Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 2.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 544с.
Мінск 2011
Літ.: A с а ф ь е в Б.В. Музыкальная форма как процесс. Кн. 1—2. 2 нзд. Ленннград, 1971; Холопова В.Н. Фактура. М., 1979. Т.А.Дубкова. ГАМЁР (Homeros), паўлегендарны паэт Старажытнай Грэцыі канца 9 — пач. 8 ст. да н.э., які лічыцца аўтарам паэм «Іліяда» і «Адысея» — класічных узораў стараж.грэч. гераічнага эпасу. Яму таксама прыпісваюцца «Гамераўскія гімны», у якіх паэт звяртаўся да розных багоў, камічная паэма «Маргіт» і інш. Біягр. звесткі пра Г. не захаваліся. Паводле легенды, ён быў сляпым вандроўным песняром. Як герою, грэкі прысвячалі Г. храмы і алтары, яго песні леглі ў аснову грэч. мастацтва, навукі і тэалогіі. Адсутнасць звестак пра асобу песняра, наяўнасць у паэмах супярэчнасцей,
494
ГАНАК
стыліст. разнабою і сюжэтных няўвязак стварылі «гамераўскае пытанне», г.зн. сукупнасць праблем, звязаных з вывучэннем «Іліяды» і «Адысеі». Вылучыліся 2 асн. гіпотэзы: аналітычная (расчляняе эпас на асобныя самаст. творы) і унітарная (абараняе адзінства эпасу). Паэмы створаны на сюжэты, запазычаныя з цыкла міфаў пра Траянскую вайну. Упершыню яны былі запісаны ў 2й пал. 6 ст. да н.э. Творы вял. па памерах: «Іліяда» налічвае 15 700 радкоў, «Адысея» — 12 100, напісаны гекзаметрам, які надае ім урачыстасць і велічнасць. «Іліяда» апавядае пра падзеі 10га года вайны і ўслаўляе воінскую доблесць. У «Адысеі» пераважае быт. і казачны матэрыял, звязаны з падарожжам і вяртаннем Адысея на радзіму. Творчасць Г. зрабіла вял. ўплыў на зах.еўрап. лру. У Беларусі творы паэта вядомы са стараж. часоў, захоўваліся ў прыватных, манастырскіх, школьных бках. Іх выдатна ведаў Клімент Смаляціч, які спасылаўся на паэмы ў сваіх пропаведзях. Сімяон Полацкі называў Г. «преславным Омнром». Ф.Скарына выкарыстоўваў літ. форму экфразіса (маст. апісання твора), якая бярэ пачатак ад Г. Да «Іліяды» 1 «Адысеі» неаднаразова звяртаўся С.Будны ў сваім творы «Пра свецкую ўладу». На бел. мову ўрыўкі з паэм Г. пераклалі Б.Тарашкевіч (1922), Ю.Дрэйзін (1928), А.Клышка (1977).
Тв:. Рус. пер. — Млнада. Однссея. М., 1967; Бел. пер. — у кн.: Тарашкевіч Б. Выбранае. Мінск, 1991.
Літ.: А д а м о в і ч Г.Я. «Іліяда». «Адысея» // Адамовіч Г.Я. 3 крыніц сусветнай літаратуры. Мінск, 1988; Ф л о р е н с о в Н.А. Троянская война н поэмы Гомера. М., 1991. Дз.М.Лебядзевіч.
ГАМІЛЁТЫКА (ад грэч. homiletike уменне гаварыць з людзьмі, мастацтва весці гутарку), вучэнне аб хрысціянскім красамоўстве; рэлігійная лра, якая разглядае тэарэт. і практычныя пытанні царк. пропаведзяў. Жанры Г.: казанне, слова, павучанне, гутарка. Як навука ўзнікла ў эпоху барока, калі з’явіліся першыя трактаты па складанні пропаведзяў. Гамілетычныя творы на бел. мове ўзніклі ў
канцы 16 — 1й пал. 17 ст. Гэтазвязана з пашырэннем у Беларусі рэфармацыйных плыней, развіццём царк,рэліг. палемічнай лры. Паводле ўзораў Г. складалі свае «словы» Кірыла Тураўскі, мітрапаліт Іларыён (12 ст.), Л. Карповіч (17 ст.). С.А. Сычова.
ГАМОЛКА Мікола (Мікалай Іванавіч; 11.3.1922, в. Брынёва Петрыкаўскага рна — 3.5.1992), беларускі пісьменнік. Працаваў у газ. «Літаратура і мастацтва», «Чырвоная змена». У 1951—62 адказны сакратар час. «Бярозка». 3 1967 — адказны сакратар Камісіі па Дзярж. прэміях пры CM Беларусі. У 1980—82 дырэктар бюро прапаганды маст. лры Саюза пісьменнікаў Беларусі. Аўтар збкаў вершаў «Зварот шчасця» (1946), «Б’юць куранты» (1950), аповесцей «Лета ў Калінаўцы» (1950), «Добры дзень, школа!» (1952), рамана «Шосты акіян» (1959), зб. апавяданняў «Шлях адкрыты» (1960), п’есы «Бітва ў космасе» (паст. 1963) і інш.
Тв.: Выбр. творы. Т. 1—2. Мінск, 1982—83; Сокалысакаляняты: аповесць. Мінск, 1987.
ГАМЎЛІНА (па мужу Цурбакова) Людміла Аляксандраўна (9.10. 1913, СанктПецярбург — 2.9.1969), беларуская актрыса. Засл. артыстка Беларусі (1961). У 1937—41 у Тэатры юнага гледача БССР, з 1945 у Палескім і Пінскім, з 1954 у Магілёўскім, з 1955 у Гомельскім абл. драм. тэатрах. Сярод роляў: Альжбета («Паўлінка» Я.Купалы), Ганна Чыхнюк («Выбачайце, калі ласка!» А.Макаёнка), Шаблова, Уліта («Позняе каханне», «Лес» А.Астроўскага), Панова («Любоў Яравая» К.Транёва), Мадам Ксідыяс («Інтэрвенцыя» Л.Славіна), Глафіра («Ягор Булычоў і іншыя» М.Горкага), гаспадыня Ніскавуоры («Каменнае гняздо» Х.Вуаліёкі) і інш.
ГАМУЛІЦКІ (Gomulicki) Віктар (17.10. 1848, г. Астралэнка, Польшча — 14.2. 1919), польскі пісьменнік, літаратуразнавец, публіцыст, літаратурны крытык. Аўтар паэт. збкаў «Паэзія» (1873, 1882, 1886), «Новыя песні» (1896), «Светачы» (1919), гіст. раманаў «Чароўная гараджанка» (1897), «Меч і локаць» (1903), «Апавяданні
пра даўнюю Варшаву» (1900—09). Папулярызаваў творчасць А.Пушкіна, Л.Талстога, М.Някрасава. Збіраў рукапісы вядомых у Беларусі асоб: сямейны архіў Храптовічаў (за 1644—1721), лісты мінскага ваяводы А.Хмары (1754—90), аўтографы шляхецкіх родаў Касцюшкаў (1645— 1792), Міцкевічаў (1706—1824). Зберагаюцца ў бцы імя Асалінскіх (Польшча). Творы Г., напісаныя падуражаннем яго падарожжа па Беларусі ў 1907, прасякнуты дэмакр. матывамі (вершы «На Белай Русі», «Пра Яся салдата», аповесць «На беларускіх разлогах», 1912). Станоўча ўспрыняў выхад газ. «Наша ніва». Прэмія імя Э.Ажэшка 1918.
ГАНАК, 1) добраўпарадкаваная пляцоўка з прыступкамі перад уваходам у будынак на ўзроўні, які звычайна перавышае планіровачную метку зямлі. Важны функцыянальны элемент кожнага будынка; разам з казырком і дэкар. элементамі (краты, мазаічныя пано, каваныя парэнчы і інш.) садзейнічае стварэнню камфортнага асяроддзя. 2) Частка жылля, прыбудаваная перад уваходам, звычайна перад сеньмі ці вестыбюлем, накрытая 1, 2, 3схільным дахам, часцей на слупах. У архітэктуры барока элементы Г. акцэнтавалі ўваход і садзейнічалі ўзмацненню маст. выразнасці будынка (Лявонпальская сядзіба, Гродзенскі касцёл і кляштар езуітаў, мячэць у былой в. Даўбучкі Смаргонскага рна, Віцебская Ільінская царква і інш.). У архітэктуры класіцызму Г. звычайна рабілі з порцікам, завершаным франтонам (Гомельскі палацавапаркавы ансамбль, Валожынскі касцёл Святога Юзафа, касцёл Унебаўзяцця Дзевы Марыіў г.п. Жалудок Шчучынскага рна).
У Беларусі Г. напачатку былі пашыраны ў замкавых і сядзібнапалацавых пабудовах, дзе мелі формы прама, шматвугольнай ці паўкруглай тэрасы, агароджанай балюстрадай і аформленай порцікам з балконам або бельведэрам на 2м паверсе (Завоская сядзіба, Запольскі сядзібны дом, Лынтупская сядзіба, Лецяшынскі сядзібны дом). Пазней Г. з’явіліся ў дамах гараджан і сялян. У жыллі ся
495
ГАНАРОВЫЯ
Ганак хаты ў в. Нівішчы Горацкага рна.
1995 уведзены ганаровыя званні: Герой Беларусі (вышэйшае ганаровае званне і ступень адрознення); у сферы культуры і адукацыі — нар. артыст Беларусі, нар. паэт Беларусі, нар. мастак Беларусі, нар. пісьменнік Беларусі; засл. артыст Рэспублікі Беларусь, засл. архітэктар Рэспублікі Беларусь, засл. дзеяч культуры Рэспублікі Беларусь, засл. дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь, засл. дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь, засл. настаўнік Рэспублікі Беларусь, засл. работнік адукацыі Рэспублікі Беларусь, засл. работнік культуры Рэспублікі Беларусь. Устанаўленне ганаровых званняў, прысваенне або пазбаўленне іх ажыццяўляецца Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь (гл. адпаведныя артыкулы са спісамі ўзнагароджаных).
лян Г. звычайна мелі каркасную канструкцыю, былі ашаляваны, зашклёны, пафарбаваны і ўпрыгожаны ажурнымі карнізамі, накладнымі фігурна выпілаванымі ўпрыгажэннямі. Г. ў дамах рамеснікаў і гандляроў часта пераўтвараліся ў галерэі ўздоўж усяго фасада. У 20 ст. пашырыліся паўзакрытыя Г. з невысокімі сценкамі з дошак і фігурна апрацаванымі слупамі (Гомельская, Магілёўская, У Віцебскай абласцей). На астатняй тэр. Беларусі перад уваходам будавалі веранды ці веранды ў спалучэнні з Г. у выглядзе адкрытай пляцоўкі. У сучасных грамадскіх будынках да Г. прылягае пандус. С.А.Сергачоў.
БССР (1940), засл. настаўнік БССР (1940), засл. дзеяч культуры БССР (1957), засл. архітэктар БССР (1968). Устанаўленне, прысваенне і пазбаўленне ганаровых званняў да 1991 адносілася да кампетэнцыі Прэзідыума Вярх. Савета БССР. У 1991 — пач. 1995 Прэзідыум Вярх. Савета Рэспублікі Беларусь працягваў прысваенне гэтых раней устаноўленых ганаровых званняў. Былі ўстаноўлены ганаровы званні для мастацкіх калектываў: нар. тэатр, засл. капэла, аркестр, хор.
Законам «Аб дзяржаўных узнагародах Рэспублікі Беларусь» ад 13.4.
ГАНДЛЁВЫ ЦЭНТР, сукупнасць рознічных гандлёвых аб’ектаў па рэалізацыі ўніверсальнага асартыменту тавараў і аказанні паслуг. Прататып Г.ц. — гандлё'выя рады. У Беларусі распаўсюджаны з 1980х гг. Атрымалі пашырэнне ў канцы 1990х — пач. 2000х гг. як альтэрнатыва універмагу, рынку. Структуру Г.ц. ўтварае сістэма асобных ячэеккрам, аддзеленых адна ад адной перагародкамі. Маст. аблічча сучасных Г.ц. вызначаюць стылявыя рысы хайтэку, дэканструктывізму, неамадэрнізму («АсторВест» у Брэсце, «Максімус» у Магілёве, «Ракаўскі кірмаш» у Мінску). Віды Г.ц.: адм.гандлёвы ком
ГАНАРОВЫЯ ЗВАННІ РЭСПЎБЛІКІ БЕЛАРЎСЬ, форма ўзнагароды, прызнання заслуг і заахвочвання выдатных дзеячаў працы, навукі, мастацтва, ваен. справы і г.д. Першыя ў БССР ганаровыя званні ўведзены ў 1927. Да 1995 у сферы культуры існавалі ганаровыя званні: нар. артыст БССР (1927), нар. мастак БССР (1944), нар. пісьменнік БССР (1956), нар. паэт БССР [1956, ганаровыя званні нар. паэтаў прысвоены Я.Купалу (1925) і Я.Коласу (1926) паводле пастаноў СНК БССР], нар. настаўнік Беларусі (1988); засл. артыст БССР (1928), засл. дзеяч мастацтваў БССР (1940), засл. дзеяч навукі
496
ГАННА
плекс (па вул. Ціміразева ў Мінску, 2004—07), гандлёваофісны цэнтр (па вул. Савецкая ў Брэсце, 2004), пасаж («Аляксандраў пасаж», 2007), гіпермаркет («Гіпа», 2005, абодва ў Мінску). Па асартыменце вылучаюць шматфункцыянальныя Г.ц. з гандлёвымі і гульнявымі заламі («Еўропа» ў Мінску), рэстаранамі, кафэ, гасцініцай («Магніт» у Магілёве) і спецыялізаваныя («Палас», «Дэкорум», «Аўтазапчасткі»ў Мінску, «Панарама» ў Магілёве). Буйнейшы ў Беларусі Г.ц. — «Сталіца» ў Мінску (2006). Ю.Ю.Захарына.
ГАНДЛЁВЫЯ РАДЬІ, тып грамадскай архітэктуры гандлёвага прызначэння ў выглядзе шэрагу зблакіраваных аб’ёмаўкрам. Атрымалі пашырэнне з распаўсюджаннем магдэбургскага права. Будаваліся з дрэва і цэглы ў мястэчках і гарадах на гал. плошчах. У Беларусі вядомы з 16 ст., распаўсюдзіліся ў 18—19 стст. Узводзіліся ў комплексе з ратушай (Нясвіж), побач з касцёлам (Мінск), на гандлёвай пл. Па кампазіцыйным вырашэнні найб. распаўсюджанымі былі аднарадныя пагонныя Г.р. (Навагрудак), 2радныя, што ўтваралі вуліцу (Пінск), Ппадобныя з 3 злучаных карпусоў з дворыкам унутры (Нясвіж). Звонку аздабляліся аркадай (Пружаны), абходнай галерэяй з каланадай (Навагрудак) ці мелі сцяну з уваходамі ў асобныя крамыячэйкі (Іўе). Для Беларусі характэрна сімет