Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 2.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 544с.
Мінск 2011
домам і інш. Паводле муз.стылявых асаблівасцей вылучаюць 2 тыпы вясельных Г.: рэчытатыўны, напевы якога супадаюць з пахавальнымі, і песенны са стабільнай структурай верша і методыкарытмічнай формы, распеўнай манерай выканання. Вясельныя Г. былі больш устойлівымі, таму што жальбыскаргі нявесты мелі рытуальнаабавязковы характар, матываваліся абрадам і яго этыкетам, a не эмацыянальным становішчам і пачуццямі маладой. Вядомы ваен. Г., якія выконваліся па салдатах, што адпраўлялі ў армію, па загінуўшых воінах і інш. Таксама зафіксаваны быт. Г., звязаныя з пажарамі, неўраджаямі, хваробамі, катастрофамі і інш. У сучасным вясковым побыце пашыраны пахавальныя і быт. Г.
Літ.: Пахаванні. Памінкі. Галашэнні. Мінск, 1986; С ы с о ў У.М. Беларуская пахавальная абраднасць: структура абраду, галашэнні, функцыя слова і дзеяння. Мінск, 1995; Ф я д о с і к А.С. Беларуская сямейнаабрадавая паэзія. Мінск, 1997. В.В.Прыемка.
ГАЛЁЕВА Нагіма Хамідулаўна (н. 9.9.1949, СанктПецярбург), беларуская артыстка оперы (меццасапрана). Засл. артыстка Беларусі (1994). Скончыла Ленінградскую кансерваторыю (1980). 3 1980 працуе ў Нац. акадэмічным Вял. тэатры оперы і балета Рэспублікі Беларусь. Валодае выразным голасам прыемнага тэмбру. Для яе творчасці характэрна адточанае інтанацыйнае майстэрства. Сярод партый класічнага рэпертуару: Амнерыс, Эбалі, Ульрыка, Фенэна, Мадалена, Флора («Аіда», «Дон Карлас», «Бальмаскарад», «Набука», «Рыгалета», «Травіята» Дж.Вердзі), Кармэн (аднайм. опера Ж.Бізэ), Сузукі («Чыочыосан» Дж.Пучыні), Актавіян («Кавалер руж» Р.Штрауса), Канчакоўна («Князь Ігар» А.Барадзіна), Элен («Вайна і мір» С.Пракоф’ева) і інш. Удзельнічала ў пастаноўцы опер «Новая зямля» Ю.Семянякі (і роля Ганны), «Князь Наваградскі» А.Бандарэнкі (і роля Кветы), «Візіт дамы» С.Картэса (і роля Клары). Дыпламант Усесаюзнага конкурсу вакалістаў імя М.Глінкі(1979).
480
ГАЛЕРЭЯ
Н.Х. Галеева. Мастак Я.Харытоненка. 1982.
ГАЛЁНЧАНКА Георгій Якаўлевіч (н. 28.2.1937, г. Петразаводск, Карэлія), беларускі гісторыкмедыявіст, кнігазнавец, гісторык культуры. Др гіст. навук (2001). Скончыў БДУ (1960), працаваў у ім з 1965. 3 1968 у Інце гісторыі НАН Беларусі, у 1991 — 2004 заг. аддзела. Даследуе пытанні крыніцазнаўства, гістарыяграфію і крыніцазнаўства эпохі феадалізму, гісторыкакульт. працэсы, гісторыю царк.рэліг. і этнічных адносін, кнігадрукавання ў Беларусі ў 16— 18 ст., гістарыяграфію скарыназнаўства і інш. Адзін з аўтараў кн. «Францыск Скарына» (1979, на франц. мове; 1980, на англ. мове). Адзін са складальнікаў зводнага каталога «Кніга Беларусі» (1986), факсімільнага 3томнага выд. «Біблія» Ф.Скарыны (1990—91). Аўтар падручнікаўі дапаможнікаў для студэнтаў ВНУ,
навучэнцаў агульнанавуч. устаноў. Дзярж. прэмія Беларусі 1994.
Тв.: Ндейные н культурные связн восточнославянскнх народов в XVI—середнне XVII в. Мянск, 1989; Францыск Скарына — беларускі і ўсходнеславянскі першадрукар. Мінск, 1993; Развіццё культуры Беларусі. Ад хрысціянізацыі да Адраджэння; Ад канфрантацыі да Асветніцтва // Беларусь на мяжы тысячагоддзяў. Мінск, 2000; Славутыя імёны Бацькаўшчыны. Вып. I і II. Мінск, 2000, 2003; Францыск Скарына: Спадчына і пераемнікі: анатаваны бібліяграф. паказальнік. Мінск, 2002; Невядомыя і малавядомыя помнікі духоўнай спадчыны і культурных сувязей Беларусі XV — сярэдзіны XVII ст. Мінск, 2008; Всеобшая нсторня Росснн с древнейшнх времен до конца XVIII века. М., 2008; Беларусь: Народ. Государство. Время. Мннск., 2009.
В.Ф.Кушнер.
ГАЛЕР Ян (1467—1525), кнігавыдавец, купец. У 1505—25 у сваёй друкарні ў Кракаве надрукаваў 251 кнігу, пераважна на лац. мове. Выдадзеная лра вызначалася гуманіст. зместам. Акрамя царк. кніг і падручнікаў друкаваў працы выкладчыкаў унта, гуманістаў (Сакран, Корвін, Урсін, Эразм Ратэрдамскі, Павел з Кросна, Я. Вісліцкі і інш.), творы антычных класікаў. У выданнях карыстаўся гербамі Польшчы, ВКЛ, Кракава, атаксама меў уласную манаграму. Кнігі з друкарні Г. распаўсюджваліся і ў Беларусі. На думку бел. даследчыка В.І.Дарашкевіча, Г., мог быць знаёмы з Ф.Скарынам.
ГАЛЕРЭЯ, 1) працяглае крытае светлае памяшканне, у якім звычайна ад
ну з прадольных сцен складаюць слупы або калоны, часам з аркадай ці балюстрадай. У нар. архітэктуры Г. на слупах перад уваходам у пабудову (свірны, лямусы, сырніцы, хаты з падценямі і інш.) садзейнічала стварэнню дадатковай прасторы. У жылых дамах гар. і местачковых рамеснікаў і гандляроў 17—19 ст. Г. будавалася перад уваходам у майстэрню ці краму ўздоўж фасада, які выходзіў на вуліцу альбо плошчу (в. Трабы Іўеўскага, г.п. Мір Карэліцкага рнаў, г. Камянец). У драўляным дойлідстве Г. садзейнічала стварэнню святлоценявых кампазіцый (Гродзенскі лямус, Троіцкая царква Маркава манастыра ў Віцебску, свіран у Кушлянах Смаргонскага рна). Кантрастныя суадносіны светлых калон ці аркады з ценню ў глыбі Г. з’яўляліся асновай маст. вобраза сядзібных дамоў (вёскі Відзы Лаўчынскія Браслаўскага і Жамыслаўль Іўеўскага рнаў), гандлёвых радоў (Навагрудак, Пружаны). 2) У жылых пабудовах — памяшканне, якое злучае шэраг сумежных уваходаў (галерэйны дом з аб’ёмных элементаў у Мінску) альбо аб’ядноўвае асн. памяшканні будынка ці 2 асобныя будынкі (Гомельскі палац). 3) Спец. абшырная зала з суцэльным радам вял. акон у адной з прадольных сцен, у якой звычайна знаходзіліся маст. калекцыі карцін і скульптуры ўладальніка палаца (Нясвіж, Лагойск, в. Шчорсы Навагрудскага рна). 4) Верхні ярус глядзельнай залы тэатра, кінатэатра, клуба — галёрка (Дзярж. акадэмічны Вялікі
Галерэя школы ў в. Лаўрышава Навагрудскага рна.
1930я гг.
481
ГАЛЕРЭЯ
тэатр оперы і балета). 5) Наземнае альбо падземнае вузкае і працяглае збудаванне, якое злучае асобныя перагрузачныя ці разгрузачныя вузлы. Выкарыстоўваецца для перамяшчэння канвеера, размяшчэння інжынерных і тэхнал. камунікацый, а таксама для праходу людзей. С.А. Сергачоў.
ГАЛЕРЭЯ МАСТАЦКАЯ, спецыяльнае памяшканне, абсталяванае для агляду твораў мастацтва; дзярж., грамадскае ці прыватнае прадпрыемства, што займаецца экспанаваннем, захоўваннем, вывучэннем і папулярызацыяй мастацтва. У Беларусі ў 17— 19 ст. існавалі ў палацах магнатаў і багатай шляхты ў Гомелі, Нясвіжы, Лагойску, в. Шчорсы Навагрудскага рна. Пазней Г.м. сталі называцца маст. музеі і іх аддзелы; адна з першых — карцінная галерэя жывапісных работ (каля 800) Ю.Пэна ў Віцебску (1939—41). Буйнейшай у Беларусі з’яўляецца Рэсп. маст. галерэя Бел. саюза мастакоў. Дзейнічаюць Гурынская (у в. Гурыны Мазырскага рна), Полацкая і Гомельская імя Г.Х.Вашчанкі карцінныя галерэі. У 1990— 2000я гг. адкрыты камерцыйныя і некамерцыйныя Г.м., адыграўшыя вял. ролю ў развіцці сучасных відаў мастацтва і маст. рынка: «Медэя», «Жыльбел», «6лінія» і інш. У наш час дзейнічаюць таксама галерэйнавыставачны комплекс Нац. бкі Беларусі («Атрыум», «Лабірынт», «Ракурс», «Мабільная», «Панара.ма»), гар. Г.м. твораў Л.Шчамялёва, галерэі «БелАрт», «Вільнюс», «Канцэпцыя», «Ў», «ЛаСандрарт», «Універсітэт культуры» (усе ў Мінску) і інш.
Л. Ф. Салавей.
ГАЛЁПЫ, абрадавае печыва. Выпякалі з пшанічнай мукі ў выглядзе булачак ці коржыкаў (падпалкі) на Дабравешчанне. Сімвалічна звязваліся з прыходам вясны і прылётам буслоў. Форма Г. імітавала фігурку бусла, буслінай лапкі, крыла, лістка, раздвоенай сахі, бараны, крыжа і інш. Часам выпякалі пернікі той жа формы ці выціскалі на іх адпаведныя ўзоры. Г. раздавалі дзецям, якія клікалі да сябе «ў госці» бусла («Буська, буська, на табе галёпу...»), «частавалі» яго, пакідаючы адзін коржык на два
ры ці на мяжы сядзібы. У гэты дзень ладзілі шчодры стол, дзе абавязковым печывам былі Г. На гэты ж дзень прыходзілася і Гуканне вясны. У такім выглядзе абрадавы комплекс шырока бытаваў у зах. частцы Беларусі (Зах. Палессе, Панямонне). На У падобны абрадавы звычай прыходзіўся на Саракі, дзень раўнадзенства, і звязваўся з прылётам жаўранкаў, якія і складалі асн. сімвалічную фігуру мясц. абрадавага печыва («40 выраяў»),
В.С.Цітоў.
ГАЛІНА (сцэн. псеўд.; дзявочае прозвішча Грудзінская, па мужу А л е к сандроўская) Вольга Уладзіміраўна (24.3.1899, г.п. Жалудок Шчучынскага рна — 4.12.1980), беларуская актрыса. Нар. артыстка Беларусі (1946). Сцэнічную дзейнасць пачала ў 1917. У 1923—62 у Бел. тэатры імя Я.Купалы, адначасова выкладала ў студыях пры тэатры (1936—38, 1945—48 і 1956—58) і Бел. тэатр,маст. інце (1948—55 і 1960—63). Валодала талентам спасцігаць інтэлектуальную аснову вобраза, перадаваць найтанчэйшыя нюансы ўнутранага
В.Галіна ў ролі Графіні Стэмбоўскай.
стану гераінь. Выканальніца роляў гранддам — вытанчаных і гордых арыстакратак: Купавіна («Ваўкі і авечкі» А.Астроўскага), Ранеўская, Аркадзіна («Вішнёвы сад», «Чайка» А.Чэхава), Дарымена («Мешчанін у дваранстве» Мальера), Эльга (аднайм. п’еса Г.Гаўптмана) і інш. Драматызм і шматграннасць сцэнічных характарыстык уласцівы вобразам у нац. рэпертуары: Ганна, Графіня Стэмбоўская («Машэка», «Кастусь Каліноўскі» Е.Міровіча), Яворская, Альдона («Мост», «Омут» Я.Рамановіча) і інш. Т.Я.Гаробчанка.
ГАЛІЦКАВАЛЬІНСКІ ЛЁТАПІС, помнік гістарыяграфіі, мовы і літаратуры стараж. перыяду. Захаваўся ў Іпацьеўскім зборы пасля Кіеўскага летапісу, ахоплівае перыяд за 1201— 92. Складаецца з 2 частак, этапы стварэння і месцы злучэння якіх дакладна не выяўлены. Першая — «Летапісец Данілы Галіцкага», напісаная паміж 1256—58, прысвечана апавяданню аб дзеяннях князя, усе ўчынкі якога накіраваны на ўмацаванне свайго княства. Постаць Данілы Галіцкага паказана панегірычна. Пагадовая сетка ў першапачатковым варыянце адсутнічала. Разбіўка тэксту была зроблена ўкладальнікам Іпацьеўскага збору, мае прыблізны характар. Другая частка, «Валынскі летапіс», створана ў 1290я гг., мае мясц. характар. Пагадовая сетка адсутнічала, але выкладанне было падпарадкавана строгай храналагічнай паслядоўнасці. Летапіс змяшчае ўнікальныя звесткі па гісторыі Навагрудка, Гродна, Турава і інш. бел. гарадоў; апавяданні аб паліт. падзеях у Верхнім Панямонні, аб дзейнасці князёў Міндоўга, Войшалка, Трайдзеня і інш. Адзіны помнік, у якім апісаны пачатковы этап утварэння ВКЛ. Г.В.л. паслужыў крыніцай і літ. узорам для бел.літоўскіх хронік 16 ст., садзейнічаў пераадоленню традыц., пагадовай формы выкладу падзей.