, клуб, бка, урачэбная амбулаторыя, комплексны прыёмны пункт, аддз. сувязі, 2 магазіны. Помнік землякам, загінуўшым у Вял. Айч. вайну.
    ГАЛУБЯТНЯ, пабудова для ўтрымання галубоў. Вядома з 16 ст.; яе пашырэнне звязана з паштовымі патрэбамі. Г. будаваліся часцей у магнацкіх і шляхецкіх сядзібах. Гэта былі звычайна невял. драўляныя будынкі з адтулінамі ў сценах (ляткамі) для залёту галубоў пад 2, 4схільнымі або шатровымі навесамі. Ставіліся Г. на слупах, на ўязных варотах (г.п. Сапоцкін Гродзенскага, в. Івань Слуцкага рнаў і інш.), у верхніх частках гасп. пабудоў (свірнаў, птушнікаў і інш.). Сустракаецца і ў наш час.
    ГАЛЎШКІ, гл. Клёцкі.
    ГАЛЎШКІНА Лідзія Іванаўна (15.6. 1923, г. Іванава, Расія — 11.11.2009), беларуская артыстка оперы (меццасапрана), педагог. Нар. артыстка Беларусі (1963). Скончыла Маскоўскую кансерваторыю (1950). У 1951—81 салістка Дзярж. тэатра оперы і балета Беларусі. 3 1974 адначасова выкладала ў Бел. акадэміі музыкі. Валодала яркім прыгожым голасам. Яе творчасць адметная эмацыянальнасцю, майстэрствам сцэнічнага пераўвасаблення. Блізкімі Г. былі гераіні з моцным характарам, драм. і трагічным лёсам. Сярод партый у бел. onepax: Надзея Дурава (аднайм. опера А.Багатырова), Алеся, Ганка («Алеся», «Міхась Падгорны» Я.Цікоцкага), Марына («Яснае світанне» А.Туранкова), Вераніка («Зорка Венера» Ю.Семянякі), Удава кнігагандлёўца («Джардана Бруна» С.Картэса). Сярод партый класічнага рэпертуару: Любаша, Амелфа («Царская нявеста», «Залаты пеўнік» М.РымскагаКорсакава), Марына Мнішак, Марфа («Барыс Гадуноў» і «Хаваншчына» М.Мусаргскага), Клітэмнестра («Арэстэя» С.Танеева), Графіня («Пікавая дама» П.Чайкоўскага), Кар
    Л.Галушкіна ў ролі Надзеі Дуравай.
    489
    ГАЛЫНКА
    мэн (аднайм. опера Ж.Бізэ), Амнерыс, Азучэна, Ульрыка («Аіда», «Трубадур», «Бальмаскарад» Дж.Вердзі) і інш.
    ГАЛЬІНКА, вёска ў Клецкім рне, на р. Нача. За 24 км на Пд ад горада і 23 км ад чыг. ст. Клецк на лініі Слуцк—Баранавічы, 148 км ад Мінска. Цэнтр Галынкаўскага с/с. 184 гаспадаркі, 366 ж. (2011).
    Вядомаў ВКЛ з сярэдзіны 16ст. У 1552 с. ГалынкаМашуковічы, валоданне кн. Ц.І.Пузыны. У 17 ст. валоданне Чыжоў, у 19 ст. — Вяндорфаў. Пасля 2га падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у складзе Рас. імперыі. У 1800 вёска ў Сіняўскай воласці Слуцкага павета Мінскай губ., 21 двор, 204 ж., царква Пятра і Паўла, вадзяны млын, драўляны сядзібны дом. У 1884 адкрыта школа граматы. У 1886 — 50 двароў, 380ж., 2 царквы. У 1897 — 100 двароў, 602 ж, царква, хлебазапасны магазін. У 1910 адкрыта 4класная школа. 3 1921 у складзе Польшчы, у Несвіжскім павеце Навагрудскага ваяв.З 1939 у БССР. 3 12.10.1940 цэнтр сельсавета ў Клецкім рне Баранавіц
    кай вобл. У Вял. Айч. вайну з канца чэрв. 1941 да пачатку ліп. 1944 акупіравана ням.фаш. захопнікамі. 3 8.1.1954 у Мінскай вобл., з 25.12.1962 у Несвіжскім, з 30.7.1966 у Клецкім рнах. У 1951 — 175 двароў. У 1998 — 220 гаспадарак, 554 ж.
    У 2011 дзіцячы сад, сярэдняя школа, Дом культуры, бка, аддз. сувязі і «Беларусбанка», ФАП, магазін. Брацкая магіла сав. воінаў і партызан, помнікі землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну, і землякам, загінуўшым у рус.японскую 1904—05 і 1ю сусв. войны. Помнікі архітэктуры: Петрапаўлаўская царква (1788), цагляны свіран (1811) і брамазваніца (1863).
    ГАЛЬІНКАЎСКАЯ ПЕТРАПАЎЛАЎСКАЯ ЦАРКВА, помнік драўлянага дойлідства ў в. Галынка Клецкага рна. Пабудаванаў 1788. У 1863 адрамантавана. Вырашана сіметрычнавосевай аб’ёмнай кампазіцыяй, у якой дамінуе гранёны купал, над ім 8гранны барабан з шатром і макаўкай у завяршэнні. Да асн. 8граннага аб’ёму прымыкаюць прамаву
    гольныя ў плане апсіда з бакавымі рызніцай і ахвярнікам, бабінец. Гарызантальна ашаляваныя сцены прарэзаны прамавугольнымі аконнымі праёмамі ў простых ліштвах. Уваход вылучаны 4слупавым ганкам пад 2схільнай навіссю з франтонам. У інтэр’еры прастора вылучаецца паўцыркульным скляпеннем на светлавым барабане. Драўляны 2ярусны разны іканастас (1863) упрыгожаны жывапісам і пазалотай. Перадхрамам пабудавана брамазваніца (1863): квадратнае ў плане 2яруснае збудаванне з шатровым верхам на 8гранным барабане і макаўкай у завяршэнні. Сцены гарызантальна ашаляваны і прарэзаны трапецападобнымі праёмамі. Храм унесены ў Дзярж. спіс гісторыкакульт. каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. Царква дзейнічае.
    ГАЛЬІНКАЎСКАЯ СЯДЗІБА. Існавала ў 19 — пач. 20 ст. ў в. Галынка Клецкага рна. Уключала сядзібны дом, гасп. пабудовы і парк, закладзены ў 1802. Сядзібны дом — 1павярховы прамавугольны ў плане драўляны будынак на каменным падмурку.
    Галынкаўская Петрапаўлаўская царква: 1 — знешні выгляд;
    2 — званіца.
    490
    ГАЛЬШАНСКІ
    Асн. аб’ём накрыты высокім вальмавым гонтавым дахам. Цэнтр гал. фасада вылучаны манументальным 4калонным порцікам дарычнага ордэра з паўкруглым акном у тымпане франтона. Сцены гарызантальна ашаляваны, умацаваны лапаткамі і расчлянёны прамавугольнымі аконнымі праёмамі ў простых ліштвах. He збераглася.
    ГАЛЬДШТЭЙН Элкано Маркавіч (28.3.1923, Мінск  28.7.2006), беларускі архітэктар. Засл. архітэктар Беларусі (1991). Скончыў Ленінградскі інжынернабуд. інт (1950). Працаваў у «Белдзяржпраекце» (1952—83). Асн. работы ў Мінску — комплекс жылых дамоў па вул. Чырвоная (1952—53, у сааўт.), радыётэхн. тэхнікум (1956), Дом настаўніка (1976), Фундаментальная бка АН Беларусі (1967), комплекс вучылішча кінамеханікаў, будынкі Мінскага мед. інта (усе 1979, у сааўт.), эксперымент. школы ў Салігорску (1966), Брэсце (1969), Мінску (1976), серыятыпавых праектаў школ і дашкольных устаноў (196080) іінш.
    ГАЛЬПЁРЫНА Юдзіф Самойлаўна (18.3.1914, г. Мазыр 12.4.1985), беларуская актрыса. Засл. артыстка Беларусі (1959). Скончыла Бел. студыю пры Цэнтр. тэатр. вучылішчы ў Ленінградзе (1937). 3 1937 у Тэатры юнага гледача БССР, з 1940 у Пінскім, з 1954 у Магілёўскім абласным драм. тэатрах. Сярод роляў: Агата, Паланея («Паўлінка», «Прымакі» Я.Купалы), Лявоніха («Лявоніха на арбіце» А.Макаёнка), Насця («Несцерка» В.Вольскага), Снежная каралева (аднайм. п’еса Я.Шварца), Красавіна («Жаніцьба Бальзамінава» А.Астроўскага), Карміліца («Рамэо і Джульета» У.Шэкспіра), місіс Сэвідж («Дзіўная місіс Сэвідж» Дж.Патрыка) і інш.
    ГАЛЬПЯРбВІЧ Навум Якаўлевіч (н. 14.1.1948, г. Полацк), беларускі пісьменнік, грамадскі дзеяч. Працаваў у Наваполацку на радыёвяшчанні (1977—80). 3 1981 уласны карэспандэнт Дзяржтэлерадыё Беларусі па Віцебскай вобл., з 1997 — намеснік
    Гальшанская Георгіеўская царква.
    гал. рэдактара час. «Вожык», з 2002 гал. рэдактар, намеснік гал. дырэктара, гал. дырэктар замежнага вяшчання Бел. радыё. Аўтар збкаў паэзіі «Брама» (1990), «Востраў душы» (1995), «Струна» (1997), «Святлоўакне» (2002), «Голас і рэха» (2005), «Гэта ўсё для цябе» (2006), «Насцеж» (2008), «Я ад дрэва твайго», «У чаканні кахання» (абодва 2010), кн. прозы «Шляхі і вяртанне» (2001) і інш.
    ГАЛЫІІАНСКАЯ ГЕОРГІЕЎСКАЯ ЦАРКВА, помнік архітэктуры рэтраспектыўнарускага стылю ў в. Гальшаны Ашмянскага рна. Пабудавана ў 1901 з цэглы. Да асн. квадратнага ў плане аб’ёму прымыкаюць 2ярусная (васьмярык на чацверыку) шатровая званіца, трапезная, 5гранная апсіда з бакавымі 4граннымі рызніцай і ахвярнікам. Асн. аб’ём накрыты 4схільным дахам з цыбулепадобнай галоўкай у завяршэнні. Фасады атынкаваны, дэкарыраваны фрызавымі паяскамі і вуглавымі лапаткамі, расчлянёны вял. арачнымі аконнымі праёмамі ў простых ліштвах. Гал. ўваход вылучаны арачным праёмам на 2 парах паўкалон. У інтэр’еры захаваўся абраз «Спас Пантакратар». Царква дзейнічае.
    ГАЛЬШАНСКІ КАСЦЁЛ I КЛЯШТАР ФРАНЦЫСКАНЦАЎ, помнік архітэктуры 16—18 ст. у в. Гальшаны Ашмянскага рна. Пабудаваны ў пач. 16 ст., перабудаваны ў 1618. У пач. 1770х гг. часткова разабраны і на яго месцы ўзведзены новы, які захаваўся да нашага часу. Комплекс уключае мураваны касцёл, жылы корпус і званіцу. К а с ц ё л — 3нефавая бязвежавая базіліка, накрыта 2схільным дахам. Гал. фасад прамавугольны ў плане, падзелены на 3 ярусы прафіляванымі антаблементамі з фігурным атыкавым франтонам у завяршэнні. Бакавыя фасады дэкарыраваны пілястрамі і прарэзаны арачнымі аконнымі праёмамі ў глыбокіх ліштвах. У 2000я гг. ў вокны былі ўстаўлены вітражы. Ва ўнутранай прасторы цэнтр. неф перакрыты цыліндрычным скляпеннем з распалубкамі. Перакрыцце апрацавана шырокім карнізам і ўмацавана падпружнымі аркамі. Сцены дэкарыраваны карнізамі з драўлянымі балюстрадамі. Захаваўся напісаны К.Анташэўскім у 1790я г. ілюзіяністычны алтар. Стукавыя бакавыя алтары касцёла — у працэсе рэстаўрацыі. Бакавыя нефы маюць крыжовыя скляпенні. У капліцы правага нефа знаходзілася надмагілле Паўла Сапегі і яго 3 жонак (вывезенаў 1978у Музейстараж.бел. культуры АН Беларусі). Жылы корпус (1618) — 2павярховы Ппадобны ў плане будынак. Плоскасныя сцены раўнамерна расчлянёны прамавугольнымі праёмамі ў простых ліштвах. Планіроўка галерэйная, з шэрагам памяшканняў, перакрытых цыліндрычнымі скляпеннямі з распалубкамі. Пасля скасавання (1832) будынак быў часткова разабраны 1 аддадзены пад казармы; пазней вернуты манахамфранцысканцам. Побач з жылым корпусам пабудавана званіца (1810) — прамавугольны ў плане 2ярусны аб’ём, накрыты 4схільным дахам. Першы ярус — арачны праёмбрама, другі — званіца, адкрытая арачнымі прасветамі. Вакол званіцы — мураваная агароджа. Комплекс унесены ў Дзярж. спіс гісторыкакулы. каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. Касцёл дзейнічае.
    В.Дз.Бажэнава.
    491
    ГАЛЬШАНСКІ
    Гальшанскі касцёл і кляштар францысканцаў: 1 — знешні выгляд; 2 — інтэр ’ер касцёла.
    ГАЛЬШАНСКІ ПАЛАЦ, Г а л ь шанскі замак, помнікпалацавапаркавай архітэктуры ў в. Гальшаны Ашмянскага рна. Пабудаваны П.Сапегам на мяжы 16—17 ст. Перабудоўваўся ў 18—20 ст. Асн. прамавугольны ў плане 3павярховы будынак з 6граннымі вежамі на вуглах утвараў вял. квадратны ўнутраны двор. Асн. функцыю абароны выконвалі зямельныя валы і бастыёны з сістэмай абваднення. Уязная брама знаходзілася ў сярэдзіне паўн.ўсх. крыла. У 17 — 1й пал. 18 ст. яна завяршалася гранёнай вежай. Насупраць брамы размяшчалася 1нефавая капліца (18,6 х 6,3 м). На 2м паверсе паўн.зах. крыла з боку двара праходзіла адкрытая галерэя. Вял. амаль квадрат
    Сучасны выгляд Гальшанскага палаца.