Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 2.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 544с.
Мінск 2011
руйшчыны. Рэдактар дадатка М.Лынькоў (да № 1 за 1931).
ВЯСНЯНКА, жылы раён у Мінску. Забудоўваецца з 1985 (архіт. Я.Сап’янік, Г.Белікаў, В.Анікін, Л.Красіева, В.Пушкін, В.Крусь, С.Замараеў, Ю.іваноў). Размешчаны ў паўн.зах. частцы горада на міжмагістральнай тэр. (пл. 51 га) паміж вул. Ціміразева і пртам Пераможцаў. Разлічаны на 24 тыс. жыхароў. Кампазіцыя забудовы запраектавана з улікам блізкасці паркавай зоны ў даліне р. Свіслач. Жылыя будынкі (9—12павярховыя дамы) у цэнтр., найб. узвышаным участку тэр., утвараюць маляўнічы ступеньчаты сілуэт, акцэнтам якога з’яўляецца група 20павярховых дамоў. У В., якая мае аўтаномнае размяшчэнне, прадугледжаны розныя віды абслугоўвання. У цэнтр. частцы забудовы (прт Пераможцаў) знаходзіцца комплексны гандлёваграмадскі цэнтр з паліклінікай, «Белаграпрамбанкам», гандлёвым цэнтрам «Вяснянка» і інш. Аб’екты гандлёвабыт. абслугоўвання размешчаны па перыметры раёна. Асн. пешаходныя шляхі вядуць у зону грамадскага цэнтра, да футбольнага манежа, спарт,аздараўленчага цэнтра і лыжнаролернай трасы. У 2007 у В. здадзены 8павярховы гасцінічны комплекс «Вікторыя», у 2009 адкрыты шматпрофільны культ.спарт. комплекс міжнар. ўзроўню «МінскАрэна».
ВЯСНЯНКІ, песнізаклічкі, загуканні, прысвечаныя абраду Гукання вясны. Выконваюцца ва ўмовах нату
Гасцінічны комплекс «Вікторыя» ў жылым раёне Вяснянка.
ральнага асяроддзя (на праталінах, пагорках, берагах рэк і азёр, гуменных стрэхах і інш.), скіраваны на магічнае загуканне прыходу вясны, што вызначае асаблівасці выканання (спевы па чарзе, ужыванне выклічнікаў «гу», «у», «агу», «ге», «ууу!» і інш.). У В. прасочваецца культ ураджаю (гуканне вясны з караваем на Петрыкаўшчыне), культ птушак, вестуноў вясны (заклікі з падкідваннем угору выпечаных з цеста жаваронкаў, кулікоў, жаўрукоў у в. Ланская Маларыцкага рна і на Століншчыне), культ раслін (з песняй вешалі вянок з барвянка на бярозу ў Тураве і Лельчыцах), культ роду (пыталіся: «Ці дазволіце, старыя людзі, вясну загукаці?») і інш. Форма і ўмовы выканання В. нарадзілі дыялогі, у якіх праступае абрадавамагічная аснова, матывы замыкання зімы і адмыкання лета («Благаславі, Божа, на ўзгорку сесці, вясну загукаці, лецечка адмыкаці, зіму замыкаці»).
У В. вясна паўстае прыгожай дзяўчынай, якая прыносіць кожнаму падарунак ці пачастунак:
Старым дзядочкам па кіёчачку, Ой, люлі, люлі, што із вербачкі. Старым бабачкам па маточачцы, Ой, люлі, люлі, што зімой пралі.
Усім хлопчыкам ды па дудачцы, Ой, люлі, люлі, што із вербачкі.
Усім дзевачкам ды па стужачцы, Ой, люлі, люлі, заплятаць косы.
Усім дзетачкам па яечачку, Ой, люлі, люлі, шчэй па булачцы.
У некаторыхтворах выступае распарадчыкам прац. абавязкаў («маладым мужчынкам поле араць», «ма
465
ВЯТРАК
лодкам палотна бяліць», «старым дзядкам на мураўцы сядзець» і інш.).
Сучаснае бытаванне В. паступова нівеліруе практычную (магічную) функцыю, на першае месца выступае маст. эстэтычная. Многія творы адарваліся ад абраду, працягваюць існаванне ў канкрэтнай інтэрпрэтацыі, спяваюцца ў закрытым памяшканні, набываюць другасныя формы выкарыстання. У сувязі з адсутнасцю непасрэднага кантакта з прыродай, знікаюць муз. інтанацыі воклічу, забываецца спецыфіка антыфоннай нар. манеры спеваў. Сёння выканаўцы амаль не валодаюць навыкамі і прыёмамі спеваў на адкрытай прасторы.
Літ.: М о ж е й к о З.Я. Календарнопесенная культура Белорусснн. Мннск, 1985; Аляхновіч А.М. Беларуская традыцыйная музычная спадчына. Мінск, 2000. А.М.Аляхновіч.
ВЯТРАК, в е т р а н ы м л ы н, вытворчая пабудова для памолу зерня, у якой выкарыстоўваецца энергія ветру. У аснове канструкцыі перадача з дапамогай зубчастых колаў вярчальнага моманту ад умацаваных на гарызантальным вале крылаў (звычайна 4) на вертыкальны вал, а затым на верхнія каменні паставаў. В. будавалі на адкрытых прасторах, што рабіла іх выразнымі акцэнтамі навакольнага асяроддзя. У Беларусі пераважна
драўляныя В. з’явіліся каля 12 ст. У 18 — пач. 20 ст. будавалі В. стрыжнёвыя (казловыя, слупавыя) і шатровыя (галандскія). Стрыжнёвыя (выш. 8—10 м) мелі квадратны ў плане каркасны корпус, абшыты дошкамі ці гонтай, які паварочваўся супраць ветру вакол восевага слупа, умацаванага на спец. канструкцыі — «козлах» (вёскі Даматканавічы Клецкага, Адэльск Гродзенскага рнаў). Шатровыя (выш. да 18 м) з 8гранным нахіленым каркасным корпусам стаялі на зрубе з 4—5 вянкоў і былі абшыты
Вятрак у Беларускім дзяржаўным музеі народнай архітэктуры і побыту.
дошкамі. Адносна ветру з дапамогай «дышляў» па коле, якім завяршаўся корпус, паварочвалі толькі верхнюю частку — «шапку» з крыламі (вёскі Зелянец Хоцімскага, Бярозаўка Кармянскага рнаў). У канцы 19 — пач. 20 ст. на Пн Беларусі з’явіліся невял. В. (выш. 2—4 м). Вядомы В., якія перавозілі на колах (в. Рацькі Шаркаўшчынскага рна) і ўбудоўвалі ў хату (в. Латышы Міёрскага рна), атаксама прамежкавы тып: каркасны корпус паварочваўся на вял. коле, усталяваным на каменным фундаменце (в. Янушаўка Мядзельскага рна). Сёння В. можна ўбачыць у Беларускім дзяржаўным музеі народнай архітэктуры і побыту, музейным комплексе «Дудуткі», культ.забаўляльным комплексе «Карчма» каля г. Магілёў, фермерскай гаспадарцы каля в. Мольча Светлагорскага рна.
Літ.: Локотко А.М. Белорусское народное зодчество. Мннск, 1991; С е р г а ч е в С. Ветряные мельннцы в Беларусн // Архнтектура н стронтельство. 2006. № 3. С.А.Сергачоў.
ВЯЧОРКІ, Вечарынкі, 3 a сідкі,Попрадкі, Н а н а ч к і, Ш а р о в а к, звычай вясковагалюду збірацца вечарамі. Звязаны з язычніцкімі ігрышчамі. Першапачаткова В. праводзіліся на вольным паветры ў час свят, звязаных з сонцастаяннем і раўнадзенствам. Пазней былі перанесены ў памяшканні (корчмы, сялянскія хаты і інш.).
466
ВЯЧОРКІ
Найб. пашыранымі былі В. на Каляды, ад Вадохрышча да Вялікага посту (мясаедныя, вясельныя, стрэчаньскія, масленкавыя), восеньскія (ад Багача), на Піліпаўку. Фалькларысты і этнографы 19 ст. М.ДоўнарЗапольскі, Р.Зянькевіч адрознівалі В. і вечарынкі. Першыя мелі больш спакойны характар (Святыя вечары), на іх не ўжывалася гарэл
ка, адсутнічалі шумныя забавы. Пазней у час асенніх і зімовых В., акрамя спявання песень, расказвання жартаў, ладжання танцаў і частаванняў, людзі пралі, вышывалі, выразаліздрэва, рамантавалі адзенне і інш. У пач. 20 ст. з’явіўся тэрмін «бел. вечарынка», г.зн. вечары нац. культуры. Бел. вечарынкі садзейнічалі прапагандзе бел. мастацтва,
культуры, асвеце, уздыму нац.вызваленчага руху. 1х арганізоўвалі творчая інтэлігенцыя, студэнты, навук.літ. гурткі, аматарскія калектывы, рамеснікі і сяляне ў розных гарадах. У 1975— 2000 на Бел. тэлебачанні паказвалі перадачу «Запрашаем на вячоркі».
Літ.: Гульні, забавы, ігрышчы. Мінск, 2003. А.В.Каралё'ва, А.Ю.Ложа.
467
Г, чацвёртая літара беларускага алфавіта і інш. алфавітаў на лац. і рус. аснове. Графічнае напісанне ўзыходзіць да кірыліцкай Г («глаголь»), што ўзнікла на аснове грэкавізант. устаўной Г («гама»), У старабел. графіку перайшла са стараж.рус. пісьменства. Мела лічбавае значэнне 3 з дадатковымі значкамі * Г — 3000, ф — 30 000, Г — 300 000, г —3 000 000. У 16 ст.акрамя рукапіснай набыла друкаваную форму. Пачынаючы з Ф.Скарыны, стала адрознівацца як малая і вял., хоць ужыванне вял. літары ва ўласных імёнах, геагр. назвах і ў пачатку сказаў было яшчэ непаслядоўным. У сучаснай бел. мове літара «г» абазначае шумныя звонкія фрыкатыўныя заднеязычныя гукі [г], [г’] (гара, герб — «г’эрб»), а перад глухімі зычнымі і на канцы слоў — парны да «г» па звонкасці і глухасці гук [х] (лёгкі — «л’охк’і, мурох — «мурох»),
ГАБА Жанна Навумаўна (н. 9.12. 1936, г. Адэса, Украіна), беларуская піяністка, канцэртмайстар, педагог. Засл. артыстка Бураціі (1972). Скон
Ж.Н.Габа.
чыла Адэскую кансерваторыю (1960). 3 1982 канцэртмайстар Бел. філармоніі, з 1992 — Нац. акадэмічнага Вял. тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь. Адначасова з 1994 выкладае ў Бел. акадэміі музыкі. Удзельнічала ў падрыхтоўцы пастановак опер «Візіт дамы» С.Картэса, «Барыс Гадуноў» М.Мусаргскага, «Атэла», «Трубадур», «Рыгалета», «Травіята», «Набука» Дж.Вердзі, «Турандот» Дж.Пучыні, «Паяцы» Р.Леанкавала, «Лэдзі Макбет Мцэнскага павета» Дз.Шастаковіча, «Лючыя ды Ламермур»
Г.Даніцэці і інш. Дыпламант усесаюзных конкурсаў вакалістаў (1970, Мінск), імя М.Глінкі (1976, Ташкент), Рэсп. конкурсу вакалістаў (1984).
ГАБЕЛЁН (франц. gobelin), насценны бязворсавы дыванкарціна з сюжэтам або арнаментальнай кампазіцыяй; від дэкаратыўнапрыкладнога мастацтва. Тчэцца ўручную рознакаляровымі шарсцянымі, шаўковымі, часам сярэбранымі і залатымі ніткамі (гл. Шпалера). У розныя часы для назвы тканага дывана існавалі розныя тэрміны: у грэч. і лац. мовах «тапес» і «тапетум». Слова «Г.» узніклаўФранцыіў 17 ст. з адкрыццём каралеўскай мануфактуры братоў Габеленаў. Шпалерныя вырабы — дываны — пачалі называцца Г. Прынцып шпалернага ткацтва быў вядомы ў Стараж. Егіпце (у грабніцы Тутмаса IV было знойдзена льняное пакрывала з малюнкам скарабеяў і лотасаў). Гісторыя еўрап. шпалеры пачалася ў эпоху крыжовых паходаў, калі творы ўсх. майстроў былі завезены крыжаносцамі ў якасці трафеяў. Самая ранняя еўрап. шпалера з царквы Св. Герэона ў г. Кёльн выканана рэйнскімі
Да арт. Габелен. Л.Гу с т а в а. Ружовая птушка. 1987.
468
ГАВОРКА
Да арт. Габелен. Л.П я т р у л ь. Такі лёс. 1996.
майстрамі ў 11 ст., асобныя яе матывы падобныя да візант. тканін 10— 11 стст. У Расіі першая шпалерная мануфактура з’явілася пры Пятры I у 1717 у Пецярбургу. У Беларусі бязворсавыя дываныкарціны ў 17—18 стст. выраблялі на ткацкіх мануфактурах князёў Радзівілаў у Нясвіжы, Міры, Карэлічах, Альбе, князёў Агінскіх у Слоніме, Гродне і інш. Ткалі Г. з раслінным арнаментам, геральдычнымі матывамі, сюжэтнымі кампазіцыямі, партрэтнымі выявамі і абівачную габеленавую тканіну. У 2й пал. 18 ст. створана серыя Г., прысвечаная роду Радзівілаў («Бітва на рацэ Славечне», «Паланенне Станіслава Міхаіла Крычэўскага пад Лоевам у 1649 г.» і інш. На пач. 19 ст. іх вытворчасць спынілася. Адраджэнне бел. Г. прыпадае на 2ю пал. 20 ст. Бел. мастакі стварылі новы тып сучаснага Г. — манумент.дэкаратыўны. Вядомы работы: «Чалавек, які пазнае свет» А.Кішчанкі, А.Бельцюковай і Г.Гаркунова (1970), «СССР. Этапы барацьбы і перамог» А.Кішчанкі і М.Савіцкага (1979) для канферэнцзалы ў будынку CM Беларусі; Г.заслона і 6 Г. («Беларусь», «...Музыка», «Космас», «Рэвалюцыя», «Песня