Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 2.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 544с.
Мінск 2011
У Вял. Айч. вайну на тэр. акупіраванай Беларусі былі створаны падп. друкарні і наладжаны выпуск Г., распаўсюджваліся Г., што выдаваліся ў савецкім тыле: «За Савецкую Беларусь», «За свабодную Беларусь», сатырычная Г.плакат «Раздавім фашысцкую гадзіну» і інш. У маі — верасні 1942 у Мінску ў падполлі былі надрукаваны нумары Г. «Звязда». У партыз. зоне на Любаншчыне выходзілі Г. «Звязда» і «Чырвоная змена». Больш за 120 Г. выдавалася паліторганамі партыз. фарміраванняў, падп. абкомамі КП(б)Б, ЛКСМБ, антыфаш. падполлем. Усяго на тэр. Беларусі выдавалася па афіц. звестках больш за 160 перыяд. выданняў (гл. Друк падпольны').
У пасляваен. перыяд адноўлена сетка абл., раённых, гар. і аб’яднаных Г., створаны новыя выданні ў Бабруйскай, Гродзенскай, Маладзечанскай і Полацкай абласцях. У 1945 у Беларусі выдавалася 195 Г. тыражом 98 670 тыс. экз. у год. Пачалі выходзіць Г. «Мінская праўда», «За вяртанне на Радзіму» (гл. «Голас Радзімы»), галіновыя «Настаўніцкая газета», «Зорька» і інш. У 1955 у БССР выдавалася 218 Г. тыражом 233,3 млн. экз. у год. Пасля ўтварэння тэр. калгаснасаўгасных упраўленняў (1962) замест раённых выдаваліся міжраён
ныя Г. — органы абкомаў КПБ і абл. Саветаў дэпутатаў працоўных. У 1963 Г. рэарганізаваны ў органы парт. ктаў калгаснасаўгасных упраўленняў і раённых Саветаў дэпутатаў працоўных і ў аб’яднаныя — органы райкомаў і гаркомаў КПБ, раённых і гар. Саветаў. У 1965 зноў адноўлены раённыя Г. У 1967 выйшлі першыя гар. Г. «Вячэрні Мінск», «Хімік» (Наваполацк). На многіх буйных прадпрыемствах, новабудоўлях, у ВНУ выдаваліся шматтыражныя Г. У 1980 у Беларусі выдавалася 193 Г.,ут. л. 11 рэсп., бабл., 11 аб’яднаных, 3 гар., Юбраённых, 54 шматтыражныя. У 1960—80я гг. ў Беларусі існавалі непадцэнзурныя рукапісныя ці друкаваныя выданні (самвыдат). Найб. іх колькасць была ў Мінску. Да 1990 налічвалася 53 выданні. 3 прыняццем у СССР «Закона об друку і іншых сродках масавай інфармацыі» ад 1.8.1990 частка самвыдатаўскіх Г. прайшла афіц. рэгістрацыю.
Напярэдадні і асабліва пасля абвяшчэння незалежнасці Рэспублікі Беларусь (1991) заснаваны новыя Г.: «Свабода», «Выбар», «Грамада», «Свободные новостн», «Славянскне ведомостн», «Полнтнка, познцня, прогноз», «Европейское время», «Беларускі час», «Мы н время» (з 2004 «Коммуннст Белорусснм. Мы н время»), «Белорусскнй рынок», «Наша слова», «Наша доля», «7 дней», «Паляўнічы і рыбалоў» (усе з 1990), «Культура», «Наша ніва», «Дело (Восток+Запад)», «Прессбол», «Меднцннскнй вестннк» (усе з 1991), «Згода», «Белорусская деловая газета», «Нацмональная экономнческая газета» (усе з 1992), «Переходный возраст», «Товарнш» (з 1994), «Цэнтральная газета» (1994—2002), «Белорусская газета», «Белорусская лесная газета», «Белорусская торговая газета» (усе з 1995), «Сям’я» (з 1997), «Belarus today» («Беларусь сёння», на англ. мове), «Всё о футболе» (абедзве з 1999) і інш. Створаны новыя рэсп. Г.: «Народная газета», «Рэспубліка», абл. «Народная трыбуна» (Брэст), «Народнае слова» (Віцебск), «Магілёўскія ведамасці», rap. «Віцьбічы» (Віцебск), «Жодзінскія навіны», «Гомельскне ведомостн» (усе з 1991),
473
ГАЗОЎКА
«Салігорскі веснік» (з 1992), прыватныя «Intexpress» (з 1994, Баранавічы), «Рэгіянальная газета» (з 1995, Маладзечна), «Бормсовскнй курьер» (з 1996), «Прннёманскне вестн» (з 1999, Ліда) і інш. Свае Г. маюць нац. грамадскія аб’яднанні і саюзы: Бел. грамадскае аб’яднанне татараў «Зікр ульКітаб», Саюз палякаў у Беларусі, Саюз бел. яўрэйскіх аб’яднанняў і абшчын, Бел. грамадскае аб’яднанне ўкраінцаў «Ватра» і інш. Сталі выходзіць канфесійныя выданні, у іх ліку Г. «Царкоўнае слова» (з 1992), «Преображенне» (з 1994, Слуцк), «Верую» (з 1996, Бабруйск), «Духовный вестннк» (з 1997, Брэст), «Православный вестннк» (з 1998, Гродна). Адноўлены выпуск «Епархнальных ведомостей». З’явіліся новыя Г. «Мйнскйй курьер» (гар.), «Женская газета», «Свободные новостй плюс» (абедзве з 2002), «The Minsk Times» («Мінскі час», на англ. мове), «Краязнаўчая газета» (абедзве з 2003). На 1.1.2011 у Беларусі зарэгістравана 666 Г., з іх 208 дзярж. і 458 недзярж. форм уласнасці.Выдаецца бібліяграфічны паказальнік «Летапіс друку Беларусі», які з 1995 складаецца з 8 самаст. тыпаў паказальнікаў, у т.л. «Летапісу перыядычных выданняў і выданняў, якія прадаўжаюцца». Друк рэгламентуецца Законам Рэспублікі Беларусь «Аб сродках масавай інфармацыі» ад 17.7.2008 і іншымі заканадаўчымі актамі. Агульнае кіраўніцтва ўскладзена на Мінва інфармацыі Рэспублікі Беларусь.
Літ:. Пернодйческая печать Белорусснн: 1817—1916 гг.: бйблногр. указ. Мйнск, 1960; Г о в і н С.В. Друк Заходняй Беларусі (1921 — 1939 гг.). Мінск, 1974; Газеты Беларусі, 1776—1975. Мйнск, 2003; Ан а н п ч Л.С., Воробьев В.П. І4нформацнонное пространство Беларусн. Мннск, 2003; Справочноаналятйческая йнформацяя о деятельностя отраслн СМЙ н печатй в 2010 году. Мйнск, 2011.
С.В.Говін, В.Ф.Кушнер.
ГАЗОЎКА, самаробная газавая лямпа без шкла.
«ГАЗЭТА ГРОДЗЁНЬСКА» («Gazeta Grodziefiska», «Гродзенская газета»), неафіцыйнае перыядычнае выданне. Выходзілаў 1776—83(?)уг. Гроднана польск. мове штотыднёва. Друкава
лася ў Гродзенскай друкарні. Яе выдаваў, магчыма, сакратар мясц. пошты Сабалеўскі. Да сярэдзіны 1776 выйшла 6 нумароў, якія трапілі да караля Станіслава Аўгуста Панятоўскага і выклікалі крытыку з яго боку зза дапушчаных памылак, атаксама меркаванняў, якія разыходзіліся з палітыкай двара. У чэрв. 1776 надрукаваны № 1 пад назвай «Gazeta Grodzienska partykularna» («Гродзенская мясцовая газета»), У ліпені таго ж года выходзіла як «Wiadomos'ci partykularne warszawskie» («Варшаўскія мясцовыя паведамленні»), Верагодна, з восені 1776 зноў мела назву «Г.г.». Падскарбі надворны ВКЛ А.Тызенгаўз устанавіў над газетай сталую цэнзуру. Змяшчала паведамленні пра паліт. падзеі ў краіне і за мяжой (у асн. перадрукоўвала іх з «Варшаўскай газеты»), зрэдку аб’явы. Выходзіла па чацвяргах. Звычайна мела 2 старонкі, памеры каля 20 х 15 см, тэкст размяшчаўся ў 2 слупкі. Апошні вядомы нумар датаваны 28.12.1780. Выдавалася, магчыма, да канца 1783.
Літ.: Lojek J. «Gazeta Grodzienska» 1776—1783 // Rocznik historii czasopismiennictwa polskiego. Wroclaw etc., 1966. T. 5, z. 2. В.С.Пазднякоў.
«ГАЗЙТА НАРОДОВА ВІЛЁНЬСКА» («Gazeta Narodowa Wilenska», «Віленская нацыянальная газета»), орган Найвышэйшай Літоўскай рады — рэв. ўрада ў ВКЛ у час паўстання 1794. Выходзіла з 4.5 да 6.8.1794 у Вільні на польск. мове 2 разы на тыдзень. Рэд. — праф. Гал. школы ВКЛ П.Н.Галянскі пры ўдзеле праф. М.Ф. Карповіча. Фармат 22 х 34 см, мела 6 старонак, тэкст размяшчаўся ў 2 слупкі. Друкавалася ў базыльянскай друкарні. Змяшчала распараджэнні паўстанцкіх органаў улады, адозвы, паведамленні пра ход паўстання. Выйшла 28 нумароў. В.С.Пазднякоў.
«ГАЗЭТЫ ВІЛЁНЬСКЕ» («Gazety Wilehskie», «Віленская газета»), грамадскапалітычнае перыядычнае выданне. Выходзіла ў Вільні на польск. мове штотыднёва ў 1764—94. Выдавалі і друкавалі езуіты. Рэдактары А.Янушкевіч (1764—66), К.А.Нарушэвіч (1766—73), М.ПачобутАдля
ніцкі (пасля скасавання ордэна езуітаў у 1773 выдаваў газету як прыватную). Друкавала паведамленні пра падзеі ў краіне і за граніцай, урадавую хроніку, весці з сеймаў, эканам. і культ. навіны, астранамічную і метэаралагічную інфармацыю, аб’явы. Выданне газеты спынілася з пачаткам паўстання 1794. В.С.Пазднякоў. ГАЙБА Мікалай Паўлавіч (н. 11.1. 1963, в. Вялікія Вераб’евічы Навагрудскага рна), беларускі гісторык, музеязнавец, краязнавец. Скончыў БДУ (1988). Настаўнічаў. У 1991—99 навук. супрацоўнік Навагрудскага гісторыкакраязнаўчага музея, адначасова ў 1993 інспектар па ахове гісторыкакульт. спадчыны. 3 2000 дырэктар Домамузея А.Міцкевіча ў г. Навагрудак. Займаецца даследаваннем сац.эканам., грамадскапаліт. і нац.культ. жыцця Навагрудчыны. Аўтар кніг «Навагрудак: гістарычны нарыс» (1992), «Навагрудак: гады і падзеі» (1996), «Сэрцу мілая Айчына: вобраз Радзімы ў жыцці і творчасці Адама Міцкевіча» (2008), навук. артыкулаў і інш. перыяд. друку.
ГАЙДА Наталля Віктараўна (н. 1.5. 1939, г. Екацярынбург, Расія), беларуская артыстка оперы і аперэты (сапрана). Нар. артыстка Беларусі (1980). Скончыла Уральскую кансерваторыюўСвярдлоўску(1966).3 1969
салістка Дзярж. тэатра оперы і балета Беларусі, з 1970 — Бел. дзярж. акадэмічнага муз. тэатра. Валодае яркім, прыгожым голасам. Стварыла сакавітыя нар. характары ў нац. аперэтах «Паўлінка» Ю.Семянякі (гал. роля) і «Несцерка» Р.Суруса (Насця). У рэ
474
ГАЙДУЧЫК
пертуары шмат вядучых партый у класічных і сав. аперэтах, муз. камедыях і мюзіклах: Віялета, Адэта, Сільва, Марыца, Джулія, Тэадора Вердзье («Фіялка Манмартра», «Баядэра», «Сільва», «Марыца», «Д’ябальскі наезнік», «Прынцэса цырка» І.Кальмана), Ганна Главары («Вясёлая ўдава» Ф.Легара), Разалінда, Аніна («Лятучая мыш», «Ночу Венецыі» І.Штрауса), Эліза Дулітл («Мая цудоўная лэдзі» Ф.Лоу), Стэла («Вольны вецер» І.Дунаеўскага), Чаніта («Пацалунак Чаніты» Ю.Мілюціна), Феніса («Хітрамудрая закаханая» А.Рабава), Марына, Мадлена («Мост мары», «О, мілы друг» В.Лебедзева), Каця Шумілава («Патрабуецца гераіня» В.Баснера), Вера Чарнова («Увага, здымкі!» А.Эшпая), Прынц і Жабрак, Пенелопа («Гуляем у прынца і жабрака», «Пенелопа» А.Журбіна), мадам Рэнесанс («Клоп» У.Дашкевіча), Марыя Іванаўна («Старыя дамы» А.Фельцмана), Раксана («Сірано» С.Пажлакова), Долі («Хэло, Долі! » Дж.Германа), Джулія і герцагіня Мальбара («Джулія» і «Шклянка вады» У.Кандрусевіча), Памэла («Дарагая Памэ
Н.Гайда ў ролі Ганны Главары.
ла» М.Самойлава), Джахан («Аршын мал алан» І.Гаджыбекава) і інш. Сярод драм. роляў: Шпрынцы («Я не пакіну цябе» М.Саймана), Каця («Валянцінаў дзень» 1. Варапаева).
Літ.: Л ы с е н к о 3. На подмостках судьбы // Бел. думка. 2009,№8.
ГАЙДАБЎРАЎ Павел Паўлавіч (27.2. 1877, СанктПецярбург — 4.3.1960), рускі акцёр, рэжысёр, тэатральны дзеяч. У кастр. — ліст. 1899 іграў у антрэпрызе Н.Васільевай у Мінскім гар. тэатры. У 1903 Г. разам з актрысай Н.Скарскай арганізаваў Агульнадаступны тэатр пры Лігаўскім нар. доме (СанктПецярбург), на базе якога стварыў Першы вандроўны драм. тэатр (1905—28). У жн. — вер. 1917 з тэатрам выязджаў на Зах. фронт, выступаў у Маладзечне, Полацку і Мінску. У 1919,1928—32 выступаўу розных гарадах Беларусі, ут.л. Мінску, Барысаве і Віцебску з паказамі «Вечары акцёра» (тэатралізаванымі эстр. кампазіцыямі паводлеліт. твораў А.Астроўскага, М.Горкага, П.Мерымэ, У.Шэкспіра і інш.). Сярод найб. значных роляў: Трэплеў («Чайка» А.Чэхава), Мыкін («Даходнае месца»), Пётр («Улада цемры» Л.Талстога), Чацкі («Гора ад розуму» А.Грыбаедава), Франц («Генштэль» Г.Гаўптмана), Тэль (аднайм. п’еса Р.Маракса) і інш. Напісаў успаміны «На сцэне і ўжыцці» (1959, з Н.Скарскай). Дзярж. прэмія СССР 1952.